Wednesday, May 31, 2017

Бяляцкі пра ўзнагароду Шуневіча: Палата прадстаўнікоў зблытала праваабаронцаў з праваахоўнікамі: "Масавыя лжывыя сьведчаньні міліцыянтаў у якасьці сьведак падчас судоў над грамадзкімі актывістамі гэтай вясной — гэта што, як не выкананьне імі тайнага загаду? Я не сумняваюся, што міністар як мінімум у курсе гэтых ілжэсьведчаньняў.

"



'via Blog this'

Tuesday, May 30, 2017

Зімніцкі са справы «Белага легіёна» даслаў верш «Паўстанцам 1863—1864 гадоў»: "Гісторык, супрацоўнік Гістарычнага музея Аляксандр Зімніцкі — адзін з арыштаваных па «справе «Белага легіёна». Ён пераслаў з турмы сябрам свой стары верш «Паўстанцам 1863—1864 гадоў», які ён запісаў па памяці.


http://nn.by/?c=ar&i=191524"



'via Blog this'

Monday, May 29, 2017

Што паказаў эксперымент па фінансаванні школ? | Новы Час: "У цэнтры ўвагі аказаліся вынікі рэалізацыі пілотнага праекта па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які праводзіцца ў галіне ўжо трэці год. У рамках эксперымента аб'ёмы фінансавання, што накіроўваюцца на навучанне і выхаванне, «прывязваюцца» да колькасці навучэнцаў, гэта значыць, што чым больш вучняў ва ўстанове адукацыі, тым большы аб'ём фінансавання яна атрымае. Сёння механізм нарматыўнага фінансавання рэалізаваны ў краінах Еўропы, у многіх краінах на постсавецкай прасторы, у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі, краінах Балтыі, Грузіі і Арменіі.

"



'via Blog this'

Sunday, May 28, 2017

Вулічнае шэсьце вернікаў па Менску. ФОТАРЭПАРТАЖ: "У Менску адбылося масавае вулічнае шэсьце, арганiзаванае Каталiцкiм касьцёлам у Беларусі. Яно было прымеркаваная да шанаванага касьцёлам сьвята Цела i Крывi Хрыста. Шэсьце працягвалася каля пяці гадзін.
"



'via Blog this'

Saturday, May 27, 2017

«Беларускія ўікэнды»: замежныя фільмы афіцыйнага кінапракату ў беларускай агучцы: "У гісторыі незалежнай Беларусі такога яшчэ не было: дзякуючы праекту «Беларускія ўікэнды» у кінатэатрах сталіцы цяпер можна пабачыць замежныя фільмы з акторскім дубляжом па-беларуску. Іх паглядзела і наша аўтарка Паліна Масьлянкова.

"



'via Blog this'

Friday, May 26, 2017

Мір і Нясьвіж - зоркі беларускага турызму - Польскае Радыё: "Самымі папулярнымі турыстычнымі напрамкамі ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца Мір і Нясьвіж - лічыць дырэктар турыстычнай кампаніі „Віяпаль” Галіна Патаева. „Мір і Нясьвіж зьяўляюцца зоркамі беларускага турызму, і нават нягледзячы на прэтэнзіі ў вельмі актыўнай рэстаўрацыі - гэта найбагацейшыя музэі і, несумненна, самыя яркія й важныя тураб'екты ў нас у краіне”, - падкрэсьліла яна.
"



'via Blog this'Мірскі замак

Thursday, May 25, 2017

Беларускі сцэнар атрымаў спецыяльны прыз на кінафэсце ў Канах | Новы Час: "Кансультацыйная рада Канскага кінафестывалю ўзнагародзіла спецыяльным прызам ScripTeast сцэнар «Саламонава гара». Яго напісалі беларусы Мікалай Лаўранюк і Сяргей Каласоўскі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце Канскага кінафэсту ў Фэйсбуку.
"



'via Blog this'

Wednesday, May 24, 2017

Бізнэсовец зробіць помнікі сям’і Васіля Быкава бясплатна: "«Адгукнуліся новыя людзі, прапаноўвалі ахвяраваньні. Адзін чалавек патэлефанаваў і сказаў, што ён займаецца продажам штучных газонаў, якія цяпер вельмі модныя. І ён гатовы ахвяраваць гэтых газонаў столькі, колькі трэба. А сёньня патэлефанаваў з Заслаўя Іван Бакіноўскі. У яго там буйная фірма «Гранітны сьвет», якая з 1991 году займаецца вытворчасьцю помнікаў. Ён сказаў, што з братам ахвяруюць тры гранітныя помнікі для Быкавых», — распавёў журналіст.


http://nn.by/?c=ar&i=191223"



'via Blog this'

Tuesday, May 23, 2017

Каму перашкаджае гродзенскі бровар? | Новы Час: "— Гэты будынак вельмі доўга пуставаў. Зараз зямля вызваліцца, можа што і пабудуюць. Бровар стаяў без рэстаўрацыі. Там хацелі зрабіць музей. Але, відаць, захацелі па-іншаму вырашыць гэтую праблему. Сумна, вельмі сумна, калі бачыш, што з ім стала. У цэнтры Гародні засталося вельмі мала гістарычных будынкаў. Галоўнае, каб не падпалілі нашыя замкі і не пабудавалі там супермаркеты.

"



'via Blog this'

Monday, May 22, 2017

«Жаночыя штаны — гэта гісторыя барацьбы за роўныя правы». Ікона стылю Вольга Гарапучык выпускае аўтарскія нагавіцы: "«Я стала займацца адзеннем толькі таму, што жыць інакш не магла», — пачынае Вольга. І выглядае сапраўды так. Са школьных гадоў дзяўчына актыўна эксперыментавала са знешнасцю, вучыўшыся ўспрымаць любую крытыку і заставацца сабой. У студэнцкія часы, будучы незадаволенай тым, што прапаноўвае мас-маркет (рэчы то сядзелі кепска, то склад тканіны быў жудасны), яна адшукала майстра, якому даверыла вялікую долю свайго гардэроба.


http://nn.by/?c=ar&i=191054"



'via Blog this'

Sunday, May 21, 2017

Танцавальная ноч у музеі Багдановіча (фота, відэа) | Новы Час: "На імпрэзу «Танцуйма Багдановіча. Ноч музеяў-2017» музей паэта запрасіў суполкі, што займаюцца рознымі відамі харэаграфіі. Паралельна танцам можна было пагуляць у салонныя гульні пачатку ХХ стагоддзя, пабачыць прэзентацыю кнігі Мікіты Найдзёнава «Развітанцы» і выступ гурта «Князь Мышкін» ды паэтычныя выступы.
"



'via Blog this'

Saturday, May 20, 2017

Быць як Янка Купала, сфотацца з пітонам, пабачыць гіганцкія маланкі: "20 мая з 19.00 да 00.00 у Мастацкім музеі стварыць асаблівую атмасферу вакол твораў мастацтва арганізатарам дапаможа раман аргентынскага постмадэрніста Хуліа Картасара «Гульня ў класікі». Назва кнігі было ўзята ў якасці тэмы мерапрыемства «Гульня ў класікі, або адмова ад строгай геаметрыі».


http://nn.by/?c=ar&i=190973"



'via Blog this'

Friday, May 19, 2017

Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе: "Матчы групавой стадыі і па два чвэрцьфінальныя паядынкі ЧС-2021 прымуць «Мінск-Арэна» (умяшчальнасць 15 086 гледачоў) і «Арэна-Рыга» (10 300). Паўфінальныя жа матчы, а таксама гульні за бронзу і золата адбудуцца ў Мінску.

http://nn.by/?c=ar&i=190933"



'via Blog this'

Thursday, May 18, 2017

Сьледчы камітэт распавёў пра былога міліцыянта, якога Польшча адмовілася выдаць Беларусі: "«Сьледзтвам устаноўлена, што абвінавачаны, працуючы на пасадзе опэрупаўнаважанага па эканамічных злачынствах УУС Гарадзенскага аблвыканкама, на працягу доўгага часу сыстэматычна атрымліваў незаконныя грашовыя ўзнагароды.

"



'via Blog this'

Wednesday, May 17, 2017

У Мінску спалілі два аўтамабілі. Гаспадар аднаго з іх незадоўга да пажару пасварыўся з бяздомнымі: "Ратавальнікі ўстанавілі, што гараць прыпаркаваныя Mazda 626 і Volkswagen Passat. Пажар быў аператыўна ліквідаваны, аўтамабілі згарэлі цалкам. Таксама агонь пашкодзіў два драўляныя аконныя блокі аднапавярховага цаглянага будынка, побач з якім былі прыпаркаваны аўтамабілі.


http://nn.by/?c=ar&i=190792"



'via Blog this'

Tuesday, May 16, 2017

У Беларусі пачалі выпуск драўляных ровараў | euroradio.fm: "Вага такога драўлянага вырабу складае 21 кілаграм. Ровар з бярозы будзе каштаваць 1890 рублёў, а з ясеню — 2290 рублёў. Гарантыя на тавар — пяць гадоў.

"



'via Blog this'

Sunday, May 14, 2017

«Не разумею, як людзі жывуць за 200-300 даляраў у месяц». Нігерыйскі футбаліст - пра Беларусь: "«У мяне ёсць сям'я, і я павінен іх забяспечваць, таму пытанне фінансаў не апошняе. Улічваючы беларускія цэны, лічу, што для камфортнага жыцця людзі павінны атрымліваць 1000-1500 даляраў. Ведаю, вядома, што многія жывуць на 200-300 даляраў, але не разумею як. Арэнда кватэры ў цэнтры Ліды каштуе каля 100 даляраў, а ў Мінску сярэдняя цана - 250-300. Бываюць дні, калі я, здаецца, нічога толкам не купіў, але выдаткаваў 15-20 рублёў. Палічыце, колькі за месяц набяжыць такіх тратаў. У сям'і павінны працаваць абодва, інакш не ўяўляю, як утрымліваць сям'ю», — сказаў легіянер.


http://nn.by/?c=ar&i=190627"



'via Blog this'

Saturday, May 13, 2017

Бізнэсовец прапанаваў кантэйнеры для смецця ў нацыянальным стылі ФОТА: "Пакуль ён апублікаваў эскіз новых кантэйнэраў. У найбліжэйшы час кампанія замовіць першы ўзорны прыёмны пункт, каб у кастрычніку прэзэнтаваць яго на экалягічнай выставе ў Менску.


http://nn.by/?c=ar&i=190596"



'via Blog this'

Friday, May 12, 2017

Будзьма беларусамі! » Салістка Navi: Трэба карыстацца нашай прыгожай мовай і верыць у Беларусь: "— Мы рушым сваім шляхам і нам удаецца. Таму мы ні на што не разлічваем, выйдзем і так жа будзем атрымліваць задавальненне, — сказаў Арцём."



'via Blog this'

Thursday, May 11, 2017

Чыноўнікі з Горадні ня любяць езьдзіць у аддаленыя раёны: "Атрымаўшы адказ з Гарадзенскага аблвыканкаму на сваю заяву, Дзергачоў быў зьдзіўлены яшчэ болей, бо яму коратка напісалі, што «прыём грамадзян кіраўніцтва аблвыканкаму праводзіць у адпаведнасьці з зацьверджаным графікам і ў строгай адпаведнасьці з заканадаўствам».

"



'via Blog this'

Wednesday, May 10, 2017

Будзьма беларусамі! » «Дачакайся, матуля»: Вайцюшкевіч прадставіць у Мінску праграму на вершы Бураўкіна: "Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося акурат дзесяць год таму –тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Паздней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў «Тое, што трэба» (2008), «Варанок» (2013), «Наша песня» (2015). Былі і неальбомныя творы – напрыклад, песня «Дакачайся, матуля», якая і дала назву праграме.

"



'via Blog this'vajciushkievich-kancert-buraukin

Tuesday, May 9, 2017

Лічба дня: колькі ў Беларусі выдаткавалі сродкаў на святкаванне Дня Перамог | Новы Час: "Інфармацыю пра гэта можна знайсці на сайце дзяржаўных закупак. Там паведамляецца, што абвяшчаліся таргі на арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святу 9 мая.
"



'via Blog this'



Стала вядома, колькі ў Беларусі выдаткавалі сродкаў на святкаванне Дня Перамогі.
Ілюстрацыя: Еўрарадыё
Ілюстрацыя: Еўрарадыё

Інфармацыю пра гэта можна знайсці на сайце дзяржаўных закупак. Там паведамляецца, што абвяшчаліся таргі на арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў, прысвечаных святу 9 мая. 

Называецца сума ў памеры 406457 рублёў. Гэта каля 216 тысяч долараў.

euroradio.fm

Monday, May 8, 2017

8 траўня "Моладзь БНФ" ушануе памяць літаратара-франтавіка Васіля Быкава | euroradio.fm: "8 траўня "Моладзь БНФ" ушануе памяць легендарнага літаратара-франтавіка Васіля Быкава. На магілу пісьменніка маладыя людзі ўскладуць кветкі. Збор удзельнікаў плануецца а 14-й гадзіне каля ўваходу на Усходнія могілкі. 

"



'via Blog this'

Sunday, May 7, 2017

Вядомы настаўнік Лівянт заклікаў педагогаў апублікаваць усю тую справаздачнасць, якую іх | Новы Час: "«Настаўнікі ўсіх школ мусяць здаць гэтую справаздачу-ахінею. Не палянуйцеся, адкрыйце кожную старонку і атрымайце асалоду ад гэтай квінтэсэнцыі чынавенскага трызнення», — напісаў Яўген Лівянт у сваім фэйсбуку.
"



'via Blog this'

Saturday, May 6, 2017

Сталічны забудоўшчык заплаціў узнагароду 1000 рублёў таму, хто знайшоў для яго супрацоўніка-зануду: "Сацыяльныя сеткі — толькі першы этап пошуку зануднага кандыдата. Пасля — з супрацоўнікамі праводзілі сумоўе. На ім адабралі 8 прэтэндэнтаў. Асаблівую ўвагу звярталі на кандыдатаў, атэставаных для працы ў тэхнаглядзе, і тых, хто разбіраецца ў тонкасцях тэхнічных прававых актаў будаўніча-мантажнай галіны.


http://nn.by/?c=ar&i=190269"



'via Blog this'

Thursday, May 4, 2017

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі ехаў за мяжу з поўным зборам твораў Леніна | euroradio.fm: "Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і былы палітвязень Алесь Міхалевіч ехаў за мяжу з поўным зборам твораў… Леніна"



'via Blog this'

Wednesday, May 3, 2017

Мітынг у Слуцку забаронены: "«Слуцкі раённы выканаўчы камітэт забараняе правядзенне мітынгу «За Свабоду слова і годнае жыццё» 7 траўня з 14 да 15 гадзінаў у гарадскім парку культуры і адпачынку», — зачытала адказ райвыканкама заяўніку супрацоўніца ўстановы.


http://nn.by/?c=ar&i=190093"



'via Blog this'

Tuesday, May 2, 2017

"Я шчаслівая жыць так, як хачу". Дэманстрацыя непрацоўных | euroradio.fm: "Вясной 2015 года дзяржава падзяліла беларусаў на дзве няроўныя часткі: сумленных працоўных і сацыяльных утрыманцаў. Дармаедаў, калі па-простаму. Жарсці з гэтай нагоды не сціхаюць ўжо два гады, і мы вырашылі высветліць, як жывецца "прафесійным дармаедам". Ці крыўдуюць на дзяржаву, шчаслівыя яны, альбо не. Па просьбе Еўрарадыё непрацоўныя выйшлі на сваю дэманстрацыю акурат у Дзень працы 1 траўня.

"



'via Blog this'

Monday, May 1, 2017

«Нацыянальнасць — беларус» і «Уводзіны ў Аўстрыю»: выдавецкія навінкі ад Arche: "У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адною вокладкаю асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускае гісторыі ад сівое старажытнасьці й амаль да нашых дзён.

http://nn.by/?c=ar&i=189963"



'via Blog this'