Saturday, November 30, 2019

Дзе ў снежні будуць служыць праваслаўныя літургіі па-беларуску.

FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у
беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных
службах. 

Friday, November 29, 2019

«Сёння гэтая тэма нікому нецікавая. Навошта гэта калупаць і бударажыць? Падрывалі мы не касцёл, а той хто гэта кажа — вырадак. Палякі перабудавалі наш праваслаўны сабор у вайсковы касцёл — у жылы дом, можна сказаць. Трэба гісторыю ведаць глыбока. Усё гэта глупства, нават не варта псаваць паперу на гэта. А вуліца Савецкая ж раней была Саборная, бо вяла да праваслаўнага храму. Так што зносілі мы ў 1961 годзе страшыдла, а храм быў раней, і ён быў прыгажуном». https://budzma.by/news/fara-strashydla.html
003.jpg

Thursday, November 28, 2019

https://www.svaboda.org/a/30296650.html
На некаторыя рэчы цэны і зьніжаліся. Найбольш патаньнелі салодкі перац (мінус 38,4%), вінаград (–34,8%), агуркі (–32,1%), капуста (–25,9%), памідоры (–25,5%) і морква (–24,5%) — агулам гародніна патаньнела на 22,84%. Таксама адчувальна зьнізіліся цэны на сьвініну (–7,5% на рагу, –4,2% на ўсё, акрамя бескасьцёвага мяса, на 3% на бескасьцёвае).
Ілюстрацыйнае фота

Tuesday, November 26, 2019

У рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь — вышэй за Расію і Украіну | euroradio.fm

У рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь — вышэй за Расію і Украіну | euroradio.fm Нашай краіна мае найлепшыя паказчыкі ў такіх катэгорыях, як адукацыя (32-я пазіцыя), умовы жыцця (45-я), эканамічнае развіццё (54-я). Найгоршыя паказчыкі ў Беларусі па такіх галінах, як асабістая свабода" (145-я), сацыяльны капітал (143-я) і дзяржаўнае кіраванне (123-я). 

Monday, November 25, 2019

Гвалт і жанчыны — праблема, якая актуальная і для Беларусі | Новы Час

Гвалт і жанчыны — праблема, якая актуальная і для Беларусі | Новы Час Калі 15 гадоў таму мы спрабавалі гаварыць пра гендарны і хатні гвалт, гэтая тэма была табуяваная. Зараз у гэтым плане сітуацыя больш паспяховая: пра гэта здымаюць фільмы, робяць выставы, ёсць сацыяльныя сэрвісы ў Беларусі, якія дапамагаюць пацярпелым. І нават такія гульцы на полі, як Міністэрства ўнутраных спраў: яно спрабавала ініцыяваць спецыяльны закон аб прадухіленні хатняга гвалту.

525a9c80 473b 4494 b386 dd624d5857be w1023 r1 s

Sunday, November 24, 2019

Аляксандр Гарцуеў: Ненавіджу, калі дзяцей прыводзяць на спектакль цэлымі класамі | euroradio.fm

Аляксандр Гарцуеў: Ненавіджу, калі дзяцей прыводзяць на спектакль цэлымі класамі | euroradio.fm калі наганялі поўныя залы шалёных дзяцей. У іх уключаецца такая стадная гісторыя. Яны ніколі не глядзяць — кідаюцца капейкамі, каментуюць. Няправільна. Дзеці павінны хадзіць у тэатр з бацькамі"

Saturday, November 23, 2019

Спяваў хіты і прапанаваў набыць ласось: Саладуха выступіў на Камароўскім рынку | euroradio.fm

Спяваў хіты і прапанаваў набыць ласось: Саладуха выступіў на Камароўскім рынку | euroradio.fm даць міні-канцэрт артыста запрасіла адна з рыбных гандлёвых кропак. Гэта, вядома, не стадыён "Дынама", але нават тут зорка беларускай эстрады здолеў сабраць натоўп. Як можна разгледзіць на фотаздымку, паслухаць і пазней сфатаграфавацца са спеваком прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. 

Friday, November 22, 2019

Мова і... Гарбачоў - Газета Слонімская

Мова і... Гарбачоў - Газета Слонімская Усе імперыі (ёсць такая заканамернасць у гісторыі) рана ці позна развальваюцца. Яскравы таму прыклад — распад, здавалася б, самай магутнай на той час Рымскай імперыі і пагібель старажытнагрэчаскай цывілізацыі, якая дала свету шмат філосафаў, мудрацоў. Нягледзячы на гэта, яна рухнула, не ўстаяла, бо, любуючыся сваёй веліччу, забылася, што трэба жыць па законах маралі, як цяпер многія кажуць, жыць правільна.

Thursday, November 21, 2019

«Я самы шчасьлівы ва Ўкраіне беларускі паэт». Як у Кіеве віталі Хадановіча. ФОТА

«Я самы шчасьлівы ва Ўкраіне беларускі паэт». Як у Кіеве віталі Хадановіча. ФОТА «Андрэй — папулярная асоба ў Беларусі, але, калі падлічыць арытмэтычна, ва Ўкраіне ў яго, напэўна, больш шанавальнікаў. Калі я працаваў у Астроскай акадэміі і запрашаў яго некалькі разоў, кожны раз гэта быў фурор і вялікая заля. Я лічу Хадановіча адным з найлепшых паэтаў ня толькі Беларусі, а і сучаснай Эўропы».

Wednesday, November 20, 2019

„Мудак“, „на храна“, „уставіць мазгі“. Слоўнік-мінімум адказнага работніка

„Мудак“, „на храна“, „уставіць мазгі“. Слоўнік-мінімум адказнага работніка Нагадаю толькі, што адрасатам выказваньня пра „інтэграцыю“, патрэбную для нейкага „хрена“, быў лідэр суседняй краіны, які мае шмат тытулаў, эпітэтаў і мэтафарычных найменьняў. 

Tuesday, November 19, 2019

Будзьма беларусамі! » Беларускі фільм пра жанчын-зняволеных трапіў адразу ў дзве намінацыі на «Оскар»

Будзьма беларусамі! » Беларускі фільм пра жанчын-зняволеных трапіў адразу ў дзве намінацыі на «Оскар» - І праз два дні пасля атрымання спасылкі сам амерыканскі «оскараўскі» камітэт прапанаваў нам паўдзельнічаць з «Дэбютам» у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм». — кажа адзін з прадзюсараў стужкі Віктар Лабковіч. — Наогул, каб патрапіць у яе, трэба выканаць шэраг умоў. Напрыклад, каб фільм выйграў на кінафестывалі класа «А» або акрэдытаваным фестывалі «Оскару», а ў ЗША прайшло 200 паказаў у кінатэатрах.

Кадр из фильма "Дебют".

Monday, November 18, 2019

"Белавія" перайшла на сістэму брэндавых тарыфаў | euroradio.fm

"Белавія" перайшла на сістэму брэндавых тарыфаў | euroradio.fm  розніца паміж коштам квітка на безбагажны пералёт і мінімальным коштам білета з багажом па маршруце "туды-назад" складзе ад 65 еўра (у залежнасці ад накірунка). Да квіткоў, аформленых раней за 18 лістапада, выкарыстоўваюцца правілы, якія дзейнічалі на момант пакупкі.

Sunday, November 17, 2019

Перапёлкі і шакаладная карціна: чым кормяць на галоўным выбарчым участку | euroradio.fm

Перапёлкі і шакаладная карціна: чым кормяць на галоўным выбарчым участку | euroradio.fm Гэтым разам буфет арганізоўвае ЦУМ, і яны напярэдадні дня выбараў папярэдзілі, што менавіта парасят чакаць не варта. Але будуць іншыя "вытанчаныя стравы": фаршаваныя шчупак і карп, заліўная рыба, фаршаваныя перапёлкі, колцы судака з крэветкамі, вэнджаная рулька, разнастайныя каўбасы і рулеты. І шакаладная карціна за 264 рублі.

Saturday, November 16, 2019

Моц дрэва: 7 велічных драўляных касьцёлаў Беларусі - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Моц дрэва: 7 велічных драўляных касьцёлаў Беларусі - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Войны, пажары, савецкую ўладу на Беларусі перажылі некалькі дзясяткаў драўляных касьцёлаў. Пераважна гэта помнікі народнага дойлідзтва XVII–XIX стагодзьдзяў, тэрытарыяльна найлепей яны захаваліся на Горадзеншчыне. Журналісты адабралі сем каталіцкіх сьвятыняў, пабудаваных з дрэва ў розныя часы і ў розных стылях, якія выглядаюць ня менш велічна за камяніцы.

Friday, November 15, 2019

Будка з нечаканымі малюнкамі з’явілася на Кастрычніцкай. Што за яна? - citydog.by | журнал о Минске

Будка з нечаканымі малюнкамі з’явілася на Кастрычніцкай. Што за яна? - citydog.by | журнал о Минске – Мы збіраем подпісы пад зваротам у Савет Міністраў, каб дамовы аб паглыбленай інтэграцыі паміж Расіяй і Беларуссю сталі адкрытымі і людзі бачылі, аб чым там дамаўляюцца, – расказала Вераніка Яновіч. – Дакументы, якія зараз распрацоўваюцца, ніхто не бачыў, і на пытанні ніякіх адказаў не даюць.

Thursday, November 14, 2019

Непаўнагадоваму абаронцу Курапатаў вынесена чарговае папярэджанне | Новы Час

Непаўнагадоваму абаронцу Курапатаў вынесена чарговае папярэджанне | Новы Час Сёння ў Мінску ў памяшканні сярэдняй 181-й школы адбылося выяздное паседжанне адміністрацыйнай камісіі Маскоўскага раёна. На ёй чыноўнікі з міліцыянтам разглядалі справу непаўналетняга актывіста Іларыёна Трусава, якога міліцыя заўважыла на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі 6 кастрычніка.

Wednesday, November 13, 2019

Будзьма беларусамі! » «Ідэі, вартыя распаўсюду»: эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі

Будзьма беларусамі! » «Ідэі, вартыя распаўсюду»: эксперты распавядуць старшакласнікам пра праекты ў сферах тэхналогій, культуры, інклюзіі і экалогіі Усе выступоўцы на ўласным прыкладзе яскрава дэманструюць тое, як трэба «гарэць» сваімі ідэяміі і ўвасабляць іх у жыцце. Але спікеры не толькі распавядуць пра свае праекты, а раскажуць яшчэ і пра актуальныя пытанні і тэндэнцыі, магчымасці рэалізацыі стартапаў у галінах культуры, экалогіі, інклюзіі і тэхналогіі.  

A1_Pershyja_KV_girl_А4_preview_08.jpg

Tuesday, November 12, 2019

Да выбараў няма цікаўнасці ні ў грамадства, ні ў кандыдатаў | Новы Час

Да выбараў няма цікаўнасці ні ў грамадства, ні ў кандыдатаў | Новы Час Справаздача канстатуе, што агітацыйная кампанія адбываецца ва ўмовах няспыннага прэсінгу апазіцыйных кандыдатаў, у той час як большасць праўладных кандыдатаў дэманструюць нізкую актыўнасць і зацікаўленасць у агітацыі.


Улады актыўна выкарыстоўваюць цэнзуру ў дачыненні да выступаў дэмакратычных кандыдатаў у СМІ. Многія дэмакратычныя кандыдаты былі пазбаўленыя рэгістрацыі.

Monday, November 11, 2019

Віцебск абагнаў Гомель. Абнавіўся рэйтынг беларускіх гарадоў

Віцебск абагнаў Гомель. Абнавіўся рэйтынг беларускіх гарадоў Сярод 23 беларускіх гарадоў з насельніцтвам звыш 50 тысячаў чалавек, прааналізаваных у рэйтынгу, найвышэйшы бал зноў атрымаў Менск — у сталіцы даволі добрыя балы амаль у кожным паказьніку, толькі ў дэмаграфіі (натуральным прыросьце і прадукцыйным узросьце) — сярэднія, а ў адкрытасьці зьвестак пра паседжаньні выканаўчага камітэту — нулявыя.

На другім месцы Горадня, на трэцім Берасьце. У іх ужо горш з заробкамі, беспрацоўем і інвэстыцыямі ў асноўны капітал, жытлом і харчаваньнем для турыстаў, разглядам зваротаў грамадзянаў і інфармацыяй пра грамадзкія органы. Затое лепей з дэмаграфіяй і спакойней са злачыннасьцю.
Трубач грае на вежы ратушы ў Віцебску, архіўнае фота

Sunday, November 10, 2019

Каля 50 чалавек узялі ўдзел у шэсьці памяці да Лошыцкага яру

Каля 50 чалавек узялі ўдзел у шэсьці памяці да Лошыцкага яру Удзельнікі несьлі транспарант «Дзяды», бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі КХП-БНФ і аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Іх суправаджалі каля двух дзясяткаў сілавікоў у цывільным, якія здымалі шэсьце на відэа.

Belarus - Memorial rally in Loshytsa, Minsk, 10Dec2019

Saturday, November 9, 2019

Пажарны Ёрш уратаваў трох чалавек

Пажарны Ёрш уратаваў трох чалавек Аляксей неадкладна паведаміў калегам, а сам стаў дзейнічаць: залез у хату праз акно і па чарзе вынес на свежае паветра гаспадара дома, яго жонку і іх паўналетняга сына.

Дах дома і маёмасць пагарэлі, але ўсе засталіся жывыя.

Friday, November 8, 2019

Кандыдатку зьвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варажнечы падчас «Ланцугу памяці» каля КДБ

Кандыдатку зьвінавацілі ў распальваньні нацыянальнай варажнечы падчас «Ланцугу памяці» каля КДБ Паводле камісіі, пікет каля КДБ, прысьвечаны расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не зьяўляўся перадвыбарчай агітацыяй і не перасьледаваў мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах.

«Мела месца распаўсюджваньне паведамленьняў Талстой, якiя выклікаюць нацыянальную варажнечу („Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў“)», — пазначаецца ў рашэньні.

Thursday, November 7, 2019

Сацыёляг Вардамацкі: Да прыхiльнiкаў ЭЗ дадалася яшчэ адна ўзроставая группа – 25-34 гадоў

Сацыёляг Вардамацкі: Да прыхiльнiкаў ЭЗ дадалася яшчэ адна ўзроставая группа – 25-34 гадоў — Напачатку вымярэньняў, да 2004 году, быў пэўны парытэт, прыкладна 40% за саюз з Расеяй, і каля 40% — за ўступленьне Беларусі ў ЭЗ. Але пасьля пашырэньня ЭЗ у 2004 годзе пайшло ўзмацненьне арыентацыі на Расею. Гэта ў чыстым выглядзе быў мэдыйны эфэкт. Потым сапраўды былі флюктуацыі. І я раней заўсёды падкрэсьліваў гэтую флюктуатыўнасьць, валатыльнасьць геапалітычных арыентацый беларусаў.

Wednesday, November 6, 2019

У Слоніме адкрылі бюст Міхалу Казіміру Агінскаму ФОТА

У Слоніме адкрылі бюст Міхалу Казіміру Агінскаму ФОТА Гэта падарунак гораду ад жыхара Слоніма прадпрымальніка-мецэната Уладзіміра Вількіцкага і ягонай фірмы «Гранві», якая займаецца вырабамі з каменю. Над гранітным бюстам працавалі каля года. Ініцыятыва ўшанаваць слонімскага старасту ў камяні належыць да грамадскага аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага».






https://nn.by/?c=ar&i=240638

Tuesday, November 5, 2019

Калі ўлада становіцца цыркам, тайна — пшыкам, а цар — блазнам. #давайпака ВІДЭА

Калі ўлада становіцца цыркам, тайна — пшыкам, а цар — блазнам. #давайпака ВІДЭА Кніга складаецца з выбраных дыялёгаў паміж паўмітычнымі пэрсанажамі палітычнага жыцьця Беларусі і замежжа. Алесь Пілецкі ад 2015 году публікаваў гэтыя ўяўныя тэлефонныя размовы на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» з тэгам #давайпака.

Monday, November 4, 2019

Што мы слухалі ў кастрычніку — топ-10 альбомаў месяца АЎДЫЯ

Што мы слухалі ў кастрычніку — топ-10 альбомаў месяца АЎДЫЯ З выхадам новага альбома гурт Relikt правёў невялічкі рэбрэндынг: для спрашчэння пошуку і ўспрымання ў назве адзінка памянялася на літару «L».

Але на гэтым са зменамі скончана. У музычным плане гэта ўсё тыя ж народныя песні, выкананыя ў фірмовым пазнавальным «рэліктавым» стылі. Што вельмі добра.

Sunday, November 3, 2019

Дзяржава скарачае датацыі на грамадскі транспарт: квіткі падаражэюць? | euroradio.fm

Дзяржава скарачае датацыі на грамадскі транспарт: квіткі падаражэюць? | euroradio.fm Апошні раз праезд у грамадскім транспарце даражэў ў Мінску ў 2017 годзе. Па дадзеных на 2018 год, жыхары сталіцы аплачвалі крыху больш за 60% ад рэальнага кошт талончыкаў і каля 75% ад рэальнага кошту жэтонаў метро, астатняе субсідавала дзяржава. У 2020 годзе сітуацыя зменіцца: доля дзяржсубсідый знізіцца да 30% для аўтобусных перавозак, да 35% для перавозак электратранспарту і да 10% для метрапалітэна.

Friday, November 1, 2019

Веладзяды: расклад экскурсіі па гістарычных могілках Мінска | Новы Час

Веладзяды: расклад экскурсіі па гістарычных могілках Мінска | Новы Час Веладзяды — гэта эксклюзіўная экскурсія-марафон з удзелам некалькіх гідаў, падчас якіх наведаюць некалькі буйных гістарычных пахаванняў горада: Кальварыю, татарскі мізар, яўрэйскія могілкі, Старажоўку, Залатую горку, Вайсковыя могілкі. Да экскурсіі можна далучыцца на любым этапе, у тым ліку пешшу.