Кожная серыя праекта мае дакладна акрэслены жанр. Напрыклад, будучая серыя-фільм пра Максіма Танка вырашаны як трылер, гісторыя кахання Івана Луцкевіча і Юліяны Мэнке — гэта меладрама, самы першы выпуск, прысвечаны Уладзіміру Дубоўку, — дэтэктыў. Для кожнай асобы і кожнай гісторыі мы абіраем адпаведны жанр. Кожны раз — адрозны. Дэтэктыў, меладрама, трылер… Цяпер думаем пра эротыку і гумар, але дакладна, яны мусяць быць у розных серыях.

No comments:
Post a Comment