Thursday, October 12, 2017

Па Мінску ездзіць «Паршэ» з дакументам ад «прэзідыума РБ» ФОТА: "У менскім двары відавочца, з дазволу якога abw.by публікуе гэта фота, заўважыў аўтамабіль Porsche з сур'ёзнай, на першы погляд, паперай пад лабавой шыбай. Яна імітуе пропуск ад дзяржструктуры з наяўнасцю дзяржаўнага герба Беларусі, для большай пераканаўчасці прысутнічае некалькі штампаў накшталт «узгоднена». Пропуск нібыта дае права на «стаянку і праезд усюды». Толькі калі ўдумацца, то такога органа — «Прэзідыум Рэспублікі Беларусь» — у прыродзе не існуе. Затое як гучыць! Ды яшчэ кантрольна-рэвізійная ўправа пры ім!


https://nn.by/?c=ar&i=198946"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment