Monday, November 7, 2011
Манаеў: Лукашэнка перамагае за кошт жанчын: Паводле заснавальніка Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) Алега Манаева, на выбарах Аляксандра Лукашэнку найбольш актыўна падтрымліваюць менавіта жанчыны. Пры гэтым такая тэндэнцыя захоўваецца з самага прыходу Лукашэнкі да ўлады. «І калі ўзяць апошнія выбары, паводле апытання НІСЭПД, праведзенага адразу пасля выбараў, сярод тых, хто прагаласаваў за Лукашэнку, жанчыны – амаль 64 %, – гаворыць Алег Манаеў. – Калі ж узяць альтэрнатыву, напрыклад, кандыдатуру Уладзіміра Някляева, то ў яго, наадварот, больш за 60 % мужчыны і менш за 40 % – жанчыны».
Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment