У Гродна адзін з прыкладаў старой архітэктуры знеслі а 6-й ранку | Новы Час Гродзенцы, якія прыйшлі раніцай да дома на Валковіча, спрабавалі данесці будаўнікам, што 12 снежня ўступіла ў сілу пастанова Мінкульта аб новай ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Гродна. Драўляны дом як раз уваходзіў у гэтую зону, але не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але нягледзячы на гэта яго не павінны былі зносіць. Статус помніка архітэктуры для гэтага будынка не абавязковы, бо ён гістарычны і знаходзіцца ў межах ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
No comments:
Post a Comment