
Tuesday, September 25, 2018
Будзьма беларусамі! » Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
Будзьма беларусамі! » Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага Нарадзіўся Сяргей Грахоўскі 25 верасня 1913 года ў сялянскай сям’і ў мясціне з красамоўнай назвай Нобель (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна). У 1914-м разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. Як творца дэбютаваў вершам у 1926 годзе. У 1930-м пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931-32 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment