Wednesday, January 31, 2018

Кожны трэці даследаваны эпідэміёлагамі калодзеж — з нітратамі | Новы Час

Кожны трэці даследаваны эпідэміёлагамі калодзеж — з нітратамі | Новы Час: "Дарэчы, інфармацыю аб ступені забруджанасці свайго калодзежа альбо крыніцы вады цяпер можна пакінуць на спецыяльным партале. Гэта ініцыятыва Цэнтра экалагічных рашэнняў. «Водны кантроль» аб'яднаў ужо больш за 3 тысяч чалавек па ўсёй краіне.
"



'via Blog this'

Tuesday, January 30, 2018

Толькі на «лісты шчасьця» пайшло 80 тысяч даляраў. Колькі каштаваў адменены «дармаедзкі» дэкрэт

Толькі на «лісты шчасьця» пайшло 80 тысяч даляраў. Колькі каштаваў адменены «дармаедзкі» дэкрэт: "Тэрмін выплаты збору па Дэкрэце № 3 канчаўся 20 лютага 2017 году. Паводле дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, агулам збор сплацілі больш за 54 тысячы чалавек. «Лісты шчасьця» разаслалі 470 тысячам. На некаторых зь іх быў пазначаны кошт перасылкі — 36 капеек. З гэтага вынікае, што толькі на «лісты шчасьця» было патрачана каля 170 тысяч рублёў дзяржаўных грошай (гэта без уліку кошту канвэртаў і паперы, на якой друкаваліся паведамленьні).

"



'via Blog this'

Monday, January 29, 2018

У падпале машыны віцебскага блогера падазраюць дырэктара СТА. Ён затрыманы

У падпале машыны віцебскага блогера падазраюць дырэктара СТА. Ён затрыманы: "Пасьля агляду месца здарэньня сьледчымі прызначаны розныя экспэртызы: судова-хімічная, пажара-аўтатэхнічная, таваразнаўчая, якая ў тым ліку ацэніць суму страты, а таксама чаму адбылося загараньне. Цяпер расьсьледаваньне працягваецца, сказала Свабодзе галоўная інспэктарка ў сувязях з грамадзкасьцю Сьвятлана Сахарава.

"



'via Blog this'Віцебскі блогер паабяцаў 5 тысяч даляраў за інфармацыю аб падпале машыны

Sunday, January 28, 2018

Не абіраюць дэпутатамі, а яны ўсё балятуюцца. Чаму? Гісторыі з рэгіёнаў

Не абіраюць дэпутатамі, а яны ўсё балятуюцца. Чаму? Гісторыі з рэгіёнаў: "Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ёсьць і такія, што ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях ужо ня першы раз. Аднак раней ім ніколі не давялося атрымаць дэпутацкі мандат. Свабода вырашыла высьветліць у іх, навошта яны раз за разам зноў спрабуюць прабіцца ў дэпутаты.

"



'via Blog this'У Жлобіне вярнулі на выбары самую маладую кандыдатку ў мясцовы савет

У Віцебску спалілі аўто відэаблогера, вядомага скандаламі з СТА | euroradio.fm

У Віцебску спалілі аўто відэаблогера, вядомага скандаламі з СТА | euroradio.fm: "Відэаблогер ужо выставіў згарэлы аўтамабіль на продаж на Kufar.by за 12 000 рублёў. Канал Куляшова на YouTube зарэгістраваны ў 2012 годзе, цяпер на ім больш за 135 тысяч падпісчыкаў, а ролікі прагледзелі больш за 33 мільёны разоў. Папулярнасць відэаблогера выкліканая крытыкай шэрагу СТА.
"



'via Blog this'

Saturday, January 27, 2018

Гісторыя Лідчыны на старонках старых газет — выйшла даследаванне Лявона Лаўрэша

Гісторыя Лідчыны на старонках старых газет — выйшла даследаванне Лявона Лаўрэша: "Горад Ліда — слаўны сваёй гісторыяй, якая мае таленавітых даследчыкаў. І Лявон Лаўрэш — адзін з іх. Ягонымі намаганнямі ўжо адноўленыя многія важныя старонкі мінулага Ліды і лідскага краю. Постаць даследчыка прысутная і ў гэтай кнізе. Праўда, яна знаходзіцца на другім плане, і чытач мае магчымасць самастойна ацэньваць тыя падзеі і здарэнні гісторыі Лідчыны, якія адлюстраваліся на старонках шматлікіх газет і часопісаў. Але іх адборам і ўкладаннем займаўся якраз даследчык, і іх прысутнасць у кнізе, безумоўна, з’яўляецца пэўным адлюстраваннем аўтарскіх прыярытэтаў як у разуменні ролі гісторыка, так і ў выбары найбольш актуальных гістарычных сюжэтаў. Дык вось, сярод гэтых прыярытэтаў відавочнае імкненне да самастойнасці ў даследаваннях. Яно спалучаецца з жаданнем распавесці пра тое, што можа вызваліць чытача з палону ідэалагічных шаблонаў, сфармаваных яшчэ ў савецкія часы, пераадолець беспамяцтва, якое на нашай зямлі навязвалася амаль усімі ўладамі ХХ стагоддзя. Даследчык з дапамогай перыядычнага друку раскрывае перад чытачом новыя далягляды мінулага і дапамагае яму ўбачыць прыгажосць і веліч айчыннай беларускай гісторыі, адчуць яе боль, часта схаваны пад накінутымі ідэалогіямі, якія ігнаруюць агульначалавечыя каштоўнасці і самую вялікую з іх — каштоўнасць чалавечага жыцця.


https://nn.by/?c=ar&i=203558"



'via Blog this'

Friday, January 26, 2018

«Георгіеўскія» стужкі прыбралі з гарадзкіх аўтобусаў Ліды

«Георгіеўскія» стужкі прыбралі з гарадзкіх аўтобусаў Ліды: "У адказе генэральнага дырэктара «Гроднааблаўтатранса» Дзьмітрыя Харчанкі Валеру Мінцу гаворыцца, што з кіроўцамі Лідзкага аўтапарку праведзена тлумачальная гутарка наконт выкарыстаньня «георгіеўскай» сымболікі. І паведамляецца, што такія стужкі з аўтобусаў аўтапарку прыбраныя.

"



'via Blog this'Беларус у Карпатах заплаціў максымальны штраф за георгіеўскую стужку ў аўтамабілі

Thursday, January 25, 2018

Будзьма беларусамі! » Беларускі сьлед Уладзімера Высоцкага

Будзьма беларусамі! » Беларускі сьлед Уладзімера Высоцкага: "«Кожны раз, калі ён ехаў у Парыж ці куды за мяжу, заўсёды заяжджаў у Менск. Гэта апроч здымкаў, калі тут фактычна жыў. З Туравым яны ўвогуле былі неразлучныя, вялікія сябры. Ён песьні пісаў для „Пункту адліку“. І Марына Ўладзі таксама песьню для „Пункту…“ напісала. А ўвогуле, калі чалавек яшчэ жывы, людзі, можа, і не здагадваюцца, якая гэта асоба, і да яго ставіліся, як да іншых, хто хадзіў па калідорах студыі. Я яго ўжо чуў, ён быў у нас на „Альпійскай балядзе“ на практыцы, песьню „На нэўтральнай паласе“ мы ставілі на ўсе карцінкі горных лугавінаў. Але ўспамін пра першае знаёмства — Адэса, 1967 год. Мы выбіралі натуру і трапілі з Марухіным на пікнік на беразе мора. І вось калі падыходзілі, ён сьпяваў — такі хрыплы голас, такое гадкае выкананьне! Я ня вытрымаў ды і кажу: „Што гэта за [***] тут разрываецца?“ Ён ужо быў „паддаты“, але тым ня меней…»

"



'via Blog this'

Wednesday, January 24, 2018

Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрв'ю Міхала Анемпадыстава | Новы Час

Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрв'ю Міхала Анемпадыстава | Новы Час: "У шляхецкай культуры ўсё залежала ад заможнасці шляхты. У магнатэрыі было перайманне цалкам еўрапейскай традыцыі. Калі прыходзіла барока, то пераймалася барока. Потым ракако і так далей. Цікава, што агульнаеўрапейскія трэнды адаптоўваліся на нашай глебе і набывалі пэўныя лакальныя адметнасці. Лепш за ўсё гэта відаць на прыкладзе традыцыйнай шляхецкай сядзібы ХІХ ст. Гэта сціплы дамок з ганкам, калонамі, з трохкутным класічным порцікам над уваходам. Гэта мясцовае пераасэнсаванне архітэктуры класіцызму. У нас ён перайшоў у дрэва і набыў дасяжныя для рэалізацыі формы. І стаў эталонам шляхецкага раману.
"



'via Blog this'

Tuesday, January 23, 2018

"Крайслер" і трактар сутыкнуліся ў Калодзішчах пад Мінскам | euroradio.fm

"Крайслер" і трактар сутыкнуліся ў Калодзішчах пад Мінскам | euroradio.fm: "Аварыя адбылася 22 студзеня каля 12-й газдіны. 42-гадовы кіроўца "Крайслера" абганяў спадарожны аўтамабіль і выехаў на раздзяляльную паласу. Там ён урэзаўся ў трактар, які таксама ехаў у спадарожным напрамку.

"



'via Blog this'

Monday, January 22, 2018

Будзьма беларусамі! » Тут пачынаўся старажытны Менск: гарадзішча на Менцы, знятае з дрона

Будзьма беларусамі! » Тут пачынаўся старажытны Менск: гарадзішча на Менцы, знятае з дрона: "Гарадзішча на Менцы — месца, дзе быў заснаваны Менск, дзе горад месціўся да 1067 года, калі ён быў спалены кіеўскімі князямі і перанесены да ўпадзення Нямігі ў Свіслач. Выцягнутая частка валоў злева — дзяцінец, самая старая частка гарадзішча, некаторыя археолагі датуюць знаходкі на ёй ІХ стагоддзем. Злева ад яе цячэ летапісная рака Менка. На версе гэтага вала ў ХІХ стагоддзі жыхары Гарадзішча, паны Пішчалы, паставілі прыгожую белую альтанку, адкуль аглядалі навакольныя краявіды. і цяпер з гэтага месца можна добра разгледзець Малінаўку — а гэта 5—6 км нацянькі.

"



'via Blog this'

Sunday, January 21, 2018

Начосы, якія падзялілі беларусаў

Начосы, якія падзялілі беларусаў: "Кожная сацыяльная група мае свае прыкметы. У бандытаў у 90-я гэта былі чырвоныя пінжакі, у цяперашніх хіпстэраў — бароды, у жанчын з правінцыйнай наменклятуры — начосы. Калі вы ідзяце па вуліцы ў нейкім раённым цэнтры і бачыце такую цётачку з начосам — дык гэта на 99% альбо чыноўніца з выканкаму, альбо дырэктарка школы.

"



'via Blog this'Зьезд «Белай Русі» 19 студзеня 2018 году

Saturday, January 20, 2018

Старшыню Моладзі БНФ Ганну Смілевіч адлічваюць з універсітэта | euroradio.fm

Старшыню Моладзі БНФ Ганну Смілевіч адлічваюць з універсітэта | euroradio.fm: "Ганна распавяла Радыё Свабода, што шмат хто з студэнтаў адказваў на такім жа ўзроўні, але ім ставілі хаця б мінімальны для здачы экзамэну бал. Яе ж адпраўлялі на пераздачы. “Нельга сказаць, што я была ідэальна падрыхтаваная, але, напэўна, паўплывала тое, што я стала кіраўніком Моладзі БНФ”, — адзначыла дзяўчына.

"



'via Blog this'

Friday, January 19, 2018

За сюжэт пра смурод ад новага завода аштрафавалі журналістаў | Новы Час

За сюжэт пра смурод ад новага завода аштрафавалі журналістаў | Новы Час: "— Суддзя Руслан Царук, які сёння аштрафаваў мяне з Толчыным, пакараў не толькі нас. Ён прадвызначыў сваё жыццё ў шкодным смуродзе, сваіх сваякоў, пракурораў, міліцыянтаў і 70-тысячнага горада з прылеглымі да завода беленай цэлюлозы вёскамі, — кажа Службе маніторынгу ГА “БАЖ” журналіст Жукоўскі.

"



'via Blog this'

Thursday, January 18, 2018

Беларусы ўпершыню перамаглі на этапе «Дакара»

Беларусы ўпершыню перамаглі на этапе «Дакара»: "Лідар каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч упершыню стаў пераможцам этапу ралі-рэйду «Дакар». Яму не было роўных на 11-м спецучастку, які стаў сур'ёзным выпрабаваннем для многіх экіпажаў.


https://nn.by/?c=ar&i=203396"



'via Blog this'

Wednesday, January 17, 2018

Чытачы Die Zeit пра беларускую вёску: «Наўрад ці гэтыя людзі няшчасьнейшыя за нас»

Чытачы Die Zeit пра беларускую вёску: «Наўрад ці гэтыя людзі няшчасьнейшыя за нас»: "Як падае выданьне, з 9,5 мільёна жыхароў Беларусі 80% — гараджане. І толькі 20% жывуць у вёсцы. Збольшага жыцьцё беларускіх сялян падобнае на тое, як жылі іх продкі: шмат што робяць уручную — сеюць, зьбіраюць ураджай. Да таго ж утрымліваюць жывёлу, шыюць, вышываюць, згодна з паганскімі традыцыямі сустракаюць розныя сьвяты, таксама памінаюць памерлых. Нягледзячы на свой ужо немалады век, самотнасьць, цяжкія бытавыя ўмовы ды фізычна нялёгкую працу, ніхто зь іх ня хоча пераяжджаць да сваякоў у Менск, які знаходзіцца за некалькі кілямэтраў.

"



'via Blog this'Фота носіць ілюстрацыйны характар. Абрад ваджэньня куста на Палесьсі, вёска Буразь Жыткавіцкага раёну. Фатограф: Пятро Аўдзееў

Tuesday, January 16, 2018

Брусэльскі дэгустатар зьезьдзіў у Літву і Беларусь, каб пакаштаваць мясцовага піва. Вынікі параўнаньня

Брусэльскі дэгустатар зьезьдзіў у Літву і Беларусь, каб пакаштаваць мясцовага піва. Вынікі параўнаньня: "Значна больш цікавым месцам мне здаўся піўны бар Craftman. Знаходзіцца ён на вуліцы Гікалы, кажуць, самай „піўной“ у Менску. Акрамя асобных столікаў, у невялікім памяшканьні ёсьць месцы для аматараў пастаяць з кухлем. Вось тут якраз ёсьць піва беларускіх гатункаў, а таксама вытворчасьці расейскіх, балтыйскіх і заходніх бровараў. Уладальнік бару і бармэн размаўляюць па-ангельску, яны дапамагаюць у выбары, бо ў мэню ўсё напісана кірыліцай. Я пакаштаваў „Піўную карту“ (дзяржаўны піўзавод „Крыніца“), „Trye Beer“ (бровар пад Менскам) і некаторыя іншыя гатункі, якія лічу прымальнымі».

"

Ілюстрацыйнае фота. Беларускае піва на заводзе «Крыніца»

'via Blog this'

Monday, January 15, 2018

Tennis Star Victoria Azarenka Scores Huge Win In Nasty Custody War | TMZ.com

Tennis Star Victoria Azarenka Scores Huge Win In Nasty Custody War | TMZ.com: "We're told Azarenka's plan is to move back to Belarus with their son as soon as she can -- but she wants McKeague to be in the kid's life and hopes to have an amicable co-parenting relationship with him moving forward. 

"



'via Blog this'

Што чакала б сучасных злачынцаў у ВКЛ? | Новы Час

Што чакала б сучасных злачынцаў у ВКЛ? | Новы Час: "Злачынствы, якія здзяйсняла група асобаў, дзяліліся на «простыя» (калі ўсе былі выканаўцамі, умоўна кажучы) і «складаныя» (калі, напрыклад, адзін замаўляў злачынства ці падбухторваў на яго, а другі выконваў), а таксама выдзялялі злачынныя суполкі.
"



'via Blog this'

Sunday, January 14, 2018

«Менск. Як сьлёзы ў дажджы» — атмасфэрны відэаролік пра беларускую сталіцу вачыма італьянца

«Менск. Як сьлёзы ў дажджы» — атмасфэрны відэаролік пра беларускую сталіцу вачыма італьянца: "Італьянец Франка Новэчэнта Бутыльеры (Franco Novecento Buttiglieri) стварыў атмасфэрны відэаролік пасьля свайго наведваньня Менску і разьмясьціў яго на відэахостынгу Vimeo. Відэа мае лірычную назву «Менск. Як сьлёзы ў дажджы».

"



'via Blog this'

Saturday, January 13, 2018

Самы вялікі востраў Беларусі — фантастычна прыгожае ФОТА зверху

Самы вялікі востраў Беларусі — фантастычна прыгожае ФОТА зверху: "«У параўнанні з навакольнымі пейзажамі ён выглядае вельмі незвычайна: навокал пераважна раўнінная мясцовасць, дно возера таксама не мае асаблівых перападаў глыбіні (на 70% возера яна не перавышае 2 метры), а тут з самага краю вострава пачынаюцца крутыя пагоркі. І ў адрозненне ад большасці нашых астравоў, якія то забалочаныя, то парослыя лесам, на востраве Ду лясныя ўчасткі і лугі пастаянна змяняюць адно аднаго, ствараючы незвычайны ландшафт.


https://nn.by/?c=ar&i=203141"



'via Blog this'

Friday, January 12, 2018

«Рэгнумавец» Паўлавец прызнаўся, што атрымліваў грошы ад расійскага пасольства

«Рэгнумавец» Паўлавец прызнаўся, што атрымліваў грошы ад расійскага пасольства: "«Ён заявіў, што пісаў для сайта «Вместе с Россіей», які дзейнічае пад эгідай пасольства. Сайт некамерцыйны, але пасольства ўзяло на сябе абавязкі па грашовым узнагароджванні аўтараў», — цытуе Паўлаўца eadaily.com.


https://nn.by/?c=ar&i=203113"



'via Blog this'

Thursday, January 11, 2018

Удар па папулярных сярод беларусаў «закупах у Польшчы». Сэйм прыняў закон

Удар па папулярных сярод беларусаў «закупах у Польшчы». Сэйм прыняў закон: "Без абмежаваньняў набыткі можна будзе зрабіць толькі ў дзьве нядзелі перад Калядамі, нядзелю напярэдадні Вялікадня, а таксама апошнія нядзелі ў студзені, чэрвені і жніўні.

"



'via Blog this'

Wednesday, January 10, 2018

Акадэмік Лукашанец: Наспела неабходнасць увесці абавязковае тэсціраванне па беларускай мове пры паступленні ў любую ВНУ

Акадэмік Лукашанец: Наспела неабходнасць увесці абавязковае тэсціраванне па беларускай мове пры паступленні ў любую ВНУ: "Кожны вучань, заканчваючы школу, абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі настолькі, каб вольна карыстацца імі ў любой сферы, а выпускнік ВНУ — свабодна ажыццяўляць сваю прафесійную дзейнасць.


https://nn.by/?c=ar&i=202993"



'via Blog this'

Tuesday, January 9, 2018

У Вільні пакажуць беларускі балет «Вітаўт», які міністарка культуры Літвы назвала правакацыяй

У Вільні пакажуць беларускі балет «Вітаўт», які міністарка культуры Літвы назвала правакацыяй: "Раней, калі стала вядома пра пляны Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатру опэры і балету Беларусі паказаць у студзені спэктакль «Вітаўт» у Вільні, міністарка культуры Літвы Ліяна Руокіце-Ёнсан ацаніла гэта як дэманстрацыю «мяккай сілы» і правакацыю.

"



'via Blog this'

Sunday, January 7, 2018

Як калядавалі на польскім Разточэ (фота, відэа) | Новы Час

Як калядавалі на польскім Разточэ (фота, відэа) | Новы Час: "Самую непасрэдную рэакцыю выклікаў персанаж Смерць: пабачыўшы яе, гаспадары жартавалі: «Усе праходзьце ў хату, а вось гэтай нам ня трэба!»; «Сухавэнджаная, ты да каго? Мо да мяне ўжо?». Калі я пасля выканання гэтай ролі зняла маску, гаспадары пазналі мяне: «А вось гэтую пані мы бачылі ўжо, па могілках хадзіла, але так апранутая не была і касы не мела». Каляднікі аджартаваліся: «Ну, а дзе ж ёй, Смерці, яшчэ хадзіць, як не па могілках! Усё інвентарызавала, хто ёсць, каго няма».
"



'via Blog this'

Saturday, January 6, 2018

У Глыбокім праз адсутнасць снегу зрабілі драўляных снегавікоў (фотафакт) | euroradio.fm

У Глыбокім праз адсутнасць снегу зрабілі драўляных снегавікоў (фотафакт) | euroradio.fm: "У Глыбокім знайшлі арыгінальнае выйсце, як зляпіць снегавіка ў бясснежную зіму. На цэнтральнай плошчы горада з’явіліся фігуркі снегавікоў, складзеныя з драўляных брускоў. Цяпер гэтыя снежныя бабы радуюць малых, піша “Наша Ніва”.

"



'via Blog this'

Friday, January 5, 2018

«Малевіч для дзяцей»: праз кнігу, мультфільм і песню Вольскага | Новы Час

«Малевіч для дзяцей»: праз кнігу, мультфільм і песню Вольскага | Новы Час: "Праца над кнігай ішла ўвесь 2017 год. Яна цалкам прысвечаная Казіміру Малевічу — такому складанаму для дарослых і такому блізкаму для дзяцей. Трэба толькі даць магчымасць супрыматызму дагукацца да сэрцаў і расказаць пра сябе простай, даступнай мовай гульняў і казак (а іх у кнізе вельмі шмат!).
"



'via Blog this'

Thursday, January 4, 2018

Паміж Гародняй і польскай Саколкай з’явіцца роварная траса

Паміж Гародняй і польскай Саколкай з’явіцца роварная траса: "У Саколцы створаць, а ў Гародні адрамантуюць турыстычныя інфармацыйныя цэнтры. Як паведаміла бурмістарка Саколкі Ева Кулікоўска, даўжыня трасы складзе больш за 59 кіламетраў, будуць закупленыя ровары. На пачатковым этапе плануюць пакупку прынамсі 30 ровараў з польскага боку, а таксама 30 з беларускага боку. Будуць таксама электрычныя ровары, бо гэта даволі доўгая траса.


https://nn.by/?c=ar&i=202734"



'via Blog this'

Wednesday, January 3, 2018

У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам ФОТА

У Лідзе адкрылі мурал з князем Гедымінам ФОТА: "Другі па велічыні горад у Гродзенскай вобласці наўрад ці быў бы такім, калі б у пачатку XIV стагоддзя князь Гедымін не пабудаваў тут славуты замак. У 2010 годзе бульвар Чапаева, які цягнецца ад аўтавакзала да замка, перайменавалі ў гонар князя — заснавальніка Ліды, а зараз лідскія мастакі паставілі лагічную кропку ў працэсе — на будынку мастацкай галерэі, што па Гедыміна 12 — з'явіўся мурал з партрэтам князя, паведамляе budzma.by.


https://nn.by/?c=ar&i=202666"



'via Blog this'

Tuesday, January 2, 2018

Як Наста і Зміцер Дашкевічы закалолі свінку. Па-за сацсеткамі: адзін дзень з жыцця маладой сям'і за 200 км ад сталіцы ФОТЫ

Як Наста і Зміцер Дашкевічы закалолі свінку. Па-за сацсеткамі: адзін дзень з жыцця маладой сям'і за 200 км ад сталіцы ФОТЫ: "Дзея адбываецца ў вёсцы Падгалле Любанскага раёна. Усе імёны сапраўдныя — так, тут ёсць Наста і Зміцер Дашкевічы, цёзкі ды амаль аднагодкі вядомай мінскай маладафронтаўскай сям’і. Чым жа розняцца ад сталічных і чым падобныя іх жыццё і праблемы? 


https://nn.by/?c=ar&i=202464"



'via Blog this'