У Гродне знайшлі франтавыя малюнкі Васіля Быкава, якія лічыліся згарэўшымі | Новы Час: «Гэта здаецца неверагодным, але ў Гародні знойдзены франтавыя малюнкі Васіля Быкава, дакладней — арыгінальныя копіі малюнкаў 1943-1945 гг. Яшчэ летась мне паведаміў пра гэта протаіерэй Андрэй Яварэц, клірык прыходу храма Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, з якім мы пазнаёміліся пазамінулай восенню падчас прэзентацыі ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця «Незавершанай аўтабіяграфіі Някляева». Але як было паверыць нават у гіпатэтычную магчымасць існавання франтавых зарысовак Быкава — праз 75 гадоў пасля вайны, дый калі сам Васіль Уладзіміравіч казаў, што ягоныя малюнкі згарэлі разам з рэчмяшком у 1945-м? Дзеля гэтага варта было наведаць дабраславёную Гародню…»
No comments:
Post a Comment