Sunday, February 26, 2017

Нядзеля: у Курапатах усё спакойна | Новы Час: "«Карацей, прачынайцеся! Мы вас чакаем. Ноч прайшла спакойна. Не хапае аднаразовага посуду, асаблiва стаканчыкаў. Мыць халоднай вадой крышкi ад тэрмасаў i шкляныя стаканы не вельмi. I не таму, што мы такiя нежныя, проста хварэць нам нельга пакуль не перамаглi», — сёння зраніцы напісала на сваёй старонцы актыўная ўдзельніца абароны Курапат Святлана Каваленка.
"



'via Blog this'

Saturday, February 25, 2017

"Народны альбом": Варта рабіць абсалютна новы спектакль | euroradio.fm: "Увечары 24 лютага сталічны Prime Hall запаўняецца самай разнастайнай публікай: людзьмі ў вышыванках і хіпстарамі, пузатымі дзядзькамі ды ўрачыста апранутымі сем'ямі. Пасля васьмігадовай вымушанай паўзы ў Мінску нарэшце гучыць "Народны альбом".

"



'via Blog this'

Friday, February 24, 2017

Будзьма беларусамі! » Чаго заўтра ня будзе. Мастак фіксуе краявіды вёсак, што зьнікаюць: "Беларуская вёска зьнікае. Тыя паселішчы, што бліжэй да галоўных дарог і вялікіх гарадоў, ператвараюцца ў аграгарадкі і прыгарады. А тыя, што схаваныя ад людзкіх вачэй, усё больш нагадваюць дэкарацыі для фільмаў жахаў. Калі яшчэ гадоў дзесяць таму ў пакінутых хатах і пахілых платах я знаходзіў прыгажосьць згасаньня, дык сёньня на скасабочаныя сьцены з разьбітымі шыбамі пад дзіравымі дахамі глядзець страшна. А калі ў вёсцы няма ніводнага жыхара, дык у кожнай закінутай хаце бачыцца прывід памерлага калгасьніка.

"



'via Blog this'

Thursday, February 23, 2017

У Мінск прывезлі прыватную калекцыю Мацея Радзівіла (фота) | euroradio.fm: "Выстава размешчана ў дзвюх залах: у першым — калекцыя князя Мацея, у другім — збор музея, у якім захоўваюцца партрэты сям'і Радзівілаў, кнігі з бібліятэк магнатаў а таксама дакументы, якія тычацца нацыяналізацыі нясвіжскай калекцыі Радзівілаў у 1939 годзе.

"



'via Blog this'

Wednesday, February 22, 2017

«Зліваюцца ў адзін два галасы…» | Новы Час: "«Я вельмі люблю вобраз паэзіі Яўгеніі Янішчыц, якія я, можа быць, сама стварала для сябе.Як мне падаецца, у кожнага чытача свая Янішчыц! У 16 гадоў я прачытала ў адным з моладзевых выданняў яе верш «Жораў ты, а я сініца» і з таго моманту я палюбіла паэзію Яўгеніі Янішчыц. Чаму? Мне падалося, што гэтыя вершы ствараліся чалавекам неверагоднага таленту з тонкай душэўнай будовай, з самым простым успрыманнем свету, і, у той жа момант, з глыбокім асэнсаваннем жыцця, з прыроднай блізкасцю да зямлі, да традыцыі. Тады радкі Я.Янішчыц мяне проста ўскалыхнулі і я ўбачыла ў іх чыстую, прыгожую беларускую душу».

"



'via Blog this'

Tuesday, February 21, 2017

Настаўніца Алена Мiхаленка: веру, што ў школах яшчэ загавораць па-беларуску - Люди onliner.by: "Калі чалавек робіць нешта, кіруючыся кан’юнктурай, гэта бачна, і такіх сёння шмат. У гэтым мала прывабнага. Але ж вырасла пакаленне народжаных у паслясавецкі час. Маладыя інтэлігентныя людзі сёння гавораць і пішуць па-беларуску, і гэта для іх натуральна, гэта ўнутраная патрэба. Добра таксама, калі ў іх хапае розуму і такту з павагай глядзець і на іншых. Яны ўжо асэнсавана павядуць дзетак у беларускамоўныя школы, і малым будзе няцяжка там вучыцца, бо і дома яны будуць чуць тую ж мову. Так што на праблему беларускамоўнага навучання я гляджу з аптымізмам. Але гэта павiнна адбывацца паступова і без прымусу.

"



'via Blog this'

Monday, February 20, 2017

У Мінскім заапарку нарадзіўся як Валянцін ФОТА: "— Малеча з'явілася на свет 14 лютага, таму мы назвалі яго Валянцінам. Нованароджаны і мама пачуваюцца добра, — адзначыла метадыст асветніцкага аддзела ГКПУ «Мінскі заапарк» Наталля Мыслейка. — Гэта ўжо другое дзіцяня ў самца Ціба і самкі Чыгі.


http://nn.by/?c=ar&i=185671"



'via Blog this'

Sunday, February 19, 2017

Акадэмія навук прэзентуе новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы | Новы Час: "Спецыялісты адзначаюць, што некаторыя словы набылі ў сучаснай беларускай мове значэнні, якія дагэтуль не адзначаліся ў слоўніку. Адбылося вяртанне значнай колькасці лексічных адзінак, якія нядаўна знаходзіліся на перыферыі лексічнай сістэмы, з’явіліся шматлікія запазычанні, у асноўным англа-амерыканізмы.

"



'via Blog this'Malaya podorozhnaya belgazprobank

Saturday, February 18, 2017

«Купала поштай»: у сеціве з'явіўся сэрвіс па рассылцы вершаў песняра: "У сеціве з'явіўся цікавы сэрвіс kupalaposhtai.by — рассылка для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускую літаратуру, але каму заўсёды не хапае часу. Дастаткова пакінуць адрас электроннай пошты — і кожны дзень у вашай скрынцы будзе з'яўляцца новы верш Янкі Купалы. Усяго арганізатары падрыхтавалі сотню вершаў. 

"



'via Blog this'

Friday, February 17, 2017

!OUT: «Залатыя Яблыкі» – тыя, хто апярэдзіў «Песьняроў» (+прэм'ера запісаў 1970 г.). Тузін Гітоў. Слушны музычны партал: "ВІА «Залатыя Яблыкі», што граў у Менску на мяжы 1960-70-ых, меў пару паралеляў з Pink Floyd: гурт стварылі студэнты-архітэктары, натхнёныя сярод іншага амэрыканскім фантастам Рэем Брэдбэры. І калі ў выпадку з брытанцамі пад уплывам апавяданьня «Залатыя яблыкі Сонца» узьнікла кампазыцыя «Set the controls for the heart of the sun», то беларусы назвалі імем аповесьці ўвесь свой ансамбаль. «Мы ўсе любілі фантастыку. І, па-мойму, Ігар прапанаваў назвацца "Залатымі Яблыкамі Сонца"», – згадвае былы вакаліст гурту Лявон Барткевіч. «Тады гэта было модна. Зьявіліся заходнія каманды з такімі дзіўнаватымі назвамі, незразумелымі, даўгімі… Таму й мы не хацелі ляснуцца ў гразь», – тлумачыць былы бубнач калектыву Ігар Карасьцелёў. Праўды, трэцяя слова ў назьве ВІА зь цягам часу адпала. Гучаньне «Залатых Яблыкаў» таксама фрагмэнтамі нагадвае раньнія запісы Pink Floyd.

"



'via Blog this'

Thursday, February 16, 2017

Звычайны дармаед – хто атрымлівае «лісты шчасця»: "– У мяне была свая кропка на рынку ў 2012-м: вазіў адзенне на продаж, справы ішлі нядрэнна. Улетку 2014 года продажы ўпалі, а тут яшчэ новы закон увялі, па якім мне трэба было і бухгалтарскі ўлік весці самому, уяўляеш? У рэшце рэшт я закрыў ІП і застаўся без працы. У гандлёвым цэнтры «Эвіком» у Віцебску 14-ы шэраг, дзе я стаяў, цяпер увесь пусты, ды і на ўсім рынку пакупнікоў амаль няма, а прадаўцы, што засталіся, днямі сядзяць у тэлефоне. Тыя, хто быў у гандлі ўжо даўно, змаглі ўтрымацца. А я не змог. Трэба было раней пачынаць, а то зайшоў у аўтобус на апошнім прыпынку.
"



'via Blog this'

Wednesday, February 15, 2017

Заспявайма "Народны альбом" у Галерэі TUT.BY ужо ў чацвер: "У Галерэі TUT.BY а 19-й збяруцца прыхільнікі праекта і ўсе ахвочыя заспяваць любімыя амаль народныя песні. Сяржук Доўгушаў, Лявон Вольскі і ідэйны натхняльнік «Народнага альбому» Міхал Анемпадыстаў навучаць спяваць хіты не горш за артыстаў. Пад час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя DVD+CD канцэрту «Народны Альбом. 20 год» у Беластоцкай оперы.
"



'via Blog this'Фото с сайта budzma.tv

Tuesday, February 14, 2017

Саўмін і Нацбанк прынялі план па дэдаларызацыі эканомікі Беларусі | euroradio.fm: "План прадугледжвае меры па скарачэнню выкарыстання замежнай валюты ў разліках, пры аплаце плацяжоў, а таксама ў якасці эквівалента меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэнаў. Калечыц адзначае, што выкананне запланаваных на 2017-2018 гады мерапрыемстваў мусіць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню даверу да нацыянальнай валюты.

"



'via Blog this'

Monday, February 13, 2017

Будзьма беларусамі! » Гісторыя чалавека, які выжыў пасля расстрэлу ў Курапатах: "— А яшчэ мы цяпер дакладна ведаем, што менавіта называлася Курапатамі, — расказвае Марат Гаравы. — Гэта паўночна-ўсходняя частка сучаснага ўрочышча: падковападобны пагорак да вайны быў «лысы», без дрэваў. А расстрэлы адбываліся побач, у лесе, які называўся Брод. Але пасля вайны, калі голы пагорак засадзілі лесам, дык Курапаты зрасліся з Бродам. Доўгі час мясцовыя людзі яшчэ адрознівалі: гэты пагорак — Курапаты ад Броду — месца забойстваў, але, калі адбылося ягонае адкрыццё ў 1988-м, Зянон Пазняк назваў Курапатамі ўвесь лясны масіў. Так у народзе гэта і прыжылося.

"



'via Blog this'

Sunday, February 12, 2017

Дар’я Домрачава выйграла серабро ў гонцы пераследу на чэмпіянаце свету | euroradio.fm: "Домрачава стартавала ў пас’юце толькі з 27-й пазіцыі, па выніках не вельмі ўдалага для яе спрынту. Аднак на гэтай гонцы беларуска паказала чыстую стральбу, што дазволіла ёй утрымацца ў тройцы лідараў і абысці нават сёлетніх фаварытак.

"



'via Blog this'

Saturday, February 11, 2017

Аўтограф-сесія Святланы Алексіевіч на Мінскім кніжным кірмашы выклікала нечуваны ажыятаж ФОТА, ВІДЭА: "Жанчына са стэнда «Свет Грааля» кажа, што не ведае, хто такая Алексіевіч. Чарга пачынае яе сарамаціць.


http://nn.by/?c=ar&i=185236"



'via Blog this'

Friday, February 10, 2017

25 кніг і аўтараў, каб пачаць разбірацца ў сучаснай беларускай літаратуры - citydog.by | журнал о Минске: "Першая кніга барысаўскай пісьменніцы выйшла ў 2004 годзе, але нядаўна, пасля смерці Фідэля Кастра, перажыла новую хвалю папулярнасці. Раман заснаваны на рэальных падзеях: у канцы 80-х аўтарка выйшла замуж за кубінца і пераехала жыць на Кубу. Гісторыя жанчыны напісана так захапляльна, што прымушае праязджаць прыпынкі. Гэта сапраўды феміністычная проза, у самай якаснай яе праяве. У свеце такую літаратуру выдаюць і перавыдаюць у серыях TRUE STORY вялікімі накладамі, а ў нас кнігі даўно не знайсці (але можна спампаваць у бібліятэцы Kamunikat).
"



'via Blog this'

Thursday, February 9, 2017

У Гродне сёння абмяркуюць, чаму дармаеды павінны плаціць: "Першая тэма паседжання - «Дармаеды мусяць плаціць!». Сваё стаўленне да праблемы, якая падзяліла грамадства і ўлады, выкажуць старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць» Мікалай Аўтуховіч, лідар гурта «Дзецюкі» Алесь Дзянісаў да ініцыятар збору подпісаў у Гродне за адмену дэкрэту аб «дармаедстве», актывіст БХД Сяргей Верамеенка.


http://nn.by/?c=ar&i=185134"



'via Blog this'

Wednesday, February 8, 2017

Беларус Алег Навіцкі зрабіў з космаса фота начнога Мінска | euroradio.fm: "Алегу Навіцкаму 45 гадоў, ураджэнец Чэрвеня ў Мінскай вобласці. Ён Герой Расійскай Федэрацыі. Упершыню паляцеў у космас у траўні 2012-га. З лістапада 2016 года зноў знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, з'яўляецца камандзірам экіпажу.

"



'via Blog this'

Tuesday, February 7, 2017

Вековое здание пожарного депо в центре Минска обрело новый облик во время реконструкции: "Реконструкция пожарного депо и музея, который там находился, началась в декабре 2015 года. По паспорту объекта сдать его должны были еще в августе 2016-го. Заказчиком работ является НИИ пожарной безопасности и проблем чрезвычайных ситуаций. Правда, пока ни заказчик, ни пресс-служба МЧС не готовы комментировать ситуацию и раскрывать точную дату открытия депо. Но по плану пожарная часть там больше работать не будет. Все три этажа здания отдадут под экспозиции.
"

Фото: Майя Кохно, TUT.BY

'via Blog this'

Monday, February 6, 2017

Саліст бразільскага гурту «Sepultura» носіць беларускую саколку «Слухай сваё»: "Дырэктар «Symbal.by» Павал Белавус даведаўся, што спявак хоча займець яшчэ адну беларускую саколку з подпісам «Беларусь» кірыліцай. Кампанія ўжо рыхтуе падарунак для Дэрыка.


http://nn.by/?c=ar&i=184929"



'via Blog this'

Sunday, February 5, 2017

Адкрываецца «гарачая лінія» абароны правоў беларускамоўных | Новы Час: "Гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) 5 лютага адкрывае Цэнтр беларускай мовы ў Гомлі. Пры цэнтры будзе працаваць «гарачая лінія» ў пытаннях абароны правоў беларускамоўных.
"



'via Blog this'Алеся Аўласевіч

Saturday, February 4, 2017

Беларусы на службе ЦРУ: беларуская інфармацыя ў рассакрэчаных дакументах амерыканскай разведкі : "Невядома, ці сапраўды верыў Кушаль у існаванне антысавецкай партызанкі, але ў 1950 годзе ён ад імя Аб'яднання беларускіх ветэранаў даслаў ліст на імя дырэктара радыёстанцыі «Голас Амерыкі», заахвочваючы рабіць перадачы па-беларуску, бо яны «могуць быць пачутыя беларускімі партызанамі… на радзіме». Так ці іначай, у 1950 годзе адзін з агентаў вярнуўся ў Нямеччыну і заявіў, што місія была выкананая — яму ўдалося сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай партызанкі на Палессі, за 20 км на ўсход ад Пінска, у раёне вёскі Качановічы. Другі агент яшчэ раней даслаў ліст, што «вяртаецца дадому» ў БССР.


http://nn.by/?c=ar&i=184817"



'via Blog this'

Friday, February 3, 2017

Беларусы як скандынавы: топ-7 адметнасцяў нацыянальнага дызайну: "У Беларусі будынкі прынята не вылучаць з кантэксту месца, дзе яны знаходзяцца. Гэта характэрна для ўсёй нашай забудовы: і гарадской, і прыватнай. Мы спрадвечна акуратна падыходзілі да дамінантнай забудовы, яна не адрозніваецца асаблівай пампезнасцю. У нас не можа быць узведзены сабор Васіля Блажэннага, што на Краснай плошчы ў Маскве. Нашы культавыя будынкі больш кантэкстуальныя. Узяць той жа Чырвоны касцёл у Мінску — ён лаканічны і просты.


http://nn.by/?c=ar&i=184794"



'via Blog this'

Thursday, February 2, 2017

«Спытайце ў OHO, чаму ён лічыць маці, якія выхоўваюць дзяцей, дармаедкамі»: "Нават пры СССР была фармулёўка пры звальненні па ўласным жаданні: «Па доглядзе за дзіцём да 14 гадоў» Да 14-ці! А тут у 7 гадоў дзіця ўжо само павінен адно і ў школу, са школы хадзіць, і ежу сабе гатаваць (ды нават калі і разаграваць), і па горадзе перамяшчацца (калі займаецца якім спортам, музыкай, танцамі і г.д.).
http://nn.by/?c=ar&i=184726"



'via Blog this'

Wednesday, February 1, 2017

Міністр адукацыі анансаваў скарачэнне тэрмінаў навучання па некаторых спецыяльнасцях у ВНУ: "Тым не менш існуюць спецыяльнасці, па якіх перавесці навучанне на скарочаны тэрмін немагчыма. Міністр прывёў у прыклад медыцынскія спецыяльнасці, спецыяльнасці для ядзернай энергетыкі, некаторыя творчыя спецыяльнасці (напрыклад, архітэктура, скульптура), дзе патрабуецца больш працяглая падрыхтоўка. У новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі гэта будзе закладзена.


http://nn.by/?c=ar&i=184679"



'via Blog this'