Віцебск абагнаў Гомель. Абнавіўся рэйтынг беларускіх гарадоў Сярод 23 беларускіх гарадоў з насельніцтвам звыш 50 тысячаў чалавек, прааналізаваных у рэйтынгу, найвышэйшы бал зноў атрымаў Менск — у сталіцы даволі добрыя балы амаль у кожным паказьніку, толькі ў дэмаграфіі (натуральным прыросьце і прадукцыйным узросьце) — сярэднія, а ў адкрытасьці зьвестак пра паседжаньні выканаўчага камітэту — нулявыя.
На другім месцы Горадня, на трэцім Берасьце. У іх ужо горш з заробкамі, беспрацоўем і інвэстыцыямі ў асноўны капітал, жытлом і харчаваньнем для турыстаў, разглядам зваротаў грамадзянаў і інфармацыяй пра грамадзкія органы. Затое лепей з дэмаграфіяй і спакойней са злачыннасьцю.
No comments:
Post a Comment