Friday, March 31, 2017

У Беларусі ўпершыню з'явіліся гарадскія Wi-Fi-аўтобусы: "Упершыню ў Беларусі ў гарадскім грамадскім транспарце з'явіўся бясплатны інтэрнэт. Пілотны праект рэалізаваны ў Гомелі, дзе па гарадскіх маршрутах пусцілі аўтобусы з Wi-Fi-доступам для пасажыраў. Пра гэта распавялі ў кампаніі velcom, забяспечыў рэалізацыю тэхнічнага рашэння.

http://nn.by/?c=ar&i=188260"



'via Blog this'

Thursday, March 30, 2017

«Тату забралі злыя тролі», — сям’я маладафронтаўца Рамана Васільева чакае вестак зь СІЗА: "Кася Васільева захапляецца кіналёгіяй, у сям’і жыве ангельская бультэр’ерка Бэла. Вярнуўшыся дадому пасьля ператрусу, Кася ўбачыла, што Раман зачыніў Бэлу ў кухні, пакінуўшы ёй там ежу і ваду. «Таму што Бэла, пабачыўшы, як абыходзяцца зь яе гаспадаром, магла б і напасьці на КДБэшнікаў, вось ён яе і зачыніў», — тлумачыць Васільева. Падчас ператрусу ў кватэры забралі ноўтбук і сыстэмны блёк ад стацыянарнага кампутара, а таксама некалькі бела-чырвона-белых сьцягоў.

"



'via Blog this'Кася Васільева і Кіра Васільева ідуць у дзіцячы садок

Wednesday, March 29, 2017

Будзьма беларусамі! » Сем музеяў Мінска можна наведаць па адзіным квітку: "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запусціў бестэрміновую акцыю «Адзіны квіток», якая дасць магчымасць мінчукам і гасцям сталіцы наведаць сем музеяў, купіўшы ўсяго адзін квіток у любым з іх, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ва ўстанове.

"



'via Blog this'Картинки по запросу гістарычны музей мінск

Tuesday, March 28, 2017

Ад Генпракуратуры патрабуюць праверкі законнасці дзеянняў МУС | Новы Час: "Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) накіраваў у Генеральную пракуратуру Беларусі заяву з патрабаваннем аб правядзенні праверкі законнасці дзеянняў дзяржаўных органаў падчас мірнага сходу грамадзян, прысвечанага святкаванню Дня Волі 25 сакавіка.
"



'via Blog this'

Monday, March 27, 2017

"Дай Дарогу" адгукнуліся на апошнія падзеі гімнам "Дзень Волі" (18+) | euroradio.fm: "Гурт "Дай Дарогу!" адгукнуўся на апошнія падзеі ў краіне — разгон мірных дэманстрацый у Мінску 25 і 26 сакавіка. Брэсцкія панкі змантавалі кліп пад назвай “Гімн "Дзень Волі"” на песню “10 миллионов рабов” со своего альбома “Сквозь говно”: 

"



'via Blog this'

Sunday, March 26, 2017

Былы галоўны кантралёр OHO: «Тыран сам прысьпешыў свой канец»: "У 1990-х ён працаваў поруч з OHO, служыў начальнікам Галоўнага ўпраўленьня службы кантролю ў ягонай адміністрацыі. У размове са Свабодай Алег Ігнаценка ня ўтойваў свайго стаўленьня да колішняга працадаўцы:

"



'via Blog this'Дзень Волі ў Менску. 25 сакавіка 2017 году

Saturday, March 25, 2017

Дзень Волі без Бангалор: апоўдні каля плошчы была толькі міліцыя і журналісты | Новы Час: "«Усе заяўкі, якія былі перададзеныя ў Мінгарвыканкам на правядзенне нейкіх мерапрыемстваў, былі разгледжаны. Дзве заяўкі былі адкліканыя самімі заяўнікамі, чатыры ініцыятара яшчэ адной заяўкі адмовіліся раней. І сёння апошні чалавек, які заяўляў пра мерапрыемства, таксама пісьмова адклікаў сваю заяўку. Таму любыя мерапрыемствы ў Мінску, якія могуць адбыцца, будуць прызнаныя незаконнымі», — растлумачыў Шорац.
"



'via Blog this'

Friday, March 24, 2017

Будзьма беларусамі! » Журналісты знайшлі настаўніцу, дзякуючы якой Naviband спявае па-беларуску: "Адзін з лідараў гурту Арцём Лук’яненка вырас у Глыбокім. У сваіх інтэрв’ю ён не раз дзякаваў роднай гімназіі і настаўніцы беларускай мовы за тое, што натхнілі яго спяваць па-беларуску.

"



'via Blog this'

Thursday, March 23, 2017

Пісьменнік Уладзімір Арлоў: «Жадаю ўсім хутчэй выйсці на волю»: "Нагадаем, учора ў кватэры Уладзіміра Арлова і Валянціны Аксак затрымалі актывістаў Змітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанку, якія ставілі там кухню. Гаспадара дома не было: ён у Гродне разам з ілюстратарам Паўлам Татарнікавым ладзілі прэзентацыю кніжкі «Айчына» і аўтограф-сесію. Спадарыня Валянціна таксама не застала сам момант затрымання, бо выйшла ў краму. Калі яна вярнулася, хлопцаў у пад’ездзе ўжо трымалі людзі ў цывільным. Хутка затрымалі таксама абаронцу Курапатаў Сяргея Пальчэўскага: яго выцягнулі з машыны Дашкевіча.


http://nn.by/?c=ar&i=187657"



'via Blog this'

Wednesday, March 22, 2017

«Мова Нанова» ў Таронта: Вялікае Княства Літоўскае: "Заля цэнтра ў бел-чырвона-белых колерах. Бачны выявы «Пагоні», старажытных гербаў беларускіх гарадоў. Ha стале, пакрытым бел-чырвона-белым сьцягам і аздобленым двума скрыжаванымі мячамі эпохі Сярэднявечча, сталіся выстаўленымі шэраг кнігаў па гісторыі ВКЛ аўтараў: Міколы Ермаловіча, Уладзімера Арлова, — Статут ВКЛ 1588 г., гістарычныя энцыкляпедыі па тэме заняткаў, іншыя.


http://nn.by/?c=ar&i=186307"



'via Blog this'

Tuesday, March 21, 2017

Будзьма беларусамі! » «Быць беларусам — значыла несці падвойны цяжар»: "Выклікаючы ў памяці слухачоў вобраз прарока Майсея, нагадваючы гісторыю Выхаду народу Ізраілевага з Егіпту, Язэп Лёсік звяртаецца да ўжо нежывога Аляксандра Бурбіса і кажа: «Спі ж спакойна, беларускі прароча! Ты не дайшоў яшчэ да Абяцанае Зямлі, ня дойдзе яшчэ і шмат хто з нас, бо ўсе мы ў няволі радзіліся і мусім памерці, як тое жыдоўства, што вадзіў Майсей па пустыні».

"



'via Blog this'

Monday, March 20, 2017

Як звычайная сям'я Брылёнкаў наладзіла выпуск найсмачнейшага беларускага ласунку ВІДЭА: "Незвычайныя кісла-салодкія дражэ — падарунак Глыбоччыны. Большасць ягад, схаваных пад цукрам, сабраныя мясцовымі жыхарамі на найбліжэйшых балотах. Ды і само прадпрыемства «Аржаніца», якое надае журавінам непаўторны смак, месціцца ў Глыбокім і належыць мясцовай сям’і Брылёнкаў.

http://nn.by/?c=ar&i=187295"



'via Blog this'

Sunday, March 19, 2017

Партыя БНФ патрабуе адстаўкі Шуневіча і вызвалення затрыманых падчас пратэстаў: "1. Спыніць дзяржаўныя рэпрэсіі супраць уласнага народу ў сувязі з рэалізацыяй грамадзянам свайго права на негвалтоўны пратэст;

2. Скасаваць угрунтаваныя на ілжэсьведчаньнях пастановы судоў аб пакараньні ўдзельнікаў мірных пратэстаў, неадкладна вызваліць усіх адміністрацыйна арыштаваных;

3. Расследаваць усе выпадкі незаконных і непрафэсыйных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільнай вопратцы падчас затрыманьняў грамадзянаў ды прыцягнуць вінаватых да адказнасьці;

4. Адправіць у адстаўку міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча;

5. Забясьпечыць заканадаўчыя і практычныя гарантыі рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі на мірныя сходы і негвалтоўны пратэст».
http://nn.by/?c=ar&i=187375"



'via Blog this'

Saturday, March 18, 2017

У Ваўкавыску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг ФОТА: "Як паведаміў НН чытач, спадар Кірыл, нацыянальны сцяг быў вывешаны 17 сакавіка. Ён з'явіўся над вуліцай Кастрычніцкай, на прыватным доме.


http://nn.by/?c=ar&i=187342"



'via Blog this'

Friday, March 17, 2017

"Быць дворнікам — большае геройства, чым быць пісьменнікам". Горват о Купаловском и жизни в деревне: "Два года назад Андрусь Горват ушел из Купаловского театра будучи дворником, вернулся — автором книги «Радзіва „Прудок“. Дзённік», которая разошлась тиражом, нечастым для Беларуси. Где и как зарождался микрокосмос дневника, в котором утонули минимум 4 тысячи человек? TUT.BY побеседовал об этом с Горватом, специально приехавшим в Минск из деревни, расположенной на границе с Украиной. А Купаловский театр показал журналистам, как и в каких интерьерах происходило действие этого произведения.
"



'via Blog this'

Thursday, March 16, 2017

У Мінску з'явіліся "зялёныя чалавечкі" | euroradio.fm: "Невядомыя мінскія мастакі працягваюць пакідаць на сценах актуальныя палітычныя пасланні. 16 сакавіка гэта ўжо не дзяржаўныя службоўцы, якія прыдумалі "дэкрэт аб дармаедах", а "зялёныя чалавечкі" — славуты вобраз, які асацыюецца з "рускім светам" і анэксіяй Крыма.

"



'via Blog this'

Wednesday, March 15, 2017

Фотафакт. У Мінску рыхтуюцца да «Маршу недармаедаў»: на вуліцах з'явіліся вадамёты | Новы Час: "Гэтыя аўтамабілі прызначаныя для працы падчас масавых беспарадкаў. На даху ўстаноўлены магутныя вадамёты, а паліцы (нажы) прызначаныя для расчысткі барыкадаў.
"



'via Blog this'

Tuesday, March 14, 2017

У Мінску ўлады вызначылі 12 пляцовак для выступленняў вулічных музыкаў | euroradio.fm: "Вулічныя музыкі змогуць выступаць з траўня 2017 года ў наступных месцах: гэта падземныя пешаходныя пераходы да гандлёвага цэнтра "Сталіца", на скрыжаванні вуліцы Леніна — праспект Незалежнасці, на станцыях метро "Каменная Горка" (выхад у бок гандлёвага цэнтра "Мацярык"), "Пушкінская" (выхад у бок кінатэатра "Аўрора"), "Малінаўка" (выхад у бок гандлёвага цэнтра "Прастор"), "Партызанская" (выхад у бок ўнівермага "Беларусь"), "Трактарны завод" (выхад у бок бульвара Трактарабудаўнікоў), "Уручча" (выхад у бок вуліцы Старынаўскай), "Пятроўшчына" (выхад у бок медуніверсітэта), "Плошча Якуба Коласа" (выхады ў бок ЦУМа і ў бок Камароўскага рынку), "Інстытут культуры" (выхад у бок Дома быту).

"



'via Blog this'

Monday, March 13, 2017

Дэпутатка Канапацкая: «Буду прасіць Міністэрства ўнутраных спраў разабрацца, зрабіць выразныя захады»: "Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая абураецца затрыманьнямі мірных грамадзянаў, лідэраў апазыцыі і журналістаў. У сваёй заяве на Facebook яна піша, што «асноўным каталізатарам народнага гневу становяцца неправамерныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі».

"



'via Blog this'Ганна Канапацкая

Sunday, March 12, 2017

У Чашніцкім раёне ўратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (фота) | euroradio.fm: "Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, у той жа дзень на тым самым возеры пад лёд правалілася яшчэ двое рыбакоў, але яны здолелі выбрацца з вады самастойна.

"



'via Blog this'

Saturday, March 11, 2017

Дар'я Домрачава заваявала бронзу ў спрынце | Новы Час: "У пятніцу, 10 сакавіка, у Канціёлахці пачаўся восьмы этап Кубка свету па біятлоне. На двух агнявых рубяжах беларуска дапусціла толькі адзін промах. Яна саступіла нарвежцы Тырыл Экхаф, якая промахаў не мела, 20 секундаў. Другое месца заваявала немка Лаура Дальмаер, якая таксама мела адзін промах і апярэдзіла Дар'ю на 2 секунды.
"



'via Blog this'Здымак БЕЛТА

Friday, March 10, 2017

Мікола Купава: Канстатацыя, што ў нас ёсць нейкае адраджэнне, — гэта ілюзія | Новы Час: "Ідэя незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі стала актыўна распрацоўвацца ў 1917 годзе на Усебеларускім з'ездзе (кангрэсе), што праходзіў у снежні ў будынку Гарадскога (цяпер Купалаўскага) тэатра ў Мінску. Ужо 21 лютага 1918 года Выканкам Рады Усебеларускага кангрэса звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. 9 сакавіка 1918 адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Рады кангрэса, на якім прынялі Другую Устаўную грамату, дзе Беларусь была абвешчана народнай рэспублікай. Выканаўчы камітэт пераўтварыўся ў Раду БНР. У межах Беларусі былі зацверджаны свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцяў Беларусі. У ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года пасля дзесяцігадзінных спрэчак нязначнай большасцю галасоў Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць Беларусі.

"



'via Blog this'

Thursday, March 9, 2017

Някляеў: «Чарговыя хітрыкі рэжыму, ён хоча зьбіць пратэставую хвалю»: "«Пазыцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу не мяняецца. На мітынгу супраць дэкрэту № 3 тысячы прысутных прынялі рашэньне патрабаваць ад улады адмену дэкрэту № 3. Менавіта такія даручэньні былі дадзеныя мне, Статкевічу ды іншым, каго выбралі на мітынгу для кантролю рашэньня ўлады.

"



'via Blog this'Уладзімер Някляеў

Wednesday, March 8, 2017

Летась у Беларусі нарадзілі дзяцей амаль 118 тысяч жанчын | euroradio.fm: "Летась у Беларусі нарадзілі дзяцей амаль 118 тысяч жанчын. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Пры гэтым больш за палову з гэтых жанчын (58,8%) нарадзілі другое,трэцяе і наступнае дзіця.

"



'via Blog this'

Tuesday, March 7, 2017

Дэпутат Марзалюк: Колькі каштавала памяняць межы ахоўнай зоны Курапат? | euroradio.fm: "Як вядома, Марзалюк мае гістарычную адукацыю і сам не адзін год займаўся археалагічнымі раскопкамі. Ён заявіў, што ахоўныя зоны не азначаюць, што на месцы будаўніцтва бізнэс-цэнтра былі пахаванні. Але, заявіў сенатар, яму цікава, хто надавіў на Міністэрства культуры. "Я не веру ў альтруізм. Я думаю, што гэта пытанні да Следчага камітэта", — дадаў ён.

"



'via Blog this'
Украінцы асцерагаюць беларусаў перад прапагандай РФ | Новы Час: "— Я б вельмі хацеў перасцерагчы беларусаў ад магчымых правакацый, бо тое што мы бачым, што мы чуем з Беларусі, можна казаць пра абсалютна ідэнтычны сцэнарый. Трэба вельмі асцярожна ставіцца да інфармацыі, ацэньваць, правяраць з некалькіх крыніц.

"



'via Blog this'

Monday, March 6, 2017

Будоўля спыненая, лагер згорнуты: супрацьстаянне ў Курапатах скончана: "На пятнаццаты дзень супрацьстаяння ў Курапатах актывісты, якія пратэставалі супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра, вырашылі прыбраць лагер. Будоўля цяпер цалкам спыненая, плот плануюць разабраць у бліжэйшы час.


http://nn.by/?c=ar&i=186552"



'via Blog this'

Sunday, March 5, 2017

Машину с Лебедько, Рымашевским и Козловым задержали по дороге в Брест: "По словам Лебедько, им предлагают проехать в РОВД для разбирательства. Якобы чтобы сверить идентификационный номер машины. «Есть подозрение, что это не ваш номер», - говорит сотрудник милиции, пишет "Наша Нива".
"



'via Blog this'

Saturday, March 4, 2017

Да бульбы — як да багіні. У Горках у гонар любімай стравы вучні зладзілі бенефіс: "Удзельнікі мерапрыемства ў прамым сэнсе пакланяліся «другому хлебу» і нават зрабілі з яго «татэмы» Чабурашкі, вожыка, рыбы і павука. На будучы ўраджай, карацей, слоўца замовілі.


http://nn.by/?c=ar&i=186400"



'via Blog this'

Friday, March 3, 2017

«Genius Loci»: Чэслаў Немэн — геній са Старых Васілішак | Новы Час: "Тое ж можна сказаць і пра Чэслава Немэна, які пражыў у Беларусі 19 гадоў. Для яго гэта быў час, калі фарміраваўся талент, калі закладваўся падмурак яго асобы. Таму Чэслаў Немэн, як можа мала хто з нашых землякоў, заўсёды вяртаўся ў родныя мясціны не толькі ў творчасці і ўспамінах, але і ў жыцці — часта прыязджаў у родную вёску Старыя Васілішкі на Гродзеншчыну, калі бываў на гастролях па СССР.

"



'via Blog this'

Thursday, March 2, 2017

"Нарач" і "Крыніца" застаюцца: Дзяржстандарт не забараняе этыкеткі на беларускай | euroradio.fm: ""Этыкеткі, вырабленыя і якія яшчэ будуць вырабленыя, з тэкстам інфармацыі толькі на беларускай мове могуць ужывацца на тэрыторыі нашай краіны, — дадаюць у Дзяржстандарце. — Але пры гэтым трэба памятаць і пра спажыўцоў, якія наведваюць нашу краіну і не валодаюць беларускай мовай, але хацелі б ведаць склад прадукту, умовы захоўвання і рэкамендацыі па выкарыстанні перад тым, як яго набыць. У такім выпадку інфармацыю на рускай мове рэкамендуецца размяшчаць не на этыкетцы, а на лісце-ўкладцы, улётцы і г.д., якія дадаткова даюцца арганізацыям гандлю і імі — спажыўцу пры яго патрабаванні".

"



'via Blog this'

Wednesday, March 1, 2017

У Гродна пачалі ўсталёўваць табліцы пра гісторыю вуліц і аб’ектаў | Новы Час: "Такія шчыты дазволяць гараджанам і гасцям горада лепш даведацца пра мінулае Гродна, пра помнікі гісторыі і архітэктуры.

"



'via Blog this'