Saturday, June 30, 2018

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Арэхаўск – сталіца беларускіх энергетыкаў

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Арэхаўск – сталіца беларускіх энергетыкаў Стагоддзе таму ў маладой савецкай рэспубліцы быў прыняты план ГОЭЛРО. Будаўніцтва першай у краіне электрастанцыі, якую першапачаткова назвалі Асінаўская ДРЭС (дзяржаўная раённая электрастанцыя), пачалося ў 1927 годзе на Асінаўскіх балотах, што падступалі да аршанскай вёскі Арэхі. Працавала станцыя на торфе. Праз тры гады першая лінія яе дала ток прамысловым прадпрыемствам Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Да 1941 года была дасягнута праектная магутнасць – 32 тысячы кілават электраэнергіі. 

Friday, June 29, 2018

Гісторык Часлаў Будзька: Беларус ад прыроды ёсць еўрапейцам | Новы Час

Гісторык Часлаў Будзька: Беларус ад прыроды ёсць еўрапейцам | Новы Час У 1955 годзе ў Чыкага пабачыў свет першы том працы Часлава Будзькі «Кніжка аб Івашку Гарнастаю». Ён працаваў над працягам, але так яго ніколі і не выдаў, як не напісаў і кнігі, якую ўважаў надзвычай патрэбнай, — пра назвы Беларусь і Русь, як і не агораў зрабіць шырэйшую працу з свайго «канспэкта» — «Да гісторыі нацыянальнага ўсведамлення».

Thursday, June 28, 2018

Па-беларуску, а не „на мове“!

Па-беларуску, а не „на мове“! Але ў першую чаргу выраз „на мове“ ўжываюць нашыя ўсходнія суседзі — у значэньні ‘па-ўкраінску’ ці ‘па-беларуску’. У расейскамоўных тэкстах слова мова — гэта барбарызм, г. зн. іншамоўная ўкрапіна ў сваямоўнай плыні, ужытая сьвядома, у стылістычных мэтах.

Прамова горадзенскага падпробашча на губэрскіх сойміках у Горадні. Вокладка. Рэпрадукцыя М. Нікалаева

Wednesday, June 27, 2018

Tuesday, June 26, 2018

У Мінску знялі стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч | euroradio.fm

У Мінску знялі стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч | euroradio.fm У Мінску ўлады загадалі зняць стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы, Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Прычына — не было ўзгаднення. Да таго ж арт-аб'ект з'явіўся на сцяне будынка, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Як інфармуе партал tut.by, чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёна асабіста назіралі за тым, як здымалі стрыт-арт. Супрацоўнікі Ulej.by яшчэ не вырашылі, куды яго перанясуць.

Monday, June 25, 2018

Імправізацыя ад Міністэрства адукацыі. Размова з пісьменніцай Яўгеніяй Пастэрнак | euroradio.fm

Імправізацыя ад Міністэрства адукацыі. Размова з пісьменніцай Яўгеніяй Пастэрнак | euroradio.fm 25 чэрвеня госцяй жывога эфіру Еўрарадыё была пісьменніца Яўгенія  Пастэрнак. Яна мае досвед перапіскі з Мінадукацыі, сочыць за ўсімі навінкамі, якія выдае міністэрства. Таму мы працягнулі тэму, якую пачаліз Яўгенам Лівянтам, і абмеркавалі, што адбываецца ў беларускай адукацыі і да чаго прывядзе імправізацыя чыноўнікаў. 

ЦТ па беларускай мове на 100 балаў напісаў 21 чалавек



https://nn.by/?c=ar&i=211707

Sunday, June 24, 2018

«Аліварыя» зладзіла футбольны батл з папулярнымі беларускамі ФОТЫ

«Аліварыя» зладзіла футбольны батл з папулярнымі беларускамі ФОТЫ Усяго за суткі на сайт мерапрыемства прыйшлі сотні заявак ад знаўцаў футбола, гатовых дапамагчы прыгажуням сабраць на гэты раз не толькі шмат лайкаў, але і ачкоў на футбольным паб-квізе. У каманды да зорных капітанаў трапілі толькі тыя, хто змог правільна адказаць на ўсе падступныя пытанні віктарыны пры рэгістрацыі. Галоўным арбітрам матча па тэарэтычным футболе стала адна з найбольш вядомых інстаграм-мадэляў Беларусі Каця Коба. Яшчэ да пачатку гульні дзяўчына прызналася, што не адмовілася б і сама заняць месца за гульнявым столікам у фан-бары і праверыць сваю інтуіцыю.




https://nn.by/?c=ar&i=211664

Saturday, June 23, 2018

Прэміяй імя Быкава ўганараваны Глеб Лабадзенка

Прэміяй імя Быкава ўганараваны Глеб Лабадзенка На цырымонію з'ехаліся жыхары Ушацкага раёна і інтэлігенцыя з усёй краіны.

Прэмію заснаваў палітык Аляксандр Мілінкевіч. Ён уклаў у гэта сродкі атрыманай ім еўрапейскай прэміі імя Сахарава, што прысуджаецца Еўрапарламентам.

Friday, June 22, 2018

Будзьма беларусамі! » 20 малавядомых фактаў пра Васіля Быкава, якога ня стала 15 год таму

Пра Васіля Быкава, якога ня стала 15 год (i 45 год Ермалiцкага Мiкалая Мiкалаявiча) таму «Толькі ў літаратуры я ўбачыў магчымасьць стаць гаспадаром сваіх памкненьняў, магчымасьць ажыцьцявіць уласныя ідэі, уладарыць над сабой і над сваімі героямі».

1. Малады Васіль Быкаў. 2. Васіль Быкаў разам з маці

Thursday, June 21, 2018

Упершыню ў Мінску — міжнароднае «Свята Музыкі» | Новы Час

Упершыню ў Мінску — міжнароднае «Свята Музыкі» | Новы Час «Свята Музыкі» — гэта выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайнасцю музычных жанраў, прадстаўленых у Беларусі, а таксама натхніцца сучасным джазам, прадстаўленым родапачынальніцай традыцыі «Свята Музыкі» — Францыяй. Лайн-ап мінскага «Fête de la Musique» — шматжанравы, усеабдымны і высокапрафесійны.

Wednesday, June 20, 2018

«Міністэрства адукацыі не кіруе адукацыяй». Яўгенія Пастарнак агучыла 6 неабходных зьменаў

«Міністэрства адукацыі не кіруе адукацыяй». Яўгенія Пастарнак агучыла 6 неабходных зьменаў — Яўгенія, нядаўна вы падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем адправіць у адстаўку міністра адукацыі і адначасна лідэра камуністычнай партыі Беларусі Ігара Карпенкі. У пэтыцыі пералічваюцца асноўныя прычыны для адстаўкі — адмена ўступных іспытаў у гімназіі, што выклікала ажыятаж, спэкуляцыі і карупцыю, ігнараваньне праблемы беларускамоўнай адукацыі і невыкананьне Беларусьсю абавязаньняў у рамках Балёнскага працэсу. Вы — пасьлядоўны і абгрунтаваны крытык сыстэмы адукацыі. Давайце па пунктах паспрабуем вызначыць, што цяпер зьяўляецца найвялікшай праблемай ці праблемамі ў адукацыі?

Гімназія №36 імя Івана Мележа ў Гомелі.

Tuesday, June 19, 2018

Па "сустрэчцы" па Мінскай кальцавой ехаў 83-гадовы мужчына (відэа) | euroradio.fm

Па "сустрэчцы" па Мінскай кальцавой ехаў 83-гадовы мужчына (відэа) | euroradio.fm Даішнікі выявілі, што на сустрэчнай паласе кіроўца апынуўся памылкова, заблытаўшыся пры заездзе на кальцавую дарогу ў раёне вуліцы Шаранговіча. Спыніць яго ўдалося толькі ў раёне праспекта Дзяржынскага. Такім чынам, па "сустрэчцы" ён праехаў каля сямі кіламетраў.

Monday, June 18, 2018

У Слуцку на аўкцыён выставілі старую прыбіральню-шпакоўню | euroradio.fm

У Слуцку на аўкцыён выставілі старую прыбіральню-шпакоўню | euroradio.fm На таргі выставілі двухмесную драўляную прыбіральню сіняга колеру. Пра стан гэтай нерухомасці можна меркаваць па фатаграфіі. Раней збудаванне выкарыстоўвалася па прызначэнні работнікамі "ПМК-225" Слуцка. Прадаць прыбіральню меркавалася за 200 рублёў.

Sunday, June 17, 2018

У Белавежскай пушчы адкрылі вакансію для гатовых ператварыцца ў ваўка | Новы Час

У Белавежскай пушчы адкрылі вакансію для гатовых ператварыцца ў ваўка | Новы Час Спецыяліста чакаюць два праекты: сумесная праграма Белавежскай пушчы і Франкфурцкага заалагічнага грамадства ў падтрымку запаведнасці і прыродаахоўны праект для Палесся.


У вакансіі паказана, што кандыдат павінен размаўляць па-руску, па-ангельску і па-беларуску, паведамляе Vacinartmsk.com.

Saturday, June 16, 2018

Паломнікі ідуць пешшу ў Будслаў

Паломнікі ідуць пешшу ў Будслаў - Польскае Радыё Зь Берасьця сёньня рушыла пешае паломніцтва ў Будслаў — да адной з галоўных сьвятынь беларускіх католікаў — да абраза Маці Божай у Будславе. Паломнікі павінны пераадолець больш за паўтысячы кілямэтраў. Такія падарожжы вернікаў у Беларусі ўжо сталі традыцыяй.

Ілюстрацыйнае фота

Friday, June 15, 2018

Будзьма беларусамі! » Верш тыдня: Тодар Кляшторны

Будзьма беларусамі! » Верш тыдня: Тодар Кляшторны Беларускі паэт Тодар Кляштоны ніколі не бегаў навыперадкі ні з Еўропай, ні з Амерыкай, але аднойчы ледзь не апярэдзіў англа-амерыканскіх мадэрністаў. Стварыўшы геніяльную паэму і намацаўшы ў ёй псіхалагічную з’яву, якая толькі пачынала рабіцца тэмай сусветнай літаратуры.


Thursday, June 14, 2018

Будзьма беларусамі! » «Беларусь — страшна дзіўнае месца». Як паляк шукаў у Беларусі сьляды Міжмор’я

Будзьма беларусамі! » «Беларусь — страшна дзіўнае месца». Як паляк шукаў у Беларусі сьляды Міжмор’я — Я ўспрымаю Міжмор’е як утопію. Цяжка ўявіць, што можа сёньня аб’ядноўваць Літву і Беларусь або Польшчу і Румынію, нягледзячы на тое, што было стагодзьдзі таму. У Беларусі і Літвы з Польшчай сёньня кепскія дачыненьні, розныя мэты і сілы прыцяжэньня. Я ўжо не кажу пра Румынію, якая зусім іншы сьвет. Што ж нас аб’ядноўвае?

Wednesday, June 13, 2018

Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча абвясьціў курсы для абітурыентаў

Унівэрсытэт імя Ніла Гілевіча абвясьціў курсы для абітурыентаў «Наш унівэрсытэт будзе таксама займацца выдавецкай дзейнасьцю і іншымі накірункамі. Курсыбудуцьбеларускамоўныя, замежныя мовы будуць выкладацца празь беларускую, — заявіў рэктар унівэрсытэту Алег Трусаў. — Гэтаксама, як гэта плянуецца і ў навучальным працэсе: беларускамоўнае навучаньне з выкладаньнем шэрагу дысцыплін на замежных мовах — так, як у большасьці прэстыжных унівэрсытэтаў, калі траціна дысцыплін на старэйшых курсах выкладаецца на замежных мовах. Уся неабходная навукова-выкладчыцкая база для гэтага ў нас ёсьць».

Tuesday, June 12, 2018

Будзьма беларусамі! » «Яваровы людзі» прэзентавалі музычную казку «То-то-то» ў Нью-Ёрку

Будзьма беларусамі! » «Яваровы людзі» прэзентавалі музычную казку «То-то-то» ў Нью-Ёрку Фільм “То-то-то” — гэта музычная казка. У ім няма словаў, ёсць толькі беларускія народныя песні ў выкананні гурта, часам у спалучэнні з інструментальнай музыкай. Хоць у сюжэце выкарыстоўваюцца некаторыя матывы беларускага фальклору, фільм не з’яўляецца экранізацыяй ніводнай вядомай нам беларускай казкі. Гэтую гісторыю прыдумалі, выканалі, знялі і зманціравалі самі ўдзельнікі гурта “Яваровы людзі”. Фільм здымаўся ў Таронта і на поўначы правінцыі Антарыё.

Monday, June 11, 2018

Першае шэсьце і мітынг у Курапатах. Унікальныя фота Міколы Таранды

Першае шэсьце і мітынг у Курапатах. Унікальныя фота Міколы Таранды







30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году, адбылося першае шэсьце грамадзкасьці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасьля публікацыі артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
Шэсьце ў Курапаты. На пярэднім пляне справа — Зьміцер Кісель

Saturday, June 9, 2018

Гарадзенцы пішуць заявы ў беларускія класы

Гарадзенцы пішуць заявы ў беларускія класы — У гэтым годзе, упершыню ў ХХІ-м стагоддзі дзяржавай быў юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, дзе прадметы будуць выкладацца найперш па-беларуску. А ці дастаткова вучняў на Гарадзеншыне вучыцца на роднай мове, каб працягваць навучанне па-беларуску ў гэтай ВНУ?

Thursday, June 7, 2018

Увод у эксплюатацыю першага блёка БелАЭС афіцыйна адкладзены на год

Увод у эксплюатацыю першага блёка БелАЭС афіцыйна адкладзены на год: "Суседняя зь Беларусьсю Літва ня раз ставіла пад сумнеў абраньне для будаўніцтва АЭС астравецкай пляцоўкі, што ўсяго за 50 кілямэтраў ад Вільні. Краіна называла 10 прычынаў не будаваць БелАЭС, у тым ліку ня верыць у надзейнасьць стрэс-тэстаў станцыі. Літва пратэстуе супраць БелАЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію зь БелАЭС. У гэтым іх "



'via Blog this'

Wednesday, June 6, 2018

Малюнкі мастачкі з Мінска з'явіліся на партугальскім цукры | Новы Час

Малюнкі мастачкі з Мінска з'явіліся на партугальскім цукры | Новы Час: "Мастачка кажа, Sidul купіла ліцэнзію на выкарыстанне гэтых малюнкаў, але сама ілюстратарка не ведала, на якім менавіта прадукце яны з'явяцца. У Партугаліі ўпакоўкі з цукрам Sidul распаўсюджвае ў кавярнях, так яны сталі вельмі папулярнымі. Мастачцы пішуць яе мясцовыя сябры, што даўно прывозяць з Партугаліі гэтыя пакуначкі як сувеніры, але не ведалі, што малюнкі зрабіла беларуска.
"



'via Blog this'

Tuesday, June 5, 2018

Зінаіда Цімошак: Я займаюся праблемамі, калі людзі гатовыя пра іх не толькі расказваць, | Новы Час

Зінаіда Цімошак: Я займаюся праблемамі, калі людзі гатовыя пра іх не толькі расказваць, | Новы Час: "У Беларусі нярэдкія выпадкі, калі, дзякуючы розгаласу ў медыя, удаецца вырашыць сур'ёзныя людскія праблемы. Дзесьці насустрач ідзе ўлада, дзесьці знаходзіцца неабыякава мецэнат. Кітом дапамогі сацыяльным праектам у апошнія гады стаў часопіс “Имена”. Але, напэўна, у кожнай рэдакцыі могуць прыгадаць гісторыі, калі журналісцкая публікацыя паспрыяла вырашэнню праблемы.
"



'via Blog this'Карэспандэнтка газеты “Новы Час” Зінаіда Цімошак

Monday, June 4, 2018

Што цікавіць і хвалюе сучасную моладзь: маркетынгавае дасьледаваньне беларускага «пакаленьня Z»

Што цікавіць і хвалюе сучасную моладзь: маркетынгавае дасьледаваньне беларускага «пакаленьня Z»: "Усяго было апытана 860 чалавек з усіх абласьцей і тыпаў населеных пунктаў Беларусі. Розных узроставых групаў (12-13 гадоў, 14-15 гадоў, 16-17 гадоў, 18-19 гадоў, 20-22 гады) з захаваньнем суадносін мужчын і жанчын у кожнай узроставай групе.

"



'via Blog this'

Sunday, June 3, 2018

У Курапатах праходзіць «Дзень памяці пра генацыд»

У Курапатах праходзіць «Дзень памяці пра генацыд»: "Намесьнік КХП-БНФ Юрась Беленькі заявіў, што курапацкая трагедыя не сышла ў мінулае і можа паўтарыцца — ён згадаў, што міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч надзявае форму НКВД (ён кажа, так «выказвае павагу»), а гэта «тое ж Гестапа і СС», кажа Беленькі.


https://nn.by/?c=ar&i=210608"



'via Blog this'

Saturday, June 2, 2018

Дарога смерці | Новы Час

Дарога смерці | Новы Час: "«Адзін раз, — апавядае М.Карповіч, — спатыкае мяне вартаўнік з Малінаўкі (вёска за 4 кіламетры адсюль. — Аўт.), разнерваваны, узрушаны. Ужо набілі, кажа, ідзі паглядзі, нават не засыпалі… Падышлі мы да плота, што ля дарогі. Аж блізка ў лагчыне вялікая шырокая яма, даверху трупамі напоўнена. Ляжаць, брат, у рад, як парасяты. Пытанне: «Ці было, каб выратаваўся хто адтуль?» — «Куды там выратуешся, гэтакі пл’от, — адказвае Мікалай Васільевіч. — Праўда, раз пад вечар, ужо шарэла, ішоў я праз лес з Зялёнага Лугу ў Цну з адным нашым. Вусцішна было. Якраз страляць перасталі. Аж бачым, сядзіць чалавек пад дрэвам у акрываўленай бялізне, ледзь жывы. Мы падышлі — што рабіць? Якраз машына завурчэла. Адскочылі мы, ідзём. Насустрач два энкавэдзісты: «Кто такие?» — «Цнянскія». — «Никого не видели?» — «Не-а… сядзеў там нейкі», — задрыжэў дзядзька. Потым мы азірнуліся, а яны таго за ногі валакуць. Укінулі ў машыну, як палена, і паехалі. I як ён тады адтуль вылез — я і цяпер не магу зразумець…»
"



'via Blog this'

Як пражыць беларусу на 3,5 рубля ў дзень? | Новы Час

Як пражыць беларусу на 3,5 рубля ў дзень? | Новы Час: "Вядома, грамадзяніну неабходна таксама паклапаціцца аб аплаце паслуг. За камуналку ўладальнік аднапакаёвай кватэры плаціць прыкладна 40 рублёў у месяц. Праязны білет на адзін від транспарту ў абласным горадзе каштуе 22,5 рубля. Яшчэ мінімум 20 рублёў абыйдзецца мабільная сувязь і інтэрнэт. Разам на мінімум самых неабходных паслуг у месяц сыходзіць каля 82,2 рублёў.
"



'via Blog this'Такі набор прадуктаў на месяц можна купіць, выдаткаваўшы 98 рублёў

Первые элементы проекта "СимбиоСити" будут реализованы в Бресте в 2019 году - Худык

Первые элементы проекта "СимбиоСити" будут реализованы в Бресте в 2019 году - Худык: "Андрей Худык рассказал, что первым мероприятием по преображению Бреста станет реконструкция очистных сооружений и водостоков. "Это головная боль городской администрации на протяжении многих последних лет. Второе мероприятие в списке - зеленое градостроительство. Специалисты Минприроды создают зеленую карту Бреста, где обозначат так называемые горячие точки. То есть места расположения промышленных объектов и наибольшей концентрации автомобильного транспорта. Например, если в одном районе многотысячные предприятия работают в одном графике, в час пик это неудобство для людей, плюс увеличенные выбросы. В будущем система урегулирует эти вопросы, подскажет проблемные точки. Собственно, в устойчивом городском планировании и есть суть городов нового типа", - подчеркнул он.

"Андрей Худык. Фото из архива



'via Blog this'

Friday, June 1, 2018

Рымска-каталіцкі касцёл адзначыў урачыстасць Цела і Крыві Хрыста

Рымска-каталіцкі касцёл адзначыў урачыстасць Цела і Крыві Хрыста: "Няма ніякай таямніцы ў тым, што людзі час ад часу жадаюць змяніць сваё жыццё. Іншы раз гэтаму спрыяе пачатак нейкага новага перыяду — такога, як новы год, заканчэнне вучобы, атрыманне новай працы і гэтак далей. Часамі мы хочам змяніць сваё жыццё пад уплывам нейкіх трагічных падзей — смерці ці хваробы блізкага чалавека, дыягназу, які нам паставілі... Магчыма, знянацку прыходзіць думка, што больш нельга жыць так, як мы жылі раней.
"



'via Blog this'