Monday, January 13, 2020

Будзьма беларусамі! » Два беларускія трэкі ўвайшлі ў спіс найлепшых песень свету за 2019 год

Будзьма беларусамі! » Два беларускія трэкі ўвайшлі ў спіс найлепшых песень свету за 2019 год: У спіс трапіў мінскі гурт "Молчат дома" з трэкам "Звёзды". Таксама ў яго ўвайшла кампазіцыя "Kusta" гурта Shuma з апошняга альбома калектыву "Me, Mother".

piesni-1301.jpg

Sunday, January 12, 2020

У Гродне знайшлі франтавыя малюнкі Васіля Быкава, якія лічыліся згарэўшымі | Новы Час

У Гродне знайшлі франтавыя малюнкі Васіля Быкава, якія лічыліся згарэўшымі | Новы Час: «Гэта здаецца неверагодным, але ў Гародні знойдзены франтавыя малюнкі Васіля Быкава, дакладней — арыгінальныя копіі малюнкаў 1943-1945 гг. Яшчэ летась мне паведаміў пра гэта протаіерэй Андрэй Яварэц, клірык прыходу храма Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, з якім мы пазнаёміліся пазамінулай восенню падчас прэзентацыі ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця «Незавершанай аўтабіяграфіі Някляева». Але як было паверыць нават у гіпатэтычную магчымасць існавання франтавых зарысовак Быкава — праз 75 гадоў пасля вайны, дый калі сам Васіль Уладзіміравіч казаў, што ягоныя малюнкі згарэлі разам з рэчмяшком у 1945-м? Дзеля гэтага варта было наведаць дабраславёную Гародню…»

Saturday, January 11, 2020

Бібліятэка ў аграгарадку Уборак на Лоеўшчыне адзначыла 100-годдзе : Правда Гомель

Бібліятэка ў аграгарадку Уборак на Лоеўшчыне адзначыла 100-годдзе : Правда Гомель: Вяла яна ўсю культурна-масавую работу ў вёсцы, у бібліятэцы налічвалася толькі 487 кніг. Ужо тады пры хаце-чытальні працаваў гурток «Беларус асвета». Там вучылі хутка чытаць, будаваць сваю мову па-беларуску, правільна пісаць. Пры бібліятэцы меліся кааператыўны, драматычны гурткі. Ставілі п’есы «Цудадзеі», «Розум добра, а два лепей», «Кантора». Спектаклі былі платныя.

DSC_0610(8).jpg

Friday, January 10, 2020

На паштоўках – гісторыя беларускай пошты | БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ

На паштоўках – гісторыя беларускай пошты | БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ: РУП “Белпошта” не забывае сваю гісторыю. Нядаўна яно выпусціла серыю паштовак “З гісторыі беларускай пошты”. Аўтарам паштовак з’яўляецца мастак Віктар Сташчанюк. Паштоўкі пабачылі свет дзякуючы праекту, які падрыхтаваны па матэрыялах Гісторыка-інфармацыйнага цэнтра паштовай сувязі РУП “Белпошта” у супрацоўніцтве з інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Кожная паштоўка выйшла з друку 3000 накладам.

1

Wednesday, January 8, 2020

Шэнгенскія візы за 35 еўра. Сёння падпішуць пагадненне з ЕС

Шэнгенскія візы за 35 еўра. Сёння падпішуць пагадненне з ЕС: Падпісанне пагаднення паміж Еўрапейскім саюзам і Рэспублікай Беларусь аб рэадмісіі з удзелам намесніка прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных спраў Харватыі Давора Божыновіча, еўракамісара па ўнутраных справах Ілвы Джоханасона і міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея. Цырымонія падпісання павінна пачацца а 18:00 па беларускім часе, – гаворыцца на сайце Еўракамісіі.

"Шэнген" за 35 еўра. Пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму падпішуць ужо сёння

Tuesday, January 7, 2020

ФОТОРЕПОРТАЖ: "Віцебскія каляды, або Каляды ў Задзвінні" прошли в областном центре

ФОТОРЕПОРТАЖ: "Віцебскія каляды, або Каляды ў Задзвінні" прошли в областном центре: 7 января, Витебск /Корр. БЕЛТА/. 7 января в культурно-историческом комплексе "Золотое кольцо Витебска "Двина" прошло рождественское гуляние "Віцебскія каляды, або Каляды ў Задзвінні". Праздничное мероприятие "Віцебскія каляды" для самых юных состоялось и возле главной елки на площади Победы. Организатором мероприятий является Витебский горисполком.