Стагоддзе камсамола супраць Ночы расстраляных паэтаў. Усё як было 81 год таму. Адны адкрываюць шампанскае, іншыя імкнуцца ў цемру, на холад, пад дождж. Усюды гэтае дужанне ўжо скончылася: на ўсходзе ад нас перамог “новы камсамол”, на поўдні, поўначы і захадзе — “Ноч расстраляных паэтаў”. Мы ж мусім кожны год праходзіць праз выпрабаванне. Мы ж кожны год мусім назіраць, як камсамол узбіраецца на высокія трыбуны, а страчаныя творцы застаюцца ў сутонні народнай памяці.

No comments:
Post a Comment