Дзень Волі - 2012. Анлайн-рэпартаж:
25 сакавіка ў Мінску і рэгіёнах запланаваныя акцыі з нагоды ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мінскія ўлады дазволілі мітынг і шэсце. Акцыі ў рэгіёнах забароненыя. Кепскае надвор'е, якое назіралася ў сталіцы ранкам і магло адпугнуць патэнцыйных удзельнікаў, крыху палепшала: дождж здрабнеў, хмары нібыта паступова разыходзяцца. Але грамадска-палітычнае надвор'е застаецца ўсё тым жа: прыходзяць паведамленні пра прэвентыўныя затрыманні актывістаў у сталіцы і рэгіёнах, перашкоды ў працы незалежных сайтаў, на чыгуначным вакзале назіраецца незвычайная канцэнтрацыя супрацоўнікаў міліцыі.
No comments:
Post a Comment