Sunday, April 30, 2017

У Нью-Ёрку адкрыўся мост Касьцюшкі: "Новы мост, які злучае раёны Бруклін і Квінз, адкрываецца для руху на месцы двух старых мастоў. Яны атрымалі імя ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі яшчэ ў 1940-м годзе.
"



'via Blog this'

Saturday, April 29, 2017

Названыя тры прадукты абавязковыя для штодзённага ўжывання: "Амерыканскія дыетолагі распавялі, якія прадукты варта штодня ўжываць, каб арганізм быў у парадку. Аказалася, што найбольш карыснымі для чалавека з'яўляюцца: яблыкі, морква і грэцкія арэхі. Менавіта гэтыя прадукты ўтрымліваюць вялікую колькасць важных вітамінаў і антыаксідантаў, што дазваляе палепшыць працу стрававання і галаўнога мозгу.

http://nn.by/?c=ar&i=189899"



'via Blog this'

Friday, April 28, 2017

Будзьма беларусамі! » У Мінску аднавілася выстава пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа: "Ужо вядомы вулічны выстаўны праект «Мастак і горад» ізноў адкрыўся ў Мінску на плошчы Якуба Коласа 27 красавіка. Сёлета выстава праходзіць пад назвай «Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі».

"



'via Blog this'

Thursday, April 27, 2017

Паміж Лідай і Ля-Маншам: "— Жыву ў машыне і важу грузы па ўсёй Эўропе. Быў ва ўсіх краінах, апроч Англіі. Вось да Ля-Маншу даехаў, а ў Англію ня трапіў, бо віза патрэбная. Але работы хапае, ніколі сябе лішнім тут не адчуваў. Першаадкрывальнікам сябе таксама не лічу, паколькі сьлядоў беларускіх за ўсю гісторыю Эўропы тут дастаткова — некалі яшчэ ў школе пра гэта вучылі...

"



'via Blog this'

Wednesday, April 26, 2017

"Чалавек для іх быў горшы за радыяцыю". Жыццё ў чарнобыльскай зоне | euroradio.fm: "Да красавіка 1986 года тэрыторыя, якую цяпер займае запаведнік, была на 30% пакрытая лесам. Рэшту займалі вёскі, палі, лугі і меліяратыўныя каналы. Тут жыло больш за 20 тысяч чалавек. Цяпер ― усяго 700, з якіх 40 навукоўцаў. Знаходзіцца на тэрытоі запаведніка могуць толькі супрацоўнікі. Усім, хто захоча застацца тут больш, чым на тры дні, неабходна прайсці спецыяльнае медыцынскае абследаванне. Навукоўцы працуюць вахтавым метадам, два тыдні ў "зоне", два на чыстых тэрыторыях. Кожны мае свой персанальны назапашвальнік выпраменьвання, які пастаянна кантралююць спецыялісты.

"



'via Blog this'

Tuesday, April 25, 2017

Сёння адзначаецца Радаўніца, дзень памінання памерлых | euroradio.fm: "У гэты дзень прынята адведваць месцы пахавання родных, наводзіць парадак на магілах, прыносіць туды кветкі, запальваць свечкі ў памяць нябожчыкаў. Таксама прынята памінаць памерлых за святочнай трапезай і пакідаць велікоднае яйка “для спачылых”.

"



'via Blog this'

Monday, April 24, 2017

Беларусь патрапіла на сусветную мапу пераследу хрысціянаў | Новы Час: "Беларусь разам з Расіяй адзначаныя як краіны, дзе існуе «сярэдні» пераслед хрысціянаў — праз ціск, які аказваюць звязаныя з РПЦ (Маскоўскі патрыярхат) дзяржавы на іншыя хрысціянскія супольнасці.
"



'via Blog this'

Wednesday, April 19, 2017

Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная: "Амега-3 тлушчы трэба шукаць у селядцы і скумбрыі, а не ў ласосі. Як правіла, увесь супермаркетавы ласось нарадзіўся і рос у няволі, на штучных кармах, таму амега-3 там знайсці праблематычна, таму аматарам толькі чырвонай рыбы пажадана дапаўняць рацыён амега-3 тлустымі кіслотамі, якія ўтрымліваюцца ў вітамінных комплексах.


http://nn.by/?c=ar&i=189387"



'via Blog this'

Tuesday, April 18, 2017

Белагруда ад каменнага веку да нашых дзён: узвышша з белага пяску і з прыгожым касцёлам: "На Лідчыне стаіць адно з найстаражытнейшых мястэчак на тэрыторыі сучаснай Беларусі — вёска Белагруда. Яна месціцца на ўзвышшы памерам паўкіламетры на два і, паводле легенды, атрымала назву праз бялюткі пясочак ці праз радовішчы вапнякоў непадалёка. Так ці іначай навукоўцы знайшлі тут прыкметы жыцця чалавека яшчэ ў каменным веку. Сюды і выправіўся вандроўнік Юры Жыгамонт з новым выпускам «Падарожжаў дылетанта».
"



'via Blog this'

Monday, April 17, 2017

Раман Пратасевіч: Гэта сапраўдны беларускі цуд! | Новы Час: "«У судзе быў вельмі доўгі перапынак, я не ведаў, чаго чакаць. Было незразумела. Сёння даваць сведчанні прыйшлі два выкладчыкі. Адзінае, не ведаю, чаго цяпер чакаць ва ўніверсітэце», — каментуе Раман падчас сваёй трансляцыі ў Twitter.
"



'via Blog this'

Saturday, April 15, 2017

Грамадзкасьць просіць зрабіць музэй Алеся Адамовіча філіялам Дзяржаўнага музэя беларускай літаратуры: "Дваццаць тры прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці зьвярнуліся ў Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі і Палату прадстаўнікоў надаць музэю Алеся Адамовіча, што ствараецца, больш высокі статус — зрабіць яго філіялам Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры, распавядае БелаПАН.

"



'via Blog this'

Friday, April 14, 2017

Будзьма беларусамі! » Карціны Шагала, Суціна, Бакста і іншых беларускіх майстроў прэзентуюць у галерэі «Арт-Беларусь»: "Пастаянна дзеючая галерэя праекта «Арт-Беларусь» пачне сваю работу на пляцоўцы Палаца Рэспублікі ў Мінску з 14 красавіка. У адной экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 50 шэдэўраў беларускіх майстроў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Сярод іх работы аўтараў сусветнага ўзроўню Марка Шагала, Хаіма Суціна, Леона Бакста, Валенція Ваньковіча, Фердынанда Рушчыца, Абрама Маневіча, Восіпа Цадкіна і інш.

"



'via Blog this'Картинки по запросу сутин ева

Thursday, April 13, 2017

Усё, што трэба ведаць пра Вялікдзень і падрыхтоўку да яго: "Вялікдзень, або Пасха, важнае свята хрысціян, уведзенае ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста. Акрамя таго, да гэтага дня прывязана шмат іншых падзей, якія адзначаюцца ў паслядоўнасці, апісанай у евангеллях: Лазарава субота, Вялікая пятніца, Чысты чацвер і іншыя. Тыя, хто не зусім у тэме, спытаюць: дык а прычым тут кулічы, свечкі і астатнія атрыбуты? Вогнішча, ручаі, яйкі і зайцы — гэта галоўныя сімвалы свята, якія нясуць у сабе значэнне святла, абнаўлення і жыцця. Вялікдзень — гэта таксама свята шчодрых страў пасля Вялікага посту.


http://nn.by/?c=ar&i=189025"



'via Blog this'

Wednesday, April 12, 2017

Будзьма беларусамі! » Найбольш знакавыя кнігі Беларусі. Апошняя частка (10 – 1): "У лістападзе мінулага года на нашым сайце быў апублікаваны спіс найбольш знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку, які быў склаладзены нашымі экспертамі ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”. Мы вырашылі не проста актуалізаваць яго, але падрабязней засяродзіцца на кожнай кнізе. Крытык Ціхан Чарнякевіч падрыхтаваў серыю матэрыялаў, у якіх ён коратка раскрывае важнасць усіх выданняў са спіса. Вашай увазе заключная частка (тут – першая, другая, трэцяя і чацвёртая).

"



'via Blog this'

Tuesday, April 11, 2017

Варожыя галасы. «Радзіва «Прудок» супраць «Палескай хронікі»: "Наогул, на нацыі мае сэнс спыніцца асобна. У цэлым я тут не прыводжу падрабязныя прыклады з кнігі таму, што «Радзіва» вельмі насычанае кантэкстам і выбраць ілюстрацыйны матэрыял даволі складана. Але адносна нацыі хочацца звярнуць увагу на адзін момант, які вельмі прыгожы сам праз сябе.


http://nn.by/?c=ar&i=188815"



'via Blog this'

Monday, April 10, 2017

На пляжах Мінска з'явіліся новыя кабінкі для пераадзявання ФОТАФАКТ: "Звонку яны выглядаюць досыць стандартна, а вось патрапіўшы ўнутр, адпачывальнікі будуць прыемна здзіўлены — там ёсць лаўка і перакладзіна, на якую можна павесіць рэчы. Яшчэ адна такая кабінка ўсталяваная на пляжы №2 вадасховішча Дразды.

"



'via Blog this'

Sunday, April 9, 2017

«Бабры не рабы»: некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі на мітынг за правы грамадзян у Бабруйску АНЛАЙН: "Бабруйскі гарвыканкам дазволіў правесьці 9 красавіка мітынг за правы і свабоды грамадзян.

Мітынг узгаднілі на пляцоўцы па вуліцы Урыцкага перад уваходам на стадыён фабрыкі «Славянка».


http://nn.by/?c=ar&i=188752"



'via Blog this'

Saturday, April 8, 2017

БАТЭ прэзэнтуе новы беларускамоўны гімн у выкананьні «песьняра» Дайнэкі: "Перад нядзельным паядынкам паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Мінск» на барысаўскім стадыёне адбудзецца прэзэнтацыя новага гімну мясцовага клюбу. Як удакладняе прэсавая служба шматразовага чэмпіёна краіны, «гэта будзе песьня на беларускай мове пра наш клюб, Барысаў і Барысаўшчыну».

"



'via Blog this'

Friday, April 7, 2017

Старыкі-разбойнікі: хто яны, пенсіянеры, якія выходзяць на акцыі пратэсту | euroradio.fm: "Інтэрнэт шакавалі кадры, на якіх міліцыя ў Мінску падчас акцый пратэсту затрымлівае пажылых людзей. Еўрарадыё высветліла, хто ж яны, гэтыя "пенсіянеры-разбойнікі".

"



'via Blog this'

Thursday, April 6, 2017

У Белчыгункі з'явілася анлайн-табло. Можна даведацца платформу адпраўлення, не заходзячы на вакзал: "На сайце БЧ з'явілася анлайн-табло. На ім — інфармацыя са станцыі Мінск-Пасажырскі цягніках, што прыбываюць і адыходзяць, а таксама пра тое, на якім пуці і якой платформе іх трэба шукаць. Пакуль сэрвіс працуе ў тэставым рэжыме.


http://nn.by/?c=ar&i=188602"



'via Blog this'

Wednesday, April 5, 2017

Ліст чытача: Гаспадара сабакі, які пасікаў на cкульптуру гарадавога, ледзь не затрымалі за знявагу помніка: "5) Мой сабака, паколькі я жыву па-за Беларуссю, сікаў на Вінцэнта Вітаса, нават аднойчы на Святога Вацлава, а яшчэ — на палац прэзідэнта ў Варшаве. Нікому гэта не перашкаджала. Чым апраўданы іншы падыход у Мінску?


http://nn.by/?c=ar&i=188542"



'via Blog this'

Tuesday, April 4, 2017

Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: Як выглядала б Беларусь, калі б не было вайны: "Адзін сівагаловы ўладальнік палаца ў Хірсландэне прызнаўся мне, што адзіная змена, якая адбылася на іх вуліцы за апошнія 100 гадоў, тычылася садзікаў і палісаднікаў. Бо кожны родавы маёнтак тут мае невялічкі садок наўкол. І вось калі аўтамабілі ў Цюрыху з забавы энтузіястаў ператварыліся ў масавую з’яву (то бок прыкладна 70 гадоў таму), гаспадары пачалі высякаць садзікі пад парковачныя месцы і гаражы.

"



'via Blog this'Lamborghini

Monday, April 3, 2017

“Таксісты адмаўляліся сюды ездзіць”. 5 нечаканых месцаў Чыжоўкі - citydog.by | журнал о Минске: "– Гэта месца ў раёне называецца Замчышчам. Калі я ў дзяцінстве чуў выраз “мінскае замчышча”, то мне здавалася, што кажуць менавіта пра Чыжоўку, а аказалася, гэта ў цэнтры горада (смяецца). І калі мае бацькі казалі “Пойдзем на замчышча”, то мелі на ўвазе гэты пагорак над кальцавой.
"



'via Blog this'

Sunday, April 2, 2017

Шумчанка: «Сыстэма сілавікоў, пачынаючы ад шэраговага міліцыянта да начальніка турмы, працуе зладжана, бездакорна»: "«Калі нехта лічыць, што гэта сыстэма слабая, што яна вельмі лёгка можа абрынуцца, памыляецца. Гэта ілюзіі. Сыстэма сілавікоў, пачынаючы ад шэраговага міліцыянта да начальніка турмы, працуе зладжана, бездакорна. Ніякага ў сілавікоў спачуваньня да людзей, літасьці — толькі жорсткасьць. Мы не атрымлівалі наагул ніякай інфармацыі звонку, хаця спрабавалі высьветліць, каго затрымалі, ці адбылася акцыя 25 сакавіка. Усе маўчалі, як рыбы. І толькі ў чацьвер, 30 сакавіка, мне жонка перадала „Народную Волю“, і мы хоць штосьці даведаліся.

"



'via Blog this'