Wednesday, October 31, 2018

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА «Вы што, не падтрымліваеце палітыку прэзыдэнта?» — крычыць на дзяцей пэдагог. У выніку дзецям кажуць, што яны ўжо даўно фармальна ў БРСМе, іх толькі сфатаграфуюць, але ані складак, анічога плаціць не трэба. «Проста тупа сфатаграфавацца трэба». А потым ім аддадуць білецікі — і ўсё, а могуць нават і не аддаваць, калі дзеці не захочуць забіраць. Проста фармальнасць, бо ўсе даўно ўжо ў сьпісах БРСМ, а на складкі настаўніцы будуць выдаткоўваць грошы са сваёй кішэні.




https://nn.by/?c=ar&i=218494

Tuesday, October 30, 2018

Прызнанне на папулярным амерыканскім сайце: Я «падсела» на Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Прызнанне на папулярным амерыканскім сайце: Я «падсела» на Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Я планавала застацца тут на паўгода, але ў выніку пражыла і адпрацавала ў Беларусі тры гады. Пасля я вярнулася ў Нідэрланды, каб гадаваць дзіця з маім мужам-швейцарцам.

Але нават пасля гэтага я працягвала працаваць у Беларусі, вандруючы штомесяц паміж Амстэрдамам і Мінскам. Я працавала над шматлікімі праектамі — трэнінгамі і ментарствам над сацыяльнымі прадпрымальнікамі, а таксама пісала кнігі.
І я дагэтуль працягваю штомесяц гэта рабіць, бо беларусы даюць мне такую энергію і сэнс жыцця, якія я не змагла нідзе больш адшукаць.

Monday, October 29, 2018

Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: Галоўнае пытанне пра расстраляных паэтаў

Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: Галоўнае пытанне пра расстраляных паэтаў

Стагоддзе камсамола супраць Ночы расстраляных паэтаў. Усё як было 81 год таму. Адны адкрываюць шампанскае, іншыя імкнуцца ў цемру, на холад, пад дождж. Усюды гэтае дужанне ўжо скончылася: на ўсходзе ад нас перамог “новы камсамол”, на поўдні, поўначы і захадзе — “Ноч расстраляных паэтаў”. Мы ж мусім кожны год праходзіць праз выпрабаванне. Мы ж кожны год мусім назіраць, як камсамол узбіраецца на высокія трыбуны, а страчаныя творцы застаюцца ў сутонні народнай памяці.

Sunday, October 28, 2018

Чым паліваць беларускую эканоміку, каб яна расла хутчэй? | Новы Час

Чым паліваць беларускую эканоміку, каб яна расла хутчэй? | Новы Час Эканаміст вывучыў развіццё на працягу дзесяці гадоў групы з 34 краін, якія перажываюць стадыю фармавання рыначнай эканомікі. Аўтар прыходзіць да высновы, што ў сярэднетэрміновай перспектыве важнасць фактараў змяняецца. Уклад прадукцыйнасці ў эканамічны рост у гэтым выпадку дасягае 80%, у той час як знешніх умоў — 20%. Атрымліваецца, што прадукцыйнасць застаецца ключавым фактарам ўстойлівага эканамічнага росту.

Saturday, October 27, 2018

Янка Брыль: «Перш за ўсё прашу і патрабую больш не друкаваць...»

Янка Брыль: «Перш за ўсё прашу і патрабую больш не друкаваць...» Першы том зьмяшчае апавяданьні і лірычныя замалёўкі Янкі Брыля 1937–1966 гадоў. Зьмест кнігі паказвае, што складальнікі ўлічылі творчы запавет аўтара. Якім, дарэчы, народны пісьменьнік пазбавіў сябе Поўнага збору твораў. Далёка ня кожнаму творцу такое пад сілу.

Вокладка першага тому і тэкст завяшчаньня Брыля

Friday, October 26, 2018

"Еўраопт" увёў плату за пакеты. PR-ход ці рэальны клопат пра экалогію? | euroradio.fm

"Еўраопт" увёў плату за пакеты. PR-ход ці рэальны клопат пра экалогію? | euroradio.fm З 23 кастрычніка ў гіпермаркетах "Еўраопт" у Мінску зніклі бясплатныя поліэтыленавыя пакеты. Увядзенне платы за ўпакоўку кампанія тлумачыць клопатам пра навакольнае асяроддзе. Ці сапраўды платныя пакеты дапамогуць палепшыць экалогію? Ці ёсць альтэрнатыва поліэтылену? Ці можна наогул адмовіцца ад пластыкавых пакетаў і наколькі сусветны вопыт вырашэння гэтай праблемы выкарыстоўваецца і ў дачыненні ў Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні — у матэрыяле Еўрарадыё.

Thursday, October 25, 2018

Дата нараджэння: ХХ.ХХ.1918... Случчанка адсвяткавала 100-гадовы юбілей і ўсё добра памятае • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Дата нараджэння: ХХ.ХХ.1918... Случчанка адсвяткавала 100-гадовы юбілей і ўсё добра памятае • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер» У Франі Сцяпанаўны Лабковіч, якой у сярэдзіне кастрычніка споўнілася 100 гадоў, шасцёра ўнукаў, восем праўнукаў і адзін прапраўнук. Старажыл вёскі Апаліны добра памятае, што адбывалася шмат гадоў назад, як выжывалі людзі падчас нямецка-фашысцкай акупацыі.

Адсвяткавала 100-гадовы дзень нараджэння, Слуцк

Wednesday, October 24, 2018

Будзьма беларусамі! » Што застанецца, калі аддаць усё

Будзьма беларусамі! » Што застанецца, калі аддаць усё “Гэта” складаецца з аскепкаў будзёнасці, ад якіх чалавек так заўзята ў пошуках прасвятлення імкнеццца пазбавіцца, як ад лішняга цяжару, але без якога насамарэч папросту не існуе. Калі Алесь Замкоўскі прамаўляе свае вершы не як драматычны акцёр з відавочным разлікам на ўхвальныя воплескі залы, а як паэт, што заўсёды сам-насам — і з часам, і з горадам, і з каханнем, і з радзімай, калі ён ідзе за вобразам, тэмай, гучаннем, а не выбірае тэму ў якасці хатняга задання, мы бачым адметнае, непаўторнае бачанне рэчаіснасці.

zamkouski

Tuesday, October 23, 2018

«Як літара Ў уратавала Каляды» 30 снежня прыгоды Літары Ў і яе сяброў зноў працягваюцца | Новы Час

«Як літара Ў уратавала Каляды» 30 снежня прыгоды Літары Ў і яе сяброў зноў працягваюцца | Новы Час Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна!!!! Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ – але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. Яны – наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не перерарваная, як у многіх іншых беларусаў”, — расказваюць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.

Monday, October 22, 2018

Дзе і як глядзець кіно па-беларуску анлайн | Новы Час

Дзе і як глядзець кіно па-беларуску анлайн | Новы Час На платформе VOKA з’явіліся такія сусветна вядомыя хіты, як «Жонка аглядальніка заапарку», «Збеглая нявеста», «Вікі. Крысціна. Барселона», «Салдат Джейн», «Капітан Фантастык», «Астэрыкс», «У джазе толькі дзяўчаты». Пяцідзесятым, юбілейным фільмам стаў знакаміты «Выкупленне з Шаўшэнка».

Sunday, October 21, 2018

Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці | Новы Час

Ні арышты, ні штрафы не спыняюць пратэсты ў Берасці | Новы Час Пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна ў Брэсце пакарміць галубоў, у гэтую нядзелю прыйшло болей, чым у мінулую. «Кармленне галубоў» – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй.

Saturday, October 20, 2018

У сьпіс льготных і бясплатных лекаў уключана 39 новых прэпаратаў

У сьпіс льготных і бясплатных лекаў уключана 39 новых прэпаратаў Уключана 39 новых лекаў айчыннай і замежнай вытворчасьці, у тым ліку антыкаагулянты — рывараксабан і дабігатран, базэнтан для лячэньня лёгачнай гіпэртэнзіі ў дзяцей, дарагія лекі для лячэньня імунных захворваньняў, камбінаваныя лекі для лячэньня бранхіяльнай астмы, паркінсанізму, сухотаў і ВІЧ, — паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Friday, October 19, 2018

Беларусы не змогуць атрымліваць льготныя лекі супраць хвароб сэрца і вачэй? | Новы Час

Беларусы не змогуць атрымліваць льготныя лекі супраць хвароб сэрца і вачэй? | Новы Час “Пра гэтыя новаўвядзенні мы даведаліся раніцай, калі раптам не здолелі адпусціць прэпарат па льгоце. Адмысловая праграма, якая кантралюе продаж прэпаратаў, не прапусціла бясплатны водпуск. Як высветлілася, не атрымалася не толькі ў мяне: шмат хто з маіх калег паскардзіўся, што некаторыя лекі цяпер немагчыма прадаць ці адпусціць па льгоце. Пачалі разбірацца і афармляць запрос у вышэйстаячыя органы. Як высветлілася, яны пакуль нават не могуць даць ніякіх інструкцый”.

Thursday, October 18, 2018

Будзьма беларусамі! » Іншае «Слуцкае паўстанне». 1967 год

Будзьма беларусамі! » Іншае «Слуцкае паўстанне». 1967 год Да абеду 12 кастрычніка каля будынка суда сабралася ўжо некалькі тысяч чалавек. Тут нарэшце прадстаўнікі ўладаў зразумелі, што адбываецца тое, што кантраляваць не атрымліваецца. Зрабіць ужо амаль нічога было нельга, але пасяджэнне было тэрмінова перапыненае, і Гапановіча з Сыцько паспрабавалі вывесці. Паспрабавалі выправіць сітуацыю, паслаўшы ў натоўп мясцовых актывістаў (каля сотні чалавек), каб тыя супакоілі тых, хто сабраўся, і пераканалі разысціся.

Wednesday, October 17, 2018

Лявон Тарасэвіч прадставiў у Мiнску сваю выставу - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Лявон Тарасэвіч прадставiў у Мiнску сваю выставу - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Выстава сучаснага беларускага мастацтва ZBOR пачыналася ў 2015 годзе ў беластоцкай галерэі “Арсенал”, затым быў працяг у Кіеве. Нарэшце яна вярнулася на Радзіму.

Будзьма беларусамі! » Рэктар ЕГУ Ігнатаў: Большасць нашых выпускнікоў вяртаецца ў Беларусь

Будзьма беларусамі! » Рэктар ЕГУ Ігнатаў: Большасць нашых выпускнікоў вяртаецца ў Беларусь Размова там не толькі пра ЕГУ — апошнім часам стала модна ў розных краінах аб’яўляць нейкія ўніверсітэты непатрэбнымі. Пасля атрымання ліцэнзіі пачнецца падрыхтоўка да атрымання акрэдытацыі. Да апошняга часу ў нас была не вельмі добрая акрэдытацыя: на тры гады, потым мы яе і ўвогуле страцілі… Цяпер усё зробім, каб вярнуць сабе акрэдытацыю, бо нашы студэнты заслужылі, каб у іх была ўпэўненасць у будучыні універсітэта.

v

Tuesday, October 16, 2018

Анісім і Канапацкая працягваюць змагацца за статус бел-чырвона-белага сьцяга

Анісім і Канапацкая працягваюць змагацца за статус бел-чырвона-белага сьцяга «Паколькі ўсе тры міністэрствы, у якія мы накіроўвалі дакумэнт (а гэта міністэрствы культуры, унутраных спраў і юстыцыі), адказалі нам фактычнымі адпіскамі, мы з Ганнай вырашылі падмацаваць нашыя захады экспэртнымі заключэньнямі, — сказала Свабодзе Алена Анісім. — Літаральна сёньня мы зьвярнуліся ў Нацыянальную акадэмію навук і згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“.

Ілюстрацыйнае фота. Апазыцыйная акцыя «Парад сьцягоў» у Менску. 21 жніўня 2015 году

Monday, October 15, 2018

Посьпех і вушы

Посьпех і вушы Бог ведае, чаму гэта так. Мо, таму, што віртуальная рэальнасьць адняла ў нас суразмоўцаў — а навыкаў разуменьня напісанага тэксту ў нас ох як няма. Мо, таму, што адыходзіць у нябыт практыка жыцьця вялікімі сем’ямі, дзе ты хочаш-ня хочаш — павінен прыслухоўвацца да іншых. Мо, таму, што ў цяжкай працы прыняцьця сябе і сваіх псыхалягічных межаў і правоў мы забыліся неяк, што акрамя ўласных межаў і правоў існуюць межы і правы іншых.

Sunday, October 14, 2018

У Мінску праз моцны туман затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў | euroradio.fm

У Мінску праз моцны туман затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў | euroradio.fm Падобныя атмасферныя з’явы былі і ў многіх іншых раёнах краіны. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, начныя і ранішнія туманы абумоўленыя антыцыклонам, які ўплывае на надвор’е на ўсёй тэрыторыі краіны. Мяркуецца, што ў другой палове дня яны цалкам разыдуцца і будзе сонечнае надвор’е без ападкаў, з тэмпературай паветра 14-20 са знакам плюс.

Saturday, October 13, 2018

Першая: невядомая Палута Бадунова - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Першая: невядомая Палута Бадунова - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Дысідэнтка, апазіцыянерка, урэшце, рэпрэсаваная, яна пакінула шмат пытанняў, зачэпак з боку калегаў, а таксама з боку гісторыкаў. Яна пакінула да сёння і адзін сюрпрыз у выглядзе сшытку аповедаў, якія ніколі не друкаваліся: успрымаліся як малавартасныя, як спроба пяра. Да ўсяго яна — першая і адзіная ў сузор’і БНР, стагоддзе якога мы адзначаем сёлета.

Friday, October 12, 2018

МАРГ абавязаў крамы прадаваць больш беларускіх яблыкаў | euroradio.fm

МАРГ абавязаў крамы прадаваць больш беларускіх яблыкаў | euroradio.fm У гэтым годзе ў Беларусі надзвычай вялікі ўраджай яблыкаў. Менавіта таму МАРГ і ўвёў гэтую часовую норму. У МАРГ падкрэсліваюць, што ніхто не абавяжа крамы прадаваць шэсць найменняў беларускіх яблыкаў не ў сезон — напрыклад, у чэрвені.

Thursday, October 11, 2018

Будзьма беларусамі! » Ніякая прэмія ня змусіць палюбіць сваё. Роздум у чаканьні «Гедройця»

Будзьма беларусамі! » Ніякая прэмія ня змусіць палюбіць сваё. Роздум у чаканьні «Гедройця» «Я ўпершыню за дваццаць гадоў прачытала па-беларуску кніжку», — піша вядомая ў шырокіх колах блогерка пра аднаго з сучасных аўтараў. Прабачце, вы сябе дваццаць гадоў абкрадалі: як мінімум дзясяткі два вельмі цікавых аўтараў (папраўдзе болей) прайшлі міма вас. Яшчэ адна важная праблема, датычная ня толькі літаратуры, — адсутнасьць пераемнасьці. Створанае ў 1990-я зьнікае са сьвядомасьці, нібы хваля змывае напісанае на пяску.

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstockv

Wednesday, October 10, 2018

У Глушы прэзентавалі прыпынак Адамовіча | Новы Час

У Глушы прэзентавалі прыпынак Адамовіча | Новы Час Гасцей свята на гэты раз было вельмі шмат. Конкурсы, выстаўкі-продажы, народныя спевы, хлебасольныя падворкі, сувеніры з нацыянальным каларытам — час праляцеў як адно імгненне. Настрой дарылі стасункі з таленавітымі майстрамі, унікальная самабытнасць тутэйшых мясцін, незвычайна цёплае і сонечнае надвор'е.

Tuesday, October 9, 2018

Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа) | euroradio.fm

Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа) | euroradio.fm Беларускія мытнікі знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну вядомага рускага мастака-пейзажыста Аляксея Саўрасава (1830 — 1897). Яна была схаваная ў службовым памяшканні за лядоўняй. Там жа знайшлі яшчэ адну карціну.

Monday, October 8, 2018

Чаму Шчорсы не сталі беларускім Скансэнам: «А гаспадара няма!» | Новы Час

Чаму Шчорсы не сталі беларускім Скансэнам: «А гаспадара няма!» | Новы Час У свой час маёнтак Храптовічаў параўноўвалі з Прусіяй. Эфектыўная і прагрэсіўная гаспадарка, асвета для простага люду, багатая бібліятэка. Пры Адаме Храптовічы ў пачатку ХІХ стагоддзя традыцыйная трохпольная сістэмаземляробства была замененая на шматпольную. Сялянскіх дзяцей у Шчорсах ды суседніх Нягневічах навучалі паводле методык англійскага педагога Джозэфа Ланкастэра.

Sunday, October 7, 2018

Як беларуская мова дапамагла татарскаму Адраджэнню - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Як беларуская мова дапамагла татарскаму Адраджэнню - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Многія ведаюць, што ідэолагі і арганізатары татарскага рэлігійнага і этнакультурнага адраджэння мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў былі актыўнымі і свядомымі носьбітамі беларускай мовы. Айша і Разалія Александровічы, Ібрагім Канапацкі, Абу-Бекір Шабановіч беларускую мову зрабілі найбольш ужывальнай у розных сферах духоўна-асветніцкай дзейнасці.

Saturday, October 6, 2018

Беларусы ўтрая часьцей шукаюць працу ў Польшчы, чым у Расеі. Зьязджаюць нават з усходніх рэгіёнаў краіны

Беларусы ўтрая часьцей шукаюць працу ў Польшчы, чым у Расеі. Зьязджаюць нават з усходніх рэгіёнаў краіны Яшчэ пяць гадоў таму ў беларускіх гарадах аб’явы аб працы ў Польшчы былі вялікай рэдкасьцю, цяпер яны ёсьць нават у невялікіх населеных пунктах ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. І гэта — тэндэнцыя. Акрамя таго, аналіз запытаў у пошукавых сыстэмах у інтэрнэце сьведчыць, што цяпер працу ў Польшчы беларусы шукаюць утрая часьцей, чым у Расеі, тады як яшчэ ў 2015 годзе сытуацыя была адваротнай. Да пачатку 2016 года беларускія працоўныя мігранты ў асноўным знаходзіліся на расейскім рынку працы.

Friday, October 5, 2018

Будзьма беларусамі! » У Беларусі ўжо тысячы назіральнікаў за птушкамі. Адкуль гэты бум?

Будзьма беларусамі! » У Беларусі ўжо тысячы назіральнікаў за птушкамі. Адкуль гэты бум? У пачатку 1990-х у Беларусі было некалькі дзясяткаў назіральнікаў за птушкамі. Збольшага гэта былі навукоўцы-арнітолягі. Цяпер ідзецца пра пару тысяч бэрдвотчараў. Летась у Сусьветных днях назіраньня за птушкамі ад Беларусі ўзялі ўдзел 2200 чалавек. Больш удзельнікаў было толькі ў дзьвюх краінах Эўропы — Вугоршчыне і Швайцарыі.

Назіраць за птушкамі можна і ў гарадах. За ўвесь час назіраньняў у Менску было зарэгісравана 2/3 усіх відаў Беларусі

Thursday, October 4, 2018

Замаўляй кніжку «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа» для дзяцей

Замаўляй кніжку «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа» для дзяцей Выданне складаецца з карцін, ілюстрацый, казак, вершаў і гульняў. Можна лічыць яго прасунутым падручнікам па гісторыі мастацтва з сучасным падыходам да засваення інфармацыі ў займальнай форме. За такі падгон табе будуць удзячныя і твае малыя, і твае знаёмыя, у якіх ёсць дзеці.

Wednesday, October 3, 2018

У Беларусі трэці год расце колькасць беднякоў | Новы Час

У Беларусі трэці год расце колькасць беднякоў | Новы Час Для параўнання: у 2016 годзе за нацыянальнай рысай беднасці знаходзілася 498,5 тысячы чалавек, у 2015-м — 456,4 тысячы, у 2014-м — 431,9 тысячы. У 2011 годзе ў Беларусі было 655,5 тысячы беднякоў.

Reuters © Konstantin Chernichkin


Tuesday, October 2, 2018

БелАЗ паказаў 130-тонны бесьпілётны самазвал. ФОТА

БелАЗ паказаў 130-тонны бесьпілётны самазвал. ФОТА У першым пакаленьні самазвалам можна было кіраваць дыстанцыйна, у другім і трэцім пакаленьні яны могуць рухацца цалкам самастойна паводле зададзенай праграмы, арыентуючыся па каардынатах GPS і праз «оптыка-электронную сыстэму». «Бесьпілётнасьць» машынаў распрацоўваюць супольна з расейскай «ВИСТ Групп».

Ілюстрацыйны каляж

Monday, October 1, 2018

Бортныя хронікі: першы альманах, прысвечаны традыцыйнаму бортніцтву | Новы Час

Бортныя хронікі: першы альманах, прысвечаны традыцыйнаму бортніцтву | Новы Час Альманах — гэта зборнік матэрыялаў, якія Іван Восіпаў на працягу апошніх 5 год распрацоўваў, разам з інфаграфікай і вышукамі ў межах бортнай традыцыі. Яго змест дазваляе паглыбіцца ў свет бортніцтва, бортных традыцый, атрымаць веды па гісторыі і іншых аспектах існавання гэтага промысла ў Беларусі. Акрамя таго, у альманах увайшлі некалькі інфаграфік (першыя па тэме бортніцтва), распрацаваны раздзел гісторыі , а таксама ўпершыню прыведены «дэдукцыйныя» разважанні па старых фотаздымках і гравюрах.

Tass ts07f919