«Арт Сядзіба» кліча ў вандроўку з Тарашкевічам | Новы Час: "У межах вандроўкі ў Вільні адбудзецца паказ нашумелага спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў», прысвечаны пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча — выдатнага беларускага дзеяча, палітыка, пісьменьніка, навукоўцы-мовазнаўца, стваральніка першага ўнармаванага правапісу сучаснай беларускай мовы. «Браніслаў» — гэта першы спектакль Арт Сядзібы. Яго прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску на сцэне тэатра БДУ «На балконе». Але пасля 2 паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.
"
'via Blog this'
No comments:
Post a Comment