Friday, June 30, 2017

Міліцыянтам павысяць заробкі на 10%. Тым, якіх не звольняць: "У мэтах эканоміі сродкаў, зь якіх плянуецца падвысіць заробкі, будзе зьмяншацца колькасьць «атэставаных» супрацоўнікаў: такіх, якія маюць ільготнае пэнсійнае забесьпячэньне, магчымасьць паляпшэньня жыльлёвых умоваў, дзяржаўную страхоўку, надбаўкі за званьне і іншае.


http://nn.by/?c=ar&i=193307"



'via Blog this'

Thursday, June 29, 2017

На мінскім чыгуначным вакзале з’явіўся тэрмінал для самаабслугоўвання (фота) | euroradio.fm: "На чыгуначным вакзале станцыі “Мінск-Пасажырскі” з’явіўся тэрмінал для самаабслугоўвання. У ім можна атрымаць білет, набыты праз інтэрнэт. Для таго, каб тэрмінал яго выдаў, трэба ўвесці 14-значны нумар замовы і нумар дакумента, які сведчыць пра асобу і быў пазначаны пры анлайн-пакупцы."



'via Blog this'

Wednesday, June 28, 2017

Будзьма беларусамі! » “Каб народ асвяціць сабой”. Юбілей беларускага кнігадрукавання: "Скарына першым з еўрапейскіх друкароў вызнаў новую, рэнесансную грамадскую свядомасць. Аналіз яго прадмоў і пасляслоўяў характарызуе яго як чалавека смелага, прадпрымальнага, неспакойнага. Усюды Скарына выступаў як моцны аўтарытэт, які шмат ведае, таму і робіць. Ён навучае ўсяму, што лічыць патрэбным, абапіраючыся на навуку. Гэта своеасабліва выказанае «я» можна адчуць паўсюдна. Ён з гонарам гаварыў пра сваё паходжанне — “з слаўнага града Полацка”, горда называў сябе “доктарам Францыскам Скарынам”.

"



'via Blog this'

Tuesday, June 27, 2017

Як беларускі трактар з'явіўся на в'етнамскіх грошах: "«Калі ў В'етнаме праводзілася праграма механізацыі сельскай гаспадаркі, наша краіна атрымала беларускія трактары, якія вельмі добра сябе зарэкамендавалі, — распавядае Каа Дык Фат, міністр сельскай гаспадаркі В'етнама. — Такім чынам, яны сталі для нас увасабленнем прагрэсу ў аграрнай сферы. Менавіта таму было вырашана выкарыстоўваць выяву вашага трактара на нашых грошах».


http://nn.by/?c=ar&i=193108"



'via Blog this'

Monday, June 26, 2017

Саўндтрэк-трып да фільма "Вокруг Беларуси на велосипедах с моторами" (+слухаць/+спампаваць) | Experty.by – белорусская музыка: "Стужка "Вокруг Беларуси на велосипедах с моторами" – авантурная і адначасова кранальная гісторыя пра пошук сябе і сваіх каранёў ад творчай суполкі "Опасные ребята", у якую ўваходзіць Раман Свечнікаў, аўтар бэстсэлера "Рома едзе". У 2015 годзе хлопцы набылі звычайныя айчынныя ровары "Аист", паставілі на іх кволыя кітайскія маторы і адправіліся ў кругасветнае падарожжа вакол Беларусі.

"



'via Blog this'

Sunday, June 25, 2017

Песня пра пенсію | Новы Час: "Мяне заўсёды турбавала адно пытанне. А менавіта: калі ў нас усё так добра, як нам кажуць па тэлевізіі, чаму нам рэгулярна не хапае грошай? Мы іх ашчаджаем, пазычаем, эканомім, «аптымізуем», а іх не хапае ўсё роўна…
"



'via Blog this'

Saturday, June 24, 2017

«Гэта будзе не элітны раён, а проста развадзілава», — Анемпадыстаў разважае пра будучыню Асмалоўкі: "Там паўстане абсалютна іншая прастора. Гэта будуць паралелепіпэды дамоў, перагружаны аўтамабільны трафік. Гэта будзе не элітны раён, а проста развадзілава. Яны выселяць жыхароў і заробяць на гэтым. Але жыць там будзе няўтульна. Гэта дакладна.
"



'via Blog this'

Friday, June 23, 2017

Як беларуская царква ў Лёндане аб’яднала МЗС Беларусі і Раду БНР: "New London Architecture — чарговы конкурс, у якім удзельнічае беларуская царква ў Лёндане. Як пісала Свабода, храм прэтэндуе на ўзнагароду ў трох намінацыях: «Самы энэргаэфэктыўны будынак», «Культура і супольнасьць», «Народны выбар».

"



'via Blog this'

Thursday, June 22, 2017

Будзьма беларусамі! » 22 чэрвеня. У палоне міфаў: "Калі пацікавіцца ў любой вёсцы Заходняй Беларусі ў старых людзей, хто яшчэ пры памяці, калі пачалася вайна, вам адкажуць: у 1939-м. Менавіта тады на Гродна ўпалі першыя бомбы, а не «22 июня, ровно в четыре часа…». Брэсцкую крэпасць тады таксама абаранялі: толькі жыхары Рэчы Паспалітай, а не чырвонаармейцы. Здаецца, і ва ўсім свеце пачаткам той страшэннай вайны лічаць 1939-ы. Што ж з намі не так?

"



'via Blog this'

Wednesday, June 21, 2017

«Каб не наступаць на граблі, як адбылося ва Украіне». У Беларусі з'явіцца новы від вайсковай службы: "Тым больш, вывучаючы досвед нашай паўднёвай суседкі, якая пасля адмовы ад тэрміновай службы трапіла ў такую сітуацыю, што ёй давялося праводзіць частковую мабілізацыю ў краіне. Яны вырашалі з колаў, хуткай працай парламента, урада краіны, кіраўніка дзяржавы.

http://nn.by/?c=ar&i=192803"



'via Blog this'

Tuesday, June 20, 2017

Будзьма беларусамі! » Як футбольнае “Дынама” святкавала сваё 90-годдзе (фотарэпартаж): "18 чэрвеня легендарнаму футбольнаму клубу “Дынама Мінск” споўнілася 90 год. З гэтай нагоды 17 чэрвеня ў Мінску ля Палаца Спорта адбыўся святочны канцэрт, на якім перад дынамаўцамі выступілі 25/17, J: МОРС і ДАЙ ДАРОГУ! Глядзіце, як гэта было!

"



'via Blog this'IMG_2855

Monday, June 19, 2017

Будзьма беларусамі! » Міхал Анемпадыстаў: Асмалоўка — апошні кавалак горада, які перадае атмасферу паваеннага Мінска: "На Камуністычнай была наша пошта, мы хадзілі туды пешшу, праз двары. Проста дзеля ўласнага задавальнення, бо там заўсёды было ўтульна. Колішняя Асмалоўка не была ў нашым дзяцінстве местам спецыяльнага прыцягнення, бо навакол хапала іншых цікавых местаў. На пагорках ад Траецкага да Старавіленскай ляжала драўляная, спрэс у садах Старажоўка, загадкавая і небяспечная, з бункерам, могілкамі, сінагогай, хлебзаводам і бісквітнай фабрыкай.

"



'via Blog this'Image result for асмолаўка

Sunday, June 18, 2017

Яны былі першыя. Радаслаў Астроўскі: "У адным архіўным дакумэнце зафіксавана, што Р. Астроўскі быў сынам мяшчанаў г. Нясьвіжу. З таго факту, што бацька Астроўскага мяняў месцы жыхарства, можна зрабіць адну выснову: бацька належаў да безьзямельнай «разабранай» шляхты і жыў на арэндах. Вучоба яго сына пачалася ў 1898 у Слуцкім духоўным вучылішчы. У лістап. 1901 сын пакінуў гэтую ўстанову і са студз. 1902 вучыўся ў Слуцкай мужчынскай гімназіі.

"



'via Blog this'

Saturday, June 17, 2017

Менск, якога вы ня бачылі, альбо 7 аўтарскіх роварных экскурсій па сталіцы: "Найчасьцей імя графа асацыюецца з вытворчасьцю піва. Сёньня захаваўся і дзейнічае бровар, які належаў Чапскаму напрыканцы ХІХ стагодзьдзя. Цяпер гістарычны будынак займае піўзавод «Аліварыя», у асартымэнце якога піва, названае ў гонар першага ўладальніка бровара.

"



'via Blog this'

Friday, June 16, 2017

Цягнікі для мінскага метро зробяць у Беларусі | Новы Час: "На яго думку, гэты заказ стане вяхой у развіцці "Штадлер Мінск". "Нам патрэбныя прыклады такіх паспяховых праектаў, каб працаваць на рынках іншых краін СНД. Дзякуючы гэтай замове для нас адкрываецца ўвесь рынак постсавецкай прасторы. А гэта азначае стварэнне новых працоўных месцаў, працу для нашых супрацоўнікаў і ўклад у валавы нацыянальны прадукт", — падкрэсліў гендырэктар кампаніі.

"



'via Blog this'

Thursday, June 15, 2017

«У Беларусі яшчэ засталіся бізнесмены, якіх не саджалі?» | Новы Час: "«Гэта не проста рэкет, гэта знішчэнне нацыянальнага бізнэсу. Арышты паспяховых бізнэсменаў у такіх маштабах, якія творацца ў Беларусі, не проста падрываюць, а нішчаць усе здаровыя парасткі беларускай эканомікі. Так, могуць быць парушэнні, але ў цывілізаваных краінах яны выпраўляюцца прававым парадкам. Але кідаць людзей за фінансавыя парушэнні ў СІЗА — гэта проста дзікунства. У нас банкрутуюць дзяржаўныя заводы, але за гэта ніхто не нясе адказнасць. Але фірмы, якія прыносяць прыбытак, бізнэсменаў, якія ствараюць новыя галіны, проста знішчаюць. Гарантаваць свабоду бізнэсу могуць толькі незалежны парламент і свабодная судовая сістэма, бо сёння бізнэс у Беларусі няма каму бараніць. Шлях да гэтага — свабодныя выбары, і беларускае грамадства павінна аб’яднацца і змяніць палітычную сістэму, пакуль краіну не знішчылі», — заявіў Віталь Рымашэўскі ў каментары прэсавай службе.
"

pixabay.com

'via Blog this'
Рэйтынг: Беларусь лепшая для бізнэсу, чым Расея і Ўкраіна, але горшая, чым Грузія і Латвія: "Вынік Беларусі — 57 балаў на 100 магчымых — лепшы, чым у Грэцыі (56), Расеі (51) і Ўкраіны (46, апошняе месца), але горшы, чым у Чарнагорыі (59), Грузіі (69) або Эстоніі (76).

"



'via Blog this'

Wednesday, June 14, 2017

Будзьма беларусамі! » “Калі мы жывём у Беларусі, то і мова павінна быць адна. Беларуская”: "– Па-першае, я не адзіны ў сям’і, нас у бацькоў пяцёра. І мае мудрыя, разумныя тата і мама прынялі мой выбар. Хаця, калі прыйшоў і сказаў, што вырашыў паступаць у семінарыю, мама трошкі паплакала, тата трошкі пазлаваўся. Але на гэта былі прычыны. Я тады вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Гродне, здавалася, будучыня мая праяснялася, а тут трэба ўсё пакінуць. Яшчэ і часы былі савецкія, атэістычныя, святарства не віталася ні дзяржавай, ні грамадствам.

"



'via Blog this'

Tuesday, June 13, 2017

Мікола Статкевіч: «Свабода не бывае на халяву» | Новы Час: "«Пытанне дзіўнае, — кажа Статкевіч «Радыё Свабодзе». — У несвабодных краінах барацьба за свабоду заўсёды ёсць справай рызыкоўнай. Я думаю, хутчэй кіраўніцтва Расіі вучыцца ў кіраўніцтва Беларусі, як змагацца супраць апазіцыі. На хаду падноскі рвуць: не паспелі нашы зрабіць сістэму прэвентыўных затрыманняў лідэраў планаваных акцыяў, як гэты досвед быў пераняты ў Расіі.

"



'via Blog this'

Monday, June 12, 2017

Навошта ў Курапатах новыя крыжы?: "«Усё банальна — драўляныя крыжы ўжо адпрацавалі сваё. Дрэва старое, яно гніе. І цяпер мы хочам змяніць крыжы па перыметры на металічныя, каб акрэсліць Мемарыял і зрабіць гэта адзін раз і на доўгія гады, — патлумачыў «Нашай Ніве» кіраўнік грамадскай дырэкцыі Народнага Мемарыяла «Курапаты» Алесь Чахольскі. — Каб працягнуць гэтую працу небходна сабраць 10 000 рублёў. На гэтыя сродкі плануем закупіць неабходныя матэрыялы (метал, фарбу), правесці рэзку і зварку, вырабіць і ўсталяваць 120 металічных крыжоў».


http://nn.by/?c=ar&i=192248"



'via Blog this'

Sunday, June 11, 2017

Восем парад маладым навукоўцам: "Ні адна дысертацыя не з'яўляецца сапраўды навуковай. Дысертацыя — гэта не навука, а толькі пропуск у навуку. Гэта як магчымасць купіць білет і трапіць у добры тэатр.


http://nn.by/?c=ar&i=192227"



'via Blog this'

Saturday, June 10, 2017

Як зь беларускай рыбы немцы выраблялі пэрлы і чаму бунтавалі нарачанскія рыбакі: "З-за вялікай колькасьці азёр Браслаўскі край непазьбежна атаясамліваецца з рыбнай лоўляй і да гэтай пары натхняе на падарожжа рыбакоў — прафэсіяналаў і аматараў — з розных куткоў краіны. Вялікая колькасьць азёр цяпер знаходзіцца ў складзе Нацыянальнага парку. Таму лавіць тут рыбу дазваляецца пасьля набыцьця адмысловай пуцёўкі.

"



'via Blog this'

Friday, June 9, 2017

Новая мова беларускіх фатографаў. Праекты пра вайну ва Ўкраіне і хатні гвалт перамаглі ў конкурсе «Прафота»: "Конкурс «Прафота» праводзіцца трэці раз. У ім удзельнічаюць фатографы, фотамастакі і журналісты зь Беларусі. Сёлета на яго даслалі 79 работ ад 52 аўтараў і аднаго аўтарскага калектыву. Сярод іх 34 — дакумэнтальныя праекты, 29 — арт-праекты і 12 — мультымэдыйныя гісторыі. Пераможцаў, вызначаных міжнародным журы, назвалі 8 чэрвеня ў прасторы ЦЭХ.

"



'via Blog this'

Thursday, June 8, 2017

На мінскім заводзе зрабілі працоўны дзень у... 48 хвілінаў | euroradio.fm: ""У мінулым годзе на адным мінскім заводзе 110 работнікам замест скарачэння ўсталявалі працягласць працоўнага дня 48 хвілін. З 8.00 да 8.48. Адпаведна, і заробак капейкі. Такім чынам чалавека штурхаюць да звальнення па ўласным жаданні без усялякіх выплат", — абурыўся Орда.

"



'via Blog this'

Wednesday, June 7, 2017

Новая ахвяра, або Як дзяржава знайшлі замену «дармаедам» | Новы Час: "Нават калі прадпрымальнік не вёў ніякай дзейнасці ў 2016 годзе, ён павінен заплаціць дзяржаве падатак — Больш 950 рублёў. Акрамя таго, калі беларус, зарэгістраваны ў якасці ІП, хаця б на дзень пратэрмінаваў аплату збору, дзяржава выпісвае яму штраф — і праз суд дадае яшчэ 10–20% ад нявыплачанай сумы.
"



'via Blog this'

Tuesday, June 6, 2017

У Астравецкім раёне згарэў касцёл XVIII стагоддзя, у якім служыў паэт Казімір Сваяк | Новы Час: "«У шэсць гадзін раніцы чалавек, які жыве недалёка ад касцёла, пабачыў у вокнах касцёла агонь. Адразу выклікаў пажарных, яны хутка прыляцелі, але ўжо не было чаго ратаваць», — расказвае пчаляр Алесь Марозік, які жыве ў Клюшчанах.

"



'via Blog this'

Monday, June 5, 2017

У Слоніме вырашылі паставіць помнік Льву Сапегу паміж Леніным і танкам Т-34: "Паводле мясцовага краязнаўцы і пісьменьніка Сяргея Чыгрына, пра помнік Сапегу ў Слоніме гаворка вядзецца ўжо каля 20 гадоў. Ён прыгадвае, як некалькі разоў людзі зьбіралі грошы на яго, кажа, што і месцы прапаноўваліся і абмяркоўваліся самыя розныя ў горадзе, але што цяпер зробяць улады, ніхто ня ведае.

"

Рабочы варыянт помніка Льву Сапегу ў Слоніме скульптара Івана Міско

'via Blog this'

Sunday, June 4, 2017

Сёння — Тройца (Сёмуха) у праваслаўных, Спасланне Святога Духа ў каталікоў і пратэстантаў: "Спасланне Святога Духа на апосталаў апісана ў Дзеях святых апосталаў. Апосталы знаходзіліся ў Сіёнскай святліцы ў Ерусаліме. Раптоўна пачуўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом. І з'явіліся ім языкі падзеленыя, як бы агнявыя, і апусціліся па адным на кожным з іх. Усе споўніліся Духа Святога і сталі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі.


http://nn.by/?c=ar&i=191803"



'via Blog this'

Saturday, June 3, 2017

«Слімакі, жабы і чарвякі не прынясуць Беларусі столькі карысці, колькі ачышчэнне | Новы Час: "— Самае галоўнае — каб у краіне былі прадказальныя, зразумелыя, аднолькавыя для ўсіх умовы працы. Тады 3-4 мільёны беларусаў вырашаць самі, каму і што прадаваць: слімакі, чарвякі, айці, робаты, дроны...  Беларуская галота на выдумкі хітрая. 20 гадоў такога рэжыму — і галоты не будзе. Падаткі ў два разы знізяцца, і ўсё выдатна будзе працаваць, — малюе перспектывы эканаміст.
"



'via Blog this'

Friday, June 2, 2017

Алексіевіч падпісала Праскі зварот у абарону дэмакратыі ў сьвеце: "Зварот падпісалі таксама Фрэнсіс Фукуяма, Тоомас Хэндрык Ільвэс, Гары Каспараў, Міхаэль Жантаўскі, Эн Эплбаўм, Адам Міхнік, Карл Гершман, Фрэдэрык Вілем дэ Клерк ды іншыя інтэлектуалы, дзяржаўныя й грамадзкія дзеячы сьвету.

"



'via Blog this'

Thursday, June 1, 2017

Беларусь на 103-м месцы з 163 у рэйтынгу міралюбнасьці. Крыху лепей, чым летась: "Згодна з Усясьветным рэйтынгам міру за 2017 год (Global Peace Index, PDF), сьвет за год зрабіўся крыху (на 0,28%) больш міралюбным. Але трэнд адваротны: з 2008 году сьвет стаў больш ваяўнічым на 2,14%. На гвалт прыпадае 12,6% валавога ўнутранага прадукту ўсіх краінаў сьвету.

"



'via Blog this'