Saturday, March 31, 2018

Фядоры - аграгарадок на былым балоце

Фядоры - аграгарадок на былым балоце: "ВЯДОМА, што на Палескай нізіне ўпершыню чалавек пасяліўся яшчэ ў каменным веку. Першабытныя яго стаянкі і гарадзішча знойдзены ў пойме прыпяцкага прытока Стыр. У гэтых мясцінах пяць стагоддзяў таму заснавана паселішча Фядоры, якое назву атрымала ад імя першага гаспадара. У прывілеях каралевы Боны яно ўзгадваецца ў 1524 годзе як уласнасць шляхціца Багдана Веляціцкага. У 1559 годзе стараста Г. Валовіч узгадвае Фядоры ў кнізе “Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у Вялікім Княстве Літоўскім з далучэннем грамат і прывілей на ўваходы ў пушчы і на землі” як вёску Пінскага павета.
"



'via Blog this'

Friday, March 30, 2018

Будзьма беларусамі! » “Мы самі не можам паверыць у тое, наколькі мяняюцца нашыя дзеці”: як жыве мінскі інклюзіўны тэатр.

Будзьма беларусамі! » “Мы самі не можам паверыць у тое, наколькі мяняюцца нашыя дзеці”: як жыве мінскі інклюзіўны тэатр.: "“Што такое праца ў інклюзіўным тэатры? — разважае мастацкі кіраўнік Ірына Пушкарова. — У нас цяпер 76 акцёраў, 26 з іх — з асаблівасцямі. Наша задача — паказаць бацькам, што дыягназ — гэта не так страшна. У нас ёсць дзеці са складанымі дыягназамі, аднак вельмі таленавітыя. Мы часам самі здзіўляемся, наколькі асаблівае дзіця можа змяніцца за год. Спярша ён баіцца нават выйсці на сцэну, а праз год вядзе дыялог з публікай”.

"



'via Blog this'Image result for инклюзивный театр дерево сказок

Thursday, March 29, 2018

Расіянка не была ў Беларусі з часоў СССР, і цяпер не можа стрымаць захаплення: «Тут няма беспрацоўя і карупцыі, а моладзь атрымлівае кватэры!»

Расіянка не была ў Беларусі з часоў СССР, і цяпер не можа стрымаць захаплення: «Тут няма беспрацоўя і карупцыі, а моладзь атрымлівае кватэры!»: "Жыхарка Кастрамы, маркетолаг Наталля Сакалова нядаўна наведала Беларусь. Мяжу з нашай краінай яны не перасякала з 1985 года, і калі гэта адбылося цяпер, яна «згубіла здольнасць размаўляць на паўгадзіны». «Мне стала сорамна за нашу вялікую і абкрадзеную Расію», — напісала жанчына ў сваім блогу.


https://nn.by/?c=ar&i=207215"



'via Blog this'

Wednesday, March 28, 2018

Tuesday, March 27, 2018

У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча. Відэа | euroradio.fm

У Беларусі юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Гілевіча. Відэа | euroradio.fm: "У Беларусі юрыдычна зарэгістраваная прыватная ўстанова адукацыі Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. Пра гэта было паведамлена ў аўторак на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску ў офісе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ніл Гілевіч (1931 — 2016) — народны паэт Беларусі і першы старшыня ТБМ.

"



'via Blog this'

Monday, March 26, 2018

Зянон Пазьняк пра БНР: «Сэнс гэтай зьявы можна выкласьці ў двух словах: „Беларусь навечна“»

Зянон Пазьняк пра БНР: «Сэнс гэтай зьявы можна выкласьці ў двух словах: „Беларусь навечна“»: "Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк 25 сакавіка выступіў з прамовай у Нью-Джэрсі, дзе беларускія эмігранты адзначалі 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

"



'via Blog this'

Sunday, March 25, 2018

Домрачава выйграла апошнюю гонку сезона

Домрачава выйграла апошнюю гонку сезона: "Агулльны залік Кубка свету па біятлоне 2017-2018 выйграла Кайса Макарайнен (Фінляндыя). На другім месцы ў агульным заліку — Анастасія Кузьміна (Славакія), Дар'я Домрачава — на трэцім месцы.
https://nn.by/?c=ar&i=206928"



'via Blog this'

На Свяце Незалежнасці зачыталі ліст Алексіевіч: «Два стагоддзі вынішчалася ўсё беларускае»

На Свяце Незалежнасці зачыталі ліст Алексіевіч: «Два стагоддзі вынішчалася ўсё беларускае»: "Каралеўская Польшча і Маскоўскае княства бязлітасна перамолвалі беларускую культуру. Бачны польскі палітычны дзеяч Раман Дмоўскага яшчэ ў пачатку XX стагоддзя адгукаўся пра беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў як пра «палякаў ніжэйшага гатунку», а Сталін рабіў з беларусаў рускіх. Крывавыя рэпрэсіі на беларускай зямлі адбываліся пастаянна, пачынаючы з кастрычніцкага перавароту і да смерці Сталіна ў 1953-м годзе.
https://nn.by/?c=ar&i=206919"



'via Blog this'

Saturday, March 24, 2018

Відэа: Гародня — другая сталіца БНР. Легенды Арла і Пагоні | Новы Час

Відэа: Гародня — другая сталіца БНР. Легенды Арла і Пагоні | Новы Час: ""Не кідаць працы на нацыянальнай ніве пакуль Беларусь не стане незалежнай", — заклікаў Антон Луцкевіч незадоўга да эміграцыі. Барацьба, каханне, здрада і выгнанне — у нашым фільме пра гарадзенскі перыяд БНР.
"



'via Blog this'Axxtqvyiqls

Friday, March 23, 2018

20 пунктаў на мапе Беларусі. Адрасы сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР

20 пунктаў на мапе Беларусі. Адрасы сьвяткаваньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР: "24 сакавіка, напярэдадні юбілею аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, у крэатыўнай прасторы «13:87» (вуліца Чангарская, 54) заплянаваны шэраг урачыстасьцяў. Ад 16-й пачнецца сьвяточны кірмаш, дзе можна будзе купіць вырабы з нацыянальнай сымболікай, паслухаць лекцыю пра Беларускую Народную Рэспубліку мастака і экскурсавода Яна Мяльніцкага, а таксама паўдзельнічаць у каманднай віктарыне на тэму «БНР-100».

"



'via Blog this'

Thursday, March 22, 2018

Навукоўца, што вывучае прадукты, пра трансізамеры, пальмавы алей і экапрадукцыю | euroradio.fm

Навукоўца, што вывучае прадукты, пра трансізамеры, пальмавы алей і экапрадукцыю | euroradio.fm: "Пра тое, чым пагражае беларусам пераход харчовай прамысловасці на пальмавы алей, ці ёсць іншыя варыянты, ці варта асцерагацца прадуктаў айчыннага вытворцы і верыць моднай "зялёнай" прадукцыі, Еўрарадыё запыталася ў Алены Маргуновай, намесніцы генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні.

"



'via Blog this'

Wednesday, March 21, 2018

Ксёндз Вячаслаў Барок: 25 Сакавіка — свята свабоднай Беларусі і свабодных людзей

Ксёндз Вячаслаў Барок: 25 Сакавіка — свята свабоднай Беларусі і свабодных людзей: "Падзея, якая адбылася, дзякуючы волі нашых продкаў, 100 год таму назад, дазваляе нам, сучаснікам, мець вялікі гонар за нашую краіну сёння. У 1918 годзе Усебеларускі з’езд скарыстаў з права самавызначэння, якое даецца Богам кожнаму народу, і абвясціў аб утварэнні нацыянальнай дзяржавы. Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) адбылося выданнем устаноўчай граматы 9 сакавіка 1918 года, а 25 сакавіка была абвешчана незалежнасць і вольнасць БНР.


https://nn.by/?c=ar&i=206645"



'via Blog this'

Tuesday, March 20, 2018

Праваабаронца дамогся бясплатнага праезду для школьнікаў Смаргоняў

Праваабаронца дамогся бясплатнага праезду для школьнікаў Смаргоняў: "«У выніку атрымалася яшчэ болей, бо калі пастанова Савета Міністраў дазваляла бясплатна езьдзіць навучэнцам толькі да месца навучаньня і ў зваротным кірунку, то рашэньне абласнога Савету зьняло гэтыя абмежаваньні і цяпер школьнікі маюць права на бясплатны праезд у тым ліку і ў экспрэс-маршрутах паўсюль», — кажа Дзергачоў.

"



'via Blog this'

Monday, March 19, 2018

У Мінску прапануюць усталяваць скульптуру Менеска і памятны знак Лютэранскаму прадмесцю

У Мінску прапануюць усталяваць скульптуру Менеска і памятны знак Лютэранскаму прадмесцю: "Скульптура волата-чарадзея Менеска, які па легендзе пабудаваў на беразе Свіслачы каменны млын, можа з'явіцца на скрыжаванні вуліц Камсамольская і Няміга, у цяперашні час разглядаецца некалькі варыянтаў размяшчэння кампазіцыі.


https://nn.by/?c=ar&i=206499"



'via Blog this'

Sunday, March 18, 2018

Стваральнік «Навічка» нарадзіўся ў Беларусі, а загінуў пры дзіўных абставінах | Новы Час

Стваральнік «Навічка» нарадзіўся ў Беларусі, а загінуў пры дзіўных абставінах | Новы Час: "Анатоль Кунцэвіч нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Свіслач Магілёўскай вобласці. Ён быў вядомы як акадэмік, намеснік начальніка хімічных войскаў міністэрства абароны СССР і меў мянушку «Генерал-газ».
"



'via Blog this'Фота Барыса Прыходзькі, РІА Навіны

Saturday, March 17, 2018

Як жылі жанчыны ў беларускай вёсцы 50-х—70-х: «Гляджу фільмы з Одры Хэпберн і бачу тыя ж сукенкі, што насілі нашы шчонаўскія харашухі!»

Як жылі жанчыны ў беларускай вёсцы 50-х—70-х: «Гляджу фільмы з Одры Хэпберн і бачу тыя ж сукенкі, што насілі нашы шчонаўскія харашухі!»: "«Нашай Ніне» пісьменніца тлумачыць: «Дзяўчаты, маладыя жанчыны майго Шчонава не жылі на бязлюднай выспе. Кіно, модныя часопісы (дадатак да «Работніцы і сялянкі»), паездкі ў блізкія і не вельмі гарады — усё гэта пашырала свет. І шчонаўскае моды ў тым ліку. Фэсты — вялікія гадавыя парафіяльныя святы, куды збіраліся людзі з усёй ваколіцы — таксама былі месцам паказу высокай моды. Адтуль прыносілі новыя фасоны, адсканаваўшы іх вочкамі».

"



'via Blog this'

Friday, March 16, 2018

Будзьма беларусамі! » «Недабудаваная дзяржава». Пяць тэзаў з канфэрэнцыі ў Акадэміі навук да 100-годзьдзя БНР

Будзьма беларусамі! » «Недабудаваная дзяржава». Пяць тэзаў з канфэрэнцыі ў Акадэміі навук да 100-годзьдзя БНР: "У першы дзень канфэрэнцыі навукоўцы адзначалі, што, нягледзячы на ўсе складанасьці і супярэчнасьці, прыкметы дзяржаўнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі былі навідавоку. Лідэры БНР зрабілі практычныя крокі па арганізацыі гандлю, распрацавалі комплекс захадаў, накіраваных на стварэньне ўласнай фінансава-крэдытнай сыстэмы.

"



'via Blog this'Літаратура, прысьвечаная абвяшчэньню незалежнасьці БНР

Thursday, March 15, 2018

Домрачава заняла другое месца ў спрынце ў Халменколене

Домрачава заняла другое месца ў спрынце ў Халменколене: "Дар'я Домрачава заняла 2-е месца на этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене. Яна саступіла 8,9 секунды Анастасіі Кузьміной са Славакіі (вынік 21 хвіліны 31,8 секунды).


https://nn.by/?c=ar&i=206314"



'via Blog this'Дарья Домрачева. Фото IBU

Wednesday, March 14, 2018

Амерыканец Джон, які пераехаў у Лідскі раён: «Жыццё ў ЗША крутое, але я не люблю мітусні»

Амерыканец Джон, які пераехаў у Лідскі раён: «Жыццё ў ЗША крутое, але я не люблю мітусні»: "— Ці адчуваў сябе замежнікам? Толькі спачатку. Амерыка — гэта ж суцэльныя эмігранты, кантраст нацый. У Чыкага жыве ўжо больш палякаў, чым у Варшаве, — кажа Ян. — Мову вывучыў хутка — маладым гэта лёгка даецца. Без праблем скончыў агульнаадукацыйную школу. Далей — два гады вучобы ў каледжы ў Чыкага на аўтамеханіка. Але па спецыяльнасці не працаваў. Уладкаваўся да расейскамоўнага прадпрымальніка, які займаўся аздабленнем фасадаў.


https://nn.by/?c=ar&i=206233"



'via Blog this'

Tuesday, March 13, 2018

Беларускі хакеіст Максім Сушко падпісаў кантракт з “Філадэльфіяй” | euroradio.fm

Беларускі хакеіст Максім Сушко падпісаў кантракт з “Філадэльфіяй” | euroradio.fm: "Беларускі хакеіст Максім Сушко падпісаў кантракт навічка з “Філадэльфіяй”. Пагадненне разлічанае на 3 гады і пачне дзейнічаць з сезону 2018/2019 гадоў. Клуб НХЛ выбраў гульца на драфце-2017 пад агульным 107-м нумарам. У цяперашнім чэмпіянаце Хакейнай лігі Антарыё Максім Сушко набраў 55 ачкоў (30+25) у 57 матчах.

"



'via Blog this'

Monday, March 12, 2018

Максім Гацак: беларусы ў Беларусі павінны мець магчымасць навучання на беларускай мове | Новы Час

Максім Гацак: беларусы ў Беларусі павінны мець магчымасць навучання на беларускай мове | Новы Час: "“Я як бацька трох беларускамоўных дзяцей на ўласным досведзе ведаю ўсе праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускамоўныя дзеці і іх бацькі ў Беларусі. Хрысціянскія дэмакраты, у тым ліку і СХР, не першы год выступаюць у падтрымку пашырэння беларускамоўнага навучання ў беларускіх садках і школах. І мы вельмі ўсцешаныя з’яўленню чарговай ініцыятывы на гэтай ніве”, — адзначыў ён.

"



'via Blog this'

Sunday, March 11, 2018

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету па версіі WBA | euroradio.fm

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету па версіі WBA | euroradio.fm: "Беларускі баксёр Кірыл Рэліх стаў чэмпіёнам свету па версіі WBA у першай паўсярэдняй вазе. На спаборніцтвах, якія праходзілі ў амерыканскім Сан-Антоніа (штат Тэхас) беларус выйграў паядынак на 12 раундаў за вакантны тытул чэмпіёна. Яго сапернікам быў кубінец Рансес Бартэлемі.

"



'via Blog this'

Saturday, March 10, 2018

Двух чалавек, заваленых у шахце «Беларуськалію», пакуль не знайшлі. Журналістаў на прадпрыемства не пускаюць. ФОТА

Двух чалавек, заваленых у шахце «Беларуськалію», пакуль не знайшлі. Журналістаў на прадпрыемства не пускаюць. ФОТА: "Карэспандэнты Свабоды 10 сакавіка былі на прахадной трэцяга рудаўпраўленьня і ў офісе «Беларуськалію». Далей за ахоўніка журналістаў не пускаюць. Ахова па распараджэньні кіраўніцтва кажа, каб журналісты зьвярталіся па інфармацыю на сайт МНС. Паводле нашай інфармацыі, усё кіраўніцтва кампаніі разам з генэральным дырэктарам увесь гэты час знаходзіцца на тэрыторыі трэцяга рудаўпраўленьня.

"



'via Blog this'

Friday, March 9, 2018

«Забыты корпус» — малавядомая гісторыя Беларусі з польскім кантэкстам | Новы Час

«Забыты корпус» — малавядомая гісторыя Беларусі з польскім кантэкстам | Новы Час: "Але ў «Забытым корпусе» будзе не толькі пра гэтае вайсковае фармаванне. Гісторык нагадвае, што неўзабаве — вялікі юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама 100-годздзе польскай дзяржаўнасці (11 лістапада 1918 года). «Дзвюм гэтым датам, а таксама Бабруйску я прысвячаю гэтую кнігу», — кажа Ігар Мельнікаў, нагадваючы, што ён сам родам з гэтага горада.

"



'via Blog this'

Thursday, March 8, 2018

Видеофакт: автоклубы Солигорска устроили флешмоб в честь 8 Марта - Авто onliner.by

Видеофакт: автоклубы Солигорска устроили флешмоб в честь 8 Марта - Авто onliner.by: "Солигорские автомобильные клубы решили поздравить женщин с 8 Марта не совсем обычным способом. Энтузиасты собрались на центральной площади города, куда прибыли 72 автомобиля. С помощью железных коней водители выстроили надпись «8 марта» и «нарисовали» цветок. Организаторы флешмоба поблагодарили всех участников и Солигорский райисполком.

"



https://youtu.be/GpwkUfe-9yU

Wednesday, March 7, 2018

У Мінску затапіла вуліцу Гарэцкага насупраць гіпермаркета "Гіпа" | euroradio.fm

У Мінску затапіла вуліцу Гарэцкага насупраць гіпермаркета "Гіпа" | euroradio.fm: "Намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Дзяніс Драпей паведаміў, што каля 12.50 на гэтым участку прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння. Спецыялісты ўжо спынілі ўцечку вады. Раённы Рамааўтадар кантралюе, каб вада не намярзала на праезнай частцы.

"



'via Blog this'

Tuesday, March 6, 2018

Будзьма беларусамі! » “Раварысты на велах за 300-500$ не чытаюць мясцовыя СМІ”. Як лідскія актывісты змагаюцца за ўвагу медый

Будзьма беларусамі! » “Раварысты на велах за 300-500$ не чытаюць мясцовыя СМІ”. Як лідскія актывісты змагаюцца за ўвагу медый: "Ліда — горад, які мяняецца на вачах. Тры гады запар тут праходзіць вельмі якасны фестываль хмелю, соладу і вады LidBeer: пакуль зусім няшмат малых гарадоў рэгулярна робяцца месцам прыцягнення для ўсёй Беларусі. Нядаўна арт-прастора Ga11ery і мастак Сяргей Русак зрабілі мурал князя Гедыміна ў галерэйным дворыку, на які ў мясцовых ёсць далёкія планы. Карацей, Ліда мае што расказаць пра сябе свету. Ці ёсць каму расказаць гісторыю неабыякавых і крэатыўных лідчукоў?

"



'via Blog this'

Monday, March 5, 2018

Выйшла абноўленая «Картатэка Сталіна». 10 фактаў пра 60-тысячную базу рэпрэсаваных | Новы Час

Выйшла абноўленая «Картатэка Сталіна». 10 фактаў пра 60-тысячную базу рэпрэсаваных | Новы Час: "5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін. Неўзабаве пасля ягонай смерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігоддзяў.  Да 65-й гадавіны Радыё Свабода падрыхтавала абноўленую «Картатэку Сталіна».
"



'via Blog this'

Sunday, March 4, 2018

Белчыгунка плануе прадаваць “стаячыя” квіткі ў цягніках бізнэс-класа | euroradio.fm

Белчыгунка плануе прадаваць “стаячыя” квіткі ў цягніках бізнэс-класа | euroradio.fm: "Неўзабаве зменяцца іншыя правілы і нормы. Напрыклад, раней былі прапісаныя прадметы і іх памеры, якія можна перавозіць бясплатна. Цяпер трэба проста датрымлівацца габарытаў — сума трох вымярэнняў не павінна перавышаць 200 сантыметраў і мець вагу не болей за 36 кілаграмаў. За перавозку дробных хатніх жывёл плаціць будзе не трэба, калі іх вязуць у залік нормы ручной паклажы на прызначаных для гэтага месцах.

"



'via Blog this'