Monday, January 23, 2017

«Запрашаем у пекла 1944-1954 гадоў», — дасьледчык з Баранавічаў напісаў кнігу пра злачынствы савецкай улады: "— У мяне цяпер рыхтуецца да выданьня кніга «Запрашаем у пекла. 1944-1951 гг.». Там я правожу паралель з нацыстамі, якія вывезьлі з 1941-га па 1944 год на прымусовыя работы 33 тысячы 700 чалавек. Назад вярнуліся да 1948 году 820 чалавек. Што робяць «другія саветы»? З 1944-га па 1954 год, пакуль не была ліквідаваная Баранавіцкая вобласьць, паводле маіх падлікаў, якія патрабуюць удакладненьня ў бок павелічэньня, з вобласьці, якая налічвала 620-650 тысяч чалавек, было вывезена больш за 330 тысяч. У тым ліку больш як 25 тысяч юнакоў і дзяўчат ва ўзросьце 14-17 гадоў, якія ніколі на Радзіму не вярнуліся. Кожны другі жыхар вобласьці апынуўся ў Магадане, Карэліі, Казахстане і гэтак далей. Замест іх сюды былі завезеныя вайскоўцы савецкай арміі, органаў унутраных спраў, НКВД, КГБ і грамадзяне з усходніх абласьцей.

"



'via Blog this'Першая кніга Аляксандра Татаранкі «Недазволеная памяць» выйшла ў 2006 годзе

No comments:

Post a Comment