Падзямеллі Пінску: ці адкрыюць іх для турыстаў? - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Верагодныя хады з Калегіума — ці спалучаліся яны з сеткай пінскіх тунэляў? Даступны мне народны тэлеграф пашабуршэў, пабзычаў, пазгадваў дзяцінства, параіўся — і вывеў на карэннага пінчука, які сам хадзіў пад зямлёй. Ігар Кулагін малодшым школьнікам годзе гэтак у 1985-м, у кампаніі з больш старэйшымі хлопцамі ў двары дома на рагу вуліц Харужай і Каржа адсоўвалі бетонную пліту, апускаліся ўніз і ішлі хто з ліхтарыкам, а хто са свечкай у бок вуліцы Леніна. Праз метраў сорак-пяцьдзясят мусілі вылазіць у адкрыты люк. Выхад быў таксама ў двары дома. Ісці было няцесна, але часам трапляліся парожкі-падвышэнні, і трэба было прыгінацца. Далей, пад вуліцу Леніна і за яе, ход быў падтоплены вадой.
No comments:
Post a Comment