Мядзведзь упадабаў грушы вяскоўкі і стаў лазіць у яе агарод Першы візіт адбыўся ў ноч на 18 жніўня. Паламаныя галіны дрэва і значна паменелы ўраджай груш прымусіў жанчыну раніцай звярнуцца з заявай у міліцыю.
«Асоба» зламысніка была раскрытая ў той жа дзень - каля 17.00 мядзведзь ізноў прыйшоў на падворак. Жанчына, якая знаходзілася ў гэты час дома, напалохала звера крыкамі і паведаміла ў міліцыю.
No comments:
Post a Comment