Усё, што варта ведаць пра Масленку | Новы Час: "У той жа час Масленка выяўляецца, бадай што, у найбольшай колькасці мясцовых варыянтаў у параўнанні з іншымі святамі беларускага традыцыйнага календара. Яркая асаблівасць паўночнай Беларусі – пахавальныя масленічныя гульні з элементамі жаночых містэрый. Для ўсходу краіны характэрнае спальванне пудзіла. У паўднёвай Беларусі на Масленку гукалі вясну. Прыход вясны ўвасабляўся таксама выпяканнем печыва ў форме птушак. Найбольш яркая асаблівасць Масленкі заходняй Беларусі – жаночыя містэрыі. На памежжы Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей канцэнтруюцца згадкі пра ўшаноўванне маладых сем'яў і бабак-павітух, «цяганне калодкі», гушканне на арэлях, выкананне масленічных песень – тут Масленка сустракаецца ў найбольшай разнастайнасці праяў.
"
'via Blog this'
No comments:
Post a Comment