Tuesday, January 31, 2017

«Падарожжа дылетанта» будзе цяпер выходзіць на Tut.by ВІДЭА: "— Праграма існуе ўжо больш за 15 год. За гэты час, канешне, адбылося імклівае развіццё новых тэхналогій. І мне разам з маей камандай хацелася, каб як мага больш беларусаў працягвалі глядзець перадачу і адкрывалі яе для сябе, — адзначыў Юрый Жыгамонт. — Новы фармат і рэсурс, на якім будзе выходзіць праграма, адкрывае перад ёй новыя вялікія магчымасці. Таму я вельмі ўдзячны партнёрам — кампаніі velcom і парталу TUT.BY — за тое, што мы змаглі зберагчы самабытнасць «Падарожжаў дылетанта», але і разам з гэтым даць новае жыцце праграме».


http://nn.by/?c=ar&i=184599"



'via Blog this'

Monday, January 30, 2017

«Белліфтрэклама» пачала змяшчаць блокі пра славутых беларусаў: "У рэкламных газетах «Белліфтрэкламы» пачалі з'яўляцца беларускамоўныя блокі пра постацяў беларускай гісторыі. 

"



'via Blog this'

Sunday, January 29, 2017

Бесприданница из Жемыславля: кто восстановит графскую усадьбу под Ивьем?: "Недавно в Ивьевский райисполком обратились старожилы агрогородка Жемыславль — бывший председатель местного колхоза Анатолий Холупко и историк Ольга Курсевич. Эти люди не просто знают о другой жизни старинного «палаца», они сами были ее частью. Безусловно, «палац» Умястовских сильно пострадал после войны, но в нем теплилась жизнь. В свое время здесь располагались колхозная контора, клуб, почта, библиотека, аптека. В других строениях жили работники хозяйства. В общем, практически все они были задействованы и приносили пользу местным жителям.
"



'via Blog this'

Saturday, January 28, 2017

Аляксандр Ціхановіч: «Усе людзі вольныя, ў кожнага свой кірунак» — апошняе інтэрв'ю: "АЦ: Ну, мы адмыслова не лічым, шчыра. Дарэчы, ёсць такая прыкмета ў музыкаў — лічыць канцэрты ўвогуле нельга. Я не веру, я веру ў Бога, але адміністратары заўсёды сварацца, калі пачынаеш лічыць выступы, бо, кажуць, ніколі наступных не будзе. Сарвалася нейкая імпрэза, адміністратар адразу кажа: «Ну што, канцэрцікі падлічыў?».


http://nn.by/?c=ar&i=184455"



'via Blog this'

Friday, January 27, 2017

«Не сьпяшайцеся хаваць эўрапейскую цывілізацыю»: "Якія пагрозы нясуць папулісцкія тэндэнцыі, якія нарастаюць сёньня ў заходнім сьвеце? Да чаго можа прывесьці рост нацыянальнага эгаізму і шавінізму? Ці існуе прымальнае вырашэньне міграцыйнай праблемы?
"



'via Blog this'Уладзімер Мацкевіч

Thursday, January 26, 2017

Мінадукацыі паведаміла, што наведванне 6-га школьнага дня будзе добраахвотным | euroradio.fm: "У дакуменце даручаецца кіраўнікам школаў і гімназій забяспечыць планаванне выхаваўчай працы ў шосты школьны дзень у адпаведнасці з рэкамендацыямі Мінадукацыі. Пры гэтым прадугледзець працу аб'яднанняў па інтарэсах па розных профілях, накірунках дзейнасці. Адзначаецца, што ў суботу максімальна занятымі ў мерапрыемствах павінны быць вучні, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі, стаяць на розных катэгорыях прафілактычнага ўліку.

"



'via Blog this'

Wednesday, January 25, 2017

Выкрадзеную карціну Шышкіна цаною $2 млн знайшлі ў Беларусі: "Карціну «Лес.Ели», якая да гэтага неаднаразова выстаўлялася на нелегальных інтэрнэт-аўкцыёнах, прывезьлі ў Беларусь, каб паказаць патэнцыйнаму пакупніку з Эўропы, аднак бакі не сышліся ў цане і зьдзелка не адбылася. Літаральна на наступны дзень палатно павінны былі даставіць у Маскву і прадаць там грамадзяніну адной з краін ЭЗ за 100 тыс. эўра і 3 кг какаіну.

"



'via Blog this'

Tuesday, January 24, 2017

З'явіўся новы іміджавы ролік пра турыстычны патэнцыял Беларусі ВІДЭА: "У інтэрнэце з'явіўся новы рэкламны ролік пра турыстычны патэнцыял Беларусі. Ён зняты паводле заказу Нацыянальнага агенцтва па турызме і змешчаны на ютуб-канале marketing.by.


http://nn.by/?c=ar&i=184212"



'via Blog this'

Monday, January 23, 2017

«Запрашаем у пекла 1944-1954 гадоў», — дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады: "— У мяне цяпер рыхтуецца да выданьня кніга «Запрашаем у пекла. 1944-1951 гг.». Там я правожу паралель з нацыстамі, якія вывезьлі з 1941-га па 1944 год на прымусовыя работы 33 тысячы 700 чалавек. Назад вярнуліся да 1948 году 820 чалавек. Што робяць «другія саветы»? З 1944-га па 1954 год, пакуль не была ліквідаваная Баранавіцкая вобласьць, паводле маіх падлікаў, якія патрабуюць удакладненьня ў бок павелічэньня, з вобласьці, якая налічвала 620-650 тысяч чалавек, было вывезена больш за 330 тысяч. У тым ліку больш як 25 тысяч юнакоў і дзяўчат ва ўзросьце 14-17 гадоў, якія ніколі на Радзіму не вярнуліся. Кожны другі жыхар вобласьці апынуўся ў Магадане, Карэліі, Казахстане і гэтак далей. Замест іх сюды былі завезеныя вайскоўцы савецкай арміі, органаў унутраных спраў, НКВД, КГБ і грамадзяне з усходніх абласьцей.

"



'via Blog this'Першая кніга Аляксандра Татаранкі «Недазволеная памяць» выйшла ў 2006 годзе

Sunday, January 22, 2017

Звезда из национального орнамента объединила белорусские алкогольные заводы: "Учитывая постоянно возрастающий интерес к народной культуре, за основу была взята белорусская «зорка» (звезда) – деталь национального орнамента, символ народных праздников. Восемь ее лучей символизируют восемь объединившихся заводов.
"



'via Blog this'

Saturday, January 21, 2017

Navi назвалі выхад беларускамоўнай песні на «Еўрабачанне» гістарычным ВІДЭА: "Адразу пасля навіны пра перамогу Navi праз «Нашу Ніву» падзякавалі гледачам і назвалі выхад беларускамоўнай песні на «Еўрабачанне» гістарычным:


http://nn.by/?c=ar&i=184084"



'via Blog this'

Friday, January 20, 2017

Аўтобусы «Нёман» будуць выходзіць у новым дызайне ФОТЫ: "Новае пакаленне аўтобусаў сярэдняга класа «Нёман-4202» прэзентуе Мінскі завод колавых цягачоў. Платформай для яго паслужыла найноўшае шасі Iveco Daily 70С17 з сілавым агрэгатам узроўню «Еўра-5». 


http://nn.by/?c=ar&i=184047"



'via Blog this'

Thursday, January 19, 2017

Барановичская птицефабрика планирует выйти на производство 1 млн яиц в сутки: "Достичь такого результата предприятию позволит модернизация производства. На днях на птицефабрике введен в эксплуатацию после реконструкции цех сортировки и хранения яиц. Работы по обновлению цеха длились полтора года и обошлись предприятию почти в Br4 млн. Увеличена площадь производственного помещения, установлена новая сортировальная машина производительностью 120 тыс. яиц в час. Также построено новое складское помещение.

"



'via Blog this'

Wednesday, January 18, 2017

Плюс Бэніну, Гвінэі і Буркіна-Фаса, мінус Расеі і Эўропе. З кім і колькі гандлявала Беларусь у 2016 годзе: "Рэкордны рост экспарту, амаль у тысячу разоў назіраўся зь Беларусі ў Буркіна-Фаса — праўда, Беларусь экспартавала туды толькі на 189,6 тысячы даляраў. У 31 раз вырас экспарт у Самалі, да 127,6 тысячы даляраў. Сярод значных у абсалютных лічбах зьменаў — рост экспарту на 38,9% у Бэльгію, на 18,3% у Банглядэш, на 13,9% ва Ўкраіну.
"



'via Blog this'

Tuesday, January 17, 2017

Нетыповы пенсіянер: спадар Анатоль у 60 гадоў пачаў працаваць у буціку і знайшоў сябе : "— Доўгія гады я ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці і ў хоры пры Чырвоным касцёле. Сьпявалі там разам са Змітром Афанасенкам — ён, дарэчы, з гурту «Аmaroka«. Ён пасля ўдарыўся у рок, а я задумваюся часам, можа і мне варта было паспытаць (смяецца). Ровар заўсёды займаў асаблівае месца ў маім жыцці. Некалькі гадоў таму дзеці з Германіі прывезлі сапраўдны горны.


http://nn.by/?c=ar&i=183801"



'via Blog this'

Monday, January 16, 2017

Франак Вячорка: «У ЗША за паламаную нагу мне выставілі рахунак $104 тысячы»: "«За паламаную нагу ў Амэрыцы мне выставілі рахунак на 91850 даляраў і яшчэ 12 тысячаў за рэабілітацыю. Вядома, бальшыню з гэтай сумы заплаціла страхавая, але і мяне шпіталь зрабіў даўжніком, — піша Франак Вячорка ў фэйсбуку. — Адкуль бяруцца гэтыя завоблачныя рахункі - не разумею. Тры дні ў палаце — 13680$. То бок 4500 на дзень. Выклік хуткай дапамогі - 5000$. Арэнда апэрацыйнай і абсталяваньня - 32670$. Паслугі лекара — 8800$. Кожны рэнтген — 900$ (а іх было 5 штук).


http://nn.by/?c=ar&i=183741"



'via Blog this'

Sunday, January 15, 2017

Миллиарды на еде. Сколько Беларусь зарабатывает на поставках молока, мяса, рыбы и водки: "Как ранее сообщалось, в Беларуси прошедший год был рекордный по объему производства молока. По данным, озвученным министром сельского хозяйства и продовольствия Леонидом Зайцем, за год производство молока выросло на 125 тыс. т, до 6,780 млн тонн.
"



'via Blog this'Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY

Saturday, January 14, 2017

«Думаў, што гэта фантастыка, але ўсё магчыма» — першы беларус скарыў вяршыню Антарктыды: "Гарадзенец Вадзім Фралоў узьняўся на самы высокі пункт Антарктыды з 4 на 5 студзеня 2017 году. Гара Вінсан — апошняя зь вяршыняў сьвету, якая не была скораная беларусамі. Свабода паразмаўляла з альпіністам, калі той вярнуўся з Антарктыды.
"



'via Blog this'

Friday, January 13, 2017

Гамельчукі купілі для музея рэдкі дакумент на інтэрнэт-аўкцыёне | euroradio.fm: "Дакумент уяўляе сабой вялізны ватман — больш за 2 метры ў даўжыню, таму ён складзены ў некалькі разоў. Створаны ён быў 116 гадоў таму. На краслюнку паказаны мост над Лібава-Роменскай чыгункай у Гомелі. Ён мусіў злучыць дзве часткі Гомеля, разрэзаныя чыгункай. Малодшы навуковы супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрый Панкоў мяркуе, што будаўніцтва моста хутчэй за ўсё перашкодзіла Першая сусветная вайна.

"



'via Blog this'

Thursday, January 12, 2017

Удзень у пятніцу ў Беларусі чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў | euroradio.fm: "У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў (у сталіцы — ад 0 да мінус 2), у начныя гадзіны — ад мінус 1 да мінус 6 (на Віцебшчыне — да мінус 8, у Мінску — ад мінус 5 да мінус 7 градусаў), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

"



'via Blog this'

Wednesday, January 11, 2017

Ваўкі супраць людзей: "«Воўк можа выскачыць зь любых кустоў. Вось наш падворак, а вось — кусты. Я бачыў ваўчыныя сьляды. Праўда, мы скаціну ўжо не трымаем, па ўзросьце ня здолеем, дык да нас і не палезуць, можа... А як палезуць, дык чым ад ваўка адаб’есься? Рыдлёўкай? Ці сякерай? Бяз жартаў: калі да суседа ці кудысьці яшчэ трэба пайсьці ў прыцемках, дык сьмялей зь сякерай».

"



'via Blog this'Тутэйшыя лясы вельмі прыгожыя. Каб яшчэ не ваўкі...

Tuesday, January 10, 2017

Эксперымент: Дранік з МакДональдса месяц праляжаў у каробцы (фота) | euroradio.fm: "Абысці такую з'яву Еўрарадыё, дзе дранікі вельмі любяць і шануюць, не магло. Зганяўшы у бліжэйшы МакДональдс, я прынёс некалькі порцый у рэдакцыю. Пры гэтым нечаканасці пачаліся яшчэ на касе. Замест таго, каб амаль адразу перадаць мне пакет з ежай у рукі (як гэта бывае пры замове гамбургераў ці чызбургераў), дзяўчына на касе вінавата папрасіла пачакаць "чатыры хвіліны". Таму што дранікі "трэба прыгатаваць". Прыемна здзіўлены, я чакаў каля шасці хвілін і, атрымаўшы запаветныя чырвоныя кардонныя каробкі, пабег на працу.

"



'via Blog this'

Monday, January 9, 2017

Незвычайныя госці закінутых вёсак: як мядзведзі, лосі ды барсукі кормяцца ў яблыневых садах: "На жаль, на Беларусі закінутыя вёскі сустракаюцца ня толькі там, адкуль людзей выгнала Чарнобыльская навала. Шмат вясковых людзей, асабліва моладзі, пацягнуліся за лепшым, цывілізацыйна пасунутым жыццём — у Мінск і іншыя месцы. А нашы прыгожыя і шматпакутныя вёсачкі пусцеюць.
"



'via Blog this'Фото: Вадим Сидорович

Sunday, January 8, 2017

На поўначы Беларусі маразы паставілі новы рэкорд — -34,4 градуса | euroradio.fm: "На поўначы Беларусі маразы паставілі новы рэкорд: мінулай ноччу ў Езярышчы (Віцебская вобласць) тэмпература паветра склала -34,4 градуса. Гэта самы нізкі паказнік для населенага пункта для 8 студзеня — папярэдні, зафіксаваны 8 студзеня 1987 года, быў 32,3 градуса марозу.

"



'via Blog this'

Saturday, January 7, 2017

Дзе ў Беларусі сёння халадней за ўсё? КАРТА: "7 студзеня тэмпература ў раёне Віцебска апусцілася да -29 градусаў.

http://nn.by/?c=ar&i=183329"



'via Blog this'

Friday, January 6, 2017

У Гродне актыўна заліваюць лёд на хакейных каробках і катках: "Калі ў парку Жылібера ўжо можна катацца, то на хакейных каробках яшчэ не. Каб падрыхтаваць там лёд працоўным трэба некалькі дзён. Гэтак, на добры лёд сыходзіць каля 100 кубаметраў вады. Калі ў каробцы снег утрамбаваны, то прыходзіцца заліваць і падліваць вадой каля шасці разоў, а калі не, то цэлых восем.
"



'via Blog this'Фото: hrodna.life

Thursday, January 5, 2017

"Перед высокогорьем спортсмены ночевали в барокамерах". Белорусы лидируют на "Дакаре" | AUTO.TUT.BY: "Белорусский пилот Сергей Вязович на третьем спецучастке ралли-рейда "Дакар-2017″ пришел в четверке лидеров и даже обогнал на трассе камазовского гонщика Дмитрия Сотникова. Об этом сообщили в компании velcom, выступившей техническим партнером команды «МАЗ-СПОРТавто».





1 из 4
"



'via Blog this'

Wednesday, January 4, 2017

Альтэрнатыўную службу ў Беларусі пачалі 13 чалавек | euroradio.fm: "Раней паведамлялася, што Мінпрацы прыняло рашэнне пра 54 чалавек, якія будуць праходзіць альтэрнатыўную службу. Вайсковая служба замененая ім на альтэрнатыўную ў адпаведнасці з рашэннямі прызыўных камісіяў.

"



'via Blog this'

Tuesday, January 3, 2017

Беларуска спыталася ў "Што? Дзе? Калі?" пра прадпрымальнікаў, якіх "можна даіць" | euroradio.fm: ""Адны бачаць у ім ваўка, якога неабходна забіць. Іншыя — карову, якую можна бясконца даіць. І няшмат хто бачыць у ім таго, кім ён ёсць насамрэч — каня, які цягне колы. Пра каго так казаў Уінстан Чэрчыль?""



'via Blog this'

Monday, January 2, 2017

«Арт Сядзіба» кліча ў вандроўку з Тарашкевічам | Новы Час: "У межах вандроўкі ў Вільні адбудзецца паказ нашумелага спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў», прысвечаны пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча — выдатнага беларускага дзеяча, палітыка, пісьменьніка, навукоўцы-мовазнаўца, стваральніка першага ўнармаванага правапісу сучаснай беларускай мовы. «Браніслаў» — гэта першы спектакль Арт Сядзібы. Яго прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску на сцэне тэатра БДУ «На балконе». Але пасля 2 паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.
"



'via Blog this'

Sunday, January 1, 2017

Бело-красно-белые флаги на Октябрьской площади в Минске: "Несмотря на то, что двое сотрудников милиции задержали организатора акции Дмитрия Дашкевича на выходе из дома, бело-красно-белые флаги все-таки появились в новогоднюю ночь на Октябрьской площади.
"



'via Blog this'