Thursday, December 26, 2019

У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы | euroradio.fm

У Палескім радыяцыйным запаведніку пабудуюць каняферму, цэх па перапрацоўцы рыбы | euroradio.fm: Каняферма на 200 галоў з'явіцца ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна, за 40 км ад Чарнобыльскай АЭС. Цэх па перапрацоўцы рыбы будзе рэканструяваны ў саміх Хойніках (55 км ад ЧАЭС). А ў Нароўлі (60 км ад ЧАЭС) будзе створана новая дрэваапрацоўчая вытворчасць.

Wednesday, December 25, 2019

Брамнік зборнай па пляжным футболе Макарэвіч: «Неяк наш гімн не натхняе на неверагодныя поспехі». 21.by

Брамнік зборнай па пляжным футболе Макарэвіч: «Неяк наш гімн не натхняе на неверагодныя поспехі». 21.by: «Мой кум сказаў, што наш гімн праспяваць бадзёра ніводзін спявак не возьмецца. Тое, што мы мірныя людзі, сілы гартуем… Выходзіць пасля на гульню – гэта значыць, мы згодныя на нічыю дакладна. Неяк гімн не натхняе на неверагодныя поспехі», – усміхаецца Валерый.

Зима в Беларусь заглянет в выходные

Tuesday, December 24, 2019

Новы год 125 дзяцей-сірот з Салігорскага раёна сустрэнуць у сем'ях • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Новы год 125 дзяцей-сірот з Салігорскага раёна сустрэнуць у сем'ях • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»: Дзяцей, якія зрабіліся сіротамі пры жывых бацьках, у Салігорскім раёне не напраўляюць у інтэрнаты. Яны трапляюць адразу ці ў сем'і, ці ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу — па сутнасці, гэта тыя ж мнагадзетныя сем'і. У дзіцячых дамах сямейнага тыпу ў вёсках Краснадворцы і Вялічкавічы падрастаюць 13 дзяцей; у 33 прыёмных сем’ях выхоўваецца 51 дзіця; у 129 апекунскіх сем’ях расце 151 дзіця.

Акция «Письмо Деду Морозу» завершается. О чём пишут дети

Monday, December 23, 2019

Вандроўка на радзіму Адама Міцкевіча | Газета Слонімская

Вандроўка на радзіму Адама Міцкевіча | Газета Слонімская

Калі Навагрудскія ўбачышпрасторы, 

Ракітнік разлапісты, нізкі, 

Каня супыні ля Плужынскга бору, 

Каб глянуць на возера зблізку.
Свіцязь

Паэты планеты ў Музеі Максіма Багдановіча | Новы Час

Паэты планеты ў Музеі Максіма Багдановіча | Новы Час Выступоўцы: Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Алесь Разанаў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. А таксама першая ў свеце паэтка акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэчаскія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф.

78152310 430748364504915 4041877783918411776 n

Sunday, December 22, 2019

Міністр працы: Павышэнне пенсіённага ўзросту дазваляе павялічваць пенсіі

Міністр працы: Павышэнне пенсіённага ўзросту дазваляе павялічваць пенсіі Яна адзначыла, што ва ўмовах старэння насельніцтва і дэфіцыту працоўнай сілы павышэнне пенсіённага ўзросту становіцца дзейснай мерай стабілізацыі сітуацыі з пенсiённым фондам. Сёлета ў лістападзе пенсія па ўзросце склала 446 рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з лістападам 2018 года на 50 рублёў.




https://nn.by/?c=ar&i=243285

Saturday, December 21, 2019

Беларускія Каляды ў Варшаве | Новы Час

Беларускія Каляды ў Варшаве | Новы Час Алесь Чумакоў вядомы на Беларусі майстар-гусляр, які не толькі выдатна валодае гэтым інструментам, але і сам іх вырабляе. За 15 гадоў ён стварыў сваімі рукамі ўжо больш за 150 гусляў, на якіх граюць музыкі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. І гэтым разам ён радаваў прысутных гульнёй на інструменце, зробленым уласнымі рукамі. Гэта крылападобныя гуслі, якія былі распаўсюджаны на паўночных землях Беларусі, бліжэйшых да Балтыкі.

01 33

Friday, December 20, 2019

“Яна не пачыналася”: як прайшла акцыя за інтэграцыю ў Мінску | euroradio.fm

“Яна не пачыналася”: як прайшла акцыя за інтэграцыю ў Мінску | euroradio.fm “Як акцыя прайшла? Яна не пачыналася, — адказаў кіраўнік грамадскага аб’яднання “За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць” Валерый Драко ў размове з Еўрарадыё. — А грошай праплачваць усе штрафы [за несанкцыянаванае мерапрыемства. — Еўрарадыё] ў нас няма. Пятнаццаці дзён у нас не было, чаму мы ў Адміністрацыю і пайшлі. Мы не абароны нейкай пайшлі прасіць, а проста паказаць, што правыя выйшлі, левыя таксама выйдуць. Але для гэтага дайце “дабро”, а нам яго не далі”.

Паводле беларускіх законаў, падаваць заяўку на вулічную акцыю трэба як мінімум за 15 дзён да

Thursday, December 19, 2019

У Гродна адзін з прыкладаў старой архітэктуры знеслі а 6-й ранку | Новы Час

У Гродна адзін з прыкладаў старой архітэктуры знеслі а 6-й ранку | Новы Час Гродзенцы, якія прыйшлі раніцай да дома на Валковіча, спрабавалі данесці будаўнікам, што 12 снежня ўступіла ў сілу пастанова Мінкульта аб новай ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Гродна. Драўляны дом як раз уваходзіў у гэтую зону, але не меў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але нягледзячы на ​​гэта яго не павінны былі зносіць. Статус помніка архітэктуры для гэтага будынка не абавязковы, бо ён гістарычны і знаходзіцца ў межах ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Wednesday, December 18, 2019

Збіруюць грошы на выкуп «Крыжа мужнасці» Булак-Балаховіча. Чым круты гэты крыж?

Збіруюць грошы на выкуп «Крыжа мужнасці» Булак-Балаховіча. Чым круты гэты крыж? У зборах беларускіх музеяў можна па пальцах пералічыць экспанаты, звязаныя з беларускай вайсковай гісторыяй 1917—1921 гадоў. Артэфактаў, звязаных з асобай Станіслава Булак-Балаховіча, яшчэ менш. І музею выпаў шанец запоўніць гэты прабел. Дзякуючы неабыякавым людзям мы можам займець адзін з такіх артэфактаў ужо цяпер.




https://nn.by/?c=ar&i=243084

Tuesday, December 17, 2019

Будзьма беларусамі! » У прамым эфіры «Зямля Эльзы»: VOKA працягвае серыю трансляцый са сцэны Купалаўскага тэатра

Будзьма беларусамі! » У прамым эфіры «Зямля Эльзы»: VOKA працягвае серыю трансляцый са сцэны Купалаўскага тэатра Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Пачатак паказу а 19-й.

Monday, December 16, 2019

«Ціха-спакойна ўкачалі б пад асфальт». Кіраўніцтва Інстытуту гісторыі абурыла зруйнаваньне пахаваньняў у Гальшанах

«Ціха-спакойна ўкачалі б пад асфальт». Кіраўніцтва Інстытуту гісторыі абурыла зруйнаваньне пахаваньняў у Гальшанах Там аказалася тэрыторыя грунтовага могільніка ХІІІ—ХІV стагодзьдзяў. Згадкі пра гэта ёсьць у археалягічных працах ХІХ стагодзьдзя, не было толькі вядома канкрэтнае месца. І каб для распрацоўкі і ажыцьцяўленьня захадаў у ахове археалягічнай спадчыны зьвярнуліся ў Інстытут гісторыі раней, безумоўна, да такой надзвычайнай сытуацыі не дайшло б.

Упрыгожаньні, знойдзеныя археолягамі на месцы могільніка

Sunday, December 15, 2019

Ці трэба завальваць вадаплаўных птушак узімку цэнтнерамі ежы? | Новы Час

Ці трэба завальваць вадаплаўных птушак узімку цэнтнерамі ежы? | Новы Час самастойна знаходзячы сабе пражытак, — кажуць эколагі. — Крыжанкі зімой кормяцца малюскам дрэйсенай, актыўным глеем, вегетатыўнымі часткамі і насеннем раслін. Лебедзі — у асноўным падводнымі часткамі раслін, могуць таксама фільтраваць дзюбай дробных рачкоў і лічынак. Гэта іх натуральны рацыён, ён значна лепш падыходзіць птушкам, чым каша і батон.

hrodna.life

Saturday, December 14, 2019

Аўтобус — 65 капеек, метро — 70: у Мінску даражэе праезд у гарадскім транспарце | euroradio.fm

Аўтобус — 65 капеек, метро — 70: у Мінску даражэе праезд у гарадскім транспарце | euroradio.fm Талончык на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе і трамваі будзе каштаваць 65 капеек, а жэтон метро — 70 капеек. Адпаведна, да 65 капеек на наземным гарадскім транспарце і да 70 капеек у метро падаражэе правоз ручной паклажы. На пяць капеек падаражэе і праезд у аўтобусах-экспрэсах, і талончык пры продажы кіроўцам.

Friday, December 13, 2019

Лепшая з беларускіх біятланістак у спрынце заняла 30-е месца | euroradio.fm

Лепшая з беларускіх біятланістак у спрынце заняла 30-е месца | euroradio.fm У пятніцу ў Хохфільцане стартаваў другі этап Кубка свету па біятлоне. Спрынтарскую гонку на 7,5 км выйграла італьянка Даратэя Вірэр (адзін промах на двух агнявых рубяжах). Лепшая з беларускіх біятланістак Ганна Сола заняла 30-е месца — +1.12,7 (адзін промах). Ірына Крыўко была 33-я — +1.17,4 (два промахі), Дзінара Алімбекава заняла 34-е месца — +1.21,1 (без промахаў), Алена Кручынкіна была 61-й сярод 104 удзельніц — +2.12,5 (тры промахі).

Thursday, December 12, 2019

У Браціславе адкрылі памятную дошку ў гонар Янкі Купалы. ФОТА

У Браціславе адкрылі памятную дошку ў гонар Янкі Купалы. ФОТА Дошка з гарэльефам разьмешчаная ў будынку найстарэйшага гатэля гораду Radisson Blu Carlton. Тут першы Народны паэт Беларусі спыняўся падчас візыту ў Чэхаславаччыну ў складзе дэлегацыі савецкіх пісьменьнікаў у кастрычніку 1935 году.

Мэмарыяльная дошка ў гонар Янкі Купалы

Wednesday, December 11, 2019

Шабас хамелеонаў —  Сергей ЗАКОННИКОВ — Свободные новости. Снплюс

Шабас хамелеонаў —  Сергей ЗАКОННИКОВ — Свободные новости. Снплюс Гісторыя стасункаў з Расіяй іншых постсавецкіх краін, хоць ім таксама было складана пачынаць самастойнае жыццё, сведчыць, што яны занялі правільную пазіцыю. А тутэйшы ўзурпатар улады і яго каманда абралі лёгкі і прымітыўны шлях — спачатку банальнае выпрошванне рознай халявы, а пазней — дыпламатычныя хітрыкі і адкрыты шантаж. Яны спадзяваліся, што так будзе вечна, але кожнай лафе прыходзіць канец.

Новости Бреста

Tuesday, December 10, 2019

Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі

Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі "Я чарговы раз уражаны тым, як па-майстэрску са сцэн паказу ў кінатэатры "Беларусь"  была прыбраная мая змардаваныя пералётам фізіяномія... БЫЦЬ я магу толькі тут, з вамі, у нідзе, у тэкстах, у кнігах, але — не ў рэспубліканскім эфіры", — піша пісьменнік на сваёй старонцы ў Facebook.

Monday, December 9, 2019

Спецдакладчык Еўрапарламенту па Беларусі пра пратэсты: Трымайцеся, сябры! (відэа) | Новы Час

Спецдакладчык Еўрапарламенту па Беларусі пра пратэсты: Трымайцеся, сябры! (відэа) | Новы Час “Дарагія сябры, беларусы. Мы з захапленнем назіраем за тымі, якія сёння адбываліся ў Мінску. Што выйшлі са сцягамі супраць той інтэграцыі, якую прасоўваюць два прэзідэнты Беларусі ды Расіі.

Людзі павінны вырашаць будучыню сваёй краіны. Мы будзем заўжды з вамі. Мы разумеем тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. І нам не ўсё адно, што адбываецца ў Беларусі. Мы хочам, каб Беларусь была незалежнай, дэмакратычнай і супрацоўнічала з суседзямі”, — адзначыў ён.

Sunday, December 8, 2019

Акцыі беларусаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй ахапілі некалькі краін | Новы Час

Акцыі беларусаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй ахапілі некалькі краін | Новы Час 8 снежня ў Мінску адбываецца працяг вулічных пратэстаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Напярэдадні, 7 снежня, у акцыі прынялі ўдзел каля 1000 чалавек. Павал Севярынец, які першы з палітычных лідараў заклікаў людзей выходзіць 7 снежня на Кастрычніцкую плошчу, прапанаваў працягнуць вулічны пратэст і 8 снежня.

Saturday, December 7, 2019

Раман Арлоў прадстаўляе феміністычную версію казкі «Як літара Ў Каляды ратавала» | Новы Час

Раман Арлоў прадстаўляе феміністычную версію казкі «Як літара Ў Каляды ратавала» | Новы Час Разумная, маленькая дзяўчынка Янінка, сапраўдная малайчынка, паспрабуе самастойна вырашыць усе жыццевыя цяжкасці, а дапамогуць ёй у гэтым, канешне ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і магчыма нават Ярыла-сонца, які пры дапамозе прамога ўключэння са светлага выраю, дзе Ярыла-сонца зімуе, дасць некалькі карысных парад. А дакладней: як перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі — халоднымі ільдзінкамі, вызваліць з ледзянога палону літары і выратаваць Каляды.

Сцэна са спектаклю

Friday, December 6, 2019

Ад Афрыкі да Лапландыі: Ёлачныя цацкі распавядаюць свае гісторыі (фота) | Новы Час

Ад Афрыкі да Лапландыі: Ёлачныя цацкі распавядаюць свае гісторыі (фота) | Новы Час Унікальны навагодні праект «Музей ёлачных цацак» адкрыўся ў Нацыянальным гістарычным. Выстава з’яўляецца часткай збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. А наведнікі змогуць пазнаёміцца з традыцыямі навагодніх святаў такіх экзатычных краін, як Паўночная Карэя, Іран, Конга, Перу, Руанда, Антыгуа і Барбуда, Новая Зеландыя і шмат іншых.

Thursday, December 5, 2019

Траціна беларусаў чытаюць навіны ў расейскіх СМІ. Чаму так і што з гэтым рабіць

Траціна беларусаў чытаюць навіны ў расейскіх СМІ. Чаму так і што з гэтым рабіць «Беларуская аўдыторыя гэтага сайту — пераважна мужчыны, у асноўным ім болей за 55 гадоў, такіх 40%. Моладзі там няма. З вышэйшай адукацыяй — менш за траціну. Род дзейнасьці — рабочыя і майстры, збольшага жыхары прамысловых гарадоў, але ня зь Менску. Гэта наглядны прыклад мэтавай групы, зь якою мы можам проста не перасякацца. У іх іншае спажываньне навінаў, яны наагул не чытаюць беларускіх СМІ», — кажа Міхаіл Дарашэвіч.

Ілюстратыўнае фота

Wednesday, December 4, 2019

Беларусы менш сталі баяцца інфляцыі, але буйныя пакупкі адкладаюць «да лепшых часоў»

Беларусы менш сталі баяцца інфляцыі, але буйныя пакупкі адкладаюць «да лепшых часоў» Што тычыцца росту цэн у 2019 годзе,

  • 43% беларусаў лічаць, што цэны вырасьлі вельмі моцна (у жніўні так лічылі 48% апытаных),
  • 45,4% — што цэны вырасьлі ўмерана (у жніўні — 42,1% апытаных),
  • 9,7% — што вырасьлі нязначна (у жніўні — 8,9% апытаных).

Tuesday, December 3, 2019

Будзьма беларусамі! » Найвядомейшыя Калядныя песні загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі

Будзьма беларусамі! » Найвядомейшыя Калядныя песні загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі На гэты праект аўтары збіралі грошы праз краўдфандынгавую платформу ulej.by. Кружэлка налічвае каля дванаццаці сусветнавядомых калядных гітоў, сярод якіх Jingle bells, We Wish You a Merry Christmas ды іншыя ў перакладзе на беларускую мову.

valiancina_shauchenka

Monday, December 2, 2019

«Захаваць што-кольвек з тых часоў, якія мы пакінулі навечна…» | Новы Час

«Захаваць што-кольвек з тых часоў, якія мы пакінулі навечна…» | Новы Час Прозай паэтка і пісьменніца пестуе нас радзей, таму асабліва прыемна трымаць у руках энергетычнага колеру новы твор. Гэта аўтасацыябіяграфічны раман кшталту тых, якія актыўна пішуцца ў Францыі, асабліва з часоў Ані Эрно, французскай пісьменніцы, натхнёнай ідэямі Ралана Барта і П’ера Бурдз’ё. Пяру Ані Эрно належыць выказванне пра тое, што літаратура цяпер мае на мэце «захаваць што-кольвек з тых часоў, якія мы пакінулі навечна…». Гэта мастацкі тэкст, які знаходзіцца недзе паміж літаратурай, сацыялогіяй і гісторыяй.

Sunday, December 1, 2019

Слуцкі збройны чын адрозніваўся ідэйнасцю і легітымнасцю

– Стракапытаўскі мяцеж Гомеля абвясціў Рускую народную рэспубліку, па-першае. Па-другое, ён прывёў да шматлікіх актаў гвалту ў адносінах да мірнага насельніцтва Гомеля. Проста салдаты, якія ўзбунтаваліся, былыя чырвонаармейцы, якія дарваліся да віна і харчоў. І яшчэ вельмі істотна, што Стракапытаўцы – гэта былі не гомельцы, не беларусы нават. Пераважная большасць з іх была выхадцамі з Тульшчыны і Масквы. А слуцкія паўстанцы – гэта мясцовыя жыхары, якія падняліся, каб бараніць свае хаты, свае землі, сваю Случчыну. https://charter97.org/ru/news/2019/12/1/357537/
Гісторык: Слуцкі збройны чын адрозніваўся ідэйнасцю і легітымнасцю

Saturday, November 30, 2019

Дзе ў снежні будуць служыць праваслаўныя літургіі па-беларуску.

FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у
беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных
службах. 

Friday, November 29, 2019

«Сёння гэтая тэма нікому нецікавая. Навошта гэта калупаць і бударажыць? Падрывалі мы не касцёл, а той хто гэта кажа — вырадак. Палякі перабудавалі наш праваслаўны сабор у вайсковы касцёл — у жылы дом, можна сказаць. Трэба гісторыю ведаць глыбока. Усё гэта глупства, нават не варта псаваць паперу на гэта. А вуліца Савецкая ж раней была Саборная, бо вяла да праваслаўнага храму. Так што зносілі мы ў 1961 годзе страшыдла, а храм быў раней, і ён быў прыгажуном». https://budzma.by/news/fara-strashydla.html
003.jpg

Thursday, November 28, 2019

https://www.svaboda.org/a/30296650.html
На некаторыя рэчы цэны і зьніжаліся. Найбольш патаньнелі салодкі перац (мінус 38,4%), вінаград (–34,8%), агуркі (–32,1%), капуста (–25,9%), памідоры (–25,5%) і морква (–24,5%) — агулам гародніна патаньнела на 22,84%. Таксама адчувальна зьнізіліся цэны на сьвініну (–7,5% на рагу, –4,2% на ўсё, акрамя бескасьцёвага мяса, на 3% на бескасьцёвае).
Ілюстрацыйнае фота

Tuesday, November 26, 2019

У рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь — вышэй за Расію і Украіну | euroradio.fm

У рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь — вышэй за Расію і Украіну | euroradio.fm Нашай краіна мае найлепшыя паказчыкі ў такіх катэгорыях, як адукацыя (32-я пазіцыя), умовы жыцця (45-я), эканамічнае развіццё (54-я). Найгоршыя паказчыкі ў Беларусі па такіх галінах, як асабістая свабода" (145-я), сацыяльны капітал (143-я) і дзяржаўнае кіраванне (123-я). 

Monday, November 25, 2019

Гвалт і жанчыны — праблема, якая актуальная і для Беларусі | Новы Час

Гвалт і жанчыны — праблема, якая актуальная і для Беларусі | Новы Час Калі 15 гадоў таму мы спрабавалі гаварыць пра гендарны і хатні гвалт, гэтая тэма была табуяваная. Зараз у гэтым плане сітуацыя больш паспяховая: пра гэта здымаюць фільмы, робяць выставы, ёсць сацыяльныя сэрвісы ў Беларусі, якія дапамагаюць пацярпелым. І нават такія гульцы на полі, як Міністэрства ўнутраных спраў: яно спрабавала ініцыяваць спецыяльны закон аб прадухіленні хатняга гвалту.

525a9c80 473b 4494 b386 dd624d5857be w1023 r1 s

Sunday, November 24, 2019

Аляксандр Гарцуеў: Ненавіджу, калі дзяцей прыводзяць на спектакль цэлымі класамі | euroradio.fm

Аляксандр Гарцуеў: Ненавіджу, калі дзяцей прыводзяць на спектакль цэлымі класамі | euroradio.fm калі наганялі поўныя залы шалёных дзяцей. У іх уключаецца такая стадная гісторыя. Яны ніколі не глядзяць — кідаюцца капейкамі, каментуюць. Няправільна. Дзеці павінны хадзіць у тэатр з бацькамі"

Saturday, November 23, 2019

Спяваў хіты і прапанаваў набыць ласось: Саладуха выступіў на Камароўскім рынку | euroradio.fm

Спяваў хіты і прапанаваў набыць ласось: Саладуха выступіў на Камароўскім рынку | euroradio.fm даць міні-канцэрт артыста запрасіла адна з рыбных гандлёвых кропак. Гэта, вядома, не стадыён "Дынама", але нават тут зорка беларускай эстрады здолеў сабраць натоўп. Як можна разгледзіць на фотаздымку, паслухаць і пазней сфатаграфавацца са спеваком прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. 

Friday, November 22, 2019

Мова і... Гарбачоў - Газета Слонімская

Мова і... Гарбачоў - Газета Слонімская Усе імперыі (ёсць такая заканамернасць у гісторыі) рана ці позна развальваюцца. Яскравы таму прыклад — распад, здавалася б, самай магутнай на той час Рымскай імперыі і пагібель старажытнагрэчаскай цывілізацыі, якая дала свету шмат філосафаў, мудрацоў. Нягледзячы на гэта, яна рухнула, не ўстаяла, бо, любуючыся сваёй веліччу, забылася, што трэба жыць па законах маралі, як цяпер многія кажуць, жыць правільна.

Thursday, November 21, 2019

«Я самы шчасьлівы ва Ўкраіне беларускі паэт». Як у Кіеве віталі Хадановіча. ФОТА

«Я самы шчасьлівы ва Ўкраіне беларускі паэт». Як у Кіеве віталі Хадановіча. ФОТА «Андрэй — папулярная асоба ў Беларусі, але, калі падлічыць арытмэтычна, ва Ўкраіне ў яго, напэўна, больш шанавальнікаў. Калі я працаваў у Астроскай акадэміі і запрашаў яго некалькі разоў, кожны раз гэта быў фурор і вялікая заля. Я лічу Хадановіча адным з найлепшых паэтаў ня толькі Беларусі, а і сучаснай Эўропы».

Wednesday, November 20, 2019

„Мудак“, „на храна“, „уставіць мазгі“. Слоўнік-мінімум адказнага работніка

„Мудак“, „на храна“, „уставіць мазгі“. Слоўнік-мінімум адказнага работніка Нагадаю толькі, што адрасатам выказваньня пра „інтэграцыю“, патрэбную для нейкага „хрена“, быў лідэр суседняй краіны, які мае шмат тытулаў, эпітэтаў і мэтафарычных найменьняў. 

Tuesday, November 19, 2019

Будзьма беларусамі! » Беларускі фільм пра жанчын-зняволеных трапіў адразу ў дзве намінацыі на «Оскар»

Будзьма беларусамі! » Беларускі фільм пра жанчын-зняволеных трапіў адразу ў дзве намінацыі на «Оскар» - І праз два дні пасля атрымання спасылкі сам амерыканскі «оскараўскі» камітэт прапанаваў нам паўдзельнічаць з «Дэбютам» у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм». — кажа адзін з прадзюсараў стужкі Віктар Лабковіч. — Наогул, каб патрапіць у яе, трэба выканаць шэраг умоў. Напрыклад, каб фільм выйграў на кінафестывалі класа «А» або акрэдытаваным фестывалі «Оскару», а ў ЗША прайшло 200 паказаў у кінатэатрах.

Кадр из фильма "Дебют".

Monday, November 18, 2019

"Белавія" перайшла на сістэму брэндавых тарыфаў | euroradio.fm

"Белавія" перайшла на сістэму брэндавых тарыфаў | euroradio.fm  розніца паміж коштам квітка на безбагажны пералёт і мінімальным коштам білета з багажом па маршруце "туды-назад" складзе ад 65 еўра (у залежнасці ад накірунка). Да квіткоў, аформленых раней за 18 лістапада, выкарыстоўваюцца правілы, якія дзейнічалі на момант пакупкі.

Sunday, November 17, 2019

Перапёлкі і шакаладная карціна: чым кормяць на галоўным выбарчым участку | euroradio.fm

Перапёлкі і шакаладная карціна: чым кормяць на галоўным выбарчым участку | euroradio.fm Гэтым разам буфет арганізоўвае ЦУМ, і яны напярэдадні дня выбараў папярэдзілі, што менавіта парасят чакаць не варта. Але будуць іншыя "вытанчаныя стравы": фаршаваныя шчупак і карп, заліўная рыба, фаршаваныя перапёлкі, колцы судака з крэветкамі, вэнджаная рулька, разнастайныя каўбасы і рулеты. І шакаладная карціна за 264 рублі.

Saturday, November 16, 2019

Моц дрэва: 7 велічных драўляных касьцёлаў Беларусі - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Моц дрэва: 7 велічных драўляных касьцёлаў Беларусі - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Войны, пажары, савецкую ўладу на Беларусі перажылі некалькі дзясяткаў драўляных касьцёлаў. Пераважна гэта помнікі народнага дойлідзтва XVII–XIX стагодзьдзяў, тэрытарыяльна найлепей яны захаваліся на Горадзеншчыне. Журналісты адабралі сем каталіцкіх сьвятыняў, пабудаваных з дрэва ў розныя часы і ў розных стылях, якія выглядаюць ня менш велічна за камяніцы.

Friday, November 15, 2019

Будка з нечаканымі малюнкамі з’явілася на Кастрычніцкай. Што за яна? - citydog.by | журнал о Минске

Будка з нечаканымі малюнкамі з’явілася на Кастрычніцкай. Што за яна? - citydog.by | журнал о Минске – Мы збіраем подпісы пад зваротам у Савет Міністраў, каб дамовы аб паглыбленай інтэграцыі паміж Расіяй і Беларуссю сталі адкрытымі і людзі бачылі, аб чым там дамаўляюцца, – расказала Вераніка Яновіч. – Дакументы, якія зараз распрацоўваюцца, ніхто не бачыў, і на пытанні ніякіх адказаў не даюць.

Thursday, November 14, 2019

Непаўнагадоваму абаронцу Курапатаў вынесена чарговае папярэджанне | Новы Час

Непаўнагадоваму абаронцу Курапатаў вынесена чарговае папярэджанне | Новы Час Сёння ў Мінску ў памяшканні сярэдняй 181-й школы адбылося выяздное паседжанне адміністрацыйнай камісіі Маскоўскага раёна. На ёй чыноўнікі з міліцыянтам разглядалі справу непаўналетняга актывіста Іларыёна Трусава, якога міліцыя заўважыла на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі 6 кастрычніка.

Wednesday, November 13, 2019

Будзьма беларусамі! » «Ідэі, вартыя распаўсюду»: эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі

Будзьма беларусамі! » «Ідэі, вартыя распаўсюду»: эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі Усе выступоўцы на ўласным прыкладзе яскрава дэманструюць тое, як трэба «гарэць» сваімі ідэяміі і ўвасабляць іх у жыцце. Але спікеры не толькі распавядуць пра свае праекты, а раскажуць яшчэ і пра актуальныя пытанні і тэндэнцыі, магчымасці рэалізацыі стартапаў у галінах культуры, экалогіі, інклюзіі і тэхналогіі.  

A1_Pershyja_KV_girl_А4_preview_08.jpg

Tuesday, November 12, 2019

Да выбараў няма цікаўнасці ні ў грамадства, ні ў кандыдатаў | Новы Час

Да выбараў няма цікаўнасці ні ў грамадства, ні ў кандыдатаў | Новы Час Справаздача канстатуе, што агітацыйная кампанія адбываецца ва ўмовах няспыннага прэсінгу апазіцыйных кандыдатаў, у той час як большасць праўладных кандыдатаў дэманструюць нізкую актыўнасць і зацікаўленасць у агітацыі.


Улады актыўна выкарыстоўваюць цэнзуру ў дачыненні да выступаў дэмакратычных кандыдатаў у СМІ. Многія дэмакратычныя кандыдаты былі пазбаўленыя рэгістрацыі.

Monday, November 11, 2019

Віцебск абагнаў Гомель. Абнавіўся рэйтынг беларускіх гарадоў

Віцебск абагнаў Гомель. Абнавіўся рэйтынг беларускіх гарадоў Сярод 23 беларускіх гарадоў з насельніцтвам звыш 50 тысячаў чалавек, прааналізаваных у рэйтынгу, найвышэйшы бал зноў атрымаў Менск — у сталіцы даволі добрыя балы амаль у кожным паказьніку, толькі ў дэмаграфіі (натуральным прыросьце і прадукцыйным узросьце) — сярэднія, а ў адкрытасьці зьвестак пра паседжаньні выканаўчага камітэту — нулявыя.

На другім месцы Горадня, на трэцім Берасьце. У іх ужо горш з заробкамі, беспрацоўем і інвэстыцыямі ў асноўны капітал, жытлом і харчаваньнем для турыстаў, разглядам зваротаў грамадзянаў і інфармацыяй пра грамадзкія органы. Затое лепей з дэмаграфіяй і спакойней са злачыннасьцю.
Трубач грае на вежы ратушы ў Віцебску, архіўнае фота

Sunday, November 10, 2019

Каля 50 чалавек узялі ўдзел у шэсьці памяці да Лошыцкага яру

Каля 50 чалавек узялі ўдзел у шэсьці памяці да Лошыцкага яру Удзельнікі несьлі транспарант «Дзяды», бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі КХП-БНФ і аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Іх суправаджалі каля двух дзясяткаў сілавікоў у цывільным, якія здымалі шэсьце на відэа.

Belarus - Memorial rally in Loshytsa, Minsk, 10Dec2019

Saturday, November 9, 2019

Пажарны Ёрш уратаваў трох чалавек

Пажарны Ёрш уратаваў трох чалавек Аляксей неадкладна паведаміў калегам, а сам стаў дзейнічаць: залез у хату праз акно і па чарзе вынес на свежае паветра гаспадара дома, яго жонку і іх паўналетняга сына.

Дах дома і маёмасць пагарэлі, але ўсе засталіся жывыя.

Friday, November 8, 2019

Кандыдатку зьвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варажнечы падчас «Ланцугу памяці» каля КДБ

Кандыдатку зьвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варажнечы падчас «Ланцугу памяці» каля КДБ Паводле камісіі, пікет каля КДБ, прысьвечаны расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не зьяўляўся перадвыбарчай агітацыяй і не перасьледаваў мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах.

«Мела месца распаўсюджваньне паведамленьняў Талстой, якiя выклікаюць нацыянальную варажнечу („Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў“)», — пазначаецца ў рашэньні.

Thursday, November 7, 2019

Сацыёляг Вардамацкі: Да прыхiльнiкаў ЭЗ дадалася яшчэ адна ўзроставая группа – 25-34 гадоў

Сацыёляг Вардамацкі: Да прыхiльнiкаў ЭЗ дадалася яшчэ адна ўзроставая группа – 25-34 гадоў — Напачатку вымярэньняў, да 2004 году, быў пэўны парытэт, прыкладна 40% за саюз з Расеяй, і каля 40% — за ўступленьне Беларусі ў ЭЗ. Але пасьля пашырэньня ЭЗ у 2004 годзе пайшло ўзмацненьне арыентацыі на Расею. Гэта ў чыстым выглядзе быў мэдыйны эфэкт. Потым сапраўды былі флюктуацыі. І я раней заўсёды падкрэсьліваў гэтую флюктуатыўнасьць, валатыльнасьць геапалітычных арыентацый беларусаў.