Беларускія памежнікі стралялі па машыне цыгарэтных кантрабандыстаў ля мяжы зь Літвой Кіроўца не адрэагаваў на патрабаваньні спыніцца. Памежнікі прастрэлілі колы машыны, ды тая пэўны час яшчэ працягвала рух. Урэшце, калі машына спынілася, памежнікі затрымалі двух грамадзянаў Беларусі — выявілася, што яны везьлі 55 тысяч пачкаў цыгарэтаў беларускай вытворчасьці.
No comments:
Post a Comment