Saturday, December 31, 2016

Дар’я Домрачава адкрыла інтэрнэт-краму вопраткі | euroradio.fm: ""Вельмі спадзяюся, што, надзеўшы футболку або павязку з біятлоннай прынтам, хто-то прымусіць сябе прабегчы на ​​кіламетр болей, ўсталюе маленькі асабісты рэкорд або купіць, нарэшце, абанемент у спартзалу. Займацца спортам становіцца значна прыемней, калі на табе надзета нешта , у чым ты адчуваеш сябе ўпэўнена", — адзначыла спартсменка ў афіцыйным рэлізе з нагоды адкрыцця інтэрнэт-крамы.

"



'via Blog this'

Friday, December 30, 2016

Алексіевіч: Не трэба дэманізаваць Пуціна. Ён такі, як яго народ. Як і Лукашэнка | euroradio.fm: "Мне заўжды падавалася, што мы тут – крыху іншыя. У нас тут Польшча побач, Чэхія… У калі б тут у 90-я гады з’явіўся іншы лідар, то ў нас, мяркую, быў бы шанс пабудаваць нешта падобнае да балтыйскага варыянту. А ў Расіі ў мяне пастаянна было адчуванне, што ўзнімаецца такі магутны маргінальны пласт, на фоне якога нашы агеньчыкі цывілізацыі выглядаюць зусім бездапаможнымі.

"



'via Blog this'

Thursday, December 29, 2016

Экспэрт пра рэарганізацыю калгасаў: у сваёй сутнасьці — савецкая сыстэма ў закансэрваваным выглядзе: "Пакуль жа наш чалавек адчужаны ад вынікаў працы; вынікі ягоных высілкаў належаць дзяржаве ў асобах раённых кіраўнікоў, абласных і г.д. Распачалі нібыта акцыянаваньне, дык кантрольны пакет акцыяў мусіць належаць райвыканкаму — зноў жа дзяржаве. Таму па сутнасьці нічога не мяняецца: якімі б шыльдамі чарговы раз не прыкрываліся, застаецца савецкая сыстэма ў закансэрваваным выглядзе».

"



'via Blog this'Ілюстрацыйнае фота

Saturday, December 24, 2016

«Дзеці ледзь не пабіліся, ці я Зюзя ці Дзед Мароз»? — цікавыя гісторыі ад беларускамоўных дзядоў-марозаў: "Як гэта — быць беларускамоўным Дзедам Марозам, ці Сьвятым Мікалаем, ці нават Зюзем, распавялі нашай аўтарцы Паліне Масьлянковай мужчыны, якія ў калядны час раз-пораз апранаюць кажух і бараду, каб пацешыць дзяцей і прынесьці ў дом казку.

"



'via Blog this'Раман Абрамчук

Friday, December 23, 2016

Тракторы BELARUS покорили горы Перу: "Минский тракторный завод основан 29 мая 1946 года. Является одним из крупнейших производителей сельскохозяйственной техники не только в странах СНГ, но и мире. Заказчикам предлагаются более 100 моделей тракторов, более чем в 200 сборочных вариантах"



'via Blog this'Фото МТЗ

Thursday, December 22, 2016

У Гродне з’явіліся прыватныя ёлкавыя базары: тыя ж дрэўцы, але ўпакаваныя: "Прыватнік, які ў гэтым годзе выставіў пяць кропак па ўсім горадзе, бярэ за свае ёлкі на 1 рубель больш, чым прадстаўнікі лясгаса. Усе дрэўцы запакаваныя ў спецыяльную сетку.
"



'via Blog this'Фото: hrodna.life

Wednesday, December 21, 2016

В Минске «Газель» на ходу потеряла два колеса - Авто onliner.by: "Грузовая «Газель» двигалась по улице Маяковского в Минске со стороны Лошицкого парка в направлении улицы Денисовской. Внезапно у нее отвалилось сначала одно, а потом и другое колесо с левой стороны.

"



'via Blog this'

Tuesday, December 20, 2016

Трагедыя чалавечага сьледу: "Здаецца, у паўтарагадзінным дакумэнтальным фільме «Ты сюды больш ня вернесься» нічога не адбываецца. Канечне, толькі здаецца. Паводле законаў пэўных паліфанічных, а значыць, добрых, жанраў глябальныя рэчы прапісваюцца на другім пляне, за першасным, непрыкрытым, відавочным. Ты павінен разгледзець гэтыя матывы, бо ў іх — сэнс. Хаця нясьпешнае назіраньне рэжысэра Дзьмітрыя Махамета за старой жанчынай, якая ў роднай вясковай хаце праводзіць апошняе лета, можа быць самадастатковым, дзякуючы самой фактуры. Але што важней у гэтай гісторыі — бабуля паступова ўпарадкоўвае сьвет вакол сябе, хоць яе высілкі імгненна зарастуць быльлём: яна канчаткова пераедзе да дзяцей і «сюды больш ня вернецца». Прыгожая супярэчнасьць гэтай карціны ў тым, што дзеяньне ўвесь час імкнецца да нерухомасьці і статычнасьці, але сьвет вакол галоўнай гераіні зьмяняецца прыкметна.

"



'via Blog this'

Monday, December 19, 2016

Неалудзізм: каму ў Беларусі выгадна тармазіць інавацыі?: "Наўрад ці гэта простыя рабочыя, як у часы Неда Луда ў Англіі. Галоўнымі супернікамі інавацый сёння з'яўляюцца тыя самыя пасярэднікі, пазбаўленне ад якіх дазваляе зніжаць кошт паслуг. Уладальнікі бізнэсаў, якія па эфектыўнасці ўшчэнт прайграюць інавацыям. І клапоцяцца яны часцей за ўсё не аб спажыўцу, а аб асабістых прыбытках. Таму і пачынаюцца лакальныя інфармацыйныя войны. Хай яны і несупастаўляльныя па маштабе і ўзроўні з глабальнымі ідэалагічнымі бітвамі, але прыёмы выкарыстоўваюцца ўсе тыя ж.


http://nn.by/?c=ar&i=182396"



'via Blog this'

Sunday, December 18, 2016

Сем гадзін да Варшавы: як цягнік «Стрыж» пераходзіць на еўракаляіну за 20 хвілін ФОТА, ВІДЭА: "Пераводную прыладу на станцыі Брэст усталявалі яшчэ летась. Абсталяванне размясцілі ў вялікім ангары недалёка ад будынка пункта перастаноўкі пасажырскіх вагонаў. З аднаго боку да яго вядзе шырокая каляіна, з другога — вузкая. Пасярэдзіне — тая самая пераводная прылада, якая перамяшчае рассоўныя колавыя пары.


http://nn.by/?c=ar&i=182352"



'via Blog this'

Saturday, December 17, 2016

Ад Чарнобыля да незалежнасьці. Навукоўцы абмяркоўваюць гістарычныя і сучасныя аспэкты катастрофы на ЧАЭС: "Трыццаць гадоў пасьля чарнобыльскай катастрофы — гэта яшчэ і 25 гадоў ад распаду Савецкага Саюзу. Гісторыкі перакананыя, што менавіта гэтая трагедыя стала каталізатарам, мэханізмам крушэньня савецкай імпэрыі. Сваімі меркаваньнямі на гэты конт у Кіеве на міжнароднай навуковай канфэрэнцыі падзяліліся навукоўцы Польшчы, Украіны ды Беларусі.

"



'via Blog this'Прадстаўніца Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кацярына Крывічаніна

Friday, December 16, 2016

«Гэта нашая абарона ад расійскай тэлеагрэсіі». Лісты падтрымкі «Белсату» | Новы Час: "«Сваімі ўнутранымі сіламі мы не дамо рады. Татальнае зачышчэнне, якое ўлады праводзяць сістэматычна, і страх, які пасяліўся ў кожным, замінаюць нам рабіць гэтую працу тут. У хаце. Мы скаваныя. Нам патрэбная дапамога. Калі мы пазбавімся падтрымкі цяпер, у будучыні давядзецца пачынаць спачатку. Пачынаць будзем са страчанага часу», — піша пісьменніца.
"



'via Blog this'

Thursday, December 15, 2016

"Через полтора-два года бумажных журналов не будет": как в школах вводят электронные дневники: "В 2013 году проект «Электронная школа» впервые протестировали на десяти минских школах. C этого года его начали внедрять в школы по всей стране. Электронные дневники уже работают в ста школах, три из них, в Советском районе Минска, и вовсе отказались от бумажных дневников. К 2020 году системой электронных дневников планируется охватить до 70% белорусских школ. Как работает система, почему успеваемость учеников повышается на 10% и что можно будет узнать, когда все оценки будут в одной базе, TUT.BY посмотрел на примере минской гимназии № 7.
"



'via Blog this'Фото: Дмитрий Брушко, TUT.BY

Wednesday, December 14, 2016

"Операция ЗЫ": на самой тусовочной улице Минска для водителей ввели специальную коктейльную карту: "Первые бары на Зыбицкой появились всего 3 года назад, а уже в 2016 году, по статистике, новый бар открывался здесь каждый месяц. Кроме молодежных тусовок здесь постоянно проходят концерты, перформансы и фестивали под открытым небом. Сейчас Зыбицкая снова первооткрыватель: первой в Беларуси берет ответственность за развлечения своих гостей.

"



'via Blog this'

Tuesday, December 13, 2016

МХД і Алена Анісім правялі круглы стол аб перспектывах беларускамоўнай адукацыі | Новы Час: "Падчас круглага стала былі абмеркаваныя прапанаваныя МХД першыя крокі па паляпшэнні стану беларускамоўнай адукацыі. Па выніках абмеркавання быў складзены калектыўны зварот, пад якім плануецца пачаць збор подпісаў.
"



'via Blog this'

Monday, December 12, 2016

Имиджевый ролик "Беларусь. Страна для жизни" победил на фестивале в Казахстане: "Видеоролик "Беларусь. Страна для жизни" занял первое место на этом международном фестивале социальных видеороликов, который проходил в городе Талдыкорган. Мероприятие было приурочено к празднованию 25-летия независимости Казахстана. Организатор фестиваля - управление внутренней политикой Алматинской области.

"



'via Blog this'

Sunday, December 11, 2016

Севярынца аштрафавалі на 1050 рублёў за «трыкалор»: "Суддзя Фрунзенскага суда Мінску Марыя Ярохіна аштрафавала сустаршыню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца за тое, што на пікеце ў падтрымку Эдуарда Пальчыса 19 кастрычніка ён «выгукваў «Жыве Беларусь» і трымаў трыкалор бел-чырвона-белага колеру». Штраф максімальны — 50 базавых (1050 дэнамінаваных рублёў).


http://nn.by/?c=ar&i=181941"



'via Blog this'

Saturday, December 10, 2016

Слонімскі пісьменьнік сабраў вялізную калекцыю запалак і хоча стварыць музэй філюмэніі: "Столькі розных запалак, як у пісьменьніка са Слоніма Сяргея Чыгрына, у Беларусі, бадай ні ў кога няма. Прынамсі, сам ён у гэтым перакананы. У Чыгрына некалькі тысяч карабкоў. З розных краін. Ёсьць наборы.

"



'via Blog this'Частка калекцыі Сяргея Чыгрына

Friday, December 9, 2016

«Непатрэбная праўда пра беларусаў» прагучала са сцэны сталічнага клубу (фота, відэа) | Новы Час: "Сяргей Пукст і Яўген Бялоў, стваральнікі праекту «True Litwin Beat», 8 снежня прадставілі канцэртную версію свайго новага максі-сінглу. У сталічным клубе «Бар ili Клуб» гурт даў першы вялікі канцэрт пад назвай «Непатрэбная праўда пра беларусаў».
"



'via Blog this'

Thursday, December 8, 2016

Маладафронтаўцы вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі ў цэнтры Мінска | Новы Час: "Акцыя пачалася а 9-й гадзіне. Маладафронтаўцы пайшлі ад Галоўпаштамта па праспекце Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай плошчы. Па дарозе яны вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі. Ад паштамта да вуліцы Камсамольскай былі вывешаныя 25 сцягоў.
"



'via Blog this'

Wednesday, December 7, 2016

У студзені пачнецца знос «БелЭкспа» і 2-й бальніцы ў Мінску дзеля арабскага шматфункцыянальнага комплексу: "Участак на месцы 2-й бальніцы на Багдановіча і НВЦ «Белэкспа» на Купалы ў Мінску ў бліжэйшыя два тыдні будзе перададзены арабскаму інвестару. У камітэце эканомікі Мінгарвыканкама распавялі, што пасля падпісання дамовы пачнецца знос старых карпусоў бальніцы, а таксама будынкі выставачнага цэнтра. Працэдура зносу зойме не больш за дзесяць месяцаў і пачнецца прыблізна ў пачатку студзеня.

http://nn.by/?c=ar&i=181729"



'via Blog this'

Tuesday, December 6, 2016

Пад націскам жыхароў высечка дрэў у мінскім скверы Котаўка прыпыненая: "Пад націскам жыхароў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Зелянбуд Савецкага раёна г. Мінска» прыпыніла высечку дрэў у скверы Котаўка, паведаміла БелаПАН каардынатар прававой службы экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» Марына Дубіна.

http://nn.by/?c=ar&i=181652"



'via Blog this'

Monday, December 5, 2016

Будзьма беларусамі! » Каляровая Беларусь: як бы выглядалі чорна-белыя здымкі нашай гісторыі ў колерах: "У інтэрнэце з’явіўся японскі сэрвіс, які дазваляе размалеўваць чорна-белыя фотаздымкі двума клікамі. НН паспрабавала расфарбаваць некаторыя важныя здымкі з дакаляровай фатаграфічнай эпохі Беларусі.

Канечне, сервіс не дасканалы і не заўсёды дакладна адлюстроўвае колер ці проста стылізуе здымак «пад сепію». Але пэўны настрой і колер тых часоў, як нам падаецца, яму перадаць удалося.

"



'via Blog this'

Sunday, December 4, 2016

Приглашаем посетить Биотеатр - Биологический факультет Белорусского государственного университета.:



'via Blog this'

Афиша Биотеатра - 9 декабря 2016 г.
Район на район. Выжившие. Анна Бонд инспектирует Брилевичи и Зеленый Луг - Недвижимость onliner.by:



'via Blog this'



7536 
 101 
Сегодня в 14:00
Источник: Алексей Носов
Остался всего один полуфинал перед последним сражением. Кто составит конкуренцию ухоженному Уручью: современные Брилевичи или уютный район с говорящим названием Зеленый Луг? Анна Бонд отправилась в «выжившие» районы, чтобы показать их плюсы и минусы без прикрас. Кому остаться в финале, а кому быть забытым — решать вам!
Какой район вам нравится больше?
Брилевичи
Зеленый Луг
608
991
Вы выбрали «Зеленый Луг»
Подписывайтесь на наш YouTube-канал и смотрите новые видео первым.
Перепечатка текста и фотографий Onliner.by запрещена без разрешения редакции. nak@onliner.by
Будслаўскі фэст не ўнеслі ў спіс спадчыны ЮНЕСКА: "Дасье будзе разгледжанае ў наступным намінацыйным цыкле ў сувязі з заўвагамі экспертнага савета, які запатрабаваў дадатковую інфармацыю, у прыватнасці, аб мерах па ахове традыцыі. Таксама эксперты папрасілі больш падрабязна раскрыць ролю пілігрымаў і мясцовых жыхароў у інвентарызацыі і захаванні гэтай культурнай каштоўнасці. Нагадаем, у Будславе — мястэчку ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці — штогод у пачатку ліпеня збіраюцца тысячы пілігрымаў, многія з якіх прыходзяць пешшу з розных куткоў Беларусі, для ўдзелу ў свяце ў гонар Панны Марыі.


http://nn.by/?c=ar&i=181519"



'via Blog this'

Saturday, December 3, 2016

Калі чытач не ідзе за кнігай – кніга ідзе да яго — Слуцк, Газета «Інфа-Кур’ер»: "Новую форму працы са сваімі чытачамі ўкаранілі супрацоўнікі філіяла № 2 Салігорскай цэнтральнай бібліятэкі. Калі нехта з заўзятых чытачоў-пенсіянераў не можа па стану здароўя прыйсці і абмяняць кнігу, то бібліятэкары самі ідуць да яго.

"



'via Blog this'НОВАЯ ФОРМА ПРАЦЫ. Супрацоўнікі філіяла № 2 цэнтральнай бібліятэкі Соф`я Мінько і Святлана Дубоўская прынеслі на кватэру Нэлі Фёдараўне Тарыкавай новыя кнігі і дары восені са сваіх дач.

Friday, December 2, 2016

Лябедзька прапанаваў праверыць на дэтэктары хлусьні Шуневіча і АМАП: "«Я думаю, грамадзянам было б таксама цікава, а што пакажа паліграф пры адказе кіраўніцтва міністэрства на пытаньне, ці супрацоўнікі міліцыі бяруць саўдзел у фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на выбарах? — піша Лябедзька. — А яшчэ я б прапанаваў прапусьціць праз дэтэктар хлусьні амапаўцаў — на прадмет, ці кажуць яны праўду, калі выступаюць у судах у якасьці сьведкаў?

"



'via Blog this'

Thursday, December 1, 2016

Будзьма беларусамі! » На АНТ нейтральна растлумачылі выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга падчас нацысцкай акупацыі: " 24 лістапада на дзяржаўным тэлеканале АНТ у эфіры перадачы «Наша раніца» выйшаў сюжэт «Стары Новы Мінск. Акупацыя». Яго гасцямі былі гісторык-архівіст Антон Рудак і культуролаг Сяргей Харэўскі. Цягам эфіру перадачы сюжэт паўтараўся некалькі разоў. Гэта дастаткова зручны час, бо дарослыя акурат збіраюцца на працу, а дзеці ў школу.
"



'via Blog this'Картинки по запросу Харэўскі