Friday, November 30, 2018

Беларусы абралі любімыя прадукты харчавання

Беларусы абралі любімыя прадукты харчавання Сярод харчовых тавараў беларусы аддалі перавагу «Савушкаву прадукту», які з трохразовым адрывам абышоў іншыя гандлёвыя маркі. У пералік папулярных таксама ўвайшлі вытворцы шакаладу, мукі, рыбных і мясных вырабаў.




https://nn.by/?c=ar&i=221502

Thursday, November 29, 2018

Палякі выкупяць беларускую сетку дзіцячых крамаў «Бусьлік»

Палякі выкупяць беларускую сетку дзіцячых крамаў «Бусьлік» «Бусьлік» мае 46 крамаў, 17 зь іх у Менску. Долю гэтых супэрмаркетаў з асартымэнтам тавараў для дзяцей на беларускім рынку Сяргей Місячэнка ацаніў у 10-15%. Гадавая выручка складае больш за 65 млн даляраў.

Тавары для дзяцей, ілюстрацыйнае фота

Wednesday, November 28, 2018

Брыжыт Бардо напісала адкрыты ліст Лукашэнку

Брыжыт Бардо напісала адкрыты ліст OHO Яна заклікала траціць грошы, якія цяпер выдаткоўваюцца на адлоў і забойства жывёл у Беларусі, на праграмы стэрылізацыі ў супрацоўніцтве з зоаабаронцамі, а таксама на стварэнне прытулкаў, дзе жывёлы маглі б чакаць новых гаспадароў. Акрамя таго, Б.Бардо выступае за больш хуткае прыняцце закона аб абароне жывёл, які прадугледжвае суровае пакаранне за жорсткае абыходжанне з імі.




https://nn.by/?c=ar&i=221394

Tuesday, November 27, 2018

Беларусь хоча роўнасці пры вызначэнні тарыфаў на транспартаванне газу ў ЕАЭС | euroradio.fm

Беларусь хоча роўнасці пры вызначэнні тарыфаў на транспартаванне газу ў ЕАЭС | euroradio.fm Па словах Каранкевіча, гэта адзінае неўрэгуляванае пытанне ў праграме фармавання агульнага рынку газу ў ЕАЭС. "Пазіцыя беларускага боку была пазначаная: тарыфы на транспартаванне газу па тэрыторыі саюза для краін-удзельніц павінны быць не вышэй, чым тарыфы для суб'ектаў ўнутраных рынкаў", — патлумачыў Каранкевіч.

Monday, November 26, 2018

Будзьма беларусамі! » Доктар баранавіцкай хуткай і яго бацька-філолаг стварылі унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін

Будзьма беларусамі! » Доктар баранавіцкай хуткай і яго бацька-філолаг стварылі унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін — У бацькі няма медыцынскай адукацыі, але ён выкладае ў медыцынскім універсітэце ў Гродне і заўсёды цікавіўся калямедыцынскімі тэмамі, — распавядае Арцём Варанец. — Ён стварыў шмат розных беларускамоўных слоўнікаў па медыцыне, але даведніка раслін не было. А тэма гэтая, нягледзячы на ​​развіццё фармакалогіі, да гэтага часу цікавая людзям. Многія звяртаюцца да народных лекараў, зёлак. І паколькі ў Беларусі існуюць розныя дыялекты, узнікае блытаніна ў назвах некаторых лекавых раслін. Каб яе больш не было, бацька і вырашыў стварыць слоўнік-даведнік лекавых раслін. Тым больш, як аказалася, у Беларусі дагэтуль было толькі два падобныя выданні, дый тыя ў пачатку XX стагоддзя.

Thursday, November 22, 2018

Ледавіковы перыяд па-беларуску: мінчукоў запрашаюць на бясплатны ўрок фігурнага катання

Ледавіковы перыяд па-беларуску: мінчукоў запрашаюць на бясплатны ўрок фігурнага катання 24 лістапада на катку каля Палаца спорту мінчукоў будуць вучыць катацца на каньках. «Святой істочнік» запрашае на трэніроўку 100 беларусаў — 50 пачаткоўцаў і 50 тых, хто гатовы стаць асабістым трэнерам.




https://nn.by/?c=ar&i=221066

Wednesday, November 21, 2018

Камуністы прапануюць пераплавіць «мінскага гарадавога» | Новы Час

Камуністы прапануюць пераплавіць «мінскага гарадавога» | Новы Час Камуністы звяртаюць увагу, што «сама ўстаноўка падобнай кампазіцыі абсурдная, паколькі супярэчыць ходу і сутнасці тых бурных гістарычных падзей, у якіх нараджалася і мацнела беларуская міліцыя. Афіцыйна Дзень міліцыі, які з'яўляецца прафесійным святам супрацоўнікаў МУС, адзначаецца ў нашай краіне 4-га сакавіка і, зразумела, гэтая дата не выпадковая: уся яго гісторыя напрамую звязана з імем выдатнага рэвалюцыянера Міхаіла Фрунзе, які, узначаліўшы ў 1917 годзе мінскую міліцыю, менавіта 4 сакавіка кіраваў захопам дружынамі рабочых і салдат будынка гарадской паліцыі і раззбраеннем паліцыянтаў — тых самых гарадавых».

Tuesday, November 20, 2018

Самы вялікі інтэрактыўны ўрок у краіне пройдзе для 1000 беларускіх старшакласнікаў | БДГ Деловая газета

Самы вялікі інтэрактыўны ўрок у краіне пройдзе для 1000 беларускіх старшакласнікаў | БДГ  Деловая газета Тэхнічна самы вялікі ўрок у краіне будзе забяспечаны пры дапамозе прамой трансляцыі майстар-класа праз відэасэрвіс VOKA для зарэгістраваных удзельнікаў праекта. Акрамя таго, усе зацікаўленыя навучэнцы краіны змогуць паглядзець трансляцыю абсалютна бясплатна на канале velcom YOUTH платформы VOKA.

velcom, velcom YOUTH, Минск, Мікалай Брэдзелеў, Дзмітрый Смірноў, VOKA

Monday, November 19, 2018

Cтала вядома, колькі можа каштаваць беларускі электрамабіль | Новы Час

Cтала вядома, колькі можа каштаваць беларускі электрамабіль | Новы Час Па словах акадэміка, пры ўмове серыйнай вытворчасці электрамабіль з Беларусі можа каштаваць $ 15-16 тысяч. Пры гэтым «эканоміку на адным аўтамабілі не пралічваюць» — таму і выдаткі на стварэнне прататыпа вышэй магчымага рознічнага кошту мадэлі, паведамляе dev.by са спасылкай на СТВ.

Sunday, November 18, 2018

На БТ высьмеялі выбачэньне перад скульптурай гарадавога

На БТ высьмеялі выбачэньне перад скульптурай гарадавога Гісторыя помніка гарадавому цягнецца ад сакавіка 2016 году: некаторых зьдзіўляла, што ў Беларусі паставілі помнік савецкаму міліцыянэру ў форме царскага паліцыянта, а не беларускаму праваахоўніку.​ А гісторыя бальшавіцкай міліцыі пачалася якраз з разгону гарадавых і паляваньня на іх.




Saturday, November 17, 2018

Зборная Беларусі засталася адзінай камандай, якая не прапускала ў Лізе нацый

Зборная Беларусі засталася адзінай камандай, якая не прапускала ў Лізе нацый Да ўчорашняга вечара таксама «насуха» выступалі датчане, аднак яны не захавалі свае вароты ў недатыкальнасці, перамогшы на выездзе валійцаў з лікам 2:1. Пры гэтым беларусы правялі пяць матчаў, а зборная Даніі толькі тры, звяртае ўвагу pressball.by.




https://nn.by/?c=ar&i=220785

Friday, November 16, 2018

Будзьма беларусамі! » Беларускі мастак зрабіў выставу ў вагоне метро, які рухаецца

Будзьма беларусамі! » Беларускі мастак зрабіў выставу ў вагоне метро, які рухаецца15 лістапада свабодны беларускі мастак Сяргей Савіч зрабіў выставу сваіх 15 карцін ў вагоне метро, які рухаецца – паведамляе Еўрарадыё. Дапамаглі яму гэта зрабіць 15 чалавек, сярод якіх былі заўважаныя мінскія блогеры і музыкі Улад БакейАртур Какораі Ягор Kipah. Такім чынам Савіч і сябры паказалі мінчанам сучасную андэграўнд-творчасць у месцы, дзе гэтага менш за ўсё чакаеш.

Thursday, November 15, 2018

Белавус: Галоўная ідэя — зрабіць усё, каб гэтая нацыя нахран не знікла | euroradio.fm

Белавус: Галоўная ідэя — зрабіць усё, каб гэтая нацыя нахран не знікла | euroradio.fm Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

Wednesday, November 14, 2018

У Мінску развіталіся з Ігарам Лучанком (фота) | euroradio.fm

У Мінску развіталіся з Ігарам Лучанком (фота) | euroradio.fm У Мінску развіталіся з вядомым кампазітарам, народным артыстам Беларусі Ігарам Лучанком. Ён памёр у панядзелак на 81-м годзе жыцця. 14 лістапада на жалобную цырымонію ў Цэнтральны Дом афіцэраў прыйшлі тысячы людзей. Пахаванне пройдзе на Маскоўскіх могілках сталіцы.

Tuesday, November 13, 2018

Феміда для новага будынка Вярхоўнага суда Беларусі каштуе $800 тысяч | euroradio.fm

Феміда для новага будынка Вярхоўнага суда Беларусі каштуе $800 тысяч | euroradio.fm Асобнага тэндара на статую не праводзілася — па дакументах яна праходзіць як камплект мастацкіх вырабаў. Першапачаткова на кампазіцыю было вылучана мільён 660 тысяч рублёў, але ў выніку сімвал правасуддзя абышоўся на 50 тысяч даражэй.

Monday, November 12, 2018

Інстытут гісторыі падтрымаў захаванне Трактарагораду, які ўлады плануюць знесці | Новы Час

Інстытут гісторыі падтрымаў захаванне Трактарагораду, які ўлады плануюць знесці | Новы Час На думку навукоўцаў Інстытуту гісторыі, Трактарагорад заслугоўвае статусу помніка гісторыі, бо «кварталы трактаразаводскага пасёлка адлюстроўваюць важны перыяд у гісторыі развіцця Мінску».

Такога ж погляду прытрымліваюцца ў Саюзе архітэктараў Беларусі, куды таксама звярталіся каардынатары кампаніі.

Sunday, November 11, 2018

Saturday, November 10, 2018

Самы дарагі, трагічны, містычны. І іншыя незвычайныя помнікі на Кальварыйскіх могілках ФОТЫ

Самы дарагі, трагічны, містычны. І іншыя незвычайныя помнікі на Кальварыйскіх могілках ФОТЫ На Кальварыйскіх могілках пахаваныя Ніл Гілевіч, Іван Навуменка, Янка Лучына, Ян Дамель, Ян-Баляслаў Луцкевіч (бацька заснавальнікаў «Нашай Нівы»). Тут месцяцца брацкія магілы часоў Першай і Другой сусветных войнаў, тут знашлі спачын і салдаты напалеонаўскай арміі.




https://nn.by/?c=ar&i=216203

Friday, November 9, 2018

«Я цяпер на ўроку». Завуч зь відэа #загонБРСМ працягвае працаваць

«Я цяпер на ўроку». Завуч зь відэа #загонБРСМ працягвае працаваць Неўзабаве пасьля публікацыі карыстальнікі сацсетак пачалі пісаць, што голас завуча на запісе вельмі падобны да голасу намесьніцы дырэктара гімназіі № 31 Інэсы Ахрамовіч. Сама Ахрамовіч у размове з карэспандэнтам БелаПАН на наступны дзень пасьля публікацыі відэазапісу сказала, што знаходзіцца яна на размове ў аддзеле адукацыі Менгарвыканкаму.

Ілюстрацыйнае фота. Дзень вышыванкі 2017 ад БРСМ 2 ліпеня

Thursday, November 8, 2018

Будзьма беларусамі! » “Ёсць нагода для карагода!” – набор стыкераў ад “Будзьма!”

Будзьма беларусамі! » “Ёсць нагода для карагода!” – набор стыкераў ад “Будзьма!”

У першым выпуску – тэматычныя стыкеры да творчасці нашых класікаў Яна Баршчэўскага, Янкі Маўра, Максіма Гарэцкага і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама налепкі, прысвечаныя нашаму “Буквару”, які сёлета адзначыў сваё 400-годзе. Кожны ліст са стыкерамі аздоблены кароткім інфарматыўным апісаннем.

Набор стыкераў “Ёсць нагода для карагода!”

Wednesday, November 7, 2018

Гродзенскія актывісты ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі з плакатам «Долой самодержавие»

Гродзенскія актывісты ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі з плакатам «Долой самодержавие» Толькі пасля заканчэння мітынгу актывістаў адпусцілі і тады яны выйшлі на плошчу Леніна са сваім плакатам. Далей яны прайшліся па цэнтры горада. На вуліцы Савецкай іх затрымала міліцыя і даставіла ў Ленінскі РАУС.




https://nn.by/?c=ar&i=219723

Tuesday, November 6, 2018

Мінпрацы патлумачыла, як беларусам трэба пацвярджаць працу і вучобу за мяжой | euroradio.fm

Мінпрацы патлумачыла, як беларусам трэба пацвярджаць працу і вучобу за мяжой | euroradio.fm У Мінпрацы кажуць, што першыя спісы "дармаедаў" будуць сфармаваныя на 1 лютага 2019 года. Таму дакументы пра замежную працу або навучанне просяць падаваць да 21 студзеня 2019 года. Потым спісы будуць фармавацца штоквартальна. У сувязі з гэтым чыноўнікі рэкамендуюць накіроўваць дакументы да 21 красавіка, да 21 ліпеня, да 21 кастрычніка, да 21 студзеня. 

Sunday, November 4, 2018

Saturday, November 3, 2018

Стварыў старую Гародню ў дрэве і раздаў бясплатна | Новы Час

Стварыў старую Гародню ў дрэве і раздаў бясплатна | Новы Час Сёння ад некалі велізарнай калекцыі драўляных макетаў у Генадзя Зараховіча засталося толькі некалькі штук. Мініяцюрныя храмы, замкі, палацы і дамы разабралі сябры і знаёмыя. Больш за 1000 розных макетаў зрабіў гродзенец за 30 гадоў, большая частка з іх прысвечана роднаму Гродна. На сваіх працах Генадзь ніколі не зарабляў, хоць і ведаў, што ствараў унікальныя рэчы.

Friday, November 2, 2018

“Хопіць усяго 5 штрафаў”. У Беларусі абвяшчаюць вайну экскурсаводам-нелегалам? | euroradio.fm

“Хопіць усяго 5 штрафаў”. У Беларусі абвяшчаюць вайну экскурсаводам-нелегалам? | euroradio.fm Як пазбавіцца ад нелегальных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, якія праводзяць у Беларусі экскурсіі без абавязковай атэстацыі? Прадстаўнікі турбізнесу скардзяцца і на мясцовых канкурэнтаў, і на нелегалаў з Расіі, Польшчы і Літвы. Нярэдка яны прывозяць экскурсійныя групы і распавядаюць ім пра нашу зямлю, як пра частку сваёй тэрыторыі. 13 лістапада Мінтурызму агучыць свае прапановы наконт экскурсійнай дзейнасці. Гаворка пойдзе ў тым ліку і пра спосабы пакарання нелегалаў.