Saturday, January 27, 2018

Гісторыя Лідчыны на старонках старых газет — выйшла даследаванне Лявона Лаўрэша

Гісторыя Лідчыны на старонках старых газет — выйшла даследаванне Лявона Лаўрэша: "Горад Ліда — слаўны сваёй гісторыяй, якая мае таленавітых даследчыкаў. І Лявон Лаўрэш — адзін з іх. Ягонымі намаганнямі ўжо адноўленыя многія важныя старонкі мінулага Ліды і лідскага краю. Постаць даследчыка прысутная і ў гэтай кнізе. Праўда, яна знаходзіцца на другім плане, і чытач мае магчымасць самастойна ацэньваць тыя падзеі і здарэнні гісторыі Лідчыны, якія адлюстраваліся на старонках шматлікіх газет і часопісаў. Але іх адборам і ўкладаннем займаўся якраз даследчык, і іх прысутнасць у кнізе, безумоўна, з’яўляецца пэўным адлюстраваннем аўтарскіх прыярытэтаў як у разуменні ролі гісторыка, так і ў выбары найбольш актуальных гістарычных сюжэтаў. Дык вось, сярод гэтых прыярытэтаў відавочнае імкненне да самастойнасці ў даследаваннях. Яно спалучаецца з жаданнем распавесці пра тое, што можа вызваліць чытача з палону ідэалагічных шаблонаў, сфармаваных яшчэ ў савецкія часы, пераадолець беспамяцтва, якое на нашай зямлі навязвалася амаль усімі ўладамі ХХ стагоддзя. Даследчык з дапамогай перыядычнага друку раскрывае перад чытачом новыя далягляды мінулага і дапамагае яму ўбачыць прыгажосць і веліч айчыннай беларускай гісторыі, адчуць яе боль, часта схаваны пад накінутымі ідэалогіямі, якія ігнаруюць агульначалавечыя каштоўнасці і самую вялікую з іх — каштоўнасць чалавечага жыцця.


https://nn.by/?c=ar&i=203558"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment