Sunday, March 31, 2019

Гродзенскія ўлады пагадзіліся прыбраць з цэнтра горада бюст Чапаева

Гродзенскія ўлады пагадзіліся прыбраць з цэнтра горада бюст Чапаева Бюст быў усталяваны ў Гродне ў 1960-х, хоць сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. У савецкі час у горадзе была і вуліца Чапаева, якую пазней перайменавалі ў Васілька. Але помнік пакінулі.




https://nn.by/?c=ar&i=227966

Saturday, March 30, 2019

На сустрэчы з Лукашэнкам канцлер Аўстрыі Курц узьняў пытаньне аб «дэфіцыце свабоды слова» ў Беларусі

На сустрэчы з OHO канцлер Аўстрыі Курц узьняў пытаньне аб «дэфіцыце свабоды слова» ў Беларусі «Уцягваньне Беларусі ва Ўсходняе партнэрства Эўразьвязу патрэбна для паскарэньня неабходных рэформаў», — заявіў Курц. Пры гэтым, паводле яго слоў, ад Беларусі ня трэба патрабаваць рабіць выбар паміж Расеяй і Эўропай, а хутчэй, прапанаваць канцэпцыю «і, і», у якой вялікае значэньне мае паглыбленьне супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнэрства.

Friday, March 29, 2019

Пісьменьнік Горват апублікаваў адкрыты ліст міністру Макею пра пахаваньне паўстанца Каліноўскага

Пісьменьнік Горват апублікаваў адкрыты ліст міністру Макею пра пахаваньне паўстанца Каліноўскага Горват піша, што адкрыў для сябе ў замежных паездках: беларусы «так прагнуць чысьціні, што прыбіраюць нават памяць пра сябе», «нібы і не стваралі эўрапейскую гісторыю і культуру разам зь іншымі народамі».

Парэшткі Кастуся Каліноўскага

Thursday, March 28, 2019

“Можа, знойдзеце нам пакупніка з Еўропы?” “Нафтан” распрадае маёмасць | euroradio.fm

“Можа, знойдзеце нам пакупніка з Еўропы?” “Нафтан” распрадае маёмасць | euroradio.fm “Гэта ўсё няпрофільныя аб’екты, а завод — нафтавае прадпрыемства, — адказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Нафтан” Сяргей Яўтушык— Яшчэ пры савецкай уладзе была харчовая праграма, таму з’явілася цяпліца. Нерухомасць пад Масквой гадоў восем ужо не можам прадаць. Можа, Еўрапейскае радыё з Еўропы кліента знойдзе? Кожны павінен займацца сваёй справай. Калі непрафісіяналы займаюцца, дык цяжка рэнтабельнасці дабіцца”.

Wednesday, March 27, 2019

Яшчэ секунда — і машына збіла б жанчыну, што выйшла на дарогу на чырвонае святло ВІДЭА

Яшчэ секунда — і машына збіла б жанчыну, што выйшла на дарогу на чырвонае святло ВІДЭА У Гродне кіроўца Ford Transit дзякуючы сваёй рэакцыі выратаваў жанчыне жыццё. «Жанчына збіралася перайсці дарогу на чырвоны сігнал святлафора і паглядзела, што справа аўтамабіль праязджае скрыжаванне. Але ў левы бок яна нават не павярнула галаву. Так і пайшла», — пракаментаваў сітуацыю аўтар відэа Міхаіл парталу autogrodno.by. 




https://nn.by/?c=ar&i=227740

Tuesday, March 26, 2019

Фантаны ў Мінску запрацуюць 26 красавіка, а ў парку Чалюскінцаў адкрыецца трохузроўневы лабірынт

Фантаны ў Мінску запрацуюць 26 красавіка, а ў парку Чалюскінцаў адкрыецца трохузроўневы лабірынт У красавіку павінны запрацаваць і атракцыёны ў гарадскіх парках. Адметнасць гэтага года — плацежна-прапускная сістэма з відэаназіраннем, праект рэалізуецца ў парках Чалюскінцаў і Горкага. У парку Чалюскінцаў павінен з'явіцца трохузроўневы лабірынт. Гульнявы комплекс з тунэлямі, горкамі і перашкодамі для дзяцей ад трох да 12 гадоў размесціцца каля танцавальнай пляцоўкі «Сустрэча».




https://nn.by/?c=ar&i=227677

Sunday, March 24, 2019

Сёння — юбілей Паўстання Касцюшкі

Сёння — юбілей Паўстання Касцюшкі 24 сакавіка 1794 г. на Рыначнай плошчы Кракава быў зачытаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Найвышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.




https://nn.by/?c=ar&i=227516

Saturday, March 23, 2019

Вайцюшкевіч — пра вясну, якая прыйшла да беларусаў 101 год таму (відэа) | euroradio.fm

Вайцюшкевіч — пра вясну, якая прыйшла да беларусаў 101 год таму (відэа) | euroradio.fm Музыкант Зміцер Вайцюшкевіч даў інтэрв’ю Еўрарадыё пасля выступу на святочным канцэрце ў Каложскім парку Гродна, прысвечаным Дню Волі (101-м угодкам абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі). Свята ў яго асацыюецца з вясной.

Wednesday, March 20, 2019

Будзьма беларусамі! » «Дзеці з радасці — на сцэну!» Рэпартаж пра тое, як інклюзіў-тэатр «і» рыхтуецца да прэм’еры

Будзьма беларусамі! » «Дзеці з радасці — на сцэну!» Рэпартаж пра тое, як інклюзіў-тэатр «і» рыхтуецца да прэм’еры — Ідзі сюды, — дзяўчынка пазвала хлопчыка, яны абдымаюцца. Відаць, яны знаёмыя і даўно не бачыліся. На сцэне ў гэты час працягваецца рэпетыцыя. Рэжысёрка Ірына Пушкарова тлумачыць харэографу, як менавіта павінна рухацца аса. Дзеці слухаюць, але тым часам яны нібыта проста рады бачыць адзін аднаго і бавіць час разам. На сцэне стаіць атмасфера дзіцячага летніка. Да прэмʼеры засталося зусім нядоўга, але нервознасці не адчуваецца. Яна, вядома, ёсць, але спраўляцца з ёй лягчэй, калі навокал шмат сяброў.

Sunday, March 17, 2019

У адным з дзіцячых садкоў Мінска з'явіцца беларускамоўная група | Новы Час

У адным з дзіцячых садкоў Мінска з'явіцца беларускамоўная група | Новы Час 210 садок месціцца на вуліцы Каліноўскага, 39.


Больш падрабязнасцей стане вядома ў сярэдзіне гэтага тыдня.
Беларускамоўныя бацькі каардынуюцца ў спецыяльна створаным вайбер-чаце «Дзеткі-кветкі».

Saturday, March 16, 2019

У Светлагорскім раёне прадаюць аэрадром за 25,5 рубля | euroradio.fm

У Светлагорскім раёне прадаюць аэрадром за 25,5 рубля | euroradio.fm Паводле інфармацыі, раней з гэтай узлётнай паласы ажыццяўляліся рэгулярныя рэйсы ў Гомель і Мінск. Аб’ект нерухомасці размешчаны ў аграгарадку Чыркавічы. Аэрадром зачынілі ў пачатку 2000-х гадоў і пазней там праводзілі навучанне кіроўцаў і спаборніцтвы па дрэг-рэйсінгу.v

Friday, March 15, 2019

Будзьма беларусамі! » Людзі, сьвіньні, паразыты. Архаіка беларускай вёскі на 100-гадовых малюнках

Будзьма беларусамі! » Людзі, сьвіньні, паразыты. Архаіка беларускай вёскі на 100-гадовых малюнках Як адзначае дасьледнік Першай усясьветнай вайны Ўладзімер Багданаў, варожыя імпэрскія арміі былі перакананыя, што твораць гісторыю, якую трэба ўвечніць для нашчадкаў. Дзеля гэтага на службу прызывалі ня толькі здольных трымаць у руках зброю, а і «хранікёраў» — журналістаў ды літаратараў, фатографаў ды мастакоў. Хоць напачатку ХХ стагодзьдзя фатаграфія была ўжо досыць пашыраная, больш традыцыйны малюнак ці рысунак па-ранейшаму заставаўся запатрабаваным.

Гняздо бусла на Бузе. Аўтар — рэзэрвіст Carl Ludewig. Адпраўлена ў Нямеччыну ў лістападзе 1916 году (штамп 119-й пяхотнай дывізіі)

Thursday, March 14, 2019

Сузаснавальнік «Песняроў» выпусціў аўтабіяграфію | Новы Час

Сузаснавальнік «Песняроў» выпусціў аўтабіяграфію | Новы Час Кніга «Песняры – я роман с продолженьем пишу...» створана пры ўдзеле беларускага журналіста Сяргея Трафілава і выпушчаная расійскім выдавецтвам «Кабинетный ученый». На 500 з лішкам старонак апавядаецца пра шлях легендарнага беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля, 50 гадоў з дня заснавання якога споўніцца 1 верасня 2019 года.

Wednesday, March 13, 2019

Мінск трапіў у рэйтынг самых зручных для жыцця гарадоў свету | euroradio.fm

Мінск трапіў у рэйтынг самых зручных для жыцця гарадоў свету | euroradio.fm Мінск трапіў у рэйтынг самых зручных для жыцця гарадоў свету. Беларуская сталіца займае ў ім 188-е месца. Рэйтынг склала кансалтынгавая кампанія Mercer. Агулам умовы жыцця былі даследаваны ў 231 горадзе на нашай планеце. Між іншым, спецыялісты вывучалі якасць ежы, транспарту, бытавых тавараў, медыцыны, інфармуе ria.ru.

Tuesday, March 12, 2019

Сакратар Савету бясьпекі хоча прыняць праграму дзеля захаваньня «традыцыйных каштоўнасьцяў»

Сакратар Савету бясьпекі хоча прыняць праграму дзеля захаваньня «традыцыйных каштоўнасьцяў» «Важная тэма, якая сёньня прагучала — гэта абарона традыцыйных каштоўнасьцей і асноваў. Гэтаму прысьвечаны цэлы разьдзел у Канцэпцыі інфармацыйнай бясьпекі. І гэта прапануецца лічыць адным з галоўных абʼектаў для абароны ў інфармацыйнай прасторы», — сказаў Зась.

Monday, March 11, 2019

Кракадзільчыкі, матылі, крабікі — заколкі з 90-х зноў у трэндзе! Расказваем, як іх насіць з любой прычоскай ФОТА

Кракадзільчыкі, матылі, крабікі — заколкі з 90-х зноў у трэндзе! Расказваем, як іх насіць з любой прычоскай ФОТА Кожны год пасля зімы асабліва хочацца зняць шапку, ад якой чэшацца лоб і псуецца прычоска, і адчуць вецер у валасах. Увесну ў цырульнях незвычайнай папулярнасцю карыстаюцца каляровыя афарбоўванні і лёгкія, нестрыманыя стрыжкі. Але калі вы пакуль не гатовыя да такіх радыкальных змен вобразу, а чаго-небудзь гэткага хочацца, не бяда: дызайнеры прапануюць простую і класную альтэрнатыву, каб прыцягнуць увагу да сваіх валасам. Сустракайце — заколка!

Sunday, March 10, 2019

Ці ведаеце вы беларускія гаворкі ды смачныя мясцовыя выразы? ТЭСТ

Ці ведаеце вы беларускія гаворкі ды смачныя мясцовыя выразы? ТЭСТ Для добрага (беларускага) дэтэктыва беларуская мова з багацьцем яе гаворак і мясцовых выразаў — крыніца прафэсійных знаходак: ён з аднаго слова можа вызначыць, адкуль чалавек, з дакладнасьцю да вёскі ці гарадзкога раёна. А мы з вамі?

Віцебска-полацкае слова «мáлец» =

Saturday, March 9, 2019

Падзямеллі Пінску: ці адкрыюць іх для турыстаў? - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Падзямеллі Пінску: ці адкрыюць іх для турыстаў? - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Верагодныя хады з Калегіума — ці спалучаліся яны з сеткай пінскіх тунэляў? Даступны мне народны тэлеграф пашабуршэў, пабзычаў, пазгадваў дзяцінства, параіўся — і вывеў на карэннага пінчука, які сам хадзіў пад зямлёй. Ігар Кулагін малодшым школьнікам годзе гэтак у 1985-м, у кампаніі з больш старэйшымі хлопцамі ў двары дома на рагу вуліц Харужай і Каржа адсоўвалі бетонную пліту, апускаліся ўніз і ішлі хто з ліхтарыкам, а хто са свечкай у бок вуліцы Леніна. Праз метраў сорак-пяцьдзясят мусілі вылазіць у адкрыты люк. Выхад быў таксама ў двары дома. Ісці было няцесна, але часам трапляліся парожкі-падвышэнні, і трэба было прыгінацца. Далей, пад вуліцу Леніна і за яе, ход быў падтоплены вадой.

Friday, March 8, 2019

Шэсць новых замежных тэлеканалаў зарэгістраваныя ў Беларусі | euroradio.fm

Шэсць новых замежных тэлеканалаў зарэгістраваныя ў Беларусі | euroradio.fm Мінінфармацыі выдала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі шасці замежных тэлеканалаў — "Дом Кіно Прэміум / Дом Кіно PREMIUM / Dom Kino PREMIUM", "ТАЙНА", "Duck TV HD", "Duck TV", "Жывая планета" і "Матор ТВ"

Thursday, March 7, 2019

“Адваявалі!”: маці хворых дзяцей адстаялі дзіцячае аддзяленне ў Аксакаўшчыне | euroradio.fm

“Адваявалі!”: маці хворых дзяцей адстаялі дзіцячае аддзяленне ў Аксакаўшчыне | euroradio.fm Мяркуем, што таму і казалі пра чуткі, бо самі не ведалі, ці зачыняць дакладна. Ну і мы таксама захваляваліся наконт аддзялення. Чатыры маці звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, паднялі ўсе дакументы, якую рэабілітацыю праходзіла дзіця, і ў Мінаховы накіравалі. Каб ведалі, што вынікі ад рэабілітацыі ёсць. Добра, што не маўчалі. Дарэчы, учора трое дзяцей паступілі. Дагэтуль увогуле не было”. 

Wednesday, March 6, 2019

У барацьбе з паркунамі: актывісты Першамайскага раёна запусцілі петыцыю супраць няправільнай паркоўкі аўтамабіляў | greenbelarus.info

У барацьбе з паркунамі: актывісты Першамайскага раёна запусцілі петыцыю супраць няправільнай паркоўкі аўтамабіляў | greenbelarus.info "Праз хуткі рост аўтамабілізацыі двары нашага горада ператварыліся з некалі ўтульных ажыўленых грамадскіх месцаў у аўтамабільныя стаянкі з перапаханым газонам, брудам на тратуарах і немагчымасцю перамяшчэння людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку бацькам з каляскамі, людзям сталага ўзросту, людзям з часовымі траўмамі апорна-рухальнага апарата", - зазначаецца ў тэксце.

Tuesday, March 5, 2019

Скарабагатаў і Фралоў ладзяць вечарыну ў гонар Станіслава Манюшкі

Скарабагатаў і Фралоў ладзяць вечарыну ў гонар Станіслава Манюшкі Аўтар шматлікіх песень, опэр, апэрэт, балетаў зьявіўся на сьвет 5 траўня 1819 году ў фальварку Убель Ігуменскага павету (цяпер Чэрвеньскі раён), рос і вучыўся ў Менску. Ад велічнай сядзібы сёньня мала што засталося — вёска і навакольныя пабудовы былі зьнішчаныя падчас карнай апэрацыі немцаў у 1943 годзе.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску

Monday, March 4, 2019

Мінскі заапарк арганізаваў крэатыўны конкурс да Дня жанчын. Вельмі крэатыўны

Мінскі заапарк арганізаваў крэатыўны конкурс да Дня жанчын. Вельмі крэатыўны Для ўдзелу ў конкурсе трэба з 1 па 10 сакавіка падпісацца на старонку заапарка ва Укантакце ці на акаунт у Instagram, зрабіць фота жонкі, сяброўкі, сваячкі або проста знаёмай, падпісаць, на каго з насельнікаў заапарка яна падобная, і размясціць фота ў альбом «Прыгажосць - страшная сіла» ва Укантакце або з хэштэгам #zookrasa у Instagram.




https://nn.by/?c=ar&i=226370

Sunday, March 3, 2019

Палітуцякач-зубровец вярнуўся ў Беларусь і збудаваў аграсядзібу, каб захаваць памяць пра вёску продкаў

Палітуцякач-зубровец вярнуўся ў Беларусь і збудаваў аграсядзібу, каб захаваць памяць пра вёску продкаў У 1999 годзе Алег прачытаў кнігу этнографа Янкі Крука «Следам за сонцам. Беларускі каляндар». Па ёй, праз год, з жонкаю арганізаваў першае бялыніцкае Купалле. На яго запрасіў сваіх знаёмцаў. Неўпрыкмет ушанаванне Купалы на беразе Друці стала традыцыяй. Пазней да яго дадаліся Грамніцы, Каляды, Зажынкі.




https://nn.by/?c=ar&i=226302

Saturday, March 2, 2019

Валерый Мулявін: Бацька ўсіх падбадзёрваў, што з ім усё будзе ў парадку

Валерый Мулявін: Бацька ўсіх падбадзёрваў, што з ім усё будзе ў парадку — За мяжой мы любілі наведваць гістарычныя мясціны, музеі, храмы, бацька імкнуўся даведацца як мага больш пра горад, у які прыехаў. Ён быў спартыўным чалавекам і часта ў паездкі браў футбольны мяч, і калі я іграў, мог разам з удзельнікамі ансамбля далучыцца да мяне. Я ж, калі падрос і мяне не трэба было пакідаць у чахле ад гітары, прыходзіў за кулісы і слухаў татаў канцэрт, а падчас антракту любіў падбегчы да інструментаў і пасвавольнічаць.




https://nn.by/?c=ar&i=226284

Friday, March 1, 2019

«Фашызм — не нармальная з'ява». На мемарыяле «Яма» ўшанавалі памяць ахвяр Мінскага | Новы Час

«Фашызм — не нармальная з'ява». На мемарыяле «Яма» ўшанавалі памяць ахвяр Мінскага | Новы Час «1 – 3 сакавіка 1942 года фашысты здзейснілі адно з самых страшных масавых забойстваў у Мінскім гета. Мы верым, што памяць пра гэта жахлівае злачынства супраць чалавечнасці будзе жыць у сэрцах нашых дзяцей і ўнукаў», — распачаў мітынг старшыня СБЯГАА Уладзімір Чарніцкі