Tuesday, February 27, 2018

Апошні шанец: як выглядаюць беларускія міжсезонныя распродажы, і што можна набыць проста зараз ФОТЫ

Апошні шанец: як выглядаюць беларускія міжсезонныя распродажы, і што можна набыць проста зараз ФОТЫ: "Пакуль крамы паступова запаланяюць рэчы з новых вясновых калекцый, на якія клеяць свежыя цэннікі з незаўсёды апраўданымі коштамі, мы вырашылі пашукаць тое, што яшчэ можна набыць на міжсезонных распродажах са зніжкамі ў 50% і 70%.

"



'via Blog this'

Monday, February 26, 2018

Падымайце гантэлі і ежце больш бялку, асабліва калі вам за 40

Падымайце гантэлі і ежце больш бялку, асабліва калі вам за 40: "Спрыяльная норма для росту аб’ёму і сілы мышц, паводле новага дасьледаваньня, складае 1,6 грама чыстага бялку на 1 кіляграм вагі чалавека. Гэта 130 грамаў бялку для 80-кіляграмовага чалавека ў дзень.

"



'via Blog this'

Sunday, February 25, 2018

Як Зміцер Дашкевіч загітаваў амапаўца падпісацца за беларускую мову

Як Зміцер Дашкевіч загітаваў амапаўца падпісацца за беларускую мову: "- Бычыце, якая сітуацыя, пяцьсот год таму, калі Скарына надрукаваў Біблію, гэта была чацьвёртая ў сьвеце кніга на мове свайго народа. А цяпер ЮНЭСКА ўнесла мову ў сьпіс вымірачых. Адно гэта — прысуд сучаснай беларускай уладзе.


https://nn.by/?c=ar&i=205338"



'via Blog this'

Saturday, February 24, 2018

Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі

Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі: "Зараз існуе некалькі найбольш вядомых праграм для доступу ў інтэрнэт, папулярнасць якіх можа значна адрознівацца ў розных краінах. Зборам статыстыкі па іх выкарыстанню займаецца ірландская кампанія StatCounter. Мы паглядзелі, якія браўзэры лідзіруюць у свеце і ў Беларусі і вылучылі іх перавагі і недахопы.


https://nn.by/?c=ar&i=205151"



'via Blog this'

Friday, February 23, 2018

Будзьма беларусамі! » “Belarussian Xata”: рэстаран з беларускай кухняй у Брукліне

Будзьма беларусамі! » “Belarussian Xata”: рэстаран з беларускай кухняй у Брукліне: "У «Беларускай хатцы» задараюцца цуды: па меры таго, як мы замаўляем новыя стравы, з кожным разам ежа становіцца ўсё больш і больш насычанай – вось такая своеасаблівая гіперфагія (перыяд атлусцення перад тым, як упасць у спячку), але, нягледзячы на гэта, на душы і ў страўніку па-ранейшаму прыемная лёгкасць. Магчыма, так адбываецца дзякуючы бярозаваму соку ці гарэлцы з хрэнам, якая абпальвае язык, з-за сімпатычных як на рэкламных паштоўках сталоў з рушнікамі (цырыманіяльныя вышытыя льняныя ручнікі, якія суправаджаюць жыццё беларусаў ад нараджэння да смерці), вакол якіх стаяць драўляныя платы з насаджанымі на калы жбанкамі, ці сарамліва чароўнага афіцыянта, які прынёс чарговае блюда і шэпча: “Вядома ж, у маёй маці яно лепш”.

"



'via Blog this'

Thursday, February 22, 2018

У мінскім аэрапорце Ганну Гуськову сустракалі з караваем, аркестрам і плакатамі | euroradio.fm

У мінскім аэрапорце Ганну Гуськову сустракалі з караваем, аркестрам і плакатамі | euroradio.fm: "У мінскім аэрапорце Ганну Гуськову сустракалі з караваем, аркестрам і плакатамі. 22 лютага ў Беларусь з Алімпіяды вярнуліся фрыстайлісты, у тым ліку і алімпійская чэмпіёнка. Сабралося больш за 200 чалавек. Гуськова выглядала крыху разгубленай. Вельмі хутка сышоў Антон Кушнір, які на Алімпійскіх гульнях не трапіў у фінал, беларускі бок заявіў, што яго нахабна засудзілі. Сумнай выглядала Ала Цупер, якая была зусім блізка да алімпійскага медаля, але няўдалае прызямленне ў суперфінале гэтую надзею перакрэсліла.

"



'via Blog this'

Wednesday, February 21, 2018

У Беларусі прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху — долю веласіпедаў па перамяшчэнні па горадзе хочуць павялічыць у 10 разоў

У Беларусі прынялі Канцэпцыю развіцця веларуху — долю веласіпедаў па перамяшчэнні па горадзе хочуць павялічыць у 10 разоў: "У планах да 2030 года — павялічыць долю выкарыстання ровараў. У гарадах з насельніцтвам у 50 тысяч чалавек і больш — да 8-10%, у гарадах з насельніцтвам менш за 50 тысяч чалавек і мястэчках — да 15-20%, у аграгарадках і сёлах — звыш 40%.


https://nn.by/?c=ar&i=205148"



'via Blog this'

Tuesday, February 20, 2018

Беларусы пятыя ў змяшанай эстафеце: стралялі класна, а вось беглі…

Беларусы пятыя ў змяшанай эстафеце: стралялі класна, а вось беглі…: "Надзея Скардзіна і Дар’я Домрачава былі трэцімі, але біятланістаў-мужчынаў топ-узроўню ў нас не было. Сяргей Бачарнікаў і Уладзімір Чапелін паказалі вельмі класную стральбу, але ў медалях утрымацца не змаглі. У нашых толькі пятае месца.


https://nn.by/?c=ar&i=205090"



'via Blog this'

Monday, February 19, 2018

Як бел-чырвона-белы сцяг упершыню лунаў над Менскам

Як бел-чырвона-белы сцяг упершыню лунаў над Менскам: "Нацыяналісты ў Далідовіча хоць і «няправільныя людзі», але не абсалютнае зло. І, самае галоўнае, яны паўстаюць у рамане як рэальная сіла, здольная дзейнічаць і перамагаць. Асабліва добра гэта відаць у сцэнах, якія апісваюць усё яшчэ малавядомыя лютаўскія падзеі 1918 года ў Менску. Адступленне бальшавікоў, вайсковая самаарганізацыя і фарміраванне Народнага сакратарыята.


https://nn.by/?c=ar&i=204883"



'via Blog this'

Sunday, February 18, 2018

Мясцовыя выбары: няўпэўненасць альбо сістэма? | Новы Час

Мясцовыя выбары: няўпэўненасць альбо сістэма? | Новы Час: "Супраць датэрміновага галасавання — ды хоць бы і галасавання ў тэрмін! — існуе шмат моцных фактараў. Па-першае, гэта беларускае заканадаўства, якое для мясцовых выбараў зняло парог яўкі выбаршчыкаў і прызначыла абранне дэпутатам па простай большасці галасоў. Па-другое, амаль поўная адсутнасць паўнамоцтваў у таго самага дэпутата. Па-трэцяе, паўсюднае нявер’е народа ў тое, што дэпутат можа адстойваць людскія інтарэсы. Сапраўды, апошнім часам петыцыямі і пратэстамі людзі дамагаліся значна больш, чым з дапамогай гэтай «галіны ўлады».

"



'via Blog this'

Saturday, February 17, 2018

«Мясцовыя» дэпутаты зьнікаюць, але ніхто гэтага не заўважае

«Мясцовыя» дэпутаты зьнікаюць, але ніхто гэтага не заўважае: "Беларускія ўлады, дзеля таго каб людзі пайшлі галасаваць на мясцовых выбарах, цяпер шмат кажуць пра важнасьць менавіта мясцовых саветаў. Маўляў, бязь іх і «жыцьцё спыніцца». Насамрэч у некаторых рэгіёнах ужо паўтара года няма даволі шмат дэпутатаў найвышэйшага мясцовага роўню — абласных і Менскага гарадзкога саветаў. І, як ні дзіўна, амаль ніхто гэтага не заўважыў. Пра такі незвычайны аспэкт беларускіх выбараў — у матэрыяле Свабоды.

" https://flashvideo.rferl.org/Videoroot/Pangeavideo/2018/02/5/59/59437f9c-b250-4b56-8656-f07e7557e87d_manifest.mpd



'via Blog this'

Friday, February 16, 2018

Першае золата Беларусі ў Пхёнчхане! | Новы Час

Першае золата Беларусі ў Пхёнчхане! | Новы Час: "25-гадовая нараджэнка Мінска ўжо была прызёркай этапаў Кубку свету, а пры канцы 2017-га атрымала і першую перамогу. Сёння высокі клас яна падмацавала алімпійскай узнагародай.
"



'via Blog this'

Thursday, February 15, 2018

Беларускія біятланісткі зноў засталіся без медалёў | euroradio.fm

Беларускія біятланісткі зноў засталіся без медалёў | euroradio.fm: "У беларусак найлепшы паказчык — у Надзеі Скардзіна: яна заняла 10-е месца (1 штрафная хвіліна). Дар'я Домрачава з чатырма штрафнымі хвілінамі апынулася на 27-м месцы. 

"



'via Blog this'

Wednesday, February 14, 2018

Раўкоў: Беларусь не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка | euroradio.fm

Раўкоў: Беларусь не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка | euroradio.fm: ""Беларусь з'яўляецца донарам бяспекі ў Еўропе, гэта прызнана на міжнародным узроўні. Наша краіна не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка, — сказаў міністр. — У Беларусі рэалізуецца міралюбная знешняя палітыка і адначасова вылучаецца пытанне аб фарміраванні кампактнай, мабільнай, добра абсталяванай арміі, здольнай супрацьстаяць у тым ліку і гібрыдным войнам ".

"



'via Blog this'

Tuesday, February 13, 2018

Літоўскія князі на беларускіх пляцах — фантомны боль за «Пагоню»

Літоўскія князі на беларускіх пляцах — фантомны боль за «Пагоню»: "Калісьці я любіў паваражыць на кавовай гушчы: дзе хутчэй пастаяць ваяра на кані? У дасьпехах, у шлеме, зь мячом. У Горадні, Наваградку, Лідзе? Гэтыя тры гарады, маючы замкі дзяржаўнага значэньня, сьнілі такія манумэнты. Конная бронзавая статуя падвышае статус гораду. Ён узьнімаецца дзякуючы ёй і ў вачах саміх жыхароў, і турыстаў.

"



'via Blog this'

Monday, February 12, 2018

«Менск-таўн» — кітайскі трамплін у Эўропу. Рэпартаж з будучага кітайскага гораду ў Беларусі

«Менск-таўн» — кітайскі трамплін у Эўропу. Рэпартаж з будучага кітайскага гораду ў Беларусі: "«Калі глядзіш на яго з паветра, — пачынае свой артыкул Міхіл Дрыбэргэн, — адчуваньне такое, што нехта гіганцкімі нажніцамі выразаў вялікую частку яловага лесу. Пакуль гэта ўсё ўспрымаецца як вялікая сьнежная раўніна. Але кітайцы тут ужо ёсьць і працягваюць прыбываць. У міжнародным аэрапорце, акрамя расейскай ды ангельскай моваў, пачуеш кітайскую».

"



'via Blog this'

Sunday, February 11, 2018

МВФ: На долю ценевай эканомікі ў Беларусі прыпадае 32,4% ВУП | euroradio.fm

МВФ: На долю ценевай эканомікі ў Беларусі прыпадае 32,4% ВУП | euroradio.fm: "Эксперты зрабілі ацэнку аб’ёмаў ценевай эканомікі ў 158 краінах свету. Што да нашых бліжэйшых суседзяў, то ў Расіі гэты паказнік складае 33,7%, а ва Украіне — 44,8%. Агулам у краінах СНД аб’ём ценевай эканомікім дасягае ўзроўню краінаў-лідараў з Афрыкі і перавышае ацэнкі для ўсёй Усходняй Еўропы. У развітых краінах гэты паказнік знаходзіцца ў межах ад 7% да 15%, паведамляе TUT.by  са спасылкай на БелаПАН.

"



'via Blog this'

Saturday, February 10, 2018

Беларускі мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч атрымаў прэстыжную прэмію імя Аляксандра Гейштара

Беларускі мастак з Падляшша Лявон Тарасэвіч атрымаў прэстыжную прэмію імя Аляксандра Гейштара: "«Апроч жывапісу, другім сэнсам яго жыцьця зьяўляецца захаваньне і разьвіцьцё культурнай самабытнасьці беларусаў у Польшчы. Гэтая грамадзкая дзейнасьць выклікае сымпатыі… Лявон Тарасэвіч будуе трывалыя масты ўзаемаразуменьня для абароны агульнай польска-беларускай спадчыны», — сказаў старшыня камітэту прэміі.


https://nn.by/?c=ar&i=204554"



'via Blog this'Prezydent Andrzej Duda podczas wernisażu wystawy malarstwa „Polska w pejzażach”, połączonym z otwarciem ekspozycji fotografii „W drodze do Niepodległości” w Pałacu Prezydenckim w Warszawie. Fot. PAP/R. Pietruszka

Friday, February 9, 2018

Аптымізацыя. Як зьнікаюць беларускія вёскі

Аптымізацыя. Як зьнікаюць беларускія вёскі: "Беларускія вёскі, якім не пашчасьціла трапіць у лік аграгарадкоў, за апошнія дзесяцігодзьдзі паводле разьвіцьця сацыяльнай інфраструктуры вярнуліся ня тое што ў дваццатае — у дзевятнаццатае стагодзьдзе. Калі б не электрычныя слупы на вуліцы, розьніцы ніякай. Магчыма, у ХІХ стагодзьдзі тут было нават весялей: у вёсцы была карчма. Прычым карчмар Янкель ня толькі манаполькай гандляваў, але на замову прывозіў з гораду патрэбныя тавары і лекі, дапамагаў з дастаўкай пошты. Але дзе цяпер той Янкель і ягоныя нашчадкі...

"



'via Blog this'Вёска Смальяны на Аршаншчыне, ілюстрацыйнае фота

Thursday, February 8, 2018

75% амэрыканцаў і 84,3% беларусаў назвалі сваё фінансавае становішча някепскім

75% амэрыканцаў і 84,3% беларусаў назвалі сваё фінансавае становішча някепскім: "Мэдыянны заробак у Беларусі (які публікуюць рэдка, у адрозьненьне ад сярэдняга) складаў на лістапад 2017 году 635,4 рубля на месяц, або (паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку Беларусі на той момант) 318,6 даляра, што ў 11,6 раза менш за аналягічны амэрыканскі паказьнік.

"



'via Blog this'

Wednesday, February 7, 2018

Tuesday, February 6, 2018

У Бераставіцкім раёне кампанія перакуліла чужое аўто "на лапаткі" | euroradio.fm

У Бераставіцкім раёне кампанія перакуліла чужое аўто "на лапаткі" | euroradio.fm: "У гэты час па вуліцы ішла кампанія хлопцаў. Тром з іх — па 29 гадоў, чацвёртаму — 19. Кампанія вырашыла перакуліць машыну дагары коламі. "Фіят" — аўтамабіль даволі маленькі, таму хлопцы без праблем выканалі сваю задуму.

"



'via Blog this'

Monday, February 5, 2018

Будзьма беларусамі! » Мастаку Леаніду Шчамялёву — 95. Топ-5 найлепшых карцін

Будзьма беларусамі! » Мастаку Леаніду Шчамялёву — 95. Топ-5 найлепшых карцін: "Больш за паўстагоддзя Шчамялёў у мастацтве. Яго карціны можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Трацякоўскай галерэі, іншых зборах і калекцыях па ўсім свеце. З карцін, падораных Мінску, склалася цэлая галерэя Шчамялёва.

"



'via Blog this'

Sunday, February 4, 2018

Усё, што варта ведаць пра Масленку | Новы Час

Усё, што варта ведаць пра Масленку | Новы Час: "У той жа час Масленка выяўляецца, бадай што, у найбольшай колькасці мясцовых варыянтаў у параўнанні з іншымі святамі беларускага традыцыйнага календара. Яркая асаблівасць паўночнай Беларусі – пахавальныя масленічныя гульні з элементамі жаночых містэрый. Для ўсходу краіны характэрнае спальванне пудзіла. У паўднёвай Беларусі на Масленку гукалі вясну. Прыход вясны ўвасабляўся таксама выпяканнем печыва ў форме птушак. Найбольш яркая асаблівасць Масленкі заходняй Беларусі – жаночыя містэрыі. На памежжы Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей канцэнтруюцца згадкі пра ўшаноўванне маладых сем'яў і бабак-павітух, «цяганне калодкі», гушканне на арэлях, выкананне масленічных песень – тут Масленка сустракаецца ў найбольшай разнастайнасці праяў.
"



'via Blog this'

Saturday, February 3, 2018

«У кашы мала сала» — 101-гадовая беларуска ня ведае, ці было яе жыцьцё шчасьлівым

«У кашы мала сала» — 101-гадовая беларуска ня ведае, ці было яе жыцьцё шчасьлівым: "Свой век Вера Паўлаўна дажывае на ўскрайку Магілёва, у пасёлку Халмы. Яе сямейны дом спраектаваў і пабудаваў сын. У пакоі на камодзе раскладзеныя дарагія ёй кнігі. Сярод іх старая Біблія. Выдалі яе ў год, калі нарадзілася гаспадыня. У часы вайны, каб уратаваць рэліквію, закапала яе разам зь іншымі дарагімі для яе рэчамі. У неспакойныя часы Біблія была побач.

"



'via Blog this'Уратаваная Верай Райковай Біблія

Friday, February 2, 2018

Паседжанне ўніверсітэцкага семінара 6 лютага | Лятучы ўніверсітэт

Паседжанне ўніверсітэцкага семінара 6 лютага | Лятучы ўніверсітэт: "Пошук адказаў на пытанні “куды і як рухаецца Лятучы ўніверсітэт” патрабуе, найперш, звярнуцца да тых уяўленняў і стратэгій дзеяння, якія сёння рэалізуюцца, якімі мы кіруемся, на якія абапіраемся. Супольнасць метадолагаў будуе свае дзеянні на падставе праграмы “Культурная палітыка” (сучасная версія сістэма-мыслядзейнаснага падыходу). У межах гэтага падыходу чальцы супольнасці знаходзяць адказы на пытанні, чым ёсць універсітэт, якім чынам ён павінен развівацца.

"



'via Blog ths'

Thursday, February 1, 2018

Герой года, які ўратаваў дзіця: Больш увагі ад дзяўчат пасля гэтага не стала | euroradio.fm

Герой года, які ўратаваў дзіця: Больш увагі ад дзяўчат пасля гэтага не стала | euroradio.fm: "Віталь Цітоў 28 кастрычніка дастаў дзіця з халоднай вады сталічнай Свіслачы. Ён ішоў з сяброўкай з крамы, калі пачуў крыкі дзяўчыны аб дапамозе. Ішоў дробны дождж, было холадна. Ён распрануўся і прыгнуў у ваду, уратаваў 9-ці гадовага Антона Драздова. Хлопчык выжыў, некаторы час праляжаў у лякарні, з ім усё ў парадку.

"



'via Blog this'