Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрв'ю Міхала Анемпадыстава | Новы Час: "У шляхецкай культуры ўсё залежала ад заможнасці шляхты. У магнатэрыі было перайманне цалкам еўрапейскай традыцыі. Калі прыходзіла барока, то пераймалася барока. Потым ракако і так далей. Цікава, што агульнаеўрапейскія трэнды адаптоўваліся на нашай глебе і набывалі пэўныя лакальныя адметнасці. Лепш за ўсё гэта відаць на прыкладзе традыцыйнай шляхецкай сядзібы ХІХ ст. Гэта сціплы дамок з ганкам, калонамі, з трохкутным класічным порцікам над уваходам. Гэта мясцовае пераасэнсаванне архітэктуры класіцызму. У нас ён перайшоў у дрэва і набыў дасяжныя для рэалізацыі формы. І стаў эталонам шляхецкага раману.
"
'via Blog this'
No comments:
Post a Comment