Расейскія спэкулянты трымаюць беларускі рубель?: Беларускі рубель ад пачатку году ня толькі не саступае пазыцый адносна асноўных валют, але нават умацоўваецца. Зьнешняй стабілізацыі, на думку экспэртаў, спрыяе нечакана падвышаны попыт на беларускія грошы з боку замежных бізнэс-структураў. Цікавасьць да ўтрая дэвальваванага рубля выказваюць пераважна расейцы, якія такім чынам зарабляюць на звышпрацэнтах па кароткатэрміновых укладах. Ці можна казаць, што на паверхні нацыянальную валюту трымаюць фінансавыя спэкулянты?
No comments:
Post a Comment