Monday, December 31, 2018

Цэнтральны вакзал у Варшаве будзе насіць імя беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі

Цэнтральны вакзал у Варшаве будзе насіць імя беларуска-польскага кампазітара Станіслава Манюшкі Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў 1819 годзе ў фальварку Убель пад Мінскам (сучасны Чэрвеньскі раён), потым пераехаў з бацькамі ў Мінск. У сталіцы захаваўся дом, дзе жыла яго сям'я, і ​​гімназія, у якой вучыўся будучы вялікі музыкант.




https://nn.by/?c=ar&i=222983

Tuesday, December 25, 2018

Івонка Сурвілла: Беларускі народ жыве! - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Івонка Сурвілла: Беларускі народ жыве! - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Беларускі народ, нягледзячы на дыктатуру і русыфікацыю, жыве! Тысячы актывістаў і неабыякавых людзей удзельнічаюць у шматлікіх беларускіх культурніцкіх і гістарычных праектах, будуюць помнікі, выдаюць кнігі, перакладаюць на беларускую мову творы сусьветнай літаратуры і кінэматографа, абараняюць Курапаты. https://youtu.be/4eYGWbxlVAU 

Monday, December 24, 2018

Моладзевая прэмія RADA Awards 2018: вынікі і фотарэпорт з цырымоніі

Моладзевая прэмія RADA Awards 2018: вынікі і фотарэпорт з цырымоніі Сёлетнюю цырымонію RADA Awards адкрылі выкананнем арыі «Lascia ch'io pianga», якая трывала асацыюецца з трыераўскім «Антыхрыстам», але на самой справе гэта трэк пра сумны лёс добрай хрысціянскай дзяўчыны і пра яе несуцішную прагу свабоды (сінк эбаўт іт).

У святле сафітаў героі прэміі глядзеліся сапраўднымі выратавальнікамі сусвету. Урачыстая музыка і віно (і радыятары) падагравалі гэтае ўражанне. Усмешкі азаралі твары, бліскучыя сэлфі напаўнялі Instagram – і, здаецца, хай на кароткі час, але ўсім удалося забыцца на папулярны фільтр пад назвай «выгаранне»…

Моладзевая прэмія RADA Awards 2018: вынікі і фотарэпорт з цырымоніі

Моладзевая прэмія RADA Awards 2018: вынікі і фотарэпорт з цырымоніі Сёлетнюю цырымонію RADA Awards адкрылі выкананнем арыі «Lascia ch'io pianga», якая трывала асацыюецца з трыераўскім «Антыхрыстам», але на самой справе гэта трэк пра сумны лёс добрай хрысціянскай дзяўчыны і пра яе несуцішную прагу свабоды (сінк эбаўт іт).

У святле сафітаў героі прэміі глядзеліся сапраўднымі выратавальнікамі сусвету. Урачыстая музыка і віно (і радыятары) падагравалі гэтае ўражанне. Усмешкі азаралі твары, бліскучыя сэлфі напаўнялі Instagram – і, здаецца, хай на кароткі час, але ўсім удалося забыцца на папулярны фільтр пад назвай «выгаранне»…

Saturday, December 22, 2018

Бібліятэкі адмаўляюцца ад кніг Алексіевіч на беларускай мове | Новы Час

Бібліятэкі адмаўляюцца ад кніг Алексіевіч на беларускай мове | Новы Час

https://www.svaboda.org/a/29670856.html

«Салідарнасць» стэлефанавалася з кіраўніцтвам бібліятэк і задала простае пытанне: чаму яны адмаўляюцца ад кніг нобелеўскага лаўрэата.

Адказы здзівілі. Некаторыя кіраўнікі спасылаліся на тое, што не прымаюць такія рашэнні самастойна, і ківалі на вышэйшае начальства — ідэолагаў. Тыя, у сваю чаргу, не змаглі даць выразны адказ, паколькі «не даюць каментары па тэлефоне» або не валодаюць сітуацыяй.

Friday, December 21, 2018

Картка агента "Альфа", які здаў "Смершу" беларускага генерала Езавітава (фота) | euroradio.fm

Картка агента "Альфа", які здаў "Смершу" беларускага генерала Езавітава (фота) | euroradio.fm Кастусь Езавітаў (1893 — 1946) — вядомы беларускі дзеяч з часоў Беларускай Народнай Рэспублікі. У міжваенны час жыў у Латвіі, быў адным з лідараў мясцовага беларускага руху. Падчас Другой сусветнай вайны з дазволу нямецкіх акупантаў удзельнічаў у стварэнні беларускіх вайсковых фармаванняў. Пасля арышту ў Германіі, Езавітава прывезлі ў Мінск. Па адной версіі, ён памёр у турме, па іншай — быў расстраляны.

Thursday, December 20, 2018

Абвешчаны месца і дата правядзення наступнага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

Абвешчаны месца і дата правядзення наступнага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Ён пройдзе 27-29 верасня 2019 года ў Вільні. Асноўным акадэмічным партнёрам Кангрэса выступіць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Традыцыйна на Кангрэс збяруцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі і студэнцкія працы па вынікам 2018 года.

Wednesday, December 19, 2018

Беларусы ўжываюць недастаткова малочкі

Беларусы ўжываюць недастаткова малочкі Вынікі рэгулярных медыцынскіх абследаванняў паказалі, што ў мінскіх школьнікаў, у штодзённым рацыёне якіх былі кісламалочныя прадукты, практычна на 30% знізілася частата прастудных захворванняў, а ў дзяцей, якія ўсё ж прастуджваюцца, перыяд выздараўлення скараціўся на 30—40%.




https://nn.by/?c=ar&i=222424

Tuesday, December 18, 2018

У ЗША не прызналі рашэньне беларускага суду пра апеку над сынам тэнісісткі Азаранкі

У ЗША не прызналі рашэньне беларускага суду пра апеку над сынам тэнісісткі АзаранкіЛенінскі суд Менску прызнаў Вікторыю Азаранку асноўным апекуном (дзіця павінна пастаянна знаходзіцца з маці і можа бачыцца з бацькам у парадку, вызначаным судом), асноўным месцам жыхарства дзіцяці названая Беларусь.

Вікторыя Азаранка

Monday, December 17, 2018

Бітва за падручнік | Новы Час

Бітва за падручнік | Новы Час «Unidad Didáctica Herenegun» — так называецца праграма выкладання гісторыі Краіны Баскаў для мясцовых ВНУ, якую выдалі напярэдадні цяперашняга навучальнага года. Сам падручнік прадставілі на суд публікі ў кастрычніку. Рэакцыя на яго аказалася такой гучнай, што скандал трывае і цяпер.

Sunday, December 16, 2018

У Раўбічах адкрылася выстава памяці Лявона Баразны (фота) | Новы Час

У Раўбічах адкрылася выстава памяці Лявона Баразны (фота) | Новы Час 4 снежня Лявону Баразне споўнілася б 90 гадоў. Праўда, яго жонка Марыя казала, што мастак нарадзіўся 3 снежня, гэта дата пазначаная на яго помніку, што паставілі сябры. Малая радзіма Лявона Цімафеевіча — вёска Новае сяло Талочынскага раёна. Ён вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы і ў тэатральна-мастацкім інстытуце, працаваў у Белпрамсавеце і Мастацкім фондзе БССР, быў сябрам Саюза мастакоў.

Saturday, December 15, 2018

25 снежня — Калядны аўкцыён: елачныя цацкі ад Вольскага, Гуркова, Вайцюшкевіча

25 снежня — Калядны аўкцыён: елачныя цацкі ад Вольскага, Гуркова, Вайцюшкевіча На аўкцыёне будуць выстаўленыя навагоднія і калядныя цацкі і рэчы ад вядомых дзеячоў айчыннай культуры: Лявона Вольскага, Віталя Гуркова, Змітра Вайцюшкевіча, Уладзіміра Пугача (J:Морс), Аляксандра Ільіна (Nizkiz), Ігара Варашкевіча (Крама) ды іншых вядомых асоб.

Навагоднюю цацку з подпісам дзеячоў культуры атрымае той, хто зможа заплаціць за яе найбольшую суму.

Friday, December 14, 2018

Гаворыць і паказвае «Радзіва «Прудок»: як velcom і Купалаўскі тэатр ствараюць новы культурны код

Гаворыць і паказвае «Радзіва «Прудок»: як velcom і Купалаўскі тэатр ствараюць новы культурны код «Радзіва «Прудок» – гэта гісторыя пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата. У кнізе ён расказаў аб тым, як вырашыў з’ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда, прамяняўшы мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку змяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – пасля гэтыя запісы развіліся ў кнігу, якая заваявала сэрцы многіх беларусаў.

фото_2.OmGeT.jpg

Thursday, December 13, 2018

Экс-старшыню Лоеўскага райвыканкаму асудзілі на 7 гадоў турмы

Экс-старшыню Лоеўскага райвыканкаму асудзілі на 7 гадоў турмы  За два месяцы да ўрачыстых провадаў з пасады старшыні выканкаму, у ліпні 2017 году прадстаўнікі фэрмэрскай гаспадаркі і прыватнага прадпрыемства давалі у Галоўным упраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй паказаньні на Сяргея Дзьмірова. Яны прызналіся: давалі кіраўніку хабар. І калі той кіраваў калгасам, і калі ўзначаліў Лоеўскі раён. У кастрычніку 2017 году былы старшыня райвыканкаму быў затрыманы.

Wednesday, December 12, 2018

Выпіў гарэлкі і стаў членам «прафсаюза» | Новы Час

Выпіў гарэлкі і стаў членам «прафсаюза» | Новы Час Адзін з лікёра-гарэлачных заводаў Брэстчыны праводзіць незвычайную рэкламную кампанію, піша media-polesye.by.


Чырвоная кніжыца выглядае амаль як сапраўдная з рэквізітамі ўладальніка, месцам для фота і пячаткі, старонкамі для налепвання марак аб выплаце членскіх унёскаў.

Tuesday, December 11, 2018

Талаковы эфір. Падсумоўваем вынікі года з www.talaka.org | euroradio.fm

Талаковы эфір. Падсумоўваем вынікі года з www.talaka.org | euroradio.fm Краўдфандынг стаў у Беларусі паўнавартаснай крыніцай фінансавання сацыяльных праектаў. Прычым праекты гэтыя — абсалютна розныя. За паўгода на “Талаковых эфірах” у студыі Еўрарадыё пабывалі пісьменнікі і выдаўцы, арганізатары рэсайклінг-майстэрні, бальнічныя клоўны, актывісты, якія дапамагаюць людзям з цяжкімі дыягназамі, і шмат хто іншы.

Monday, December 10, 2018

На Міністэрства інфармацыі павесілі ланцугі | euroradio.fm

На Міністэрства інфармацыі павесілі ланцугі | euroradio.fm маладыя людзі павесілі ланцугі на дзверы міністэрства, піша "Новы час". Уваход у будынак на нейкі час быў заблакаваны. 

Праз хвілін 20 да ўваходу ў міністэрства падбеглі міліцыянты. Яшчэ праз нейкі час прыйшлі слесары, якія перакусілі ланцугі кусачкамі і вызвалілі ўваход. Таксама міліцыянты сарвалі цытаты з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Канстытуцыі.
mininfarm-1012-1.jpg

Sunday, December 9, 2018

Сьледчы камітэт апублікаваў відэаролік супраць хабару «Да 15 гадоў ня вельмі прыемнага адпачынку». ВІДЭА

Сьледчы камітэт апублікаваў відэаролік супраць хабару «Да 15 гадоў ня вельмі прыемнага адпачынку». ВІДЭА З нагоды Міжнароднага дня змаганьня з карупцыяй, які адзначаецца 9 сьнежня, Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў у Youtube прапагандысцкі відэаролік, у якім паказаны незайздросны лёс давальніка і атрымальніка хабару.

Сьледчы камітэт, Менск

Saturday, December 8, 2018

«Як тут можна жыць?» Мінчанка перарабіла свой пад'езд па еўрапейскіх стандартах

«Як тут можна жыць?» Мінчанка перарабіла свой пад'езд па еўрапейскіх стандартах Мы замянілі лаўкі каля пад’езда, дзякуючы міні-гранту ад Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый для развіцця суседскай супольнасці (магчымасць падаць заяўку на такі грант можна адсочваць вось на гэтым сайце).

Friday, December 7, 2018

“Стартапніца”: шэрынг-эканоміка па-беларуску ад прыкладання Keeple | euroradio.fm

“Стартапніца”: шэрынг-эканоміка па-беларуску ад прыкладання Keeple | euroradio.fm Keeple — беларускі дадатак, які дазваляе рацыянальна кіраваць сваёй маёмасцю. Ён створаны на хвалі цікавасці да шэрынгу — перадачы рэчаў у часовае карыстанне з выгадай для абодвух бакоў.

Шэрыць можна бытавую тэхніку, аўтамабілі і нават кватэры. Так што, мабыць, за шэрынгам будучыня. Але ці змогуць беларусы прапанаваць свету штосьці новае ў гэтай сферы?

Wednesday, December 5, 2018

Tuesday, December 4, 2018

«Трэба самім закасваць рукавы, каваць неўміручую волю і годнае жыццё!» - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

«Трэба самім закасваць рукавы, каваць неўміручую волю і годнае жыццё!» - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Пры аўтарытарызме наменклатурныя пасады займаюць «надзейныя кадры», прымітыўныя выканаўцы каманд. У сталіцы або абласным цэнтры яшчэ неяк можна супраціўляцца дзяржаўнаму прымусу. Там ёсць вялікія працоўныя калектывы, арганізацыі, навучальныя ўстановы, дзе сярод нізавых кіраўнікоў маецца шмат добра адукаваных, разумных і думаючых людзей. Некаторыя з іх дурныя загады мікшыруюць або «спускаюць на тармазах». Намнога цяжэй жыць у правінцыі, бо тут усё навідавоку, а яшчэ пануе дэфіцыт разважлівых, мудрых службоўцаў.

Monday, December 3, 2018

Мінпрыроды супраць далучэння Беларусі да канвенцый па абароне жывёлаў | Новы Час

Мінпрыроды супраць далучэння Беларусі да канвенцый па абароне жывёлаў | Новы Час Але пры гэтым Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя лічыць, што прадметам дзейнасці гэтага органа з'яўляецца толькі і выключна ахова дзікіх жывёлаў, а пытанні абыходжання з хатнімі, сельскагападарчымі, а таксама безнагляднымі жывёламі датычаць кампетэнцыі іншых міністэрстваў. Мінпрыроды спасылаецца на тое, што гэтыя пытанні будуць урэгуляваныя будучым законам “Аб абыходжанні з жывёламі”, а таксама паведамляе, што Мінжылкамунгасу прапанавана працягнуць працу па дапрацоўцы законапраекта з улікам меркаванняў усіх зацікаўленых дзяржаўных органаў.

Sunday, December 2, 2018

Да фігуры гарадавога ўсклалі пахавальны вянок з надпісам «Іміджу МУС»

Да фігуры гарадавога ўсклалі пахавальны вянок з надпісам «Іміджу МУС» Відэа акцыі ў прамым эфіры

 зьявілася ў фэйсбуку Вячаслава Касінерава.

На відэа актывісты Вячаслаў Касінераў і Сяргей Спарыш пакінулі каля фігуры гарадавога пахавальны вянок.
Пазьней у акаўнце Касінерава ў жывой трансьляцыі маладых людзей спрабуе затрымаць супрацоўнік міліцыі.
Вячаслаў Касінераў каля фігуры гарадавога. Скрыншот з жывой трансьляцыі

Saturday, December 1, 2018

Прэзыдэнт, які прызнаў Беларусь. Хаця і не адразу. Сяргей Навумчык пра Джорджа Буша-старэйшага

Прэзыдэнт, які прызнаў Беларусь. Хаця і не адразу. Сяргей Навумчык пра Джорджа Буша-старэйшага Буш, як і ягоны папярэднік Рэйган, падтрымліваў імкненьне да незалежнасьці Літвы, Латвіі і Эстоніі. Але ён ніякім чынам не выказваў сымпатыяў да ідэяў сувэрэннасьці іншых савецкіх рэспублік, у тым ліку і Беларусі.

Плошча Леніна, 4 красавіка 1991 г.