Thursday, January 31, 2019

ТОП палітычных тэлеграм-каналаў, якія пішуць пра Беларусь

ТОП палітычных тэлеграм-каналаў, якія пішуць пра Беларусь 750 падпісчыкаў. Канал пазіцыянуе сябе як інсайдарскі. У апісанні на агрэгатары «Беларускі тэлеграм» аўтары называюцца супрацоўнікамі шэрагу дзяржаўных інстытутаў. Што дакладна за ведамствы — невядома. Але інфармацыя ахоплівае розныя сферы: ад сілавой да культурніцкай.




https://nn.by/?c=ar&i=224240

Wednesday, January 30, 2019

Будзьма беларусамі! » Літары-вышыванкі і брэнды. Паглядзіце, як файна віцебская мастачка праілюстравала наш алфавіт

Будзьма беларусамі! » Літары-вышыванкі і брэнды. Паглядзіце, як файна віцебская мастачка праілюстравала наш алфавіт — «Беларускi алфавiт» задуманы ў якасці ілюстраванага даведніка для гасцей і жыхароў нашай краіны. Тут сабраны славутасці, стравы, вядомыя людзі, святы і характэрныя жывыя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму. Прэзентаваць гэты праект — вельмі хвалююча. Напэўна, ён самы маштабны і важны для мяне, — прызнаецца Тома Пракоф’ева.

Фота: Тома Пракоф'ева

Tuesday, January 29, 2019

Ніка Мікалаеўна Шышкіна: дачка рэпрэсаванага, удава Героя Савецкага Саюза, доктар з 60-гадовым стажам

Ніка Мікалаеўна Шышкіна: дачка рэпрэсаванага, удава Героя Савецкага Саюза, доктар з 60-гадовым стажам Яе сям'я адносілася да сапраўднай савецкай эліты, але жыццёвы шлях Нікі Мікалаеўны ніколі не быў засцелены ружамі: яна рана засталася без мужа, а затым і без адзінага сына, сама змагалася з цяжкай хваробай, але не страціла цікавасць да жыцця. Справіцца з цяжкасцямі дапамагала работа — 60 гадоў жанчына адпрацавала лекарам і толькі ў 81 год сышла на заслужаны адпачынак.

Monday, January 28, 2019

Як выглядае Крэўскі замак пасьля чарговага этапу рэстаўрацыі. ФОТА

Як выглядае Крэўскі замак пасьля чарговага этапу рэстаўрацыі. ФОТА «Правільней сказаць, што завершаныя работы па кансэрвацыі, а па рэстаўрацыі яшчэ не, — кажа адмысловец. — На частцы сьцяны, якая бліжэй да замкавай вежы, будуць аднаўляцца баявыя галерэі, таксама ў плянах зрабіць сёлета яшчэ адну сьцяну — паўночна-ўсходнюю, якраз там, дзе кантрафорс. Рыхтуецца дакумэнтацыя, трэба прайсьці экспэртызу. Будаваць у сёньняшніх умовах усё адно нельга, будзем чакаць вясны».

Sunday, January 27, 2019

Як выбраць паміж «ласкай» і «благадаццю» і з чаго лепш пачынаць Новы Запавет

Як выбраць паміж «ласкай» і «благадаццю» і з чаго лепш пачынаць Новы Запавет — Я найбольш люблю Марка. Бо яно самае кароткае. І ўсім раю, калі чытаць Біблію ўпершыню, пачынаць з Евангелля паводле Марка. Бо звычайна, калі людзі бяруць чытаць Новы Запавет, адкрываюць першае Евангелле паводле Мацвея і загразаюць на першай старонцы, там дзе Абрагам нарадзіў Ісака, Ісак нарадзіў Якуба і гэтак далей. Далей за гэты спіс ужо мала хто пераходзіць. А ў Евангеллі ад Марка падзеі развіваюцца як у сцэнары фільма: мноства дзеянняў, вельмі мала слоў і сюжэт вельмі дынамічны.




https://nn.by/?c=ar&i=223968

Saturday, January 26, 2019

У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

У Пінску прэзентавалі кнігу пра Рамана Скірмунта - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск – Прэзентацыя сапраўды не першая. Прэзентацыі ўжо былі ў Менску, Гародні, Варшаве, нават у Нью-Ёрку. Прэзентацыю ў Пінску можна лічыць своеасаблівай, вельмі важнай, бо гэта ў пэўным сэнсе вяртанне Скірмунта на Радзіму. Ён заўсёды быў вельмі шчыльна звязаны і знітаваны з Парэччам, з Піншчынай. Таму лічу, што гэта прэзентацыя вельмі важная для кніжкі, для яе лёсу і для далейшых даследванняў біяграфіі і жыццяпісу Рамана Скірмунта

Friday, January 25, 2019

У мінскім аэрапорце пачалі дзяліць патокі пасажыраў — прыярытэт для грамадзян Беларусі

У мінскім аэрапорце пачалі дзяліць патокі пасажыраў — прыярытэт для грамадзян Беларусі Цяпер у залежнасці ад таго, колькі прыляцелі пасажыраў, асобныя каналы афармлення загадзя вылучаюцца для грамадзян Саюзнай дзяржавы або для грамадзян іншых краін, паведамляе ДПК. Пры гэтым грамадзяне Беларусі маюць права праходжання пагранічнага кантролю на любым з кірункаў.



https://nn.by/?c=ar&i=224212

Thursday, January 24, 2019

Колькі Беларусь дае чалавецтву. Апублікаваны рэйтынг «добрых краінаў сьвету»

Колькі Беларусь дае чалавецтву. Апублікаваны рэйтынг «добрых краінаў сьвету» Беларусь апынулася на 54-м месцы. Перад ёю ў сьпісе Ізраіль і Кенія, а пасьля — Чарнагорыя і Ўганда. Найвышэйшае месца сярод паказьнікаў Беларусь атрымала за ўклад у разьвіцьцё навукі і тэхналёгіі (28). Найгоршае месца ў Беларусі ў галіне аховы клімату (131).

Ельня. Ілюстрацыйнае фота

Wednesday, January 23, 2019

Пінскія ўлады ўхвалілі ідэю помніка разбуранаму савецкай уладай касьцёлу

Пінскія ўлады ўхвалілі ідэю помніка разбуранаму савецкай уладай касьцёлу «Так атрымалася, што там нават падрыхтаваная такая клюмба для будучай інсталяцыі, будучага помніка, які туды вельмі ўпішацца. Папраўдзе, тое месца вельмі важнае ў гістарычным сэнсе, але на сёньняшні дзень там лавачкі ды сьцежка. Калі мы будзем аднаўляць такія помнікі, наша сьвядомасьць будзе ўмацоўвацца. Мне падабаецца, што мясцовая ўлада вельмі пазытыўна ставіцца да беларускасьці і помнікаў», — кажа Міхаіл Сярэдзіч.

Tuesday, January 22, 2019

У пачатку 80-х у Менску была толькі адна дзяўчына, якая вучылася па-беларуску — гутарка

У пачатку 80-х у Менску была толькі адна дзяўчына, якая вучылася па-беларуску — гутарка БССР называлася беларускай дзяржавай, але адабрала ў беларусаў нацыянальную мову. Бацькі Насты Лісіцынай у пачатку 1980-х забралі дачку са школы, бо даваць ёй беларускамоўную адукацыю там адмаўляліся. А калі дазволілі, Наста стала адзінай у Менску і адзінай у Беларусі гарадзкой школьніцай, якая вучылася цалкам па-беларуску, піша Радыё Свабода.




https://nn.by/?c=ar&i=224018

Monday, January 21, 2019

«Дармаеды» ў Беларусі пачалі атрымліваць SMS (фотафакт) | Новы Час

«Дармаеды» ў Беларусі пачалі атрымліваць SMS (фотафакт) | Новы Час Летась на Адзіным партале электронных паслуг змясцілі "базу дармаедаў", у ёй — каля 500 тысяч чалавек. Кожны мог праверыць, ці не трапіў ён у яе. Для гэтага трэба ў службе "адно акно" атрымаць логін і пароль. Але беларусы не вельмі актыўна цікавіліся гэтай базай. У пачатку студзеня такіх было больш за 1500 чалавек.

Saturday, January 19, 2019

Вынікі непагадзі ў Мінску: за суткі адбылося 172 ДТЗ | euroradio.fm

Вынікі непагадзі ў Мінску: за суткі адбылося 172 ДТЗ | euroradio.fm былі выпадкі здарэнняў па віне пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку і не выяўлялі дастаткова ўвагі да сітуацыі на дарозе. На вуліцы Усходняй невялікую траўму стапы атрымала дзяўчына, якая пераходзіла дарогу ў навушніках, надзеўшы капюшон курткі.

Рух транспарту ў Мінску ўчора быў ускладнены праз частыя аварыі і рамонтныя працы. У цэнтры горада, а таксама на пуцеправодаў на МКАД фіксаваліся 10-бальныя заторы

Friday, January 18, 2019

Будзьма беларусамі! » На «Белсаце» стартаваў дакументальны серыял «Лабірынты» — першы фільм пра Дубоўку

Будзьма беларусамі! » На «Белсаце» стартаваў дакументальны серыял «Лабірынты» — першы фільм пра Дубоўку

Кожная серыя праекта мае дакладна акрэслены жанр. Напрыклад, будучая серыя-фільм пра Максіма Танка вырашаны як трылер, гісторыя кахання Івана Луцкевіча і Юліяны Мэнке — гэта меладрама, самы першы выпуск, прысвечаны Уладзіміру Дубоўку, — дэтэктыў. Для кожнай асобы і кожнай гісторыі мы абіраем адпаведны жанр. Кожны раз — адрозны. Дэтэктыў, меладрама, трылер… Цяпер думаем пра эротыку і гумар, але дакладна, яны мусяць быць у розных серыях.

Thursday, January 17, 2019

Як хлопец з Васілішак стаў адным з самых яскравых прадстаўнікоў эўрапейскага прагрэсіў-року

Як хлопец з Васілішак стаў адным з самых яскравых прадстаўнікоў эўрапейскага прагрэсіў-року Сёньня мінае 15 гадоў ад дня сьмерці Чэслава Немэна (Выдрыцкага). З гэтай нагоды мне захацелася прыгадаць некаторыя музыкальныя зьдзяйсьненьні ўраджэнца Старых Васілішак з апошняга пэрыяду ягонай кар’еры, які ўмоўна можна назваць «электронным».

Але найперш пару словаў пра самога музыку. Чэслаў нарадзіўся 16 лютага 1939 году. Выдрыцкія выехалі з Васілішак у 1958 годзе ў Польшчу. Напачатку 1960-х Чэслаў Выдрыцкі пачаў выступаць на польскай эстрадзе. Менавіта ў гэты пэрыяд Выдрыцкі узяў сабе псэўданім Немэн (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).
Чэслаў Немэн

Wednesday, January 16, 2019

Будзьма беларусамі! » Беларусы прымусілі спяваць 10 тысяч пластыкавых накрывак, каб прыцягнуць увагу да экалогіі

Будзьма беларусамі! » Беларусы прымусілі спяваць 10 тысяч пластыкавых накрывак, каб прыцягнуць увагу да экалогіі Конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend прыняў удзел у флэшмобе #adelechallenge. 10 тысяч пластыкавых накрывак «праспявалі» голасам Адэль, каб прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання планеты пластыкавым смеццем.

Tuesday, January 15, 2019

Начосы, бодзі і яркі макіяж — у модзе зноў яркія 80-я. Што дастаць з мамінай шафы, каб быць у трэндзе?

Начосы, бодзі і яркі макіяж — у модзе зноў яркія 80-я. Што дастаць з мамінай шафы, каб быць у трэндзе? 80-я — адна з самых эксперыментальных эпох сучаснасці, што ў першую чаргу адбілася на вопратцы. Кожны ўбор быў заявай, а то і крыкам, стыляў існавала вялікае мноства. Напрыклад, культ ідэальнага атлетычныя цела і рост папулярнасці мадэляў як інфлюэнсераў абумоўліваў распаўсюджанасць спартыўных рэчаў: лайкра, бодзі, гольфы — усё такое. З іншага боку, усе гублялі галаву ад джынсовак-оверсайз, агрэсіўных скураных куртак і штаноў, а таксама футболак з надпісамі рознай ступені іранічнасці, многія тагачасныя іконы стылю і сёння не здаюць пазіцый (Depeche Mode, напрыклад). Жаноцкія і сэксуальныя сукенкі-камбінацыі, як на гераіні Мішэль Пфайфер у культавым «Чалавеку са шнарам», таксама нязменна рабілі фурор.v

Monday, January 14, 2019

Калі Каляды — не толькі «Дайце сала, каб каза ўстала!» | Новы Час

Калі Каляды — не толькі «Дайце сала, каб каза ўстала!» | Новы Час У гэтым годзе споўнілася ўжо дзесяць год як беларускі калядны абрад «Цары» занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэты ўнікальны абрад праводзіцца толькі ў адным месцы на планеце — у вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. І толькі на ноч Старога Новага года з 13 па 14 студзеня, на так званыя Шчодрыкі.

Sunday, January 13, 2019

«Каго любіш? – Беларусь!»: патрыятычны каляндар на 2019 год - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

«Каго любіш? – Беларусь!»: патрыятычны каляндар на 2019 год - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск У гісторыі Беларусі тысячы важных датаў, супольнае святкаванне захоўвае гістарычную памяць, яднае і ўзмацняе народ. У гэтым тэксце я ўзгадаў толькі некалькі падзеяў, дзе нашыя продкі баранілі нацыянальную годнасць свайго Краю. Зараз усё залежыць ад нас! «Выбар на карысьць беларускай мовы — гэта выбар на карысьць нацыянальнай дзяржавы і, у рэшце рэшт, адзіны магчымы выбар для сапраўднага беларускага патрыёта», — гаворыцца ў заяве сойма.




Saturday, January 12, 2019

У цэнтры Мінска камунальнікі чысцілі дах ад снегу — і скінулі на прахожую цагліну. У дзяўчыны пералом

У цэнтры Мінска камунальнікі чысцілі дах ад снегу — і скінулі на прахожую цагліну. У дзяўчыны пералом Вярнуўшыся дадому, дзяўчына патэлефанавала ў мясцовы ЖЭС: «Я тлумачу сітуацыю і кажу, што ідуць людзі, едуць машыны, а вы скідваеце цэглу і пліты. І атрымліваю ад маёй суразмоўніцы адказ: «А ты нам што, прапануеш рух спыніць на гэтыя тры гадзіны, пакуль чысцяць снег? І не трэба мне хлусіць, раніцай я была, стаіць там агароджу, і ніхто цэглу не кідае». Па словах Варвары — і гэта відаць на яе фота, — агароджа работ стужкай на тратуары была — але вельмі фармальнай.




https://nn.by/?c=ar&i=223522

Friday, January 11, 2019

Мікалай Статкевіч: Цяпер надышоў час волі. Другога Крыму тут не будзе | Новы Час

Мікалай Статкевіч: Цяпер надышоў час волі. Другога Крыму тут не будзе | Новы Час Паводле ягоных слоў, грамадства расколвае пытанне геапалітычнай арыентацыі, моўныя і сацыяльныя моманты. Статкевіч упэўнены, што ўлада вычарпала рэсурсы і ператварае Беларусь у «датацыйны філіял Расіі», у той час як беларусы ў большасці сваёй падтрымліваюць перамены.

Thursday, January 10, 2019

У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы — да -20 уначы | euroradio.fm

У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы — да -20 уначы | euroradio.fm Уначы слупок тэрмометра пакажа 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца 16-20 са знакам "мінус". Удзень тэмпература павысіцца да 5-11 ніжэй за нуль. 




Wednesday, January 9, 2019

"Зялёныя чалавечкі": мінскія кантралёры здзівілі пасажыраў зімовымі курткамі - Беларуская Праўда

"Зялёныя чалавечкі": мінскія кантралёры здзівілі пасажыраў зімовымі курткамі - Беларуская Праўда “Ну так, гэта нашае адзенне, у якое мы апранаем сваіх супрацоўнікаў. Ёсць і такія курткі, і спецыяльныя жылеткі. Прычым у такіх фірмовых куртках нашыя рэвізоры хадзілі яшчэ мінулай зімой. Так што гэта не мусіць быць ні для каго навіной. Увесь наш народ гэтую форму ўжо даўно “пераварыў”. Не бачу аніводнай прычыны здзіўляцца”.

Tuesday, January 8, 2019

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону —  Алесь НЯЎВЕСЬ — Свободные новости. Снплюс

Каб не супярэчыць закону, павесь не партрэт, а ікону —  Алесь НЯЎВЕСЬ — Свободные новости. Снплюс

Яна заўсёды на віду
І інтэрв’ю дае газетам.
Вось толькі выйшла, на бяду,
Няўвязка прыкрая з партрэтам.
Яна партрэт правадыра
Не пачапіла, бач, на сценку.
«Выходзіць, што крычаць «ура!»
Не хоча Бацьку Лукашэнку! —
Выснову гэткую чамусь
Зрабіла цётка са сталіцы. —
Улада, пачапіць прымусь
І дай у карак маладзіцы!
Да шчасця Бацька нас вядзе,
Ён для людзей настаўнік добры,
А, выбачайце, гламаздзе
Чамусьці ён не даспадобы.
Дык ёй насоўгайце ў каршэнь —
Няхай паплаціцца за гэта,
Няхай наш Бацька кожны дзень
За ёю сочыць хоць з партрэта!..»
І цётка тая свой данос
«Наверх», само сабой, паслала.
Што ўспрымуць там яго ўсур’ёз,
Сумненняў, безумоўна, мала.
А ў чым сапраўдная віна,
Чаму прэсуюць без спагады?
У апазіцыі яна
Да нашай сённяшняй улады.
* * *
Прынесла хай бы ў кабінет
І там павесіла ікону.
Ніхто б не збэсціў той «партрэт»,
Бо ўсё па Божаму закону…
Nyauves

Monday, January 7, 2019

Праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Нараджэнне Хрыстова - Беларуская Праўда

Праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Нараджэнне Хрыстова - Беларуская Праўда Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня адзначаюць не толькі Руская праваслаўная царква (часткай якой з’яўляецца Беларускі экзархат), але і Грузінская, Іерусалімская, Польская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Праваслаўная царква Украіны.

Дарэчы, астатнія праваслаўныя памесныя царквы (Албанская, Александрыйская, Антыяхійская, Балгарская, Кіпрская, Канстанцінопальская, Румынская, Эладская, царква Чэшскіх зямель і Славакіі, праваслаўная царква ў Амерыцы) святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня.

Sunday, January 6, 2019

«Мой (не)бюджетны надзел»: «Вырасцілі» на зямлі 1315 рублеў, у банку зарабілі б удвая менш" | FINANCE.TUT.BY

«Мой (не)бюджетны надзел»: «Вырасцілі» на зямлі 1315 рублеў, у банку зарабілі б удвая менш" | FINANCE.TUT.BY «Мне 30 год, я нарадзілася і вырасла ў вёсцы Літва Маладзечанскага раёна, прыблізна ў 90 км ад Мінска, у сям'і сялянскай інтэлігенцыі: мама — доктар, тата — настаўнік. Плошча нашага „маёнтка“ — 25 сотак, дзе, апроч хаты, пабудаваны тры хлявы, гараж і склеп. Адпаведна, з дзяцінства мы з сястрой ведалі, як садзіць бульбу, палоць грады, даглядаць жывёлу, пасвіць кароў. Адпаска давала добрыя магчымасці для чытання і самаадукацыі — мы абедзве скончылі ВНУ, сястра — хімік, я — эканаміст, працую ў банкаўскай сферы, жывём у Мінску»


Читать полностью:  https://finance.tut.by/news621657.html

Saturday, January 5, 2019

Чаму Беларусь такая савецкая

Чаму Беларусь такая савецкая Чым была для сучаснай Беларусі БССР, створаная 100 гадоў таму? Чаму і зараз краіна такая савецкая? Чаму ўлада не сьвяткуе юбілей БССР?

Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць гісторыкі Аляксандар Краўцэвіч і Павал Церашковіч.
Будынак ЦК кампартыі Беларусі (цяпер - адміністрацыі прэзыдэнта), Менск

Найлепшая беларуская тэнісістка Сабаленка выйграла турнір у Кітаі

Найлепшая беларуская тэнісістка Сабаленка выйграла турнір у Кітаі У паўфінале, які прайшоў раньняй раніцай 5 студзеня па менскім часе, Сабаленка была мацнейшай за кітаянку Яфань Ван — 6: 2, 6: 1. Ужо праз тры гадзіны яна выйшла на фінал супраць амэрыканкі Элісан Рыск і адолела яе ў трох партыях — 4: 6, 7: 6 (7: 2), 6: 3.

Беларуска Арына Сабаленка стане 20-й ракеткай сьвету

Thursday, January 3, 2019

Чаму выкладчыкам усё роўна, што тры чвэрці беларускіх студэнтаў «капіпасьцяць» пісьмовыя работы

Чаму выкладчыкам усё роўна, што тры чвэрці беларускіх студэнтаў «капіпасьцяць» пісьмовыя работы

  • 74% здавалі спампаваныя з інтэрнэту чужыя работы (49% зь іх рабілі гэта больш за адзін раз);
  • 61% капіявалі чужыя тэксты без пазначэньня крыніцы (38% больш за раз);
  • 45% здавалі работу іншага студэнта;
  • 32% перакладалі тэкст з замежнай мовы і выдавалі за свой;
  • 30% замаўлялі за грошы тэксты, якія здавалі як свае.
  • Ілюстрацыйнае фота

Wednesday, January 2, 2019

На першых таргах года ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў | euroradio.fm

На першых таргах года ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў | euroradio.fm Курс долара ЗША вырас з 2,1598 да 2,1701 беларускага рубля. Курс еўра павялічыўся з 2,4734 да 2,4865 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1176 беларускага (у пятніцу — 3,1128).

Tuesday, January 1, 2019

Бязмытны ўвоз тавараў з-за мяжы беларусам абмежавалі да 500 еўра | euroradio.fm

Бязмытны ўвоз тавараў з-за мяжы беларусам абмежавалі да 500 еўра | euroradio.fm Дагэтуль норма складала 1500 еўра і 50 кг. Яе зніжэнне накіравана на людзей, якія закупляюць за мяжой тавары не для асабістага карыстання, а ў камерцыйных мэтах. У лістападзе 2018-га старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько гаварыў, што новаўвядзенне не павінна закрануць турыстаў, паколькі звычайна яны не перавышаюць нормы. Як і жыхары памежных раёнаў.