Thursday, October 31, 2019

«ІТ-галіна ў Беларусі паводле ўнёску ў ВУП стала ўпоравень з аграрнай», — віцэ-прэм’ер Турчын

«ІТ-галіна ў Беларусі паводле ўнёску ў ВУП стала ўпоравень з аграрнай», — віцэ-прэм’ер Турчын Тэхналёгіі мяняюць і жыцьцё, і дзяржаву, незалежна ад волі дзяржавы. Дзяржаўная палітыка альбо можа „падладзіцца“ пад прагрэс, альбо ігнараваць. У першым выпадку прагрэс паскорыцца, у другім — пойдзе міма дзяржавы. Але затармазіць ці зьмяніць працэсы ніхто ня ў стане. А хутчэйшае разуменьне гэтага — напэўІлюстрацыйнае фотана, самы галоўны выклік, які стаіць перад намі.



Wednesday, October 30, 2019

Будзьма беларусамі! » Мінскі айцішнік зрабіў сайт-навігатар, дзе лёгка адшукаць аўдыякнігі на беларускай мове

Будзьма беларусамі! » Мінскі айцішнік зрабіў сайт-навігатар, дзе лёгка адшукаць аўдыякнігі на беларускай мове няпрошаны партызанскі сайт-навігатар са спісам аўдыякніг, спасылкі з якога проста вялі б на пэўныя файлы гэтай самай папкі на Google Drive. Я так і паступіў. І пашырыў першапачатковую ідэю да спісу аўдыякніжак на беларускай мове, якія ёсць у байнэце (і не схаваныя за rar-архівы, смс і рэгістрацыі).

Такім чынам проста цяпер у індэксе ёсць 177 кніжак. Спіс з часам будзе папаўняцца», — напісаў Аляксей Чаранкевіч на фэйсбуку.

Tuesday, October 29, 2019

Унучка Якуба Коласа: У сэрцы ў нас заўжды – бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Унучка Якуба Коласа: У сэрцы ў нас заўжды – бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск - Каб не было эміграцыі, не было б і вяртання Беларусі да нацыянальнай сімволікі, не было б сённяшняй ідэі незалежнасці.

– Канешне, бо нас сутракалі заўжды з бел-чырвона-белымі сцягамі. Калі я вярнулася са Штатаў, то сама пачала ўжо шыць гэтыя сцягі. У сэрцы ў нас заўжды – бел-чырвона-белы сцяг і „Пагоня”. У мяне нават ёсць маленькі сакрэт на гэтую тэму.
Унучка Якуба Коласа: У сэрцы ў нас заўжды – бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня»

Monday, October 28, 2019

Чакаць больш няма чаго. Беларусь не атрымае $ 200 мільёнаў сёмага траншу ад ЕФСР | Новы Час

Чакаць больш няма чаго. Беларусь не атрымае $ 200 мільёнаў сёмага траншу ад ЕФСР | Новы Час «Перыяд даступнасці сродкаў фінансавага крэдыту са сродкаў ЕФСР Рэспубліцы Беларусь мінуў 30 чэрвеня 2019 года, і з пытаннем аб яго далейшым прадаўжэнні Мінфін РБ да Упраўляючага не звяртаўся. З улікам гэтага дыскусіі па пытанні сёмага траншу не маюць юрыдычнай падставы», — заявілі ў банку.

Sunday, October 27, 2019

Якуб Наркевіч-Ёдка — першы стваральнік радыёпрыёмніка і беларускі Тэсла XIX стагоддзя

Якуб Наркевіч-Ёдка — першы стваральнік радыёпрыёмніка і беларускі Тэсла XIX стагоддзя Усё пачалося з Міншчыны. Якуб Наркевіч-Ёдка нарадзіўся 8 студзеня 1848 года ў маёнтку Атонава (ёсць думка, што насамрэч гэта быў маёнтак Турын Мінскай губерніі), паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду, а з боку маці ўвогуле быў у сваяцтве са знакамітым Тадэвушам Касцюшкам. У радавых маёнтках, дзе хлопчык правёў свае дзіцячыя гады, ён вывучыў французскую мову і выдатна асвоіў піяніна. Дарэчы, тады ж ён і пачаў складаць музычныя творы. Затым было паступленне ў Мінскую гімназію, а пасля — выезд у Еўропу. У наступныя гады Якуб атрымліваў веды ў найбуйнейшых навуковых цэнтрах заходняга свету, у тым ліку ў Парыжы і Рыме.

Friday, October 25, 2019

У Рэчыцы аператарку пошты прэміравалі за беларускую мову | Новы Час

У Рэчыцы аператарку пошты прэміравалі за беларускую мову | Новы Час «На жаль, часам мне даводзіцца натыркацца на тое, што работнікі, у тым ліку і пошты не толькі не адказваюць на той дзяржаўнай мове, на якой я да іх звяртаюся, але нават і не разумеюць мяне па-беларуску, – распавядае Андрэй Мядзведзеў. – Але, калі недзе са мной камунікуюць па-нашаму, дык я абавязкова пішу падзяку такому супрацоўніку і прашу кіраўніцтва, каб яно яго неяк заахвоціла. Так зрабіў і цяпер. У многіх еўрапейскіх краінах, дзе маецца больш за адну афіцыйную ці дзяржаўную мову, адказ на мове кліента – няпісанае правіла і звычайны стандарт абслугоўвання. Але ж там у іх прынята прывабліваць кліентаў у свае ўстановы любым магчымым спосабам. У нас жа такога няма і за кліентамі ніхто асабліва не ганяецца. Таму на цяперашнім этапе, калі нашу мову проста разумеюць – гэта абавязак работнікаў, але, калі мне яшчэ і адказваюць па-нашаму – гэта ўжо праява павагі да мяне, якая каштуе таго, каб за яе аддзячыць. Магчыма, такім чынам правіла абслугоўвання на мове кліента замацуецца і ў нашай двухмоўнай Беларусі».  

Святлана Ангел

Thursday, October 24, 2019

Хто і чаму разбеларушвае спадчыну Вільні. Алег Дзярновіч пра беларускіх «літвінаў» і ўкраінска-літоўскі хаўрус

Хто і чаму разбеларушвае спадчыну Вільні. Алег Дзярновіч пра беларускіх «літвінаў» і ўкраінска-літоўскі хаўрус Гісторык-мэдыявіст і археоляг, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра сумесныя ўкраінска-літоўскія дасьледаваньні русінскай спадчыны Вільні, падчас якіх амаль цалкам ігнаруецца беларускі фактар і шматвяковая беларуская прысутнасьць у Вільні.

Беларусы — маладая нацыя, але старажытны народ



https://nn.by/?c=ar&i=239862

Wednesday, October 23, 2019

У Гарадзеі пачалі адбудоўваць дом Аляксандра Надсана

У Гарадзеі пачалі адбудоўваць дом Аляксандра Надсана Бацькоўскі дом, дзе правёў дзяцінства грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы Аляксандар Надсан, пачалі аднаўляць. Мэцэнат абмяркуе з грамадзкасьцю, што варта разьмясьціць у гэтым будынку, піша Радыё Свабода.




https://nn.by/?c=ar&i=239782

Tuesday, October 22, 2019

Знайшлі рабочага, які ў 1987-м пакінуў бутэльку з пасланнем на плошчы Перамогі | euroradio.fm

Знайшлі рабочага, які ў 1987-м пакінуў бутэльку з пасланнем на плошчы Перамогі | euroradio.fm Пенсіянер Уладзімір Корбут успамінае, што пасланне вырашылі пакінуць у апошні дзень працы каля манумента — 5 лістапада 1987 года. "Тады тэрміны падціскалі, рыхтаваліся да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, зрабіць усё трэба было хутка, — успамінае Корбут. — Працавалі шмат: і ўдзень, і ўночы".

Monday, October 21, 2019

Віктар Марціновіч: Нашы праблемы паходзяць з хараства

Віктар Марціновіч: Нашы праблемы паходзяць з хараства Мы дарэмна гонім на 300 гадоў запрыгоньвання, на геаграфічную сітуацыю, на Савецкі Саюз. Нашыя праблемы паходзяць з хараства. З архітэктурнага і літаратурнага стылю, які квітнеў па ўсёй тэрыторыі існай Беларусі і выходзіў далёка за яе межы. Стылю, які ў пэўным сэнсе запачаткаваўся тут, бо ўзведзены ў Нясвіжы Джавані Бернардоні Фарны касцёл быў скончаны ўсяго на 9 гадоў пазней за першы ў свеце барочны храм, Іль Джэзу ў Рыме (і наконт датычнасці якога да маньерызму ці барока спрэчка яшчэ не скончаная: магчыма, наш, нясвіжскі, быў першым «чыстым» барока ў свеце). Вызначальныя працы Карла Мадэрна, Берніні і Растрэлі былі дакладна пазней.




https://nn.by/?c=ar&i=239635

Беларускага пісьменніка намінавалі на “нобелеўскую прэмію” па дзіцячай літаратуры - citydog.by | журнал о Минске

Беларускага пісьменніка намінавалі на “нобелеўскую прэмію” па дзіцячай літаратуры - citydog.by | журнал о Минске Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн суадносяць з Нобелеўскай прэміяй, толькі ў галіне дзіцячай літаратуры. Гэту ўзнагароду ў гонар вядомай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн у 2002 годзе заснаванаў урад Швецыі. На Astrid Lindgren Memorial Award прэтэндуюць пісьменнікі, ілюстратары да іншыя дзеячы, якія папулярызуюць чытанне сярод дзяцей і падлеткаў.

Sunday, October 20, 2019

«Татры», «Дзювагі» «Мяцеліцы» — усё пра мінскія трамваі

«Татры», «Дзювагі» «Мяцеліцы» — усё пра мінскія трамваі 90 гадоў таму, 13 кастрычніка 1929 года, па вуліцах сталіцы ўпершыню прагрукатаў электрычны трамвай. Разам з букмекерскай канторай Леон мы распавядаем гісторыю гэтага знакавага для Мінска транспарту.



https://nn.by/?c=lr&i=239308

Saturday, October 19, 2019

Дэмаграфічны партрэт беларусаў паводле перапісаў

Дэмаграфічны партрэт беларусаў паводле перапісаў У Літве доля літоўцаў сярод насельніцтва краіны (83,4% — перапіс 2011 году) амаль такая ж, як і доля беларусаў у насельніцтве Беларусі, у іншых суседзяў доля тытульнага этнасу сярод насельніцтва краіны ніжэй, чым у Беларусі: ва Ўкраіне — 77,8% (перапіс 2001 году), у Расеі — 77,7% (перапіс 2010 году), у Латвіі — 62,1% (перапіс 2011 году).

Наступны графік паказвае, як паводле перапісаў мянялася доля беларусаў і асобаў з роднай беларускай мовай падчас перапісаў у Расейскай імпэрыі, на тэрыторыях Польшчы, якія зараз уваходзяць у склад Беларусі, БССР у складзе Савецкага Саюзу і Рэспублікі Беларусь. У трох зь перапісаў пытаньні задаваліся толькі пра нацыянальнасьць альбо пра родную мову.

Friday, October 18, 2019

Лічба дня: колькі электрамабіляў у Беларусі

Лічба дня: колькі электрамабіляў у Беларусі Самыя папулярныя мадэлі электрамабіляў у краіне на сёньня - Fiat 500e, Chevrolet Volt і Tesla. Аднак беларусы ў асноўным набываюць патрыманыя электрамабілі, а новых, набытых у афіцыйных дылераў, налічваюцца адзінкі: у 2018-м іх было 2, за 8 месяцаў 2019-га – 8

Thursday, October 17, 2019

МВФ залічыў Беларусь да краінаў, якія разьвіваюцца

МВФ залічыў Беларусь да краінаў, якія разьвіваюцца Частка краінаў СНД, у ліку якіх і Беларусь, трапіла ў групу «Эўропа, што паўстае і разьвіваецца» (Emerging and Developing Europe). У гэтай групе цяпер таксама Малдова, Расея і Ўкраіна — разам з Вугоршчынай, Польшчай, Румыніяй, Турэччынай і краінамі Балканскага паўвострава.

Wednesday, October 16, 2019

«Паказваў пісталет, пагражаў пасадзіць». Рэжысэр Туровіч пра паход у міліцыю

«Паказваў пісталет, пагражаў пасадзіць». Рэжысэр Туровіч пра паход у міліцыю Спробы дамагчыся, каб чалавек у цывільным назваўся, плёну ня мелі. На гэтай падставе Аляксей Туровіч напісаў запыт у службу бясьпекі МУС, каб ідэнтыфікавалі супрацоўніка, які абсалютна беспадстаўна распусьціў рукі, а яшчэ чамусьці «размаўляе на мове блатных».

Аляксей Туровіч на здымках пад Смаргонямі

Tuesday, October 15, 2019

Полацкі блогер Geibal расказаў, як яго катавалі ў міліцыі | Новы Час

Полацкі блогер Geibal расказаў, як яго катавалі ў міліцыі | Новы Час “Прывезлі ў аддзяленне міліцыі, забралі тэлефон і асабістыя рэчы і павялі на трэці паверх. Завялі ў кабінет, дзе знаходзіліся тры чалавекі. Калі я зайшоў, то зачынілі дзверы на ключ. Загадалі: “Здымай куртку!” Я зняў куртку, яны праверылі кішэні. Потым адзін з супрацоўнікаў шпурнуў яе на падлогу, а калі я запытаў, навошта гэтак рабіць, адказаў: “Я цяпер наогул вазьму і буду мыць ёю падлогу”, – расказвае Раман Ляўкоўскі.

Hand 749676 1280

Monday, October 14, 2019

У Мінску створаная Нарада даследчыкаў камуністычнага тэрору | Новы Час

У Мінску створаная Нарада даследчыкаў камуністычнага тэрору | Новы Час Каля дваццаці чалавек, якія займаюцца ушанаваннем памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору з розных гарадоў Беларусі (Мінск, Віцебск, Магілёў, Ворша, Барысаў, Баранавічы, Лагойск) падзяліліся досведам, распавялі пра крыжы і помнікі, усталяваныя на месцах расстрэлаў па ўсёй Беларусі — і дамовіліся праводзіць сталыя сустрэчы дзеля каардынацыі працы і стварэння агульнай базы звестак ахвяраў чырвонага тэрору.

Sunday, October 13, 2019

Мінскаму трамваю споўнілася 90 гадоў | euroradio.fm

Мінскаму трамваю споўнілася 90 гадоў | euroradio.fm У трамвайным парку сталіцы налічаецца 137 вагонаў, сяродж якіх ёсць і 5 трохсекцыйных трамваяў.  В штате парка 264 кіроўцы, сярод якіх толькі 30 мужчын.

Saturday, October 12, 2019

Iгар Марачкін правёў выставу пра прасвет у беларускім жыцці - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Iгар Марачкін правёў выставу пра прасвет у беларускім жыцці - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск – Сама выстава, тое, як расказаў нам Ігар пра карціны, пра выставу. І здаецца мне, той, хто яго больш ведае, ці хто толькі першы раз пабачыў, думаю, заўважае, які ён сам па сабе не толькі выдатны мастак, але які ён чалавек. Ён далікатны, чулы, вельмі сціплы, уважлівы да людзей. Вось гэта адчуваецца ў яго працах.

Friday, October 11, 2019

Не ламайце дзяўчаткам крылы!

Не ламайце дзяўчаткам крылы! Мы мусім вучыць іх быць сьмелымі і моцнымі, не баяцца цяжкасьцяў, не баяцца супярэчыць і адмаўляць навакольным, адстойваць свае правы. Але ж правільныя прамовы — гэта добра, аднак куды больш важна, што мы дэманструем ім на справе, бо прыгожыя словы ў неспрыяльным асяродзьдзі ня значаць амаль нічога.

Thursday, October 10, 2019

Мова і нацыянальная свядомасць | Новы Час

Мова і нацыянальная свядомасць | Новы Час Патлумачыць уплыў мовы на нацыянальную свядомасць можна, звярнуўшыся да сацыяльнай псіхалогіі: мова дае магчымасць ідэнтыфікаваць сябе з пэўнай групай, якая гэтую самую мову і выкарыстоўвае. Спачатку гэты працэс адбываецца ў малой групе, то-бок, сям’і, дзе ты не толькі вучышся авалодваць ёю, але і надаваць пэўны сэнс таму, што ты гаворыш, як гаворыш і чаму. Адначасова чалавек уключаецца ў вялізную моўную групу, якая ахоплівае цэлыя рэгіёны.

Wednesday, October 9, 2019

Алег Трусаў: Нацыянальнае і моўнае пытанні — палітычныя з XVI стагоддзя | Новы Час

Алег Трусаў: Нацыянальнае і моўнае пытанні — палітычныя з XVI стагоддзя | Новы Час Назваць беларускую мову роднай у цяперашнім перапісе, бадай, важней, чым калі-небудзь дагэтуль. Справа ў тым, што прарасійскія сілы не пакідаюць намаганняў падрыхтаваць аншлюс Беларусі. Менавіта таму было зменена вызначэнне роднай мовы як «мовы, засвоенай першай у дзяцінстве». Гэта абсалютна антынавуковае вызначэнне, заяўляе Алег Трусаў:

Tuesday, October 8, 2019

Каб абараніць незалежнасць, трэба проста размаўляць па-беларуску. Паўсюль | Новы Час

Каб абараніць незалежнасць, трэба проста размаўляць па-беларуску. Паўсюль | Новы Час І я зразумеў, што адны людзі зыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы — парадокс, нас ніхто не хацеў з суседзяў, нас сотні гадоў выразалі — але ёсць незалежная дзяржава. Ёсць дзяржаўная мова — ужываецца ці не, але яна ёсць.

Monday, October 7, 2019

“Мы вельмі мала задумваемся, што ў нашай інтымнай сферы з экалогіяй” | greenbelarus.info

“Мы вельмі мала задумваемся, што ў нашай інтымнай сферы з экалогіяй” | greenbelarus.info У кастрычніку Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" адзначае сваё пяцігоддзе. Да першага юбілею ўнікальнага для Беларусі праекта Зялёны партал запускае серыю інтэрв’ю, у якіх пазнаёміць сваіх чытачоў з найбольш цікавымі і экалагічнымі Кнігамі “Жывой Бібліятэкі” за ўвесь час існавання праекта.

Saturday, October 5, 2019

Пад Іўем вырасцілі бульбіну, з якой можна зрабіць дранікаў на цэлую сям'ю | euroradio.fm

Пад Іўем вырасцілі бульбіну, з якой можна зрабіць дранікаў на цэлую сям'ю | euroradio.fm Вага адной бульбіны гатунку "маніфест" — 1 кг 603 гр. Браты Максім і Дзяніс Шыльвяны, якія і трымаюць фермерскую гаспадарку, сказалі, што набылі пасадачны матэрыял такога гатунку толькі сёлета і гэта іх першы ўраджай, таму атрымаліся гэтулькі буйныя карняплоды.

Friday, October 4, 2019

Па Беларусі будзе вандраваць літаратурны аўтобус — першы прыпынак у Гальшанах з Альгердам Бахарэвічам

Па Беларусі будзе вандраваць літаратурны аўтобус — першы прыпынак у Гальшанах з Альгердам Бахарэвічам Мінская «Кнігарня Логвінаў» памяняла фармат працы і выправілася ў шырокі свет. З гэтай восені пачаўся маштабны праект «Вандроўная кнігарня». Кнігарня прыўлашчыла сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічным складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у найбліжэйшыя колькі гадоў на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.




https://nn.by/?c=ar&i=238552

Thursday, October 3, 2019

Мінадукацыі: нельга здымаць на відэа настаўнікаў у ганебных абставінах

Мінадукацыі: нельга здымаць на відэа настаўнікаў у ганебных абставінах «гаворка не ішла пра забарону», але некаторыя ўстановы адукацыі праігнаравалі загад, таму цяпер міністэрства прапануе «адзіную мадэль абмежаваньня карыстаньня мабільнымі сродкамі ў адукацыйным працэсе». Аптымальным варыянтам бачаць такі, калі школьнікі здаюць тэлефоны пэдагогу ў адмысловыя ячэйкі (сваімі рукамі кладуць і забіраюць, каб на настаўніка ня клалася адказнасьць за драпіны).

Горадзенская гімназія № 1 імя Яўхіма Карскага. Скрынка для забраных на час уроку тэлефонаў

Wednesday, October 2, 2019

Будзьма беларусамі! » Алесь Смалянчук атрымаў прэстыжную прэмію за сваю кнігу пра Скірмунта. Чытайце пра яе тут

Будзьма беларусамі! » Алесь Смалянчук атрымаў прэстыжную прэмію за сваю кнігу пра Скірмунта. Чытайце пра яе тут 27—29 верасня ў Вільні прайшоў Восьмы Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Гэта маштабны форум — сёлета на яго з'ехаліся 520 навукоўцаў.

Традыцыйная кульмінацыя Кангрэсу — уручэнне прэмій Кангрэсу за найлепшыя кнігі і артыкулы папярэдняга года.
Прэмію ў катэгорыі «Гісторыя. Манаграфіі» здабыў Алесь Смалянчук за кнігу «Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю». 

Tuesday, October 1, 2019

Святлана Алексіевіч абраная віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-Клуба

Святлана Алексіевіч абраная віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-Клуба

 Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, якая бярэ ўдзел у кангрэсе.
85-ы кангрэс Міжнароднага ПЭН-цэнтра праходзіць у сталіцы Філіпінаў, на ім сабраліся больш за 200 чалавек.