Monday, July 31, 2017

СМІ: Студэнтаў з Віцебска і Оршы паслалі збіраць ягады на "чарніла" | euroradio.fm: "На працу прыехалі шэсць студэнцкіх атрадаў з чатырох ВНУ Віцебска і Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання. Дзённая норма на чалавека — 40 кг агрэсту ці 25 кг чырвоных парэчак. 

"



'via Blog this'

Sunday, July 30, 2017

Заробкі бюджэтнікаў у чэрвені: у медыцыне перавысілі 1000 рублёў, а ў настаўнікаў ўпалі да 660: "Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у чэрвені склала 624,7 рубля. Гэта на 23,6 рубля, або на 3,9% больш, чым у маі.


http://nn.by/?c=ar&i=194902"



'via Blog this'

Saturday, July 29, 2017

У Маскве прыпынілі рух цягнікоў у беларускім кірунку | euroradio.fm: "У Маскве прыпынілі рух цягнікоў у беларускім кірунку. Гэта звязана з нахіленнем апоры кантактнай сеткі. Як пішуць “Ведомости” са спасылкай на прэс-службу Маскоўскай чыгункі, у 10-49 на перагоне Кунцава-1 — Адзінцова нахілілася апора кантактнай сеткі і парушыла габарыт першага і другога галоўнага пуці.  

"



'via Blog this'

Friday, July 28, 2017

Чаму Беларусі не патрэбны прэзідэнт | Новы Час: "Аднак прэзідэнцкая ўлада «па-беларуску» — гэта перш за ўсё рэцэпт падаўлення нязгодных, а не эканамічнага развіцця. Дэмакратыю разам з эканамічным ростам у постсавецкіх умовах значна лепш забяспечыць парламенцкая форма праўлення.
"



'via Blog this'

Thursday, July 27, 2017

Так называлася масавае прыняцьце рэспублікамі СССР дэклярацый аб незалежнасьці (у 1988–1990 гадах). БССР у гэтым шэрагу апынулася дзясятай сярод 15 рэспублік Савецкага Саюза. Да гэтага сувэрэнітэт абвясьцілі Эстонія (16 лістапада 1988 года), Літва (26 мая 1989 года), Латвія (28 ліпеня 1989 года), Азэрбайджан (23 верасня 1989 года), Грузія (26 мая 1990 года), Расея (12 чэрвеня 1990 года), Узбэкістан (20 чэрвеня 1990 года), Малдова (23 чэрвеня 1990 года) і Украіна (16 ліпеня 1990 года). http://www.radyjo.net/4/88/Artykul/318219,%D0%A1%D1%91%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D1%8F-27%D1%8F-%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D0%B0-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%8F%D1%86%D1%8C%D1%86%D1%8F-%D0%94%D1%8D%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96-%D0%B0%D0%B1-%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%80%D0%B6%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%8B%D0%BC-%D1%81%D1%83%D0%B2%D1%8D%D1%80%D1%8D%D0%BD%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%86%D0%B5-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96v

Wednesday, July 26, 2017

У лесе расьце выдатная крыніца вітаміну D — грыбы: "Так што наша практычная парада — зьбірайце грыбы, калі вы іх добра ведаеце, пераважна цёмнага колеру, гатуйце любым чынам і ўжывайце на працягу тыдня. З пункту гледжаньня паступленьня некаторай колькасьці вітаміну D гэта карысна.

"



'via Blog this'

Tuesday, July 25, 2017

Віктар Марціновіч пра выставу «Сімвалы савецкай эпохі» ў Гістарычным: "Раней, падчас першых рэйдаў па савецкае, роставыя фігуры працоўных, жаўнераў, сялян і студэнтаў было вырашана захаваць праз унікальнасць гэтай архітэктурнай формы — мост са скульптурамі — для Літвы. Але ў 2014—2015 дыскусія пра іх лёс аднавілася, што праўда, у кантэксце іх дрэннага стану і патрэбнай рэстаўрацыі. Цікава, што храналагічна гэта супала з уз’яднаннем Крыма з Расіяй.


http://nn.by/?c=ar&i=194610"



'via Blog this'

Monday, July 24, 2017

У Беластоку з’явіцца мяжа Польшчы і ВКЛ | Новы Час: "— Пра тое, каб пазначыць, што вуліца Скарупска некалі падзяляла Карону і Літву, казалася неаднаразова. Я цешуся, што горад нарэшце вырашыў гэта зрабіць. На вуліцы Скарупскай маглі б затрымлівацца турыстычныя экскурсіі, каб зрабіць фотаздымкі ў гэтым гістарычным месцы.

"



'via Blog this'

Sunday, July 23, 2017

Беларускамоўная музыка на «Пешаходцы» з гуртамі «Лепшы Квас» і Rahis (фота) | Новы Час: "Квартэт «Лепшы квас» заснаваны ў 2015 годзе Уладзіславам Лепяшынскім і Яўгенам Наквасам. Пазней да хлопцаў далучыўся бубнач Анатоль Станелік і бас-гітарыст Ігар Грыгор'еў. Музыкі граюць у стылі поп-року і поп-панку, якія вельмі пасуюць для вулічнай сцэны. Іх хіты «Грай ува мне», «Мара», «Я ўдзячны табе» ўжо ведалі наведвальнікі «Пешаходкі» і актыўна падпявалі.
"



'via Blog this'

Saturday, July 22, 2017

Фотафакт: У Слуцкім раёне зрабілі трактар і камбайн з саломы | euroradio.fm: "Калі ўважліва прыглядзецца, то гэтай саламянай тэхніцы нават прысвоілі серыйны нумар.

"



'via Blog this'

Friday, July 21, 2017

Google адмовіўся выдаліць з Youtube тры відэа па запыце беларускіх уладаў | euroradio.fm: "У 2016 годзе беларускія ўлады двойчы звярталіся ў кампанію Google наконт выдалення інфармацыі. У першым паўгоддзі чыноўнікі накіравалі ў амерыканскую карпарацыю запыт аб выдаленні матэрыялаў са сцэнамі жорсткасці, у другім — матэрыялаў, якія датычацца нацыянальнай бяспекі. Гэта вынікае са "Справаздачы аб празрыстасці", апублікаванай на сайце Google.

"



'via Blog this'

Thursday, July 20, 2017

"Незвычайныя" абітурыенты. Як са 148 баламі паступіць туды, куды трэба 359 балаў | euroradio.fm: "Выпускнік, які паступіў па мэтавым накіраванні ад райвыканкама, мусіць абавязкова паехаць на радзіму па размеркаванні. Але і тут ёсць нюансы. За час яго вучобы мясцовы выканкам, напрыклад, можа адмовіцца ад свайго мэтавіка. Напрыклад, таму, што прадпрыемтва разарылася. І тады не трэба адпрацоўваць па размеркаванні наогул! У выніку ты паступіў амаль без прахаднога бала, адвучыўся і пайшоў працаваць, куды захацеў!

"



'via Blog this'

Wednesday, July 19, 2017

Пяць прычын, чаму беларусы павінны ганарыцца мецэнаткай Магдаленай Радзівіл — унікальныя ФОТЫ: "Магдалена была беларускай і лічыла сябе беларускай. Заўсёды падкрэслівала, што яна не полька, не ўкраінка, а менавіта беларуска. Для размоў з блізкімі ўсё жыццё абірала альбо беларускую, альбо французскую мову. За гэта (і не толькі) яе нават празвалі «Беларусіха».


http://nn.by/?c=ar&i=194256"



'via Blog this'

Tuesday, July 18, 2017

Чаму беларуская эканоміка расьце насуперак прагнозам. Вэрсіі эканамістаў Заікі і Чалага: "Эканамісты, да якіх зьвярнулася Свабода, не чакаюць, што эканоміка Беларусі рэзка «лясьнецца» ў другім паўгодзьдзі. Але адзначаюць, што ў ёй застаюцца старыя праблемы.

"



'via Blog this'

Monday, July 17, 2017

На "Славянскім базары" зрабілі гіганцкую драўляную "Цар-лыжку" | euroradio.fm: ""Цар-лыжка" — справа рук майстра Міхаіла Зянькова з гарадскога пасёлка Руба пад Віцебскам і літоўскага скульптара Віргіліюса Вайчунаса. Яе выразалі з асінавага бервяна на пляцоўцы каля Канцэртнай залы.

"



'via Blog this'

Sunday, July 16, 2017

Самая таямнічая капліца Беларусі стаіць проста пасярод лесу — казачныя ФОТЫ: "Цяжка паверыць, што на здымках вядомага фотамастака Віктара Малышчыца беларуская капліца, настолькі нерэальна яна выглядае. Стаіць капліца проста пасярод лесу ля амаль нежывой вёскі Дубок недалёка ад берага Віліі.

http://nn.by/?c=ar&i=194093"



'via Blog this'

Saturday, July 15, 2017

У Беларусі амаль у 4 разы вырасла папуляцыя мядзведзяў | Новы Час: "Калі ў 2015 годзе ў беларускіх лясах налічвалася 20 мядзведзяў, то ў 2016 годзе іх папуляцыя вырасла да 76 асобін.
"



'via Blog this'

Friday, July 14, 2017

Пад Оршай злавілі рэдкую жывёлу — крата-альбіноса (фота) | euroradio.fm: "Крата-альбіноса цяжка знайсці і таму, што кратоў увогуле складана ўбачыць, яны вельмі рэдка з'яўляюцца на паверхні зямлі. Таму белыя краты прыцягваюць увагу спецыялістаў і калекцыянераў. Бараньскаму крату пашанцавала — ён быў злоўлены добрымі людзьмі, якія, зразумеўшы, наколькі гэта рэдкі звер, не сталі гандляваць ім.

"



'via Blog this'

Thursday, July 13, 2017

Маладая амерыканская пара пераехала ў Беларусь працаваць, каб быць «бліжэй да Еўропы»: "Маладая амэрыканская пара працуе ў Менскай міжнароднай школе, якая зьяўляецца часткай Quality Schools International. У Беларусь яны трапілі пасьля трох гадоў працы ў Казахстане. І гэта не была выпадковасьць.


http://nn.by/?c=ar&i=193967"



'via Blog this'

Wednesday, July 12, 2017

Ратавальнікі распавялі пра наступствы шквалістага ветру і навальніц у Беларусі | euroradio.fm: "У Гродне, у Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах былі падтопленыя 13 жылых дамоў, у тым ліку дзіцячы садок у абласным цэнтры. У Гродзенскай вобласці зафіксавалі 7 выпадкаў падзення дрэваў, у двух выпадках яны пашкодзілі лініі электраперадач. У Ваўкавыскім раёне быў размыты ўчастак аўтадарогі. Як адзначае прэс-служба МНС, самыя моцныя залевы былі ў Ваўкавыскім раёне, дзе выпала 55 мм ападкаў пры дэкаднай норме 28 мм.

"



'via Blog this'

Tuesday, July 11, 2017

На Шаркаўшчыне зьявіўся гістарычны банэр Ігара Марачкіна. Фота: "«У Лужках быў ахрышчаны я, адтуль родам мая маці. Банэр пры падтрымцы мясцовых уладаў днямі ўстанавілі ў самым цэнтры мястэчка», — расказвае мастак і выкладчык Ігар Марачкін.

"



'via Blog this'

Monday, July 10, 2017

У экспарце харчоў Беларусь пераарыентоўваецца з Расеі на Кітай: "10 ліпеня адбудуцца перамовы міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леаніда Зайца зь міністрам Галоўнага дзяржаўнага ўпраўленьня кантролю якасьці, інспэкцыі і карантыну Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжы Шупінам. Падчас сустрэчы заплянавана падпісаньне кантрактаў на пастаўкі беларускай харчовай прадукцыі ў гэтую краіну, паведамляе БелТА.

"



'via Blog this'

Sunday, July 9, 2017

Віноўнікамі двух ДТЗ пад Мінскам сталі лосі | euroradio.fm: "За мінулыя суткі пад Мінскам адбылося два ДТЗ, віноўнікамі якіх сталі лосі. Абедзве аварыі здарыліся позна ўвечары 8 ліпеня, калі ўжо было цёмна. Прыкладна ў 22.30 на 18-м кіламетры трасы Р1 Мінск-Дзяржынск “Фольксваген-Пасат” збіў лася, які раптоўна выбег на дарогу. 28-гадовая пасажырка машыны шпіталізаваная з сур’ёзнымі траўмамі. Жывёла загінула.

"



'via Blog this'

Saturday, July 8, 2017

У новых кварталах Мінска прапануюць будаваць велапаркоўкі | euroradio.fm: "Сярод новых падыходаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў будучыні, — развіццё безбар’ернага асяродку, арганізацыя больш эфектыўных сістэма збору смецця і відэаназіранне.

"



'via Blog this'

Friday, July 7, 2017

Новы Гістарычны музей пабудуюць праз дарогу ад музея Вялікай Айчыннай вайны | euroradio.fm: ""Улічваючы, што музей павінен ўвасобіць у сваёй экспазіцыі ўсю гісторыю нашай краіны, мы імкнемся максімальна абагульніць і ўлічыць усе канструктыўныя прапановы грамадзянаў. Просім спецыялістаў выказаць свае пажаданні па канцэпцыі музея і экспазіцыйнай падачы матэрыялу, а суайчыннікаў выказаць сваё меркаванне. Пабудуем музей разам!"

"



'via Blog this'

Thursday, July 6, 2017

У Гродзенскім заапарку ўпершыню за некалькі дзесяцігоддзяў нарадзілася зубраня — кранальнае ВІДЭА: "Мама з дачкой адчуваюць сябе добра, але пакуль жывуць асобна ад Боры, бо самцы часта бываюць агрэсіўныя ў адносінах да сваіх нашчадкаў. На гэтых кадрах нованароджанай няма яшчэ і сутак, але яна ўжо устойліва стаіць на ножках і есць з вялікім апетытам». 


http://nn.by/?c=ar&i=193586"



'via Blog this'

Wednesday, July 5, 2017

Літаратурнае Купальле ў Купалаўскім тэатры: "135 гадоў таму, напярэдадні Купальля, нарадзіўся слынны паэт і драматург Янка Купала. У гонар гэтай падзеі Купалаўскі тэатар пры падтрымцы кампаніі Bosch запрашае на творчую імпрэзу.

"



'via Blog this'

Tuesday, July 4, 2017

Баранчык: Беларусь адраджае старажытны сімвал рускага свету — вышыванку: "Калі не ведаеш, як са з’явай змагацца, то паспрабуй яе прыватызаваць. Яшчэ тры гады таму, калі ўлады ўпершыню ладзілі Дзень вышыванкі, то расійскае чарнасоценскае агенцтва «Рэгнум» бязлітасна крытыкавала такую ініцыятыву. Маўляў, ва Украіне Майдан таксама пачынаўся з вышываначнага адраджэння.

http://nn.by/?c=ar&i=193449"



'via Blog this'

Monday, July 3, 2017

Новы галаўны боль для аўтоўладальнікаў | Новы Час: "З 1 ліпеня каб паставіць на ўлік аўтамабілі, увезеные з Еўропы, ад іх уладальнікаў патрабуюць сведчанне пра бяспеку канструкцыі транспартных сродкаў. Хоць дагэтуль пра такі дакумент у шмат якіх МРЭА нават не ўзгадвалі.
"



'via Blog this'

Sunday, July 2, 2017

«Яны дагэтуль ня ведаюць, што аж да 3 ліпеня Менск бамбілі „нашы“!»: "«За колькі дзён да акупацыі Сталін даў тэлефонны званок першаму сакратару КПБ Панцеляймону Панамарэнку, ці пасьпелі ўсіх вывезьці зь Менску. Той адказаў — так, усіх вывезьлі, засталіся толькі тыя, хто хоча сустрэць хлебам-сольлю немцаў. Пад гэта трапіла і мая маці зь дзеткамі, і шмат садкоў, школ. "



'via Blog this'

Saturday, July 1, 2017

У гонар 25-годдзя беларуска-польскай дамовы піяніст выступаў на сцэне Філармоніі босы: "Выбар піяністаў быў не выпадковы. Можджэр мае карані ў Гродне. Увогуле то Можджэр — сусветна вядомае імя, віртуоз джазавага фартэпіяна. Ён харызматычная асоба, незвычайна трымаецца і выдатна размаўляе з залай.


http://nn.by/?c=ar&i=193358"



'via Blog this'