У Мінску знялі стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч | euroradio.fm У Мінску ўлады загадалі зняць стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы, Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Прычына — не было ўзгаднення. Да таго ж арт-аб'ект з'явіўся на сцяне будынка, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Як інфармуе партал tut.by, чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёна асабіста назіралі за тым, як здымалі стрыт-арт. Супрацоўнікі Ulej.by яшчэ не вырашылі, куды яго перанясуць.
No comments:
Post a Comment