Monday, September 30, 2019

«Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага

«Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага Больш за тры месяцы няма вынікаў генэтычнай экспэртызы меркаваных парэштак братоў Кастуся (у Вільні) і Віктара (у Сьвіслачы) Каліноўскіх. Як у 1990-я гады ў Беларусі «адшукалася» пахаваньне Віктара Каліноўскага, Свабодзе расказаў былы дырэктар сьвіслацкага музэю Мікалай Пакутнік.

На гэтых могілках пахаваныя бацька, бабуля, браты і сёстры Кастуся Каліноўскага

Sunday, September 29, 2019

«Беларуская Грэта» з Камароўкі. Як Мінск удзельнічае ў кліматычным страйку - citydog.by | журнал о Минске

«Беларуская Грэта» з Камароўкі. Як Мінск удзельнічае ў кліматычным страйку - citydog.by | журнал о Минске «Але ні рэчаў, ні грошай не зьбіраем, – са сьмехам рэагуе актывістка. – Проста такім чынам хочам паказаць людзям, што ў Беларусі таксама трэба выходзіць, папярэджваць пра экалягічныя наступствы, якія павінны хваляваць кожнага. Гэта праблема глябальнага парадку».

Жуль Баст’ен-Лепаж «Кастрычнік» (1878).

Saturday, September 28, 2019

Амаль 100 тысяч працоўных вакансій налічваецца ў Беларусі | Новы Час

Амаль 100 тысяч працоўных вакансій налічваецца ў Беларусі | Новы Час Станам на раніцу 28 верасня самымі запатрабаванымі былі кіроўцы аўтамабіля (4829 вакансіяў), лекары-спецыялісты (3200), медычныя сёстры (3071), прадаўцы (2382) і прыбіральнікі (1766).

А вось шукаюць перадусім працу дапаможным працаўніком, эканамістам, грузчыкам ці бухгалтарам.

Кожная пятая вакансія з базы прапануе працу ў Мінску – 20 381 вольнае месца.
new-retail.ru

Friday, September 27, 2019

На нарадзе АБСЕ праваабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі перад парламенцкімі | Новы Час

На нарадзе АБСЕ праваабаронцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі перад парламенцкімі | Новы Час Яшчэ адной тэмай, якая прагучала на сайд-івэнце, сталі змены ў беларускае заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы. Наталля Сацункевіч адначыла, што па меркаванні праваабаронцаў, гэтыя змены ніяк не паспрыялі паляпшэнню сітуацыі з мірнымі сходамі. Акрамя таго, праваабронца распавяла пра антыэкстрэмісцкае заканадаўства, якое таксама зведала змены ў гэтым годзе, і прэзентавала даклад “Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека”.

Дыскусія “Грамадзянская супольнасць і правы чалавека ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў”. Фота Сержука Семянюка

Wednesday, September 25, 2019

Будзьма беларусамі! » Наша міфалогія не горшая за іншыя! (фота)

Будзьма беларусамі! » Наша міфалогія не горшая за іншыя! (фота) У залі мастацкай галерэі “Універсітэт Культуры”, якая месціцца ў Палацы Рэспублікі, сабраліся студэнты, навукоўцы, журналісты і проста неабыякавыя да тутэйшай дахрысціянскай культуры. Напачатку аўтар распавёў пра тое, як пісалася ягоная кніга, якімі метадамі ён карыстаўся пры даследванні крыніц і на якіх аўтараў абапіраўся. Паводле Скварчэўскага, нашая міфалогія нічым не горшая за іншыя і мае шмат аналогіяў з індаеўрапейскай, уласна пра гэта і напісаная ім кніга.

Tuesday, September 24, 2019

Арлоў, Бахарэвіч, Глобус і не толькі — новыя беларускія кнігі ў аўдыяфармаце бясплатна

Арлоў, Бахарэвіч, Глобус і не толькі — новыя беларускія кнігі ў аўдыяфармаце бясплатна Запіс і мантаж адбываліся на студыях «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё»: кнігі Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса і Вінцэся Мудрова агучыў Зміцер Бартосік, першую частку кнігі Альгерда Бахарэвіча запісаў і агучыў Сяргей Шупа, над раманам Анкі Упалы працавала Паліна Дабравольская, а частку рамана Паўла Севярынца агучыў Павел Клёк. Каардынатарка праекта — Дар’я Бялькевіч.




https://nn.by/?c=ar&i=237913

Monday, September 23, 2019

У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах сёння пачынаюць уключаць ацяпленне | Новы Час

У мінскіх школах, дзіцячых садках і бальніцах сёння пачынаюць уключаць ацяпленне | Новы Час Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На гэты час арганізуецца дзяжурства персаналу. Пры тэмпературах паветра, вышэйшых за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым прапальвання. Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы паветра будуць прыняты своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.

Sunday, September 22, 2019

Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону | euroradio.fm

Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону | euroradio.fm Адной з фішак пікніка стаў кастынг актораў. На тое, каб скарыць журы, давалася адна хвіліна. Патэнцыйны актор мог маўчаць, танчыць, нешта распавядаць. Акцёры Купалаўскага – Раман Падаляка, Міхаіл Зуй і Міхаіл Есяневіч, якія складалі журы, абралі двух пераможцаў сярод дзяцей і дарослых. Дарослы (гэта дзяўчына) сыграе ў спектаклі “Паўлінка”, дзіця – у пастаноўцы “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Saturday, September 21, 2019

Уся трупа Купалаўскага тэатра на адным ФОТА

Уся трупа Купалаўскага тэатра на адным ФОТА Акцёры, рэжысёры, аркестр і кіраўніцтва Купалаўскага дружна выстраіліся перад галоўным уваходам у будынак тэатра для ўрачыстага фатаграфавання. Кампанію ім склаў адзін шчаслівы глядач, які праявіў актыўнасць у сацыяльных сетках і выйграў магчымасць стаць часткай вялікай сям'і купалаўцаў.



https://nn.by/?c=ar&i=237768

Friday, September 20, 2019

Хочаце атрымаць ролю ў «Паўлінцы»? Купалаўскі тэатр аб’явіў кастынг | Новы Час

Хочаце атрымаць ролю ў «Паўлінцы»? Купалаўскі тэатр аб’явіў кастынг | Новы Час Адна з самых распаўсюджаных мараў дзяцінства: быць акцёрам, выступаць на сцэне, лавіць апладысменты публікі. У дарослых клопатах многія забываюцца на свае дзіцячыя жаданні, але Купалаўскі тэатр іх нагадае. Паўтары гадзіны — з 13:30 да 15:00 — 21 верасня будзе праходзіць кастынг. Яго пераможца сярод дарослых сыграе ў спектаклі “Паўлінка”, а пераможца ў дзіцячай катэгорыі атрымае ролю ў пастаноўцы “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Thursday, September 19, 2019

Беларусы Чыкага ўзялі ўдзел у «Святкаванні культур — 2019»

Беларусы Чыкага ўзялі ўдзел у «Святкаванні культур — 2019» На культурным мерапрыемстве была і мясцовая паліцыя, што сачыла за парадкам. Палісмэны віталі наведвальнікаў і жадалі ім добрага настрою. У кожнага паліцэйскага быў адкрыты твар, на форме быў бэйджык з імем, прозвішчам і асабістым службовым нумарам. Калі дзеці прасілі бацькоў зрабіць фотаздымак з паліціяй, дык паліцэйскія з задавальненнем падтрымвалі просьбу малых..



https://nn.by/?c=ar&i=237656

Tuesday, September 17, 2019

Вітаўт Другі: «Белкамунмаш» распрацаваў праварульны аўтобус

Вітаўт Другі: «Белкамунмаш» распрацаваў праварульны аўтобус «Мы праводзілі перамовы ў Манчэстэры і Нотынгеме і бачым зацікаўленасць перавозчыкаў і кіраўніцтва гарадоў у электрычным транспарце. У далейшым плануем эксплуатаваць гэты электробус ва ўмовах горада Нотынгем»


https://nn.by/?c=ar&i=237490

Monday, September 16, 2019

Свята музыкі – свята душы. Чэслаў Немэн збірае сяброў :: Культура :: Гродненская правда

Свята музыкі – свята душы. Чэслаў Немэн збірае сяброў :: Культура :: Гродненская правда У адной палове – сапраўдны этнаграфічны музей сялянскага побыту, у другой – усё так, як у маленстве ды юнацтве Чэсіка, калі быў ён дасціпным і цікаўным хлапчуком, які спяваў у касцельным хоры, цудоўна маляваў, фатаграфаваў і, канешне, здзіўляў сваімі музычнымі здольнасцямі.

nemen2_big.jpg

Sunday, September 15, 2019

Яшчэ адзін актывіст «Свінцовай варты» ідзе ў Палату | Новы Час

Яшчэ адзін актывіст «Свінцовай варты» ідзе ў Палату | Новы Час На выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4 вылучаюць кандыдатуру актывіста кампаніі па барацьбе з заводам АКБ, дзяжурнага «Свінцовай варты» Уладзіміра Мароза.

Saturday, September 14, 2019

Надзвычайнае здарэнне ў Нацыянальным аэрапорце. Было затрымана пяць авіярэйсаў | Новы Час

Надзвычайнае здарэнне ў Нацыянальным аэрапорце. Было затрымана пяць авіярэйсаў | Новы Час «Так, гэта насамрэч адбылося, — паведамілі там. — Электрычнасць знікла ў 22.05 і адсутнічала на працягу 45 хвілін. Праца аэрапорту падтрымлівалася з дапамогай аварыйных крыніц сілкавання. Прычынай заключэння сталі тэхнічныя непаладкі. Сістэма пасадкі самалётаў працавала ў штатным рэжыме, былі затрыманыя толькі пяць рэйсаў, якія рыхтаваліся на вылет. Час затрымкі склаў каля 30 хвілін».

Фота t.me/nexta_tv

Friday, September 13, 2019

Kolobike пачаў выкарыстоўваць беларускую мову

Kolobike пачаў выкарыстоўваць беларускую мову 12 верасьня ў мабільнай аплікацыі першага беларускага байкшэрынгу Kolobike зьявілася беларуская мова. У жніўні вакол кампаніі разгарэўся скандал, бо ў Twitter ад імя кампаніі адмаўляліся адказваць па-беларуску.

Пракат ровараў «Колабайк» у Менску, ілюстрацыйнае фота

Thursday, September 12, 2019

«Ідзе карупцыйная падтрымка кампаніі „Тапас“», — эколягі абураныя будаўніцтвам рэстарана ў ахоўнай зоне «Лебядзінага»

«Ідзе карупцыйная падтрымка кампаніі „Тапас“», — эколягі абураныя будаўніцтвам рэстарана ў ахоўнай зоне «Лебядзінага» Паводле дырэктара грамадзкай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны Аляксандра Вінчэўскага, кіраўніцтва раёну падчас сходу адмовілася адказваць на найбольш прынцыповыя пытаньні.

«Ясна, што гэтыя слуханьні трэба правесьці, каб утаіць тое, што будаўніцтва рэстарана вялося незаконна», — сказаў Аляксандар Вінчэўскі карэспандэнту Свабоды.
Ён паведаміў, што ў сувязі з гэтым «Ахова птушак Бацькаўшчыны» накіравалі лісты ў Генпракуратуру і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
Будоўля каля заказьніка выглядае амаль завершанай

Wednesday, September 11, 2019

Выносілі на сабе, вывозілі на «МАЗе». Як з баранавіцкай вайсковай часткі тры гады кралі зброю

Выносілі на сабе, вывозілі на «МАЗе». Як з баранавіцкай вайсковай часткі тры гады кралі зброю  з падпарадкаванага яму вайсковага склада

  • пісталеты Макарава,
  • аўтаматы Калашнікава,
  • гранаты і запалы да іх,
  • як мінімум адзін падствольны гранатамёт з зарадамі да яго,
  • аптычныя прыцэлы,
  • баявыя патроны да пісталетаў і аўтаматаў.
  • Аляксандар Века ў судзе

Tuesday, September 10, 2019

"Хто колькі можа!" Як я схадзіў на першы бацькоўскі сход | euroradio.fm

"Хто колькі можа!" Як я схадзіў на першы бацькоўскі сход | euroradio.fm Бацькі спыталі, ці ёсць магчымасць забараніць у школе гаджэты. Па словах класнай, цяпер гэта зрабіць немагчыма, таму што няма каму зрабіць шафку, куды ўсе іх складвалі б. Тут успомнілі, што настаўнік працы ў хлопчыкаў — жанчына. Чамусьці гэта выклікала незадавальненне ў мужчынскай часткі бацькоў.

Monday, September 9, 2019

Коўдра, плашч, парасон — восеньскі Топ-10 тавараў на акцыі ў «Гіпа», якія сагрэюць вас у дажджлівую пару

Коўдра, плашч, парасон — восеньскі Топ-10 тавараў на акцыі ў «Гіпа», якія сагрэюць вас у дажджлівую пару Ідуць апошнія цёплыя дзянькі, пасля якіх прыйдзе сапраўдная беларуская восень з дажджамі і халадамі. Каб падрыхтавацца да непагадзі, мы склалі для вас адмысловы топ з 10 тавараў, якія можна купіць у крамах «ГІПА» па акцыі. Шукайце да 18 верасня.



https://nn.by/?c=ar&i=236992

Sunday, September 8, 2019

Saturday, September 7, 2019

Молодой лось перебегал трассу под Ивьем и попал под машину

Молодой лось перебегал трассу под Ивьем и попал под машину Накануне вечером на трассе М6 случилась авария с участием легкового автомобиля и лося. Животное перебегало дорогу в районе поворота на деревню Лаздуны, неподалеку от Ивья. Об инциденте Onliner рассказал водитель автомобиля Volkswagen Tucan. По его словам, все произошло около 22:20 вечера пятницы.

Image result for lazduny

Па вёсцы пад Кобрынам хадзіў слон ФОТАФАКТ

Па вёсцы пад Кобрынам хадзіў слон ФОТАФАКТ Побач знаходзіўся прадстаўнік цырка «Дзіва» — арганізацыі-ўладальніка жывёлы. Ён растлумачыў, што каля вёскі Імянін у іх маецца тэрыторыя, дзе знаходзяцца цыркавыя жывёлы, якія чакаюць мытнага афармлення. Гэты слон пасецца на вольным выпасе. Сёння раніцай ён зламаў плот і выйшаў з тэрыторыі пашы.




https://nn.by/?c=ar&i=236918

Friday, September 6, 2019

“Я быў адзіным мужыком у сям’і!” Гісторыя паралізаванага хакера з Беларусі | euroradio.fm

“Я быў адзіным мужыком у сям’і!” Гісторыя паралізаванага хакера з Беларусі | euroradio.fm 19-гадовы Максім Семашка жыве ў Любані. У яго невылечная генетычная хвароба — спінальная цяглічная атрафія 2-га тыпу. Максім перасоўваецца ў вазку, у яго крыху працуе толькі адна рука. Нягледзячы на гэта, ён не страчвае бадзёры настрой, “забіваецца” татуіроўкамі, не сядзіць дома і зарабляе грошы ў інтэрнэце не зусім законна.

Thursday, September 5, 2019

З'явілася відэа, як у Мінску каля ЦУМа жанчына пераходзіла праспект | euroradio.fm

З'явілася відэа, як у Мінску каля ЦУМа жанчына пераходзіла праспект | euroradio.fm На YouTube з'явілася відэа, як у Мінску каля ЦУМа жанчына з каляскай пераходзіла праспект Незалежнасці. З нейкай прычыны яна вырашыла не карыстацца падземным пераходам. Парушальніцы пашанцавала, што яе не збілі машыны — некаторыя кіроўцы спынялі свае аўтамабілі і падавалі сігналы іншым пра пешахода на праезнай частцы.

Wednesday, September 4, 2019

У Мінску адчынілі найбольшы ва Усходняй Еўропе аўтацэнтр ФОТЫ

У Мінску адчынілі найбольшы ва Усходняй Еўропе аўтацэнтр ФОТЫ Як распавёў «Нашай Ніве» старшы віцэ-прэзідэнт Groupe Renault і дырэктар рэгіёна Еўразія Нікаля Мор, ва ўсім рэгіёне будзе толькі два аўтацэнтры такога класу.




https://nn.by/?c=lr&i=236641

Tuesday, September 3, 2019

Фільм паводле кнігі Віктара Марціновіча атрымаў дзьве ўзнагароды на кінафэстывалі ў Нэвадзе

Фільм паводле кнігі Віктара Марціновіча атрымаў дзьве ўзнагароды на кінафэстывалі ў Нэвадзе Фільм, які зьяўляецца экранізацыяй часткі аднайменнай кнігі Віктара Марціновіча, апавядае пра дзевяцігадовую Ясю, жыцьцё якой кардынальна зьмянілася пасьля сьмерці маці. Яся пачынае будаваць сваё новае жыцьцё пасьля таго, як бацька адвозіць яе ў інтэрнат. https://youtu.be/nzm_BnQojyA 



Віктар Марціновіч

Monday, September 2, 2019

Чэкіст, бусел, Каліноўскі… Dzieciuki выдалі новы альбом. АЎДЫЁ

Чэкіст, бусел, Каліноўскі… Dzieciuki выдалі новы альбом. АЎДЫЁ У альбом увайшлі як новыя песьні, так і тыя, што ўжо гучалі раней, напрыклад песьня «Партызан», якую лідэр гурту Алесь Дзянісаў сьпяваў са сваім папярэднім праектам «Людзі на балоце»; песьня пра паўстаньне Каліноўскага, якую раней «забракаваў» для сольнага праекту Дзянісава як «занадта рамантычную» аўтар тэксту; песьня «Калі над лугам бусел праляцеў», на які ўжо зьняла кліп каманда з Бэрліну.

Гурт Dzieciuki на фэсьце Symbal.by у Менску

Sunday, September 1, 2019

Мінтранс і МУС удакладнілі, як цяпер будуць правяраць рэчы ў аэрапорце | euroradio.fm

Мінтранс і МУС удакладнілі, як цяпер будуць правяраць рэчы ў аэрапорце | euroradio.fm

У інструкцыю дадалі пункт, паводле якога ўсе электронныя прылады, апаратуру і гаджэты пры даглядзе трэба дастаць з ручной паклажы і змясціць у латкі для асобнай праверкі праз рэнтген.