Будзьма беларусамі! » «Дзеці з радасці — на сцэну!» Рэпартаж пра тое, як інклюзіў-тэатр «і» рыхтуецца да прэм’еры — Ідзі сюды, — дзяўчынка пазвала хлопчыка, яны абдымаюцца. Відаць, яны знаёмыя і даўно не бачыліся. На сцэне ў гэты час працягваецца рэпетыцыя. Рэжысёрка Ірына Пушкарова тлумачыць харэографу, як менавіта павінна рухацца аса. Дзеці слухаюць, але тым часам яны нібыта проста рады бачыць адзін аднаго і бавіць час разам. На сцэне стаіць атмасфера дзіцячага летніка. Да прэмʼеры засталося зусім нядоўга, але нервознасці не адчуваецца. Яна, вядома, ёсць, але спраўляцца з ёй лягчэй, калі навокал шмат сяброў.
No comments:
Post a Comment