Ганна Бонд адказала Качанавай: «Ня трэба пра ідэалёгію талдычыць» На думку Ганны Бонд, кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава павінна падумаць, як арганізаваць дзецям вольны час, а ня як рабіць «акцэнты на выхаваўчую работу».
«Кіраўнікі, супакойцеся! Трэба не пра ідэалёгію талдычыць. Падумайце, як у школу ўкласьці душу, каб дзіця не хадзіла туды, як у папраўчую ўстанову, а хацела там знаходзіцца, каб яму там было цікава і ўтульна», — кажа Ганна Бонд.
No comments:
Post a Comment