101 цуд Беларусі ў адной кнізе | Новы Час Кніга будзе аднолькава цікава як дзецям, дзякуючы шыкоўным ілюстрацыям, так і дарослым, якія з яе змогуць даведацца шмат цікавай інфармацыі, а магчыма — і выправіцца ў шлях па тых мясцінах. Альбо адзначыць у кнізе мясціны, у якіх ужо пабывалі, — зафарбаваўшы сэрца, якое ў энцыклапедыі намалявана каля кожнага помніка архітэктуры. Чытаецца кніга вельмі лёгка. Бо інфармацыя ў ёй пададзена не сухім энцыклапедычным стылем, а амаль мастацкім словам, з цікавымі фактамі. У гэтым заслуга аўтара, гісторыка Яраша Малішэўскага — адныго з найбольш вядомых у краіне беларускамоўных гідаў, які і сам зведаў багата гэтых мясцін, і пра якія можа апавядаць гадзінамі. А таксама пра гісторыю іх пабудовы і уладароў.
No comments:
Post a Comment