Sunday, September 30, 2018

Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце коштаў | Новы Час

Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце коштаў | Новы Час Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2018 год спажывецкія цэны павінны павялічыцца не больш чым на 6%.

Saturday, September 29, 2018

Ленінапад - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Ленінапад - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Большасць помнікаў правадыру стаяць на галоўных плошчах і вуліцах беларускіх гарадоў, а таксама каля прахадных заводаў. Ад пачатку 1990-х, нягледзячы на тое, што курс на дэсаветызацыю ў нас не абвяшчаўся, колькасць помнікаў Леніну скарацілася на траціну. Было каля 600, стала каля 400. Хочацца верыць, што гэтая тэндэнцыя захаваецца і далей.

Friday, September 28, 2018

Алесь Краўцэвіч: літвін з Беларусі | Новы Час

Алесь Краўцэвіч: літвін з Беларусі | Новы Час Па яго словах, паводле этнаграфічных даследванняў XIX – XX стагоддзяў вельмі выразна прасочваецца раянаванне нашай краіны, сыходзячы з меркаванняў яе жыхароў. Напрыклад, дакладная мяжа паміж Палессем і Літвой пралягае паміж Пружанамі (яшчэ Палессе) і Ружанамі (ужо Літва).

Thursday, September 27, 2018

Мастак, які «адвучвае ад мастацтва». І мае сусьветную славу

Мастак, які «адвучвае ад мастацтва». І мае сусьветную славу — Не… Гэта, разумееш, было тыповае для тагачаснай Польшчы. Як, дарэчы, і для цяперашняй. Пішацца адно, а робіцца іншае.

Wednesday, September 26, 2018

Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель. У краіне стала менш падробленых грошай

Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель. У краіне стала менш падробленых грошай Больш за ўсё фальшывых банкнот прыпадае на амерыканскі даляр — 54,7% ад агульнай колькасці падробак. На другім месцы расійскі рубель - 27,2%. Еўра ў агульным аб'ёме выяўленых несапраўдных грошай належыць 12,9%, 2,8% - турэцкай ліры. Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель, сярод падробных купюр яго ўсяго 2,4%.




https://nn.by/?c=ar&i=216581v

Tuesday, September 25, 2018

Будзьма беларусамі! » Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага

Будзьма беларусамі! » Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага Нарадзіўся Сяргей Грахоўскі 25 верасня 1913 года ў сялянскай сям’і ў мясціне з красамоўнай назвай Нобель (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна). У 1914-м разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. Як творца дэбютаваў вершам у 1926 годзе. У 1930-м пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931-32 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Monday, September 24, 2018

Рэпартаж з завода, які робіць легендарную мінералку «Мінская-4» ФОТЫ

Рэпартаж з завода, які робіць легендарную мінералку «Мінская-4» ФОТЫ «Мы адзіныя, хто захаваў двухлітровы аб’ём бутэлькі мінералкі, — расказвае спецыялістка па маркетынгу Кацярына Караім. — Такая ўжо традыцыя склалася ад 1978 года: нашай вады павінна хапаць на ўсю сям’ю. Ужо трэцяе пакаленне беларусаў ведае, што «Мінская-4» — гэта якасць і нязменны смак».




https://nn.by/?c=lr&i=216456

Sunday, September 23, 2018

Дырэктарка «Тэатральнага Куфра» Кацярына Саладуха пра тэндэнцыі ў моладзевым тэатры і пастаноўкі, якія варта наведаць у найбліжэйшыя дні

Дырэктарка «Тэатральнага Куфра» Кацярына Саладуха пра тэндэнцыі ў моладзевым тэатры і пастаноўкі, якія варта наведаць у найбліжэйшыя дні



У гэты момант у Мінску праходзіць ужо 15-ты па ліку міжнародны фестываль моладзевых і студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар, БДУ». Менавіта таму ў нашу штотыднёвую рубрыку «Пяць рэчаў» мы вырашылі запрасіць яго дырэктарку Кацярыну Саладуху.

Saturday, September 22, 2018

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Нейтральная паласа Негарэлага

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Нейтральная паласа Негарэлага У неспакойныя 1920-я гады Негарэлае папераменна было пад нямецкай і польскай акупацыяй. Пасля дзяржаўная мяжа раз’яднала мястэчка на дзве часткі. Памежную чыгуначную станцыю праязджалі штогадова па дзесяць тысяч пасажыраў. Курсіраваў спецыяльны экспрэс Маньчжурыя — Стоўбцы. Быў і пасажырскі экспрэс Парыж — Негарэлае. Мясцовая электрастанцыя забяспечвала святлом памежныя населеныя пункты.

Friday, September 21, 2018

Квасыч, Капірыч і Рыгорыч: Імя па бацьку як чужы брэнд

Квасыч, Капірыч і Рыгорыч: Імя па бацьку як чужы брэнд Тое самае было ўва ўсіх іншых эўрапейскіх народаў. Але ўзьнікла эканамічна-юрыдычная патрэба дакладна вызначаць спадкаемцаў ды падаткаплатнікаў. Таму сярэднявечныя імёны па бацьку ў Эўропе практычна ўсюды сталі імёнамі ад продка старэйшага калена, г. зн. пераўтварыліся ў прозьвішчы, запанавала эўрапейская мадэль «асабовае імя + сямейнае імя (прозьвішча)».

Thursday, September 20, 2018

Будзьма беларусамі! » Працяг праекту «(Не)расстраляныя» – кніга з CD, лекцыі ў Мінску і рэгіёнах

Будзьма беларусамі! » Працяг праекту «(Не)расстраляныя» – кніга з CD, лекцыі ў Мінску і рэгіёнах «(Не)расстраляныя» – працяг праекту, які пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданне, у якое ўвойдзе 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх будзе апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі будзе далучаны музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў праекту. Аб’ём кнігі – больш за 300 старонак.  Аздабленнем выдання займаецца дызайнерка Наста Шастак.

kniga

Wednesday, September 19, 2018

Арт-сядзіба пачынае праект «Беларускамоўныя»

Арт-сядзіба пачынае праект «Беларускамоўныя» «Мы будзем запрашаць па двое гасьцей, у тым ліку зорак, якія размаўляюць па-беларуску. Яны раскажуць пра свой досьвед быць беларускамоўнымі. Калі і чаму чалавек перайшоў на родную мову? Ці шмат людзей павёў за сабой? Якія праблемы былі, каго натхнілі? Апроч таго, ёсьць шмат беларускамоўных сем’яў — у такім разе будзем запрашаць усю сям’ю. Можна паслухаць і задаць пытаньні», — сказаў Алесь Сьнег.

Tuesday, September 18, 2018

Анхела Эспіноса Руіз: Я хацела, каб людзі ў Гішпані зразумелі, што ў Еўропе ёсць Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Анхела Эспіноса Руіз: Я хацела, каб людзі ў Гішпані зразумелі, што ў Еўропе ёсць Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Я хацела, каб людзі ў Гішпані зразумелі, што ў Еўропе ёсць такая краіна як Беларусь. Што адбываецца ў Беларусі, што гэта Еўропа, хоць і за мяжой Еўразвязу. І гэта для мяне было ўжо вострым і важным пытаннем. Мая сяброўка з Беларусі прымусіла мяне даслаць гэты апублікаваны артыкул на конкурс. На наступны год быў абвешчаны конкурс «Беларусь у фокусе», арганізаваны ў Варшаве. І нейкім цудам я перамагла ў гэтым конкурсе. І мяне запрасілі ў Варшаву.

Monday, September 17, 2018

Вучоны растлумачыў, чаму ў гэтым сезоне восы так часта нападаюць на людзей. І як ад іх бараніцца

Вучоны растлумачыў, чаму ў гэтым сезоне восы так часта нападаюць на людзей. І як ад іх бараніцца  Гэты сезон трошкі анамальны па тэмпературным рэжыме. Але такія сезоны ўжо былі. У гэтым годзе было так: высокі тэмпературны рэжым змяняў кароткі перыяд дажджоў. Але ў адрозненне ад папярэдніх сезонаў, у гэтым больш высокія летнія тэмпературы, таму і актыўнасць, і колькасць вос расце. Акрамя гэтага, ёсць шматгадовыя ваганні колькасці, звязаныя з сонечнай актыўнасцю. Мы адзначалі, што раз у 11-12 гадоў колькасць вос некалькі вышэйшая, чым у іншыя гады.




https://nn.by/?c=ar&i=216081

Sunday, September 16, 2018

Віктар Дашук: Мару дажыць да 100 гадоў і зьняць фільм па маім новым рамане - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Віктар Дашук: Мару дажыць да 100 гадоў і зьняць фільм па маім новым рамане - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск 16 верасьня спаўняецца 80 гадоў Віктару Дашуку — выбітнаму беларускаму кінарэжысэру-дакумэнталісту, народнаму артысту, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, шматлікіх міжнародных кінафэстываляў, народнаму артысту БССР. Цягам апошніх 25 гадоў беларускія ўлады яго проста не заўважаюць. Забыўся пра існаваньне выбітнага рэжысэра і «Беларусьфільм», якому Віктар Дашук аддаў больш за 30 год свайго жыцьця

Saturday, September 15, 2018

Беларускі экіпаж на грузавіку МАЗ упершыню выйграў міжнароднае ральлі

Беларускі экіпаж на грузавіку МАЗ упершыню выйграў міжнароднае ральлі Экіпаж Вязовіча прыехаў першым на пятым этапе і стаў першым у генэральнай клясыфікацыі ральлі Turkmen Desert Race, якое праходзіла ў Каракумах. Другое і трэцяе месцы занялі экіпажы расійскай каманды «КАМАЗ-майстар», якім кіраваў Айрат Мардеева і Дзмітрыя Сотнікава. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага апынуўся на чацьвёртым радку агульнага заліку

Гоначны МАЗ на радзіме Касьцюшкі, архіўнае фота.

Friday, September 14, 2018

Яшчэ адзін дадатковы наклад «Нашай гісторыі» з'явіўся ў шапіках і кнігарнях — спіс па гарадах

Яшчэ адзін дадатковы наклад «Нашай гісторыі» з'явіўся ў шапіках і кнігарнях — спіс па гарадах Нагадаем, што ў Мінску, Мінскай вобласці і Гродзенскай вобласці першы нумар часопіса можна знайсці таксама на поштах — там, дзе ён яшчэ не прадаўся. А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю».




https://nn.by/?c=ar&i=215954

Thursday, September 13, 2018

Святлана Калінкіна: Нацыянальная ідэя ёсць — яе крычаць на стадыёнах | euroradio.fm

Святлана Калінкіна: Нацыянальная ідэя ёсць — яе крычаць на стадыёнах | euroradio.fm Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

Wednesday, September 12, 2018

Амерыканец паздзекаваўся з росту мексіканскага футбаліста (відэа) | euroradio.fm

Амерыканец паздзекаваўся з росту мексіканскага футбаліста (відэа) | euroradio.fm  У другім тайме мексіканскі форвард Анхель Сальдыварпарушыў правілы ў атацы і чамусьці кінуўся высвятляць адносіны з абаронцам амерыканцаў Мэтам Міязгай. Той у адказ са здзекам прадэманстраваў розніцу ў росце — мексіканец на 17 см ніжэйшы за яго.

У выніку сутычкі паміж футбалістамі зборных Сальдывара выдалілі. Калі ён сыходзіў з поля, Міязга са здзекам памахаў яму рукой.

Tuesday, September 11, 2018

Сцены Старога замка ў Гродне назаўжды хаваюць пад сучаснай цэглай | euroradio.fm

Сцены Старога замка ў Гродне назаўжды хаваюць пад сучаснай цэглай | euroradio.fm “Верагодна, гэта і ёсць сцяна Вітаўта, — кажа Еўрарадыё пра месца, дзе зараз працуюць будаўнікі, гісторык Мікалай Волкаў. — Сама па сабе абкладка цэглай гэтых камянёў шкоды не наносіць, арыгінальныя муры Вітаўта захаваюцца. Праблема ў тым, што калі пазней дабудуюцца вялізныя сцены, вежы, тыя схаваныя пад сучаснай цэглай муры ўжо ніхто адкрываць не будзе”.

Monday, September 10, 2018

«Лінія Сталіна», якой ніколі не было

«Лінія Сталіна», якой ніколі не было — Я табе клянуся. Богам! Нічога не было. Ніякіх супраціўленьняў. Ну, навошта людзям муру вешаць на вушы? Зрабілі для моладзі. Хлусьня поўная. Гэтая «Лінія» ні разу ня стрэліла. Гэта ўсё тухта, братка. Вялікая тухта. Ніхто не хацеў абараняць савецкую ўладу. Ніхто! Сволачы гэтыя ўшлі ўсе. А на трэція суткі мы пачулі, што — за Мінскам і бог ведае дзе. Ні- чога тут, сынок. Богам клянуся. Ніхто тут не абараняў.

Віктар Калантай зь вёскі Шчарбіны, сьведка

Sunday, September 9, 2018

http://www.radyjo.net/4/88/Artykul/381627,%D0%9A%D0%B0%D1%81%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%82%D1%8B-%D0%B7-17-%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%96%D0%BD-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D1%96-%D1%9E-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C-%D0%BD%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%8C%D0%BC%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B-%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D1%80%D1%8D%D1%81 У нядзелю, 9 верасьня на вул. Касманаўтаў у Менску заплянаваная цырымонія адкрыцьця памятнага знака „Беларусам - героям космасу”, прысьвечанага тром дасьледчыкам, якія нарадзіліся ў Беларусі, - Пятру Клімуку, Уладзіміру Кавалёнку, Алегу Навіцкаму.




Saturday, September 8, 2018

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. У чым унікальнасць беларускай перамогі ў бітве пад Оршай

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. У чым унікальнасць беларускай перамогі ў бітве пад Оршай Праваслаўны летапісец дзякаваў гетману Астрожскаму за тое, што яго стараннямі «маскоўскага ворага пабілі», і ставіў маскавітаў у адзін шэраг з бусурманамі. У эпоху жорсткага супрацьстаяння з Масквою сечу 1514 году часта згадвалі ў гераічным кантэксце, называючы «вялікай бітвай Аршанскай».




https://nn.by/?c=ar&i=215619

Friday, September 7, 2018

У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216 млн долараў | euroradio.fm

У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216 млн долараў | euroradio.fm У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216,2 млн долараў альбо на 3,1%. На 1 верасня яны складалі $7 млрд 246,4 млн (паводле папярэдніх дадзеных), інфармуе прэс-служба Нацбанка. У ліпені ЗВР выраслі на 198,8 млн долараў ці на 2,9%.

Thursday, September 6, 2018

Суздальцаў: Паглынаць Беларусь — праект загадзя правальны і нявыгадны | euroradio.fm

Суздальцаў: Паглынаць Беларусь — праект загадзя правальны і нявыгадны | euroradio.fm Беларуская тэма ізноў набывае нязвыклую папулярнасць у расійскіх СМІ. Прагнозы, якія расійскія эксперты і палітычныя аглядальнікі даюць на гэты раз, малююць незайздросную будучыню і для дзеючага кіраўніка Беларусі, і для суверэнітэту краіны. Ці варта прыслухацца да гэтых прагнозаў? Пра гэта Еўрарадыё распавядае палітолаг, намеснік дэкана Факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Расіі 

Wednesday, September 5, 2018

Рэкляму з выявай Някляева зьнялі па званку зьверху

https://novychas.by/kultura/kryly-maladzeczanskaj-vycinanki Замест адных сутак некалькі гадзін правіселі ў цэнтры Менска 4 верасьня сіціборды (выгляд вонкавай рэклямы) крамы нацыянальнай сымболікі Symbal.by з выявай паэта і апазыцыйнага палітыка Ўладзіміра Някляева і тэлевядучага і акцёра Юрыя Жыгамонта.

Tuesday, September 4, 2018

Выстава карцінаў сучасных беларускіх мастакоў пераехала ў менскі гіпэрмаркет. Фатафакт

Выстава карцінаў сучасных беларускіх мастакоў пераехала ў менскі гіпэрмаркет. Фатафакт Паводле аўтараў праекту, які ладзіцца ў супрацы ў Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў, «Арт-запраўка» ладзіцца дзеля «інтэграцыі сучаснага беларускага жывапісу ў паўсядзённае жыцьцё», бо «за паўсядзённымі справамі забываюць, як важна часам спыніцца на некалькі хвілін, адчуць смак жыцьця, атрымаць асалоду ад яго»

З чэрвеня, калі праект стартаваў на шасьці аўтазапраўках, карціны пабачылі дзясяткі тысяч чалавек, кажуць аўтары


Monday, September 3, 2018

У Нью-Ёрку прайшла Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі

У Нью-Ёрку прайшла Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі Сьвяточная праграма была завершаная канцэртам Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай, якая падарыла прысутным улюбённыя беларускія песьні і рамансы ў сваім выкананьні, а таксама прэзентавала новую кружэлку, прысьвечаную беларускім народным танцам.




https://nn.by/?c=ar&i=215335

Sunday, September 2, 2018

Сям’і з Лоева, прызнанай занадта беднай, вярнулі 3-месячнае дзіця | euroradio.fm

Сям’і з Лоева, прызнанай занадта беднай, вярнулі 3-месячнае дзіця | euroradio.fm Пасля публікацыяў у СМІ адгукнулася шмат людзей, якія дапамаглі з рэчамі для дзіцяці, а дабрачынная арганізацыя “Карытас-Міласэрнасць” пералічыла грошы на падключэнне ў прыватны дом, дзе жыве сям’я, вадаправоду. Таксама Алеся і Андрэй пераклалі ў доме печку, зрабілі невялікі рамонт і падключылі новую газавую пліту, як гэтага патрабавала камісія па справах непаўналетніх. Дадатковую дапамогу абяцае аказаць і грамадскае аб’яднаньне Rotary Club Minsk Сity.

Saturday, September 1, 2018

У музеі Азгура правялі лета беларуска-ірландскай фольк-вечарынай (фота, відэа) | Новы Час

У музеі Азгура правялі лета беларуска-ірландскай фольк-вечарынай (фота, відэа) | Новы Час Капэла “На таку” грала танцавальныя мелодыі, адразу папярэдзіўшы, што спяваць не будзе і прыбраўшы мікрафоны, каб музыка гучала як на сапраўднай вясковай вечарыне. На адной кампазіцыі, аднак, дадаўся вакал. Як распавёў лідар капэлы Аляксей Крукоўскі, пад вядомую ў Беларусі песню “Біла мяне маці бярозавым прутам, каб я не стаяла з маладым рэкрутам…” у Нараўлянскім раёне танчылі вальс. На беларускай частцы імпрэзы танцоры, ужо не саромеючыся, занялі ўсю прастору між музыкамі і гледачамі.

Вечарына выйшла вельмі атмасферная, з ліхтарамі і чырвоным падсвятленнем. У дворыку музея Азгура амаль не засталося вольных месцаў.