У музеі Азгура правялі лета беларуска-ірландскай фольк-вечарынай (фота, відэа) | Новы Час Капэла “На таку” грала танцавальныя мелодыі, адразу папярэдзіўшы, што спяваць не будзе і прыбраўшы мікрафоны, каб музыка гучала як на сапраўднай вясковай вечарыне. На адной кампазіцыі, аднак, дадаўся вакал. Як распавёў лідар капэлы Аляксей Крукоўскі, пад вядомую ў Беларусі песню “Біла мяне маці бярозавым прутам, каб я не стаяла з маладым рэкрутам…” у Нараўлянскім раёне танчылі вальс. На беларускай частцы імпрэзы танцоры, ужо не саромеючыся, занялі ўсю прастору між музыкамі і гледачамі.
Вечарына выйшла вельмі атмасферная, з ліхтарамі і чырвоным падсвятленнем. У дворыку музея Азгура амаль не засталося вольных месцаў.
No comments:
Post a Comment