Friday, February 17, 2017

!OUT: «Залатыя Яблыкі» – тыя, хто апярэдзіў «Песьняроў» (+прэм'ера запісаў 1970 г.). Тузін Гітоў. Слушны музычны партал: "ВІА «Залатыя Яблыкі», што граў у Менску на мяжы 1960-70-ых, меў пару паралеляў з Pink Floyd: гурт стварылі студэнты-архітэктары, натхнёныя сярод іншага амэрыканскім фантастам Рэем Брэдбэры. І калі ў выпадку з брытанцамі пад уплывам апавяданьня «Залатыя яблыкі Сонца» узьнікла кампазыцыя «Set the controls for the heart of the sun», то беларусы назвалі імем аповесьці ўвесь свой ансамбаль. «Мы ўсе любілі фантастыку. І, па-мойму, Ігар прапанаваў назвацца "Залатымі Яблыкамі Сонца"», – згадвае былы вакаліст гурту Лявон Барткевіч. «Тады гэта было модна. Зьявіліся заходнія каманды з такімі дзіўнаватымі назвамі, незразумелымі, даўгімі… Таму й мы не хацелі ляснуцца ў гразь», – тлумачыць былы бубнач калектыву Ігар Карасьцелёў. Праўды, трэцяя слова ў назьве ВІА зь цягам часу адпала. Гучаньне «Залатых Яблыкаў» таксама фрагмэнтамі нагадвае раньнія запісы Pink Floyd.

"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment