У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах сёння пачынаюць уключаць ацяпленне | Новы Час Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На гэты час арганізуецца дзяжурства персаналу. Пры тэмпературах паветра, вышэйшых за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым прапальвання. Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы паветра будуць прыняты своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.
No comments:
Post a Comment