Tuesday, October 31, 2017

Віктар Марціновіч: 100 прычын забараніць смяротнае пакаранне: "Вы кажаце, што вам патрэбныя дадатковыя аргументы, каб вярнуцца да вынікаў рэферэндуму 1996 года, у якім беларусы выказаліся за захаванне смяротнага пакарання? Дык вось вам адразу 100 такіх аргументаў. Кніга Леаніда Маракова, якая адкрыла праўду пра крывавую ноч на 30-га кастрычніка, з’явілася толькі ў 2000-м. Смяротнае пакаранне трэба забараніць. Калі б не было смяротнага пакарання, усе асуджаныя дажылі б да сваёй рэабілітацыі і ўзбагацілі б нашую культуру.


https://nn.by/?c=ar&i=199896"



'via Blog this'

Monday, October 30, 2017

У Чарнобыльскай зоне знайшоўся лясны кот. Гэтая жывёла 90 гадоў лічылася вымерлай: "Лясны кот адрозніваецца ад хатняга суродзіча буйнымі памерамі і нелюдзімасцю. Яго даўжыня цела складае 50—75 см, даўжыня хвоста — 21—35 см. Дарослы лясны кот важыць 3—8 кг. На ўнутраным баку лап добра відаць чорныя плямы. А вось хвост шырокі і тупы, з выразнымі чорнымі палоскамі.


https://nn.by/?c=ar&i=199824"



'via Blog this'

Sunday, October 29, 2017

Ліквідацыя гімназій: Як нас пазбаўляюць выбару, дзе вучыць дзяцей | Новы Час: "— Справа проста ў тэхніцы. У гімназіях пяць урокаў англійскай на тыдзень, у школах — тры. У гімназіях пяць урокаў матэматыкі на тыдзень, у школах — тры. Гэта астранамічная розніца. Замежную мову і матэматыку, якія вывучаюцца ў такіх аб'ёмах, выбудоўваюць якасна іншую парадыгму ў галаве дзіцяці, што адбіваецца і на хіміі, і на фізіцы, і нават на літаратуры, — упэўненая настаўніца.
"



'via Blog this'

Saturday, October 28, 2017

У Фэйсбуку пачаўся флэшмоб #ночпаэтаў: "Напэрэдадні 80-х угодкаў «чорнай ночы», калі былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў беларускай інтэлектуальнай эліты, у сацыяльных сетках распачаўся флэш-моб. Яго ўдзельнікі чытаюць вершы забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году і ставяць хэштэгі #ночпаэтаў #забітыўссср #Курапаты2017.

"



'via Blog this'

Friday, October 27, 2017

На аўтамагістралі М-6 пабудуюць адмысловы пераход для жабаў | Новы Час: "Міграцыйны калідор для земнаводных з’явіцца на 197-м кіламетры трасы М6 — на ўчастку рэканструкцыі дарогі ў раёне населеных пунктаў Васілішкі — Малое Мажэйкава Шчучынскага раёну.
"



'via Blog this'

Thursday, October 26, 2017

Навукоўцы даказалі: сучасная беларуская мова – не «наватвор», а пераемніца старабеларускай: "Кнігі ўкладалі навукоўцы Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа, які ўваходзіць у склад Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук. З нагоды выданьня дырэктар інстытуту Ігар Капылоў расказаў БелаПАН пра ўнікальнасьць слоўніка, што «адлюстроўвае гісторыю беларусаў на працягу 500 гадоў».

"



'via Blog this'

Wednesday, October 25, 2017

Да 10 класа гімназіі не будуць адрознівацца ад школ. Іспыты ў 5 клас адменяць: "Гімназіі ў Беларусі зачыняць не будуць, але экзамены для паступлення туды пасля чацвёртага класа адменяць. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве адукацыі. У гімназіі дзеці будуць трапляць паводле тэрытарыяльнай прыкметы, гэта значыць паводле прапіскі. Больш за тое, аж да старэйшай школы ў гімназіях і школах будзе аднолькавая праграма.


https://nn.by/?c=ar&i=199612"



'via Blog this'
У Расіі агучылі беларускія даўгі | Новы Час: ""Па стане на другое кастрычніка 2017 года сума запазычанасці Рэспублікі Беларусь па дзяржаўных крэдытах, прадастаўленых Расійскай Федэрацыяй, склала 6,2 мільярда долараў і 59,9 мільярдаў рублёў (агульны эквівалент 6,5 мільярда даляраў). Пратэрмінаваных абавязацельстваў ў Беларуси няма", — адзначаецца ў матэрыялах, піша thinktanks.by.
"



'via Blog this'

Tuesday, October 24, 2017

Макей у Financial Times: Мы ня хочам залежаць ад Масквы: "«Мы зразумелі падчас сусьветнага эканамічнага і фінансавага крызысу, што для такіх сярэдніх памерамі дзяржаваў як Беларусь вельмі важна дывэрсыфікаваць адносіны з многімі дзяржавамі, — сказаў у інтэрвію брытанскаму выданьню Ўладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі. — Мы ня хочам залежаць ні ад кога, ні ад Вашынгтону, ні ад Брусэлю, ні ад Масквы. Мы проста хочам праводзіць сваю ўласную незалежную палітыку. Мы хацелі б дывэрсыфікаваць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны, і Эўразьвяз адыгрывае вельмі важную ролю ў нашых плянах».

"



'via Blog this'

Monday, October 23, 2017

Марзалюк і Анісім настойваюць на законапраекце, каб інфармацыя на этыкетках была і па-беларуску: "Рабочая група, якая рыхтуе да другога чытаньня зьмены і дапаўненьні ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», з другой спробы пагадзілася ўнесьці папраўку, згодна зь якой інфармацыю на этыкетках айчынных вытворцаў трэба рабіць ня толькі на расейскай, але і беларускай мове. Пра гэта Свабодзе 23 кастрычніка паведаміла дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

"



'via Blog this'

Sunday, October 22, 2017

Вёска, у якой працуюць за 80 рублёў на месяц: "«Я працую на МАЗе на 20-тоньніку». Але на працягу году толькі два месяцы — вось у гэтым і недзе ў кастрычніку мінулым мой заробак склаў больш за 300 рублёў. Пры гэтым адпрацоўваю ў сельскай гаспадарцы нават па 300 гадзінаў. Гэта падвойная норма, вось толькі гэты час проста недзе губляецца. Даказаць нешта немагчыма, бо ў выніку ў бухгальтэрыі дакумэнты ўсе ў парадку».

"



'via Blog this'Машынны двор «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», сельскагаспадарчы ўчастак Воля

Saturday, October 21, 2017

Мінчанін самастойна сабраў у сваім гаражы ўласны электрамабіль | euroradio.fm: "Яго машына можа развіваць хуткасць да 115 кіламетраў за гадзіну і праязджаць на адным зарадзе да 130 кіламетраў. Каб цалкам зарадзіць батарэю, дастаткова звычайнай разеткі на 220 вольт — і праз шэсць гадзінаў батарэя гатовая. З больш магутнымі крыніцамі электрычнасці зарадка будзе праходзіць нашмат хутчэй. Пры гэтым сабекошт 100 кіламетраў прабегу на такой машыне складае 1 рубель.

"



'via Blog this'

Friday, October 20, 2017

У рэгіёнах Беларусі падаражэў праезд у грамадзкім транспарце. На чарзе — Менск?: "Цэны на квіткі паднялі адразу ў трох абласьцях: Менскай, Віцебскай і Гомельскай. З гэтага моманту адзін талёнчык каштуе на 5 капеек болей. Адпаведныя рашэньні былі апублікаваныя на афіцыйным нацыянальным прававым партале.

"



'via Blog this'

Thursday, October 19, 2017

На што ідуць нашы падаткі?: " З падаткаў у асноўным утвараецца бюджэт краіны. Мы плацім падаткі часцей, чым раз на месяц, калі атрымліваем зарплату (афіцыйную!). Напрыклад, той жа ПДВ (падатак на дададзеную вартасць) ці акцызы на алкаголь, паліва, цыгарэты – гэты падатак ужываецца да тавараў, якія шкодзяць здароўю ці экалогіі.
"



'via Blog this'

Wednesday, October 18, 2017

«Чаму на пенсію не сыходжу? Дык цяпер рай для спецыялістаў!» Гісторыі беларусаў, якія працуюць пасля 90 гадоў: "— Пяць гадоў на перыферыі працаваў, кляпаў каронкі. Матэрыялаў тады ніякіх не было, нават звычайнага гіпсу для злепкаў. А я ведаў, што ў Мінску ёсць гіпсавы завод. Наладзіў з яго работнікамі кантакты, прыязджаў на грузавіку і набіваў мяшкі матэрыялам. А ён жа намакае і зацвердзявае. Мы што прыдумалі? Бралі вялікую патэльню, ставілі на керагаз і прагравалі гіпс, памешваючы лыжкай, як яечню, — з усмешкай успамінае доктар. — Я прайшоў у сваёй спецыяльнасці з самага нізу, таму з мяне атрымаўся нядрэнны спецыяліст. Кожную рэч мог рабіць уласнаручна.


https://nn.by/?c=ar&i=199247"



'via Blog this'

Tuesday, October 17, 2017

Алесін: Цалкам знішчыць дзедаўшчыну немагчыма, але можна звесці да мінімуму | euroradio.fm: "Вынікам трагедыі ў Печах, дзе загінуў ваеннаслужачы Аляксандр Коржыч, стане петыцыя з патрабаваннем выкараніць дзедаўшчыну ў беларускага войска. Ці існуе ў нашым войску дзедаўшчына і ці можна яе перамагчы, абмяркоўваем з ваенным экспертам Аляксандрам Алесіным.

"



'via Blog this'

Monday, October 16, 2017

Падчас пробнага перапісу людзі пабаяліся адказваць на пытанне аб занятасці? | euroradio.fm: "У жыхароў Маладзечанскага раёна, якія паўдзельнічалі ў пробным перапісе насельніцтва, узніклі праблемы з адказам на пытанне аб занятасці. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

"



'via Blog this'

Sunday, October 15, 2017

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка драматычна саступіла Марыі Шарапавай: "Сённяшні фінальны матч супраць былой першай ракеткі планеты Сабаленка пачала выдатна і павяла ў ліку 4:1. Затым Шарапава пачала гуляць мацней і не толькі выраўняла становішча, але і здолела ва ўпартай барацьбе вырваць перамогу ў першым сэце - 7:5.


https://nn.by/?c=ar&i=199074"



'via Blog this'

Saturday, October 14, 2017

Гэнік Лойка стварыў праект помніка Касцюшку ў Беларусі ФОТА: "Першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою плануюць паставіць у Мерачоўшчыне (Івацэвіцкі раён), дзе нарадзіўся Касцюшка. 


https://nn.by/?c=ar&i=199043"



'via Blog this'

Friday, October 13, 2017

Мінабароны пра подпісы за адстаўку міністра: «Вінаватыя непазьбежна панясуць пакараньне»: "«Пазыцыя Міністэрства абароны наконт усіх гэтых падзей выкладзеная на афіцыйным сайце. Грамадзкасьць павінна ведаць, што вінаватыя ў правапарушэньнях непазьбежна панясуць пакараньне ў адпаведнасьці з законам. Таму паглядзіце паведамленьні на афіцыйным сайце, якія апублікаваныя і будуць апублікаваныя», — сказаў Уладзімер Макараў.

"

«Немцы в концлагере так не издевались, как тут свои». Подробности смерти 21-летнего военнослужащего-срочника в Печах

В Азербайджане прошли военные учения

'via Blog this'

Thursday, October 12, 2017

Па Мінску ездзіць «Паршэ» з дакументам ад «прэзідыума РБ» ФОТА: "У менскім двары відавочца, з дазволу якога abw.by публікуе гэта фота, заўважыў аўтамабіль Porsche з сур'ёзнай, на першы погляд, паперай пад лабавой шыбай. Яна імітуе пропуск ад дзяржструктуры з наяўнасцю дзяржаўнага герба Беларусі, для большай пераканаўчасці прысутнічае некалькі штампаў накшталт «узгоднена». Пропуск нібыта дае права на «стаянку і праезд усюды». Толькі калі ўдумацца, то такога органа — «Прэзідыум Рэспублікі Беларусь» — у прыродзе не існуе. Затое як гучыць! Ды яшчэ кантрольна-рэвізійная ўправа пры ім!


https://nn.by/?c=ar&i=198946"



'via Blog this'

Wednesday, October 11, 2017

6 асноўных памылак пры стварэньні пэтыцый. Як зьвярнуцца да чыноўнікаў правільна: "Паводле Кавалкіна, далёка ня ўсе пэрсанальныя звароты і пэтыцыі маюць посьпех. Частка зь іх не праходзіць мадэрацыю, а некатарыя маюць вялікую колкасьць памылак, якія дазваляюць чыноўнікам нават не адказваць на запыты. Асноўных памылак, паводле Кавалкіна, усяго шэсьць.

"



'via Blog this'

Tuesday, October 10, 2017

Мінчукі ў Новай Баравой заўважылі безгаспадарчую свінню | euroradio.fm: ""Учора яе адпусцілі, бо карміць трэба — хоча і піць, і есці. Пайшла траўку шчыпаць да лесу, больш яе не бачылі. А свіння вельмі вялікая, ня менш за 100 кг, таму было дзіўна, што не шукалі! Яна дагледжаная, хатняя, да людзей ішла — ніякіх пытанняў", — распавёў Міхаіл.

"



'via Blog this'

Monday, October 9, 2017

Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь : "— Тое адбылося праз ультыматум польскага амбасадара. Ён заявіў, што калі будзе зацверджаны першапачатковы надпіс, то афіцыйная дэлегацыя з Кракава і Варшавы, як і сам польскі амбасадар, не будуць удзельнічаць у швейцарска-польскім святкаванні 15 кастрычніка ў Залатурне. З гэтай прычыны мэр гораду Залатурн абраў польскі бок і змяніў шыльду на тую версію, якая задаволіла польскі бок».


https://nn.by/?c=ar&i=198754"



'via Blog this'

Saturday, October 7, 2017

Вайна за ваўкоў. Чаму паляўнічыя ня могуць дамовіцца з навукоўцамі, што рабіць з ваўкамі: "Да апошняга часу ў Беларусі было чатыры месцы, дзе паляваньне на ваўка было забаронена ці абмежавана. Але неўзабаве можа пачацца адстрэл у Палескім радыяцыйна-экалягічным запаведніку і Белавескай пушчы. Каму замінае воўк і чаму навукоўцы настойваюць, што вынішчэньне драпежніка трэба спыніць — у гэтым разьбіралася Свабода.

"



'via Blog this'Воўк у Белавескай пушчы, архіў ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Friday, October 6, 2017

Якубовіч сабраў на Курапаты 3 тысячы даляраў і больш паўсотні праектаў помніку: "Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч паведаміў, што вызначаюцца межы і ахоўныя зоны Курапатаў, каб «ваколіцы Курапатаў перасталі быць ласым кавалкам для ўсялякіх забудоўшчыкаў».
"



'via Blog this'