Thursday, August 24, 2017

«Людзі ня хочуць працаваць», — прыватная кампанія ня можа знайсьці спэцыялістаў на працу: "Уладальнікі прыватнай кампаніі аўтасэрвісу для грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў скардзяцца на адсутнасьць працаўнікоў. Кажуць, што прапаноўваюць аўтасьлесарам працаўладкаваньне, добры заробак і жыльлё, аднак ахвочых працаваць няма.
"



'via Blog this'C636acd7 deb1 4aa7 932c e791c49e6c51 w1023 r1 s

Wednesday, August 23, 2017

Следчы камітэт выпусціў памятку, як не стаць ахвярай падману ў сацсетках: "Некаторыя адпраўляюць рэквізіты, пасля гэтага грошы з карты спісваюць. У вытворчасці Маскоўскага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта знаходзяцца некалькі дзясяткаў крымінальных спраў, звязаных з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі і крадзяжом шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі.


http://nn.by/?c=ar&i=196208"



'via Blog this'

Tuesday, August 22, 2017

Фестываль урбан-арту Vulica Brasil: што, хто і дзе малюе | euroradio.fm: "22 жніўня ў 14.00 госцяй жывога эфіру Еўрарадыё стане Міла Котка, прадзюсарка бразільска-беларускага фестывалю урбан-арту Vulica Brasil. Чым адметны сёлетні фэст, якія працэсы ён запускае, колькі новых муралаў з'явіцца ў Мінску цягам бліжэйшых дзвюх гадзін, хто над імі працуе, даведаецеся з нашай размовы! І, натуральна, задавайце пытанні Міле ў каментарыях пад пастамі ў сацыяльных сетках Еўрарадыё!

"



'via Blog this'

Monday, August 21, 2017

Беларускія хірургі выратавалі пацыента пасля найцяжэйшага атручвання грыбамі: "Пацыентаў шпіталізавалі ў раённую бальніцу Салігорска. Адтуль перавялі ў таксікалагічнае аддзяленне Гарадской клінічнай бальніцы хуткай меддапамогі Мінска. Для кансультацыі ў БХМД выклікалі спецыяліста РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак.


http://nn.by/?c=ar&i=196085"



'via Blog this'

Sunday, August 20, 2017

З чаго смяяліся беларусы ў 1937 годзе: "У віленскіх беларускіх газетах міжваеннага перыяду былі рубрыкі жартаў. Жартавалі з розных праяваў жыцця і хадэцкая «Беларуская Крыніца», і блізкі да хадэцыі «Шлях Моладзі», і каталіцкая «Хрысціянская Думка».

Беларусы жылі бядней чым цяпер — але здаецца, што пачуццё гумару было лепшым. Вось вам невялікая падборка жартаў з «Хрысціянскай Думкі» за 1937 год.
http://nn.by/?c=ar&i=196038"



'via Blog this'

Saturday, August 19, 2017

Слуцкий комбайнёр: Когда сломалась климат-система, в кабине было 60 градусов: "Обед и ужин в день обходятся в 12 рублей, из них 8 рублей оплачивает хозяйство, 4 рубля — удерживают с комбайнёра. В обед кормят первым и вторым блюдами, на ужин дают ссобойку, например, огурец, хлеб, колбасу. Чаще всего эту ссобойку Юрий несёт домой, потому что есть в жару не хочется. Во время работы он хранит её в холодильнике под сиденьем.
"



'via Blog this'dis image

Friday, August 18, 2017

Будзьма беларусамі! » Мікалай Халезін: Майклу Дугласу вельмі важна, што ён з Беларусі: "Кніга — праект Свабоднага тэатра, над ёй працавала каманда, у складзе якой — Мікалай Халезін, Наталля Каляда, Ігар Зайцаў, Уладзімір Халіп і іншыя. Алег “Джагер” Мінакоў спецыяльна для праекта стварыў і выканаў песню One of Us, Уладзімір Цэслер зрабіў дызайн вокладкі. У зборнік увайшло каля 30 эсэ (на беларускай, англійскай і рускай мовах) пра знакамітых выхадцаў з Беларусі. Сярод іх — Наталля Арсеннева, Леў Бакст, Шымон Перэс, Соф’я Кавалеўская і іншыя. У камплекце да кнігі таксама дыск “Адзін з нас” з беларускамоўнай аўдыёверсіяй тэкстаў, чытае Андрэй Каляда.

"



'via Blog this'

Thursday, August 17, 2017

Будзьма беларусамі! » У Мінску паставілі помнік Песняру з надпісам па-руску: "Гэтая скульптура — свайго роду зваротны падарунак расійскага боку, які фінансаваў стварэнне і дастаўку помніка. Пастаўлены ён за кошт бюджэту Мінска. У кастрычніку 2014 года па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь помнік Уладзіміру Мулявіну паставілі ў Екацярынбургу — горадзе, дзе ён нарадзіўся і дзе прайшло яго дзяцінства.

"



'via Blog this'

Wednesday, August 16, 2017

Камунальнікі патлумачылі, чаму ў Беларусі летам адключаюць гарачую ваду, а ў Эўропе – не: "«Уся справа ў тым, што ў эўрапейскіх краінах існуе сыстэма паралельных магістраляў, — патлумачыў начальнік аддзелу міністэрства Генадзь Аксьціловіч. – Калі асноўная магістраль становіцца на рамонт, то гарачая вада паступае ў дамы па паралельных трубах. Гэта вельмі зручна для жыхароў.

"



'via Blog this'

Tuesday, August 15, 2017

Дзевяць сталіцаў Беларусі. І два гарады, якія амаль імі сталі: "Першы горад, вядомы на этнічнай тэрыторыі Беларусі, — Полацак. Ён упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 862 годам. Горад быў сталіцай Полацкага княства — самага магутнага дзяржаўнага ўтварэньня на беларускіх землях у часы Сярэднявечча.

"



'via Blog this'Замкавая гара ў Наваградку

Monday, August 14, 2017

У Петрыкаўскім раёне Святлане Алексіевіч забаранілі адкрытую сустрэчу з землякамі, дазволілі толькі закрытую сустрэчу з аднакласнікамі: "Падчас сустрэчы лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч з жыхарамі Гомеля, старшыня абласной філіі СБП Анатоль Бароўскі задаў пісьменніцы пытанне пра тое, што для яе значыць мястэчка Капаткевічы. Святлана Алексіевіч распавяла, што жыла ў вёсцы Івашкавічы, а ў Капаткевічы хадзіла ў школу. Штодня ў адзін бок і ў другі па 5 кіламетраў.

http://nn.by/?c=ar&i=195690"



'via Blog this'

Sunday, August 13, 2017

В Ивьевском районе минчанке оторвало мизинец в результате аварии квадроцикла | AUTO.TUT.BY: "В этот день девушка отмечала день рождения — ей исполнилось 16 лет. Вечером поехала кататься на квадроцикле со знакомым. На гравийном покрытии возле деревни Ковали квадроцикл съехал в кювет и опрокинулся"



'via Blog this'

Saturday, August 12, 2017

Барадатая кугакаўка: "А я ведаю яшчэ адну немалую групу зайздросьнікаў. Бясконцыя беларускія балоты, лясы і пушчы — мара арнітолягаў, заолягаў, энтамолягаў і батанікаў ўсей Эўропы! Дзе ж можна ўбачыць неверагодна прыгожую белую сініцу, акрамя Беларусі? Ці барадатую кугакаўку? Пашукайце ў інтэрнэце, якія скарбы маеце — вы і толькі вы! А чароўная Прыпяць? Няма іншай такой!

"



'via Blog this'Барадатая кугакаўка

Friday, August 11, 2017

Хакеры вярнулі інстаграм Камароўкі: «Беларусы зрабілі гэта талакой!»: "Нагадаем, на днях хакеры (хутчэй за ўсё з Расіі) узламалі інстаграм Камароўкі і пачалі патрабаваць 15 тысяч расійскіх рублёў за яго аднаўленне. Аднак даваць грошы ўзломшчыкам ніхто не збіраўся. Ткачук звярнуўся ў міліцыю, а пра крадзеж інстаграма напісалі дзясяткі як беларускіх, так і рускіх СМІ.


http://nn.by/?c=ar&i=195575"



'via Blog this'

Thursday, August 10, 2017

У школьных сталовых не будзе чыпсаў, сухарыкаў і газіроўкі, а сасіскі — раз на тыдзень: "У новым навучальным годзе ў школьных сталовых не будзе чыпсаў, вострых сухарыкаў, газіраваных напояў і натуральнай кавы. Піцы і смажанкі ў буфетах будуць прадаваць не часцей за два разы на тыдзень. А карміць школьнікаў каўбасой і сасіскамі рэкамендавана не часцей аднаго дня на тыдзень пры аднаразовым харчаванні. Мэта — сфарміраваць у дзяцей звычку да здаровага харчавання.

http://nn.by/?c=ar&i=195511"



'via Blog this'

Wednesday, August 9, 2017

Асцярожна, спёка. Найбліжэйшымі днямі ў Мінску чакаецца да +32…+34: "У чацвер толькі раніцай і днём месцамі ў заходніх і паўночна-заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы

Тэмпература паветра ўначы складзе +11—17 градусаў, днём — +24—29. Па паўднёвым захадзе днём — +30-34.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра дасягне +30-34 градусаў, месцамі па Брэсцкай вобласці да +35.

У Мінску у чацвер — +26—28, у пятніцу — +30-32, у суботу — +32—34.
http://nn.by/?c=ar&i=195434"



'via Blog this'

Tuesday, August 8, 2017

Калгасы ў шоку: З машын, што вязуць збожжа з палёў, бяруць плату за дарогу | euroradio.fm: "Тое, што ў нас без дапамогі і падказкі кіраўніка краіны гаспадаркі не могуць ні бульбу пасадзіць, ні жыта зжаць, даўно вядома. Цікавае тут іншае: колькі гаспадаркі губляюць на неабходнасці плаціць за платныя дарогі, па якіх вязуць збожжа?

"



'via Blog this'

Monday, August 7, 2017

Міністар эканомікі Беларусі паабяцаў, што цэны ня будуць расьці. А яны растуць: "Раней Зіноўскі заяўляў, што сытуацыя «дазваляе чакаць», што гадавая інфляцыя будзе ня большая за 7%, і што ён упэўнены ў тым, што інфляцыю можна зьнізіць і да 5%. Дзяржава ж прагназавала інфляцыю ў 9% на 2017 год, а за 2016 год фіксавала інфляцыю ў 11,8% (амаль як ва Ўкраіне).

"



'via Blog this'

Sunday, August 6, 2017

Флэшмоб: Як беларускі Фэйсбук сьвяткуе 500-годзьдзе беларускай кнігі: "На заклік беларускага журналіста і арганізатара курсаў беларускай мовы Глеба Лабадзенкі, які заклікаў замяняць у Фэйсбуку фатаздымкі на партрэт Скарыны, адгукнуліся дзясяткі карыстальнікаў сацыяльных сетак.

"



'via Blog this'

Saturday, August 5, 2017

У Іўі нецвярозага інваліда ўратавалі ад утаплення | euroradio.fm: "У Іўі выратавальнікі прыйшлі на дапамогу нецвярозаму мужчыне, які ледзь не патануў на вадаёме па вуліцы К.Маркса. Як перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося позна ўвечары 4 жніўня — паведамленне пра чалавека, які тоне, паступіла ў 22.12.

"



'via Blog this'

Friday, August 4, 2017

Горш, чым у Беларусі, толькі ў Сэрбіі, Расеі ды Іране. У рэйтынгу найлепшых краінаў для пачатку бізнэсу Беларусь знаходзіцца на 77 месцы з 80.: "Ён складаецца на аснове апытаньня больш за 6000 бізнэсмэнаў. Асноўнымі крытэрамі для стварэньня сьпісу ёсьць даступныя цэны, нескладаныя бюракратычныя працэдуры, нізкія вытворчыя выдаткі, сувязь з астатнім сьветам і лёгкі доступ да сталіцы дзяржавы з рэгіёнаў.

"



'via Blog this'

Thursday, August 3, 2017

Вецер выдраў кавалак берага на Нарачы ФОТА ДНЯ: "Непагадзь, якая нарабіла ўчора бяды на поўначы Беларусі, літаральна выдрала кавалак берага на Нарачы. Паваленае ад ветру дрэва пацягнула за сабой і кавалак дзёрну ў які ўрасло карэнне.


http://nn.by/?c=ar&i=195146"



'via Blog this'

Wednesday, August 2, 2017

На Палессі збіраюць дурніцы. Фотарэпартаж | euroradio.fm: "Сезон збору дурніц распачаўся ў фермерскай гаспадарцы "Альшаны" на Брэстчыне. На плантацыях, што займаюць 10 гектараў, штодня працуюць людзі з усіх ваколіц. Кожны кілаграм ягад прыносіць ім 70 капеек прыбытку. 

"



'via Blog this'

Tuesday, August 1, 2017

Будзьма беларусамі! » 1155 год беларускай дзяржаўнасьці — гадавіна, якую адзначае адзін горад: "862 год — першая згадка пра Полацак, найстарэйшы горад Беларусі. Але гісторыкі лічаць, што сёлета 1155-ю гадавіну мае права адзначаць ня толькі Полацак. Гэта мусіць быць нацыянальнае сьвята — гадавіна беларускай дзяржаўнасьці.

"



'via Blog this'Полацак. Помнік Усяславу Чарадзею